Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_2.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
43.47 Кб
Скачать

27. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст. Паўстанні 1794 і 1830 – 1831 гг.

У першай палове ХІХ ст. галоўнай арганізацыйнай формай грамадскага руху былі тайныя і паўлегальныя таварыствы. Шмат хто з гісторыкаў бачыць у гэтым ўплыў найбольш магутнай у тую эпоху арганізацыі, якой з’яўлялася масонства. У Заходняй Еўропе масонства зарадзілася як рух людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, якія шукалі сапраўдных шляхоў духоўнага абнаўлення грамадства. Адносіны царскіх ўлад да масонскіх арганізацый былі неадназначнымі. Спачатку царызм не праследаваў іх жорстка. Пасля вайны 1812 г. нават рэкамендаваў ствараць масонскія ложы. Аднак ў 1822 г. спеццыяльным загадам цара ўсе масонскія ложы на тэрыторыі Расійскай імперыі былі забаронены. Пасля вайны 1812 г. шыракае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі атрымалі тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі і таварыствы вайскоўцаў. У 1817 у Віленскім ўніверсітэце па ініцыятыве студэнтаў Т. Зана, А. Міцкевіча, А. Петрашкевіча, Я. Чачота і інш было заснавана тайнае таварыства філаматаў. Адначасова з імі і крыху пазней утварыліся тайныя і паўлегальныя арганізацыі ў Віленскім універсітэце і гімназіях. У 1820г. было створана больш шырокае таварыства філарэтаў, таксама падпарадкаванае філаматам. Дзейнасць “таварыства філаматаў” праходзіла пад дэвізам “Айчына. Навука. Годнасць”. Філаматы не ставілі за мэту звяржэнне існуючага ладу сілай зброі. Галоўным сродкам барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне яны лічылі асвету. Паралельна з таварыствам філаматаў і філарэтаў у Беларусі дзейнічалі гурткі тайназа польскага “Патрыятычнага таварыства”. У Літоўскі камітэт гэтага таварыства ўваходзілі М. Ромер, К. Прозар і інш. Яны ставілі за мэту адраджэнне РП у межах 1772 г. і тайна рыхтавалі паўстанне. У пачатку 1820-х гг. у Беларусі атрымалі распаўсюджанне ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў дзекабрыстаў. Дзекабрысты выступалі за абмежаванне або поўную ліквідацыю самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, адмену прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёй. Яны ігнаравалі права на нацыяналнае самавызначэнне народаў Расіі. Права на незалежнасць прызнавалася толькі за Польшчай. У 1825 г. ў Літоўскім асобным корпусе было створана “Таварыства ваенных сяброў”. Яго членамі былі філамат М.І. Рукевіч, капітан К.Г. Ігельстром, паручнік А.І Вягелін і інш. У арганізацыю ўваходзілі таксама “Таварыства згоды” і таварыства “Заране”, якое дзейнічала ў Беластоцкай гімназіі. У сувязі са смерцю Аляксандра І 14 снежня 1825 г. дзекабрысты Паўночнага Таварыства вывелі на Сенацкую плошчу ў Пецярбургу некалькі падначаленых ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Але паўстанне было падаўлена. 24 снежня 1825 ў Браньску каля Беластока “ваенныя сябры” адмовіліся прысягнуць новаму цару Мікалаю І. Але іншыя вайсковыя фарміраванні корпуса іх не падтрымалі і выступленне таксама было падаўлена. Паўстанне 1830 – 1831 гг. стала найважнейшай падзеяй ў грамадска-палітычным руху першай паловы ХІХ ст. Прычынай паўстання стала ўзмацненне рэакцыйнага курса царызму ў Польшчы. Урад Мікалая І пачаў груба парушаць Канстытуцыю Царства Польскага. Восенню 1830г. Мікалай І плануе накіраваць польскія фарміраванні на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі. У адказ у ноч з 29 па 30 лістапада 1830 ў Варшаве выбухнула паўстанне. Вышэйшым кіруючым органам паўстання стаў Часовы урад, кіраўніком якога стаў А. Чартарыйскі. Царскі ўрад рабіў усё магчымае, каб не дапусціць пашырэнне паўстання на Беларусь, Літву і Украіну. У студзені – лютым 1831 г. ў Вільні для кіраўніцтва паўстаннем ў Літве і Беларусі быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Але кіраўніцтва камітэта не змагло забяспечыць каарданацыю дзеянняў паўстанцкіх сіл. У канцы мая 1831 г. з Польшчы ў Літву прыбыў 12 тысячны корпус генерала А. Гелгуда і атрад генерала Д. Хлапоўскага ў 820 чалавек. Самы вялікі атрад беларускіх паўстанцаў 400 чалавек арганізавала і ўзначаліла Эмілія Плятэр, дзяўчына якой ў той час было усяго 22 гады. 19 чэрвеня каля Вільні адбыўся рашаючы бой паміж аб’яднанымі сіламі паўстанцаў і царскімі войскамі. Паўстанцы былі разгрромлены. У пачатку жніўня 1831 г. паўстанне было ўжо падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ў верасні расійская армія авалодала Варшавай.

У сакавіку-лістападзе 1794 года на ўцалеўшай ад дзвух падзелаў тэрыторыі разгарнулася паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Мэтай яго было аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791 года, І узнаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 года. Паўстанцы Вызвалілі Тэрыторыю Польшы авалодалі Вільняй, барацьба разгарнулася ў Літве і Заходняй Беларусі. Паўстала перспектыва ўзнаўлення РП аднак зноў гэтаму перашкодзіла Расія. Кацярына ІІ вымушана была заключыць вельмі нявыгадны мір з Турцыяй каб перакінуць войскі, што там ваявалі на падаўленне паўстання у РП. 100 000 войска пад кіраўніцтвам Суворава і Ферзена Накіравалася ў РП і да канца 1794 г. узяло Варшаву. Паўстанне было падаўлена, пасля чаго ў 1795 годзе адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй Аўстрыяй і Прусіяй. Да Расіі адышлі Прыбалтыка, Заходнія Беларусь і Украіна. Прусія і Аўстрыя падзялілі застаўшуюся частку Польшчы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]