Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_2.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
43.47 Кб
Скачать

28. Вайна 1812 года і Беларусь.

У канцы 18 ст. ў Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў сабе амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію буйнейшыя еўрапейскія краіны пачалі ствараць антыфранцузскія кааліцыі. Аднак яны не мелі ніякага поспеху. 1807 пасля разгрому аўстра-расійскага войска пад Аўстэрліцам Імператар Францыі вымусіў расійскага цара падпісаць Тыльзіцкі мір, паводе якога Расія абавязалася далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. Акрамя таго Расія мусіла даць згоду Напалеону на ўтварэнне на польскіх землях, якія раней належылі Прусіі, польскай нацаянальнай дзяржавы – Герцагства Варшаўскага. Кантынентальная блакада цяжка адбівалася на эканоміцы Расіі, бо Англія была яе асноўным гандлёвым партнёрам у Еўропе. Таму праз некаторы час Расія пачала парушаць умовы Тыльзіцкага міру і ўзнавіла гандль з Англіяй. Менавіта гэта стала прычынай пачатку напалеонаўскай Францыі ў 1812г. вайны супраць Расіі. Напалеонаўская армія наступала на Маскву для таго каб прадыктаваць цару ўмовы мірнага дагавора, трэба было ўшчэнт разграміць расійскою армію а яна адступала ў Маскоўскім накірунку для таго каб адцягнуць небяспеку ад Санкт-Пецярбурга. 12 чэрвеня 1812 г. войскі Напалеона 600-тысячнае французскае войска пераправілася праз Нёман і ўступіла ў межы Расійскай Імперыі. процістаялі тры расійскія арміі, якія разам налічвалі каля 200 тысяч салдат. Галоўнакамандаючы расііскай арміі і камандуючы 1-й арміі генерал Барклай дэ Толі атдае загад 1-ай і 2-ой арміям адступаць углыб краіны з тым каб аб’яднацца ў Віцебску. Аднак французы наступалі імкліва – 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён – Мінск. Таму аб’яднанне рускіх армій у Віцебску стала немагчымым, а 2-я армія генерала П. Баграціёна вымушана была адступаць праз Слонім, Слуцк, Магілёў і далей на Смаленск. У сярэдіне ліпеня ў баявыя дзеянні з французамі ўключылася і 3-я армія генерала Тармасава, што знаходзілася на Валыні. Яна нанесла французам паражэнне пад Кобрынам, аднак развіць поспех не змагла і вымушана была зноў адступіць на Валынь. 22 ліпеня рускія арміі злучыліся пад Смаленскам і працягвалі адступленне. Пасля Смаленска Галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў фельдмаршал М. І. Кутузаў. Які вырашыў працягваць адступпенне ўглыб Расіі. У ліпені 1812 г. з мясцовай шляхты быў створаны урад, Часовая камісія ВКЛ. Аднак фактычна у гэтага ўрада не было ніякіх паўнамоцтваў, а яго асноўным абавязкам стала забяспечваць французкай армію харчаваннем, фуражом і рэкрутамі. Расійская армія доўгі час адступала, ваматваючы праціўніка ў невялікіх абарнчых сражэннях. 26 жніўня 1812 г. М.І. Кутузаў паспрабаваў разграміць французаў і не пусціць іх ў Маскву. Для гэтага Руская армія армія замацавалася на Барадзінскім полі і дала французам генаральнае сражэнне. У выніку – расійская армія сражэнне праіграла і панесла вялікія страты. Каб пазбегнуць канчатковай гібелі арміі Кутузаў аддаў загад здаць французам Маскву і працягваць адступленне. 1 верасня напалеонаўская армія ўступіла ў Маскву. Губернатар Растапчын загадаў яе падпаліць. Сражэнне за Малаяраславец цягнулася ўвесь дзень вялікія страты панеслі і французы і рускія, аднак на гэты раз рускія перамглі а французы мусілі павярнуць на старую Смаленскую дарогу, якая была ўжо імі разрабавана. Там у напалеонаўскай арміі пачаліся эпідэміі, голад узмацняўся з кожным днём, пакою не давалі партызаны. З гэтымі рэшткамі Вялікай арміі Напалеон падышоў да Барысава, дзе яго ўжо чакалі рускія войскі. пры пераправе праз р. Бярэзіну руская камандаванне планіравала канчаткова разбіць французаў і ўзяць у палон Напалеона Банапарта. Аднак Напалеон перахітрыў рускіх генералаў. Ён загадаў польскаму корпусу Дамброўскага пачаць дэманстрацыю пераправы ля вёскі Ухалоды, што знаходзіцца за 8 км паўднёвей Барысава. Свае ж асноўныя сілы Напалеон вырашыў перапраўляць каля в. Студзёнка, што на 11 кіламетраў паўночней Барысава. Толькі пад вечар другога дня пераправы рускія даведаліся аб гэтым. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў сваё войска і з’ехаў у Парыж. Вайна супраць Напалеона працягвалася да 1815 г. Пасля перамогі Расійскай Імперыі дасталася большая частка этнічнай тэрыторыі Польшчы разам з Варшавай, тое самае Герцагства Варшаўскае.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]