Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
100
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Злучнік

Злучнік – службовая часціна мовы, якая служыць для сувязі слоў, словазлучэнняў і сказаў. Злучнікі не маюць форм змянення (за выключэннем хто, што, які, чый, якія суадносяцца з займеннікамі), яны выражаюць адносіны паміж сказамі і сінтаксічнымі канструкцыямі.

Часціца

Часціца – службовая часціна мовы, якае не мае лексічнага значэння і служыць для выражэння дадатковых сэнсавых, мадальных і эмацыянальных адценняў слоў, словазлучэнняў і сказаў. Яны таксама могуць утвараць формы слова і новыя словы. Часціцы не ўжываюцца без слоў з лексічным значэннем і не з’яўляюцца членамі сказа. Толькі асобныя з іх – сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя часціцы ага але, вось, вунь, не, няўжо, так – могуць выступаць у функцыі слоў – сказаў.

Сінтаксіс

Сінтаксіс – раздзел мовазнаўства, які вывучае будову і значэнне словазлучэнняў і сказаў.

Словазлучэнне – сэнсава-граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух або некалькіх самастойных слоў, паміж якімі выражаюцца розныя граматычныя адносіны.

Не з’яўляюцца словазлучэннямі складаныя формы слоў (буду працаваць) і састаўныя лічэбнікі (сорак пяты).

Сказ – цэласная, граматычна і інтанацыйна аформленая адзінка, якая служыць для выражэння думкі або пачуцця. Сказ выконвае камунікатыўную функцыю, яму ўласціва прэдыкатыўнасць (паказвае, што сцвярджаецца або адмаўляецца ў сказе), мадальнасць (адносіны зместу сказа да рэчаіснасці), граматычная аформленасць, сэнсавая і інтанацыйная закончанасць.

Па мэце выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пабуджальныя і пытальныя.

Апавядальныя – сказы, у якіх паведамляецца пра розныя паняцці, падзеі, факты рэчаіснасці.

Пытальныя – сказы, у якіх заключаюцца пытанні, што патрабуюць адказу.

Пабуджальныя – сказы, якія выражаюць загад, пажаданне, заклік, просьбу, запрашэнне.

Паводле характару вымаўлення апавядальныя, пабуджальныя і пытальныя сказы могуць быць клічнымі, калі яны вымаўляюцца са спецыфічнай клічнай інтанацыяй: Колькі рабін было пры дарозе!

Паводле адносін зместу выказвання да рэчаіснасці сказы падзяляюцца на сцвярджальныя (сцвярджаецца наяўнасць розных падзей у аб’ектыўнай рэчаіснасці) і адмоўныя (адмаўляецца наяўнасць ці магчымасць пэўных падзей).

Двухсастаўныя сказы маюць і састаў дзейніка і састаў выказніка: Заснулі ўначы ціхія бярозы.

Аднасастаўныя сказы маюць састаў дзейніка або выказніка: Было ціха і па-асенняму празрыста ў чыстым высокім небе.

Простыя сказы маюць адну граматычную аснову: Дарога звонкая, як сталь.

Складаныя сказы маюць дзве і больш граматычных асноў: Было цепла, па небе плылі рэдкія аблокі.

Простыя сказы могуць быць развітымі і неразвітымі.

Ускладненыя сказы – сказы, у якіх есць аднародныя, адасобленыя члены сказа, пабочныя ці ўстаўныя канструкцыі, зваротак.

Дзейнік – галоўны член сказа, які абазначае асобу, прадмет, паняцце, што характарызуецца выказнікам. Паводле структуры дзейнікі падзяляюцца на простыя і складаныя.

Складаны дзейнік выражаецца сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: Мінула больш за два дзесяткі гадоў.

Выказнік – галоўны член сказа, які каардынуецца з дзейнікам, граматычна залежыць ад яго, абазначае дзеянне, стан, прымету, уласцівыя дзейніку.