Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Posobie_yapo_SMI.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
28.03.2016
Размер:
1.5 Mб
Скачать

3.6. Render into English the following article. «Белрасбанк» павiнен быць карысным для эканомiкi Беларусi

У «Звяздзе» ўжо паведамлялася, што 22 лiпеня Нацыянальны банк Беларусi зарэгiстраваў ЗАТ акцыянерны камерцыйны банк «Белрасбанк» i выдаў яму агульную i генеральную лiцэнзii. Гэта 30-ы па лiку банк, якi будзе працаваць у нашай краiне. Заснавальнiкамi яго выступiлi ААТ АКБ «Расбанк» (г. Масква), канцэрн «Сiлавыя машыны» (г. Масква) i беларуска-расiйскае СП «Яравiт» (г. Мiнск). Статутны фонд на час рэгiстрацыi эквiвалентны 5 мiльёнам еўра, што адпавядае нарматыву мiнiмальнага статутнага фонду для банка, якi ствараецца.

Старшыня праўлення АКБ «Расбанк» Аляксандр Папоў паведамiў, у прыватнасцi, што «Расбанк» уваходзiць у пяцёрку буйнейшых прыватных банкаў Расii, з’яўляецца стратэгiчным iнвестарам i партнёрам вядучых прадпрыемстваў. Па стану на 1 лiпеня 2003 года ўласны капiтал «Расбанка» склаў 8409,5 млн расiйскiх рублёў, а сумарныя актывы — 97049,9 млн расiйскiх рублёў.

Генеральны дырэктар канцэрна «Сiлавыя машыны» Яўген Якаўлеў таксама расказаў аб адным з заснавальнiкаў «Белрасбанка». Савецкае энергабудаванне, па яго перакананню, заўсёды займала вядучыя пазiцыi ў свеце. Як правiла, яно было сканцэнтравана ў Расii. Тры гады назад буйнейшыя расiйскiя вытворцы энергетычнага абсталявання i ўтварылi канцэрн «Сiлавыя машыны». Яўген Якаўлеў паведамiў, што доля «Сiлавых машын» на рынку складае 90 працэнтаў ад расiйскай вытворчасцi турбiн i да 10 працэнтаў ад сусветнай устаноўленай магутнасцi. З утварэннем канцэрна значна ўзраслi аб’ёмы продажу прадукцыi прадпрыемстваў. Сёлета чакаецца, што яны дасягнуць 1,5 млрд долараў.

Асноўная частка абсталявання, устаноўленага на энергетычных аб’ектах Беларусi, таксама расiйскай вытворчасцi, у асноўным прадпрыемстваў канцэрна «Сiлавыя машыны». Па словах генеральнага дырэктара канцэрна, яшчэ некалькi гадоў назад для патрэб беларускай энергетычнай сiстэмы пастаўлялася абсталявання на суму не больш як 100 тысяч долараў. Сёння ўжо рэалiзуецца некалькi значных праектаў. У прыватнасцi, з удзелам прадпрыемстваў канцэрна мадэрнiзуецца першы блок Лукомльскай ДРЭС, падпiсаны дагавор на правядзенне такiх жа работ на другiм блоку гэтай электрастанцыi. У перспектыве плануецца рэканструкцыя Мiнскай ЦЭЦ-3, Бярозаўскай ДРЭС. «Мы арыентуемся на фiнансаванне гэтых аб’ектаў. Гаворка можа iсцi аб некалькiх дзесятках мiльёнаў долараў».

Галоўная задача банка вызначана акцыянерамi, — зазначыў старшыня праўлення АКБ «Белрасбанк» Iгар Кацiбнiкаў, якi раней працаваў намеснiкам кіраўніка «Мiнсккомплексбанка», а ў апошнi час намеснiкам дырэктара прадстаўнiцтва «Iнтэрос-фiнком». Наш галоўны прыярытэт, падкрэслiў ён, доўгатэрмiновае крэдытаванне прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомiкi Беларусi, у прыватнасцi, фiнансаванне i арганiзацыя разлiкаў за электраэнергiю выключна па грашовай схеме. Акрамя гэтага, у банка ёсць цiкавасць да цеснага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва з буйнейшым беларускiм машынабудаўнiчым прадпрыемствам «МАЗ», з iншымi перспектыўнымi вытворцамі аграпрамысловага, энергетычнага i дарожнабудаўнiчага комплексаў. Аб здаровых амбiцыях, з якiмi прыходзiць на беларускi рынак «Белрасбанк», сведчыць выказванне яго старшынi праўлення, якi заявiў, што на працягу года банк зойме ўстойлiвыя пазiцыi i ўвойдзе ў першую дзесятку буйнейшых беларускiх банкаў. «Мы павiнны быць карыснымi для эканомiкi Беларусi, — падкрэслiў Iгар Кацiбнiкаў, а акцыянеры павiнны зразумець, што яны выбралi правiльны шлях для ўкладання iнвестыцый».

Старшыня праўлення АКБ «Расбанк» Аляксандр Папоў дадаў, што «Белрасбанк» будзе садзейнiчаць развiццю эканамiчных адносiнаў памiж дзвюма краiнамi, прыцягненню ў Беларусь расiйскiх iнвестыцый i ўсебаковаму банкаўскаму абслугоўванню беларускiх прадпрыемстваў, у першую чаргу тых, хто займаецца энергазабеспячэннем. Расiйскi банкiр адзначыў «дастатковую надзейнасць банкаўскай сiстэмы Беларусi, якая ўжо адбылася, яна ўмацоўваецца i развiваецца». Ён сказаў таксама аб экспансii замежных банкаў. «Мы сур’ёзна вывучаем, у прыватнасцi, вопыт аўстрыйскага «Райфайзенбанка», якi нядаўна стаў уладальнiкам кантрольнага пакета «Прыорбанка», — заўважыў Аляксандр Папоў. — Мы ведаем i аб намерах некаторых iншых расiйскiх банкаў. Усё гэта сведчыць аб прызнаннi беларускай банкаўскай сiстэмы». Ён даволi дакладна i без разважанняў адказаў i на пытанне аднаго з журналiстаў аб рызыцы, якая, маўляў, чакае новы банк у сувязi з так званымi палiтычнымi аспектамi. Банкiр сказаў, што «беларуская эканомiка развiваецца дынамiчна пры стабiльнай палiтычнай сiтуацыi». «Палiтычны бок у Беларусi нас задавальняе, — падкрэслiў ён, — думаю праблемнасцi i расiйскага капiталу, калi ён працуе карэктна, тут таксама не iснуе». Па перакананню кiраўнiкоў расiйскiх заснавальнiкаў АКБ «Белрасбанк», Беларусь — краiна з адкрытай эканомiкай, яе кiраўнiцтва апраўдана разглядае ў якасцi важнейшага прыярытэту дзяржаўнай палiтыкi надзейнае i стабiльнае забеспячэнне энергарэсурсамi. Для паспяховай рэалiзацыi гэтай праграмы ёсць многае ў самой Беларусi — значны вытворчы i навуковы патэнцыял. Але падтрымка расiйскiх вытворцаў энергамашынабудаўнiчай прадукцыi дазволiць зрабiць у гэтым накiрунку больш значны i важкi крок.

Звязда. 2003.2 жнiўня.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]