Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_2.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
43.47 Кб
Скачать

23. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

У другой палове 18 стагоддзя Рэч Паспалітая была значна аслабленай у ваеннай, эканамічнай і палітычнай сферах, што выкарысталі суседнія дзяржавы для яе падзелу. Прычыны заняпаду былі наступнымі: 1) На працягу ўсяго існавання РП вяла занадта актыўную зн. палітыку г зн. захопніцкія войны. Рэч Паспалітая выйшла з іх аслабленай у палітычных, эканамічных, дэмаграфічных адносінах. 2) Нацыянальна-рэлігійнымі і сацыяльнымі канфліктамі. Гэтыя канфлікты, асабліва рэлігійныя, ўсяляк заахвочвалі суседнія дзяржавы, якім было выгадна мець слабага суседа. 3) Моц дзяржавы падрывалася таксама феадальнай анархіяй, якая паралізавала дзейнасць цэнтральнай ўлады. У 1764 г. на польскі трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Ён паспрабаваў правесці рэформы накіраваныя на ўзмацненне дзяржавы. 1) Часткова адмяніў права "ліберум вета" рашэнні па эканамічным пытанні рашэнні павінны былі прымацца простай большасцю галасоў. 2) Забараніў магнатам узымаць пошліны пры перавозе тавараў праз іх маёнткі і ўвёў для ўсіх і адзіную пошліну пры перавозе тавараў праз мяжу РП. 3) Зрабіў захады па ўпарадкаванню фінансавай сістэмы дзяржавы. правёў многія іншыя эканамічныя рэформы. Усё гэта не задавальняла суседнія дзяржавы, асабліва Расію Аўстрыю і Прусію, якія былі зацікаўлены ў слабасці Польшчы. Повадам для прамога ўмяшацельства ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай стала рэлігійнае пытанне. […]Расія, Аўстрыя, Прусія ў 1772 г. прынялі рашэнне аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Згодна з ім да Прусіі адыйшла паўночна-заходняя частка Польшчы, Аўстрыі – поўдзень Польшчы і Галіцыя, Расіі – усходнія землі Беларусі і Украіны. Нягледзячы на падзел у РП працягвалі ўзмацняць дзяржаўнасць з дапамогай рэформ. Кульмінацыяй гэтых рэформ стаў 4 гадовы сойм. Самы доўгі ў Гісторыі з 1788 па 1991 гг., Гэты сойм 3 мая 1791 года аб’явіў першую ў Еўропе і другую ў свеце (пасля ЗША) канстытуцыю. Канстытуцыя была досыць дэмакратычнай для свайго часу ў ёй узгадваліся інтарэсы ўсіх саслоўяў. Згодна з ёй. 1) Выканаўчая улада належыла ураду і каралю; 2) кароль станавіўся спадчынным; 3) заканадаўчая – належыла сойму; 4) права "ліберум вета" адмянялася; 5) забараняліся канфедэрацыі; 6) 20 месцаў у сойме прадугладжвалася для мяшчанскага саслоўя; 7) панам забаранялася змяняць па сваёй волі дамовы з сялянамі; 8) Стваралася рэгулярная армія. Частка шляхты, нездаволеная стратай шляхецкіх вольнасцей, у 1792 г. абвясціла Таргавіцкую канфедэрацыю з мэтай адмены Канстытуцыі 3 мая. Расія ў студзені 1793 г. разам з Прусіяй ажыццявіла другі падзел. Згодна з ім да Прусіі адыйшла цэнтральная частка Польшчы, да Расіі – цэнтральная частка Беларусі. Канстытуцыя 3 мая 1791 года была адменена. У сакавіку-лістападзе 1794 года на ўцалеўшай ад дзвух падзелаў тэрыторыі разгарнулася паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Мэтай яго было аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791 года, І узнаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 года. Паўстанцы Вызвалілі Тэрыторыю Польшы авалодалі Вільняй, барацьба разгарнулася ў Літве і Заходняй Беларусі. Паўстала перспектыва ўзнаўлення РП аднак зноў гэтаму перашкодзіла Расія. Паўстанне было падаўлена, пасля чаго ў 1795 годзе адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй Аўстрыяй і Прусіяй. Да Расіі адышлі Прыбалтыка, Заходнія Беларусь і Украіна. Прусія і Аўстрыя падзялілі застаўшуюся частку Польшчы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]