Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
100
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Асноўныя лексічныя значэнні слова

Адрозніваюць два асноўныя лексічныя значэнні слова: прамое і пераноснае.

Прамое значэнне непасрэдна ўказвае на прадмет, з’яву, дзеянне, якасць.

Так, у сказе Дзеці ахвотна чытаюць казкі ўсе словы маюць прамое значэнне: дзеці – хлопчыкі або дзяўчынкі, ахвотна – з радасцю, чытаюць – успрымаюць напісанае, вымаўляючы ўголас ці самі сабе, казкі – апавядальныя творы вуснай народнай творчасці.

Словы, якія маюць адно лексічнае значэнне, называюцца адназначнымі. Да іх адносяцца навуковыя тэрміны: ангіна – з медыцыны, залоза – з біялогіі, дзеяслоў – з мовазнаўства; назвы асобных дрэў, кустоў, ягад, грыбоў – елка, баравік, брусніцы і г.д.

Значна больш у лексіцы мнагазначных слоў. Уласцівасць слоў мець некалькі лексічных значэнняў называецца мнагазначнасцю. У мнагазначных словах можа быць некалькі прамых і пераносных значэнняў.

Пераносныя значэнні – гэта значэнні, якія ўзніклі ў слове ў выніку пашырэння першапачатковага значэння пры пераносе якасці, уласцівасці аднаго прадмета на другі.

Пераносныя значэнні слова – другасныя, вытворныя, і ўсведамляюцца яны толькі ў супастаўленні з прамым значэннем таго самага слова. Напрыклад, слова плынь мае 3 значэнні: 1) рух вады ў рэчках, морах: рачная плынь; 2) перан. Вялікая маса людзей, якая рухаецца ў адным напрамку: людская плынь, 3) перан. Напрамак у якой-небудзь галіне дзейнасці: літаратурная плынь. Развіцце некалькіх значэняў у слове адбываецца пры пераносе найменняў з адных прадметаў і з’яў на другія на аснове падабенства іх прымет, формы (шышка сасновая і шышка на ілбе), колеру (залаты пярсценак і залаты характар), прызначэння (пяро гусінае і пяро ў ручцы), сумежнасці ў прасторы або часе (драўляны стол і дыетычны стол) і інш.

Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў словазлучэннях, у сказах або ў кантэксце. Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі, якія ствараюць яркія, вобразныя малюнкі прыроды, характары людзей, трапна перадаюць думкі і пачуцці герояў.

Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання

Сучасная беларуская літаратурная мова прайшла складаны і шматвяковы шлях развіцця. Адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага адзінства, другія належаць да агульнаўсходнеславянскага перыяду, трэція (уласнабеларускія) узніклі ў эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі. Усе яны складаюць аснову сучаснай лексікі і называюцца спрадвечна беларускімі, бо яны існуюць у беларускай мове даўно, спрадвеку, дасталіся з іншых моў. Названыя групы слоў можна паказаць на схеме:

Лексіка беларускай мовы

Спрадвечна беларуская лексіка

Запазычаная лексіка

Агульнаславянскія словы

Усходнесла-вянскія словы

Уласнабеларус-кія словы

Са славян-скіх моў

З неславянскіх моў

Агульнаславянскія словы існавалі ў мове старажытных славян да VI-VII ст., перайшлі ў спадчыну да ўсходніх, заходніх і паўдневых славянскіх плямен і цяпер ужываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў, напрыклад: бор, лес, дуб, ячмень, салавей, месяц, ноч, год, вялікі, адзін, зіма і інш.

Усходнеславянскія словы ўзніклі ўжо ў мове ўсходніх славян у VI-XIV ст. і з’яўляюцца агульнымі для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, але не ўжываюцца ў мове заходніх і паўдневых славян: галка, каршун, кошка, буры, зоркі, цемны, харошы, сягоння, пасля, цяпер і шмат іншых.

Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць з XIII-XIV ст. у перыяд самастойнага існавання беларускай мовы на базе мясцовых гаворак, а таксама ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранеў: адкуль, адпачываць, жыхар, зломак, каліва, араты, спадчына, дапаможнік, навучэнец і г.д.