Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
100
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Дзеяслоў

Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях асобы, трывання, стану, ладу, часу. Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, а таксама складаную сістэму форм.

На аснове функцый і ўласцівых дзеясловам граматычных катэгорый выдзеляюцца наступныя формы: інфінітыў, асабовыя формы, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Спрагальныя формы -–асабовыя, яны змяняюцца па асобах, часах, ладах, ліках, родах (у прошлым часе). Неспрагальныя формы – інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

Інфінітыў і дзеепрыслоўе – нязменныя формы дзеяслова, астатнія – зменныя: асабовыя формы спрагаюцца, а дзеепрыметнік скланяецца.

Асабовыя формы дзеяслова ў сказе заўседы выказнікі: Мора жытневае звініць спелым коласам. Інфінітыў можа быць любым членам сказа, дзеепрыметнікі часцей выступаюць у ролі азначэння, зрэдку – выказніка, а кароткія – толькі выказнікі: Нямала дзікіх крыўд, ліхіх нягод у каменнях стагоддзяў перамолата. Дзеепрыслоўе ў сказе звычайна з’яўляецца акалічнасцю: Вярнуўся салдат на Радзіму, закончыўшы доблесны шлях.

Спражэнне дзеяслова

Да 2 спражэння адносяцца:

- дзеясловы, якія ў форме інфінітыва заканчваюцца на -іць, (-ыць): бяліць;

- гнаць, ненавідзець, вярцець, залежаць, цярпець

Да 1спражэння :

-усе астатнія дзеясловы, у тым ліку і аднаскладовыя на -іць, (-ыць): пісаць, мыць.

Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння: асветлены, выкананы.

Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеяслова, маюць з ім агульнае лексічнае значэнне і агульную аснову: прачытаць – прачытаны, звіць - звіты. Дзеепрыметніку, як і дзеяслову, уласцівы граматычныя катэгорыі часу, стану, трывання. Дзеепрыметнікі кіруюць назоўнікамі, да іх прымыкаюць прыслоўі.

Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, маюць форму роду, ліку і склону, поўную і кароткую формы: прачытаны ліст, прачытаная кніга, кніга прачытана.

У сказе дзеепрыметнікі выконваюць функцыю азначэння або выказніка: Казкі расказвае сцішаны лес (азначэнне). Кароткія дзеепрыметнікі ў сказах з’яўляюцца выказнікамі: У бары настоен пах смалісты (выказнік).

Дзеепрыметнік з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыметнае словазлучэнне. Яно сінтаксічна непадзельнае і ў сказе з’яўляецца адным членам сказа: Пафарбаваныя марозам, абмытыя дажджом, заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном.

Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову

1. Даданым сказам: … не высохшим после снега --- якое не высахла пасля снегу.

2. Дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным словазлучэннем: неизвестно, как доходит до правды ревнующий человек – невядома, як даходзіць да праўды, раўнуючы, чалавек.

3. Прыметнікам: всепроникающее присутствие – усепранікальная прысутнасць.

4. Назоўнікам: будущее – будучыня.

5. Дзеясловам: костры, светившиеся в лагере – вогнішчы свяціліся ў лагеры.

6. Развітым прыдаткам: вещества, стимулирующие рост растений – рэчывы-стымулятары росту.

Тыя дзеепрыметнікі, якія не нясуць сэнсавай нагрузкі, у перакладзе могуць апускацца.