Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
100
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Правапіс прыстаўной літары в

Літара в прыстаўная (у пачатку слова) і ўстаўная (у сярэдзіне слова) пішацца перад галоснымі о, у ў адпаведнасці з вымаўленнем у наступных выпадках.

  1. Перад карэнным націскным [о ] у пачатку слова і пасля прыставак: вокны, вольха. Перад націскным [о ] у прыстаўках во-, воб-, вод-: воблік. У сярэдзіне некаторых уласных іменаў: Лявон, Радзівон. Выкл.: наогул, окаць, оканне.

Калі [о ] не пад націскам змяняецца на [а ], прыстаўны гук [в] не вымаўляецца і літара в не пішацца: вокны – акно.

Выключэнне складаюць словы вочы, востры, навокал і вытворныя ад іх, дзе в захоўваецца і перад а: вачэй, вастрыць

  1. Перад карэнным націскным [у] літара в пішацца у пачатку слова, а таксама ў сярэдзіне слоў пасля прыставак ці першай часткі складанага слова: вуха, навука, белавусы. Захоўваецца в у вытворных словах і ў ненаціскным становішчы: навучанне.

  2. Пішацца літара в у сярэдзіне слоў павук, цівун (і ў вытворных ад іх), у некаторых уласных іменах: Навум, Матэвуш і інш.

Прыстаўная в не пішацца:

  1. Перад пачатковымі літарамі о, у ў іншамоўных словах і ўласных назвах: ордэн, опера, Омск, урна, Урал.

  2. Перад у прыставачным: умова, успомніць

  3. Перад у, які ўзнік на месцы [в ]: (рус.) вчера – учора.

Правапіс мяккага знаку

Змякчальны мяккі знак

Пасля літар з, с, дз, ц, л, н

Раздзяляльны мяккі знак

Пасля зычных з, с, дз, ц л, н перад галоснымі е, е, ю, я, і

Мяккі знак у граматычных формах

1.

У канцы слоў: соль

У словах іншамоў-нага паходжання: кампаньен.

У назоўніках Т. склону перад -мі: коньмі.

2.

У сярэдзіне слова пасля мяккага зычнага перад цвердым: пісьмо

У словах Ілья, Ільіч, Ульяна, Касьян, Ульянавіч і ўтварэннях ад дзеяслова ліць: разалье, вылье.

У прыметніках перад суфіксам –ск-, калі яны ўтвораны ад назоўнікаў на –нь, якія абазначаюць назвы месяцаў або ад слова восень: снежаньскі.

3.

У сярэдзіне слова пасля мяккага зычнага перад мяккім, калі пры змене слова першы зычны застаецца мяккім, а другі становіцца цвердым: канькі –канькоў, але: смех

Ва ўласных іменах, утвораных ад імен на -ій, перад суфіксальным –еў (-ев-): Аркадзьеў

У прыслоўях ледзь, ледзьве

4.

Пасля л перад любой літарай, акрамя л: гульня, але: гуллівы.

У постфіксе -сьці: хтосьці.

У першай частцы складаных лічэбнікаў: пяцьдзесят.

У суфіксах –эньк-,

-аньк-, -еньк-: маленькі.

Перад суфіксам –чык або –к-, калі слова без гэтых суфіксаў заканчваеццца на нь: праменьчык – прамень

У дзеясловах 2 асобы : агледзься.