Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

ажыццявіць прафесіянальна падрыхтаваныя дзяржаўныя служачыя і службовыя асобы, якія валодаюць належнай адукацыяй, пэўнымі навыкамі, здольнасцямі. Гэты прынцып таксама патрабуе, каб паўнамоцтвы, уладныя магчымасці, якімі валодаюць органы дзяржавы, былі дакладна і аднастайна размеркаваны паміж асобнымі звёнамі і асобнымі органамі. Не павінна быць двухсэнсоўнасці ў тым, да ведама якога органа адносіцца тое ці іншае пытанне.

Прынцып прагназавання і планавасці азначае неабходнасць пабудовы апарату дзяржавы, вызначэння яго структуры, колькаснага складу на падставе доўгатэрміновых сацыяльна-эканамічных прагнозаў развіцця грамадства. Ён патрабуе таксама, каб дзейнасць дзяржаўных служачых, усіх службовых асоб была дакладна арганізавана на падставе планаў арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы.

Прынцып галоснасці ў арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы патрабуе, каб грамадства ведала аб тым, якім чынам арганізаваны і як дзейнічае апарат дзяржавы, якія пытанні вырашае і якія праблемы збіраецца вырашаць. Грамадства павінна мець магчымасць выказваць сваё меркаванне і сваё стаўленне да арганізацыі і дзейнасці апаратё дзяржавы, у тым ліку і праз сродкі масавай інфармацыі. Разам з тым прынцып галоснасці не можа быць зведзены толькі да магчымасцей насельніцтва, грамадства ведаць аб арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы, але ён патрабуе, каб апарат дзяржавы быў абавязаны рэагаваць на заўвагі, прапановы і пажаданні з боку грамадства.

4.Кадрыапаратудзяржавы.Бюракратыяібюракратызм, дэмакратыяідысцыплінаўдзейнасціапаратудзяржавы

Як вядома, рухаючай сілай апарату дзяржавы з’яўляюцца прафесійныя кіраўнікі, чыноўнікі, дзяржаўныя служачыя. Без гэтай групы людзей, якія ажыццяўляюць асобны від грамадска-карыс- най працы, немагчыма выкананне дзяржаўнай уладай ніводнай са сваіх задач і функцый. Грамадства і дзяржава зацікаўлены ў тым, каб дзяржаўную ўладу ажыццяўлялі адмыслова падрыхтаваныя людзі – кадры апарату дзяржавы.

Практыка дзяржаўна-прававога будаўніцтва абумовіла з’яўленне самастойнага сацыяльнага інстытута дзяржаўнай службы, які арганічна ўключае ў сябе прафесійную дзейнасць асобнай групы людзей, якія ажыццяўляюць асобны від грамадска-карыснай працы шляхам ажыццяўлення паўнамоцтваў органаў дзяржавы. Інстытут дзяржаўнай службы ў якасці самастойнага дзяржаўна-прававо- га інстытута складаецца з прынцыпаў падбору, падрыхтоўкі, пе-

351

рападрыхтоўкі, матэрыяльна-фінансавага (у тым ліку пенсіённага) забеспячэння гэтай групы людзей, сукупнасці (сістэмы) норм права, якія рэгламентуюць усе бакі функцыянавання дадзенага сацыяльнага інстытута.

Належная арганізацыя дзяржаўнай службы – першапачатковы клопат дзяржавы, таму важнейшыя яе параметры ў сучасных краінах замацоўваюцца на ўзроўні Асноўнага закону краіны, а затым дэталізуюцца і канкрэтызуюцца ў іншых крыніцах права і найперш у законах, напрыклад, у Законе аб дзяржаўнай службе. Вялікай перашкодай належнаму выкананню дзяржаўнай службай свайго прызначэння з’яўляецца бюракратызм. Барацьбе з ім і пераадоленню яго праяў найлепшым чынам спрыяюць дэмакратызацыя апарату дзяржавы, умацаванне дысцыпліны сярод служачых, галоснасць у дзейнасці апарату дзяржавы і кантроль за дзейнасцю апарату дзяржавы як з боку грамадства, так і з боку спецыяльна створаных у гэтых мэтах органаў дзяржаўнага кантролю.

Маладая беларуская дзяржава, сутыкнуўшыяся з бюракратызмам, адразу ж адрэагавала на яго непажаданыя праявы спецыяльнай дырэктывай Прэзідэнта краіны, у якой была замацавана сістэма мер па пераадоленню бюракратызма ў арганізацыі і асабліва ў дзейнасці апарата дзяржавы.

Пытанні для самаправеркі

1. У чым праяўляецца матэрыялізацыя дзяржавы?

2.Раскрыйце змест грамадска-карыснай працы, якую выконвае асобная група людзей (прафесійных кіраўнікоў).

3.Якія прыметы (рысы) характэрны для апарату дзяржавы?

4.Як суадносяцца паміж сабой катэгорыі апарату і функцый дзяр-

жавы?

5.Якія фактары аказваюць уплыў на структуру (будову) і функцыянаванне апарату дзяржавы?

6.Як суадносяцца паміж сабой паняцці «апарат дзяржавы», «дзяржаўны апарат» і «механізм дзяржавы»?

7.Прааналізуйце суадносіны апарату дзяржавы і органаў мясцовага самакіравання і кіравання.

8.Якімі адметнымі рысамі характарызуецца орган дзяржавы?

9.Правядзіце класіфікацыю органаў дзяржавы.

10. У чым Вы бачыце падабенства і розніцу паміж органамі дзяржавы, установамі дзяржавы і дзяржаўнымі арганізацыямі?

11. Дайце паняцце прынцыпаў арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы і раскрыйце іх змест.

12. Сфармулюйце асноўныя заканамернасці развіцця апарату сучаснай беларускай дзяржавы.

352

Тэма9.ПАНЯЦЦЕ,СУТНАСЦЬІАЗНАЧЭННЕПРАВА

1. Сутнасць і азначэнне права.

2.Права і іншыя віды нарматыўных рэгулятараў. Прыметы права, якія адрозніваюць яго ад іншых відаў нарматыўных рэгулятараў.

3.Развіццё права, пераемнасць, абнаўленне і рэцэпцыя ў праве.

4.Прынцыпы і аксіёмы права.

5.Функцыі і эфектыўнасць права.

6.Паняцце прававой сістэмы грамадства і прававой сям’і.

7.Характарыстыка асноўных прававых сем’яў:

а) рамана-германская прававая сям’я; б) сям’я агульнага права (англа-амерыканская прававая сям’я); в) мусульманская прававая сям’я.

1.Сутнасцьіазначэннеправа

Як нам ужо вядома, пад сутнасцю любога прадмета альбо з’я- вы звычайна разумеюць сукупнасць самых істотных рысаў, устойлівых якасцей і адносін, якія складаюць аснову прадмета альбо з’я- вы і азначаюць усе астатнія іх якасці і ўласцівасці. Такім чынам, сутнасць права – галоўная якасная аснова права, у якой адлюстроўваюцца сапраўдная прырода і прызначэнне права ў жыцці грамадства. Сутнасць права складаюць тыя яго ўласцівасці і якасці, якія заўсёды прысутнічаюць у праве і страта якіх правам азначае страту правам самаго сябе.

Пры вызначэнні сутнасці права трэба выкарыстаць той самы тэарэтыка-метадалагічны падыход, які быў выкарыстаны пры вызначэнні сутнасці дзяржавы. Справа тут найперш у тым, што толькі аднолькавы тэарэтыка-метадалагічны падыход можа прывесці да супастаўных з навуковага пункту гледжання вынікаў. Гэта – гнасеалагічны аспект праблемы. Але галоўнае тут у тым, што права і дзяржава выраслі з «аднаго кораня». Іх узнікненне ў жыцці грамадства, як было паказана пры вывучэнні паходжання дзяржавы і права, было абумоўлена аднымі і тымі сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэннямі ў грамадстве, якія адбыліся ў ходзе і выніку неалітычнай рэвалюцыі. Аднолькавыя прычыны паходжання заканамерна патрабуюць і аднолькавых тэарэтыка-метадалагічных падыходаў да вызначэння іх прыроды.

Такім чынам, сутнасць права можа быць вызначана шляхам арганічнага спалучэння адказаў на два шчыльна ўзаемазвязаныя пытанні: а) як і чаму ўзнікла асобная сістэма сацыяльнага рэгуля-

353

вання (права) у жыцці грамадства; б) якое прызначэнне мае асобная сістэма сацыяльнага рэгулявання (права) у жыцці грамадства?

Права ўзнікае натуральна-гістарычным шляхам, яно заканамерна і арганічна вырастае з патрэбаў грамадства.

Вядома, што ні адно грамадства не можа існаваць без сацыяльных і ў тым ліку нарматыўных рэгулятараў – правілаў паводзін агульнага характару. Калі сацыяльнае рэгуляванне ў форме разавых даручэнняў, загадаў, распараджэнняў прысутнічае ў грамадстве заўсёды, бо без іх немагчыма ўвогуле скаардынаваць і ўзгадніць сумесныя дзеянні, то нарматыўнае рэгуляванне (другая форма сацыяльнага рэгулявання) узнікае пазней, што было абумоўлена патрэбамі грамадства ахапіць агульным правілам тыповыя сумесныя дзеянні, а затым і акты вытворчасці, размеркавання і абмену прадуктаў, стварыць такі парадак, пры якім асобны чалавек быў бы падпарадкаваны агульным умовам сумеснага пражывання, сумесных дзеянняў, а затым вытворчасці і абмену. Зразумела, што са змяненнем умоў сумесных дзеянняў, сумеснага пражывання, вытворчасці, размеркавання і абмену мяняюцца і правілы паводзін агульнага характару.

Права ўзнікае як натуральная, заканамерная рэакцыя грамадства на неабходнасць урэгуляваць невядомыя першабытнаму грамадству сацыяльна-эканамічныя працэсы і грамадскія адносіны, якія ўзніклі ў выніку трох буйных грамадскіх падзелаў працы, фармавання якаснай маёмаснай няроўнасці, развіцця тавараабмену, а затым і таварна-грашовых адносін. Па сутнасці, у выніку азначаных працэсаў сфармавалася якасна новае грамадства – сістэма грамадскіх адносін, у падмурку якіх знаходзяцца і абумоўліваюць усе праявы грамадскага існавання прыватная ўласнасць і таварна-гра- шовыя адносіны. Існаваўшая ва ўмовах першабытнага грамадства сістэма нарматыўнага рэгулявання не ў стане адэкватна адрэагаваць на новыя імператывы ў развіцці грамадства. З дапамогай старых, вядомых відаў правілаў паводзін нельга надалей забяспечваць парадак у сістэме якасна новых грамадскіх адносін, якая заснавана на маёмаснай няроўнасці, развіцці рэгулярнага тавараабмену і та- варна-грашовых сувязях.

Па свайму зместу, характару яно павінна цалкам адпавядаць якасна новаму грамадству, быць адэкватным зместу і характару рэгулюемых грамадскіх адносін. А паколькі рэгулюемыя правам таварна-грашовыя і шчыльна звязаныя з імі грамадскія адносіны будуюцца на суразмерных асновах, абмен матэрыяльнымі і духоўнымі каштоўнасцямі ажыццяўляецца ў іх па прынцыпу эквівален-

354

ту, то забяспечыць парадак у эквівалентных, суразмерных па сваёй сутнасці грамадскіх адносінах можна было толькі з дапамогай такіх правілаў паводзін, у якіх былі б сфармуляваны, замацаваны адпавядаючыя зместу рэгулюемых адносінаў самыя розныя па зместу эквіваленты, суразмернасці прававога характару.

Гэтыя прававыя суразмернасці, эквіваленты, правілы паводзін фармулююцца, «бяруцца» з рэальных грамадскіх адносін, заснаваных на эквівалентных асновах. Яны ствараюцца шляхам духоўнага, інтэлектуальнага асэнсавання тых эквівалентных, суразмерных пачаткаў, на якіх будуюцца таварна-грашовыя і шчыльна звязаныя

зімі грамадскія адносіны. У гатовым выглядзе прававыя эквіваленты нельга было запазычыць ад іншых відаў сацыяльнага рэгулявання, таму што аналагаў прававых эквівалентаў не магло існаваць у грамадстве, дзе не існавала маёмаснай няроўнасці і тавараабмену.

Як вядома, уласцівыя першабытнаму грамадству правілы паводзін мелі прыродны характар, яны складаліся пад моцным уздзеяннем імператываў прыроднага характару і дазвалялі перашабытнаму чалавеку прыстасавацца да навакольнага асяроддзя. Права фармуецца пад уздзеяннем сацыяльных імператываў, і ў гэтым адно

зяго прынцыповых адрозненняў ад правілаў паводзін першабытнага грамадства. Правілы паводзін першабытнага грамадства ведалі адну меру – меру адэкватнага рэагавання на прыродныя імператывы, такога рэагавання, якое б гарантавала выжыванне старажытнага чалавека. Права не можа быць зведзена толькі да адэкватнасці, яно павінна забяспечваць яшчэ і суразмернасць. Адэкватнасць і суразмернасць складаюць такую якасць, як эквівалент. Такім чынам, па сваёй сутнасці, па свайму прызначэнню ў грамадстве права зводзіцца да эквіваленту.

Усе матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці ва ўмовах тавараабмену павінны быць параўнаны паміж сабой. Адсюль становіцца зразумелым, чаму права сімвалізуецца шалямі, якія знаходзяцца ў руху. Для аддзякі роўным неабходна знайсці ўраўненне паміж рознымі па каштоўнасці абменьваемымі паслугамі і прадуктамі. Напачатку трэба знайсці прапарцыянальную меру роўнасці, а затым ужо на гэтай падставе здзейсніць аддзяку роўным. Па ўзору гандлёвага абмену і ў права ўводзіцца абмен аднаго прадмета на другі. Чалавечае жыццё падвяргаецца расцэнцы, устанаўліваецца новая роўнасць больш тонкага і складанага тыпу – пазбаўленне волі, грашовыя выплаты і г. д. Фармуецца ўраўненне, якое дазваляе вымераць усялякую шкоду: калі вырвана, напрыклад, барада, то падлічваюцца валаскі і за кожны волас бяруцца грошы.

355

Сказанае дазваляе сцвярджаць, што права ўяўляе такі від са-

цыяльнага рэгулявання, які ўзнікае ў выніку з’яўлення ў грамадстве маёмаснай няроўнасці, развіцця таварна-грашовых адносін і ў падмурку якога ляжыць эквівалент.

Эквівалентнасць у грамадскіх адносінах складаецца як вынік мноства адхіленняў ад яе, у выніку сутыкнення ўсяго мноства патрэбнасцей і інтарэсаў індывідаў, сацыяльных груп, слаёў, якія ўступаюць у грамадскія адносіны, заснаваныя на суразмерных пачатках. Удзельнікі грамадскіх адносін зацікаўлены ў тым, каб надаць эквівалентнаму пачатку ўсеагульны характар, замацаваць яго і захоўваць яго надалей. Натуральна, што асобныя групы насельніцтва імкнуцца замацаваць у праве выгадныя ім уяўленні аб суразмернасці, надаць ім з дапамогай сілы, у тым ліку сілы дзяржавы, усеагульнае, абавязковае для ўсёй супольнасці значэнне. Ідзе «барацьба за права». Безумоўна, сам па сабе тавараабмен не існуе ў чыстым выглядзе і сам па сабе не здольны аўтаматычна гарантаваць і забяспечыць уласнымі сродкамі ідэю эквівалентнасці ў грамадскіх адносінах. Рэальна на працэсы выпрацоўкі і ўвасаблення эквівалентных пачаткаў у жыцці грамадства ўздзейнічаюць усе сацыяльныя сілы, усе групы насельніцтва, праўда, адны ў большай, а другія – у меншай ступені. У сучасных грамадстве на працэсы фармавання эквівалентных пачаткаў вельмі моцны ўплыў аказвае дзяржава. Яна не толькі абараняе прававыя эквіваленты і надае ім фармальна азначаны характар. Абапіраючыся на тэндэнцыі развіцця таварна-грашовых грамадскіх адносін, яна стварае якасна новыя і невядомыя грамадству прававыя суразмернасці.

Ідэя эквівалентнага пачатку ў грамадскіх адносінах – першая выключна прававая ідэя, прыватная праява залатога правіла нарматыўнага рэгулявання ўвогуле: «кожнаму па яго справах». Дадзеная ідэя з усёй дакладнасцю пачала праводзіцца ў жыццё ў прававых сістэмах па меншай меры пасля стварэння законаў ХІІ табліц. У старажытным Рыме існавала нават пасада асобнага прэтара, які павінен быў «раўняць» адносіны, г. зн. рабіць іх эквівалентнымі, суразмернымі. Дарэчы, рымскае права запазычыла ідэю эквівалентнасці з грэчаскай філасофіі. Але гэта стала магчымым толькі пасля таго, як сфармаваўся рэгулярны тавараабмен з яго эквівалентнымі пачаткамі, суразмернасцямі. Прынцып эквівалентнасці, узнікшы ў сферы рэгулярнага тавараабмену, паступова пранікае ва ўсе сферы сацыяльнага жыцця, у тым ліку і ў адносіны публічна-пра- вавога характару.

356

У сваім станаўленні права заканамерна праходзіць тры этапы, стадыі, на якіх яно існуе ў адпаведнай форме.

Першапачаткова права зараджаецца ў таварна-грашовых адносінах. Удзельнікі гэтых адносін вымушаны ствараць пэўныя трафарэты, стандарты, правілы, нормы, з дапамогай якіх можна ўрэгуляваць сацыяльныя сувязі. Працэс гэты можа адбывацца стыхійна, але часцей за ўсё знаходзіцца пад кантролем грамадства і кожнага ўдзельніка грамадскіх адносін. Але ў любым выпадку пэўны трафарэт, пэўнае правіла паводзін будзе абавязкова створана, бо без яго існаваць і нармальна развівацца існуючыя ў грамадстве таварна-грашовыя адносіны не ў стане. Так ствараецца першасная форма існавання права – прававыя адносіны. Калі права існуе першапачаткова толькі ў гэтай форме, яго часта называюць у літаратуры варварскім правам.

Сістэма створаных грамадствам прававых эквівалентаў затым паступова асэнсоўваецца ўдзельнікамі грамадскіх адносін у якасці справядлівых, заканамерных, патрэбных грамадству правілаў паводзін. Фармуюцца сістэмныя ўяўленні аб праве, аб тым, якім яно павінна быць. Даследуюцца заканамернасці і тэндэнцыі яго ўзнікнення і развіцця. Складваецца сістэма навуковых поглядаў на права, асобная форма грамадскай свядомасці – прававая свядомасць, якая і ўяўляе сабой другую форму існавання права – прававую свядомасць.

Наяўнасць прававой свядомасці сведчыць аб тым, што ў грамадстве існуе якасна новы від сацыяльнага рэгулявання і што грамадства мае аб гэтым дакладнае ўяўленне. Уяўленні аб праве павінны быць замацаваны на ўзроўні ўсяго грамадства, і ім павінна быць нададзена агульнаабавязковае значэнне. Без гэтага створанае ў грамадстве права не будзе мець завершанай формы. Адбываецца гэта шляхам замацавання прававых эквівалентаў у сістэме афіцыйна ўсталяваных крыніц права. Афіцыйна замацаванае ў грамадстве права называецца пазітыўным правам і складае трэці этап, трэцюю форму існавання права.

Адзначаныя тры формы існавання права – гэта тры яго праявы, тры іпастасі. Кожная з іх уключае ў сябе адны і тыя самыя прававыя эквіваленты, сродкі, інструменты, прыёмы, але знешнія праявы іх існавання розныя. Сэрцавіна, эквівалентны стрыжань у іх адзін, а сродкі адлюстравання, замацавання і выражэння розныя. Наяўнасць у праве трох адзначаных форм яго існавання сведчыць аб развітасці права. Гісторыя развіцця права гаворыць аб тым, што аб існаванні «паўнавартаснага» права сведчыць наяўнасць у

357

праве трох адзначаных форм. Праўда, у кожнага з гістарычных і зараз існуючых народаў адна з форм існавання права на пэўных этапах развіцця права дамінавала, яна падпарадкоўвала астатнія дзве формы існавання права. Дамінаванне пэўнай формы існавання права азначае, што і логіку даследавання права і выкладання яго вынікаў можна будаваць, абапіраючыся менавіта на дадзеную форму існавання права.

Азначэнне сутнасці права – гэта той «краевугольны камень», які павінен заўсёды вызначаць падыходы і характарыстыку асобных праяваў прававой матэрыі, асобных яе часцінак. Тэорыя права патрабуе сістэмнасці і лагічнасці ў асвятленні права, усіх яго праяў, яго будовы (структуры), развіцця, функцыянавання. Канцэптуальныя ідэі павінны пранізваць увесь аб’ём тэарэтычных ведаў аб праве, як, дарэчы, і аб дзяржаве. Не варта «збіраць» і выдаваць курсы лекцый па «ласкутнаму прынцыпу».

Для еўрапейскай дактрынальнай традыцыі характэрна, што тэорыя права распрацоўвалася пераважна на падставе аналізу пазітыўнага права. Усе астатнія катэгорыі і паняцці права, у якіх вызначаюцца прырода, змест і іншыя ўласцівасці правасвядомасці і прававых адносін, арганічна далучаюцца да катэгорый і паняццяў, праз якія вывучаецца пазітыўнае права. Не выпадкова самыя першыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, якія былі напісаны ў дарэвалюцыйнай Расіі ў ХIХ ст. аўтарамі, атрымаўшымі грунтоўную юрыдычную адукацыю ва універсітэтах Германіі, мелі назву «Заканазнаўства» ці «Дагматыка права».

Пры распрацоўцы лекцыйнага курса і на працягу яго шматгадовага выкладання аўтар прытрымліваўся еўрапейскай дактрынальнай традыцыі. Таму пасля вызначэння сутнасці і зместу права, форм яго існавання ўвага засяроджваецца на характарыстыцы асноўнай у рамана-германскай прававой сям’і формы існавання права – пазітыўнага права, якая ў юрыдычнай літаратуры часта называецца нарматыўнай часткай. Падрабязна даследуецца норма права, затым яе крыніцы, у прыватнасці, крыніцы права Рэспублікі Беларусь, таму што беларуская нацыянальная прававая сістэма па многіх параметрах уваходзіць у склад рамана-германскай прававой сям’і. А пасля вывучэння сістэмы права, межаў яго дзеяння і дзеяння крыніц права разглядаюцца пытанні стварэння права і сістэматызацыі яго крыніц. І, нарэшце, аналіз нарматыўнай часткі права лагічна завяршаецца аналізам працэсаў рэалізацыі і прымянення права.

Другія формы існавання права ў такім разе вывучаюцца пасля даследавання яго нарматыўнай часткі ў наступнай паслядоўнасці: спачатку прававая свядомасць, а затым – прававыя адносіны.

358

Такім чынам, раздзел лекцыйнага курса, у якім разглядаюцца асноўныя катэгорыі і паняцці тэорыі права, у асноўным прысвечаны даследаванню пазітыўнага права (нарматыўнай часткі права). Другую ж па ліку і сярэдзінную па месцы знаходжання ў сістэме форм права форму існавання права – правасвядомасць – у асноўным вывучае філасофія права, вучэбны курс якой ужо на працягу некалькіх гадоў чытаецца ва Установе адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы». А на даследаванні такой формы існавання права, як прававыя адносіны, засяроджвае ўвагу пераважна сацыялогія права.

2.Праваііншыявідынарматыўныхрэгулятараў. Прыметыправа,якіяадрозніваюцьягоадіншыхвідаў нарматыўныхрэгулятараў

У папярэдніх тэмах мы даволі падрабязна разглядзелі сістэму нарматыўнага рэгулявання, якая была ўласціва першабытнаму грамадству. Нагадаем, што ва ўмовах прысвойваючай эканомікі, якая была заснавана на прысваенні гатовых жывёльных і раслінных форм, грамадства наводзіла парадак ва ўзаемаадносінах з дапамогай разнастайных табу, міфаў, а пасля таго, як паступова стала пераходзіць да актыўнага ўмяшальніцтва ў навакольнае асяроддзе,

з’явіліся і календары (агранамічныя і жывёлагадоўчыя). Кожная асобная першабытная абшчына мела і сваю асобную і адметную сістэму сацыяльнага рэгулявання, а кожны з адзначаных відаў правілаў паводзін рэгуляваў свой пласт грамадскіх адносін.

Старая сістэма сацыяльнага рэгулявання ў новых умовах аказваецца непрыдатнай, яна не можа быць мадэрнізавана ці дапоўнена новым відам правілаў паводзін, як гэта было раней, калі табу былі арганічна дапоўнены міфамі, а сістэма рэгулявання з табу і міфаў, у сваю чаргу, была дапоўнена календаром. Старая сістэма сацыяльнага рэгулявання развальваецца, і на яе рэштках фармуецца новая. На месцы монанарматыўнай сістэмы складваецца «полінарматыўная сістэма», у якой не проста існуюць розныя віды правілаў паводзін, а гэтыя віды правілаў паводзін пачынаюць рэгламентаваць якасна розныя віды грамадскіх адносін. Кожны з гэтых відаў сацыяльных рэгулятараў мае свой адметны механізм і свае адметныя сродкі ўздзеяння на паводзіны людзей. Акрамя гэтага, значнасць асобных відаў сацыяльных рэгулятараў вызначаецца ў новых умовах значнасцю рэгулюемых імі грамадскіх адносін.

359

Натуральна, што «эпіцэнтрам» новай сістэмы сацыяльнага рэгулявання з’яўляецца права, а побач з ім, ва ўзаемадзеянні і дапаўненні, дзейнічаюць мараль, звычаі, традыцыі. Працягваюць існаванне ў змененым выглядзе і такія сацыяльныя рэгулятары, як табу і міф, праўда, іх роля і значэнне ў жыцці грамадства памяншаюцца.

Пры разглядзе сістэмы нарматыўнага рэгулявання першабытнага грамадства былі сфармуляваны агульныя для ўсіх відаў правілаў паводзін рысы, уласцівасці. Пры паходжанні права былі вызначаны прыметы, якія праводзяць «гістарычную мяжу» паміж «даправавым» і «прававым» грамадствам. З дапамогай гэтых прымет можна акрэсліць якасныя ўласцівасці права ў параўнанні з тымі нарматыўнымі рэгулятарамі, якія былі ў першабытным грамадстве. Але паколькі ў якасна новым грамадстве адначасова суіснуюць як права, так і іншыя віды нарматыўных рэгулятараў, то ўзнікае патрэба вызначыць тыя прыметы, якія вылучаюць права з сістэмы іншых нарматыўных рэгулятараў у якасна новы від нарматыўнага рэгулявання. Пры параўнанні гэтых прымет з аналагічнымі прыметамі дзяржавы паміж імі можна знайсці нейкае падабенства і асобныя паралелі.

Права адрозніваецца ад іншых відаў нарматыўных рэгутараў, па-першае, тым, што з’яўляецца адзіным універсальным, інтэгратыўным відам нарматыўнага рэгулявання. Пры распадзе монанарматыўнай сістэмы, якая была адзінай для рэгулявання ўсіх відаў грамадскіх адносін і адзінай для ўсіх удзельнікаў грамадскіх адносін, кожны з новых, самастойных відаў правілаў паводзін заняў сваё адметнае месца, сваю «нішу», па-першае, сярод сацыяльных рэгулятараў, а, па-другое, пры ўздзеянні на тыя ці іншыя віды (пласты) грамадскіх адносін, якія ў далейшым і пачалі вызначаць развіццё якасна самастойных відаў сацыяльных рэгулятараў. Права займае не проста галоўнае месца ў сістэме нарматыўнага рэгулявання і рэгулюе самыя істотныя для «новага грамадства» адносіны, яно з’яўляецца адзіным рэгулятарам, які мае агульнае абавязковае значэнне для кожнага суб’екта грамадскіх адносін незалежна ад яго волі і жадання. Падобна таму, як дзяржава выступае ад імя ўсяго грамадства, так і права мае агульнаабавязковае значэнне для ўсяго грамадства.

Па-другое, старая сістэма нарматыўнага рэгулявання была разлічана на адносна адасобленыя і аўтаномныя сацыяльныя структуры, а ў новых умовах узнікае патрэба ў універсальным відзе сацыяльнага рэгулявання, бо таварна-грашовыя адносіны маюць міжпляменны і міжродавы характар, яны пранізваюць усё грамад-

360