- •Беларуская мова
- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Агульная характарыстыка стыляў.
- •Афіцыйна-дзелавы стыль.
- •Навуковы стыль.
- •Навуковы стыль
- •Анатацыя.
- •Рэцэнзія.
- •Рэферат
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы
- •Класіфікацыя гукаў:
- •Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ë, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Правапіс мяккага знаку
- •Правапіс апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Спражэнне дзеяслова
- •Дзеепрыметнік
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Прыслоўе
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Сінтаксіс
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
- •Вълчо и кума лиса
- •У вагоне
- •Мікола чытаў, стоячы сярод хаты…
- •Вось так, брат, і запісана. Зразумела?
- •Вот так, брат, и записано. Понятно?
- •Микола читав, стояч серед хати…
- •Отак, брат, і написано. Зрозуміло?
- •5.Тэмы рэфератаў.
- •6. Патрабаванні да экзамену па беларускай мове для студэнтаў юрыдычнага факультэта
- •Пытанні да экзамену па беларускай мове для студэнтаў 1 курса юрыдычнага факультэта:
- •7. Асноўная і дадатковая літаратура.
- •Тэксты для аналізу і развіцця мовы Тэксты для перакладу
- •Тэксты для аналізу Сказ аб Беларусі.
- •Верасень.
- •Наш Францыск Скарына.
- •Бацька гарадоў беларускіх.
- •Чарнобыльская катастрофа
- •9 . Тэксты для перакладу і вывучэння государство
- •Гражданство республики беларусь
- •Законодательная власть
- •Совет министров республики беларусь
- •Понятие органа государственного управления
- •Методы государственного управления
- •Брак по семейному праву
- •Комитет государственного контроля
- •10. Узоры афармлення дзелавых папер Дырэктару Мінскага станкабудаўнічага завода
- •Аўтабіяграфія
- •Службовы ліст
- •Пратакол Пасяджэння Савета
- •Ад 22 лютага 2001 г. Г. Віцебск
- •Павестка дня:
- •Выпіска з пратакола
- •Загад № 6
- •Выпіска з загада
- •Выпіска з загада
- •11. Кароткі слоўнік іншамоўных слоў
- •6. Патрабаванні да заліку па беларускай мове для студэнтаў юрыдычнага факультэта
- •Пытанні па беларускай мове для студэнтаў 1 курса юрыдычнага факультэта:
Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
М. род у рускай мове і ж. род у беларускай мове |
Таполя, табака, жырафа, гусь |
Ж. род у рускай мове і м. род у беларускай мове |
Сабака, цень, пыл, боль, палын, насып, летапіс, подпіс, шынель, мазоль. |
Н. род у рускай мове і м. род у беларускай мове |
Яблык, капыт |
Ж. род у рускай мове і н. род у беларускай мове |
Жніво, жыцце |
Лік назоўнікаў
Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць дзве формы ліку: адзіночны і множны лік: кніга –кнігі, горад – гарады, густ –густы.
Адзіночналікавыя назоўнікі – ужываюцца толькі ў форме азіночнага ліку.
Да іх адносяцца:
-
Рэчыўныя: малако, мяса, цукар.
-
Зборныя: калоссе, бярэзнік, моладзь.
-
Абстрактныя: годнасць, попыт.
-
Уласныя: Віцебск, Нарач.
Множналікавыя назоўнікі – ужываюцца толькі ў форме множнага ліку. Да іх адносяцца:
-
Канкрэтныя прадметы, якія складаюцца з дзвюх ці больш аднолькавых частак: нажніцы, акуляры.
-
Рэчывы, прадукты вытворчасці: дрожджы, кансервы.
-
Народныя святы, гульні: хованкі, дажынкі.
-
Грамадскія працэсы, дзеянні: выбары, манеўры.
-
Прыродныя з’явы, адрэзкі часу: прыцемкі, замаразкі.
-
Геаграфічныя назвы: Філіпіны, Клімавічы.
Лік назоўнікаў у рускай і беларускай мовах можа не супадаць: грудзі, чарніцы, каноплі (множналікавыя назоўнікі ў бел. мове і адзіночналікавыя ў рускай); чарніла, бяліла (множналікавыя назоўнікі ў рускай мове і адзіночналікавыя ў бел. мове).
Прыметнік
Прыметнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: студэнцкая моладзь, эканамічная тэорыя.
У сказе прыметнік можа быць азначэннем або іменнай часткай састаўнога іменнага выказніка: Ноч была свежая, халодная (выказнік). Стаяла цеплая раніца (азначэнне).
Разрады прыметнікаў.
1. Якасныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць якасці і ўласцівасці прадметаў (колер, форму, памер, пачуцці, успрыманні, знешнія і ўнутраныя якасці чалавека): вялікі горад, прыгожая дзяўчына.
Прыметы якасных прыметнікаў:
-
могуць утвараць ступені параўнання: добры – лепшы;
-
маюць форму ацэнкі: маленькі, сіняваты;
-
могуць утвараць антанімічныя пары слоў: малы – вялікі;
-
ад іх утвараюцца прыслоўі меры і ступені: вяселы –весела;
-
ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі: свежы – свежасць.
Якасныя прыметнікі могуць быць вытворныя і невытворныя.
-
Адносныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прымету прадмета не непасрэдна, а праз адносіны да іншага порадмета: вячэрні звон.
Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета па адносінах да
-
асобы: дзіцячыя забавы;
-
матэрыялу: залаты пярсценак;
-
месца: гарадскія жыхары;
-
часу: зімовая раніца;
-
прызначэння: пісьмовы стол;
-
дзеяння: вылічальная машына.
3. Прыналежныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прыналежнасць чаго-небудзь асобе ці жывой істоце: Міхасева паліто.