Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
100
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Правапіс е, ë, я, і

  1. Літары е, ë ў беларускай мове пішуцца пад націскам. У першым складзе перад націскам на месцы е або ë пішацца літара я: лес - лясны. У іншых складах перад націскам і пасля яго е захоўваецца: медуніца.

  2. Карэнная літара я перадаецца на пісьме без змен незалежна ад націску: цягнік, цяжкаваты.

  3. Пачатковая літара я у імëнах і прозвішчах захоўваецца незалежна ад націску: Яраш – Ярашэвіч, Якуб –Якубовіч, Яўтух – Яўтуха.

  4. Словы іншамоўнага паходжання не падлягаюць правілу якання, у іх у першым складзе перад націскам захоўваецца літара е: герой, медаль, сезон (выкл. дзяжурны, каляндар, ялейны, янот, ярмолка, яфрэйтар, сяржант і інш.)

  5. Е ў першым складзе перад націскам захоўваецца ў лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаты, васемнаццаты і словах, утвораных ад іх: дзесятнік.

  6. Націскная караневая і захоўваецца незалежна ад націску: гліняны, лістота.

Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.

Перад м у пачатку слова прыстаўныя і або а ўзнікаюць заўседы: імчацца, імгла, а перад л,р у наступных выпадках:

а) у пачатку тэкста: Іржалі коні;

б) пасля зычнай папярэдняга слова: шмат ільну;

в) пасля знакаў прыпынку: На паліцах смачныя булкі, аржаны хлеб.

У сярэдзіне слова пасля прыставак на зычную на месцы і пішацца ы, а пасля прыставак на галосную – не пішацца: абыржавець, але заржавець.

Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак

  1. Калі прыстаўка заканчваецца на галосны гук, то караневая і пераходзіць у й: іграць – зайграць.

У некаторых словах пасля прыстаўкі на галосную літара і захоўваецца, бо з’яўляецца складаўтваральнай: заінець, праіснавац., заіскрыцца.

2. Калі прыстаўка заканчваецца на зычны гук, то караневая і пераходзіць у ы: іграць – падыграць.

Літара і захоўваецца пасля прыставак іншамоўнага паходжання між-, звыш-, суб-,

пан-, транс-, контр-, дэз- і інш.: дэзінфармацыя.

Правапіс у –ў

Пішацца у

Пішацца ў

1. Пасля зычных: паўшоў у інстытут

1. Пасля галосных: траўка

2. Пасля знакаў прыпынку: Яны сябравалі, удвух выконвалі заданні

2. Пасля злучка або двухкосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: ванька-ўстанька, «Віцьбічы» ўзнагародзілі.

3. Ва ўласных назвах: да Уладзіміра, Тамара Уладзіміраўна

3. У словах іншамоўнага паходжання, калі ў не з’яўляецца складаўтваральным: паўза, аўдыторыя.

4. У пачатку запазычаных слоў пасля галоснай папярэдняга слова: ва універсітэце.

5. У сярэдзіне і на канцы слоў іншамоўнага паходжання, калі у ўтварае свой склад: кансіліум, Шоу.

Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных

Для беларускага літаратурнага вымаўлення ў галіне зычных характэрна:

1. Працяглае вымаўленне шчыліннага [ г ]: гара.

2. Шыпячыя [ж ], [ ш ], [ч ], [ дж ], а таксама гук [р ] заўседы цвердыя: жыта.

3. Афрыката [дж ] вымаўляецца як адзін гук: дажджы.

4. Афрыката [дз ] мяккая і вымаўляецца як адзін гук: дзяржава. Толькі ў некаторых запазычаных словах злітны гук [дз ] цверды: дзынкаць.

5. Падоўжанае вымаўленне зычных [з ], [ с], [дз ], [ц ], [л ], [н], [ж ], [ ш], [ч ]: маззю, каменне.

6. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў: рэж - [рэш ], луг - [ лух ].

7. Цвердае вымаўленне губных [б ], [п ], [ м], [ф ] на канцы слова і ў сярэдзіне слова перад [й ]: сем, у сямі.

8. Наяўнасць ў, што ўзнік з [в ], [л ], [у ]: жаўток.