Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

вы існуюць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі з розным прававым становішчам (статусам). Адны з іх наўпрост падпарадкоўваюцца вяленням вярхоўнай дзяржаўнай улады, а адносна іншых дзеўнічаюць вяленні не толькі адзінай для ўсёй краіны вярхоўнай дзяржаўнай улады, але і вяленні «дадатковых», «прамежкавых» органаў улады і кіравання. У навуковай юрыдычнай літаратуры слушна заўважаецца, што адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі з асобным прававым становішчам звычайна валодаюць пэўнымі элементамі, прыметамі дзяржаўна-арганізаваных супольнасцей, самастойных дзяржаўных утварэнняў. Не без уліку гэтых акалічнасцей часта федэратыўныя дзяржавы называюцца саюзнымі дзяржавамі, ці саюзамі дзяржаў. У асобных федэратыўных дзяржавах іх асобныя тэрытарыяльныя адзінкі (складаныя часткі) валодаюць правам выхаду са складу саюзнай дзяржавы.

Калі ўсе складаныя тэрытарыяльныя адзінкі федэратыўнай дзяржавы маюць аднолькавае прававое становішча і аднолькавае дачыненне да вярхоўнай дзяржаўнай улады, то мы маем справу з федэрацыяй сіметрычнай, калі ж тэрытарыяльныя адзінкі розняцца па свайму прававому становішчу і ў дачыненнях да вярхоўнай дзяржаўнай улады, то мы маем справу з федэрацыяй асіметрычнай. Федэрацыя, якая створана пад уздзеяннем нацыянальных імператываў, мае назву нацыянальнай федэрацыі. Федэрацыя, створаная пад уздзеяннем іншых імператываў, мае назву тэрытарыяльнай федэрацыі. У навуковай юрыдычнай літаратуры існуюць даследаванні, згодна з якімі федэрацыі падзяляюцца таксама на саюзныя і аўтаномныя.

Федэратыўная форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання – досыць пашыраны спосаб ажыццяўлення вярхоўнай дзяржаўнай улады ў сучасных краінах. Трэцяя частка ўсіх сучасных дзяржаў маюць федэратыўную форму дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

Сярод форм дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання называецца канфедэрацыя – саюз суверэнных дзяржаў, якія аб’ядналіся ў адзінае дзяржавападобнае ўтварэнне для дасягнення пэўных, як правіла, часовых мэт. Але ў такіх аб’яднанняў не існуе адзінай для «саюзнікаў» тэрыторыі. Кожная з «дзяржаў-саюзнікаў» мае сваю тэрыторыю і ажыццяўляе на ёй поўны дзяржаўны суверэнітэт. У такіх дзяржаўных утварэнняў адсутнічае і адзіная для «дзяр- жаў-саюзнікаў» вярхоўная дзяржаўная ўлада. А калі не існуе адзінай вярхоўнай дзяржаўнай улады і адзінай тэрыторыі, то аб якім спосабе ажыццяўлення вярхоўнай дзяржаўнай улады можна весці размову?

321

Канфедэратыўнай формы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання не існуе. Канфедэрацыя, як правіла, уяўляе сабой міждзяржаўнае ўтварэнне, у падмурку якога ляжаць міжнародныя двухбаковыя ці шматбаковыя пагадненні суверэнных дзяржаў. Канфедэратыўныя ўтварэнні маюць, як правіла, часовы характар і пасля дасягнення агульнай для «дзяржаў-саюзнікаў» мэты распадаюцца. Прыкладамі могуць быць канфедэрацыі пад назвамі ААР (Аб’яднаная Арабская Рэспубліка) і Сенегамбія (Сенегал і Гамбія). Здараецца і адваротны працэс, калі канфедэратыўнае аб’яднанне трансфармуецца ў федэрацыю. Злучаныя штаты Амерыкі (ЗША) былі першапачаткова створаны як канфедэрацыя, але паступова трансфармаваліся ў федэратыўную дзяржаву.

У гісторыі форм дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання сустракаюцца сітуацыі, калі назва, нават афіцыйная, не адпавядае фактычнаму зместу дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання. Швейцарыя, напрыклад, афіцыйна лічыцца канфедэрацыяй, хаця фактычна з’яўляецца класічнай федэрацыяй, заснаванай на нацыянальных пачатках.

4.Дзяржаўна-прававырэжым

Паняцце дзяржаўна-прававога рэжыму скіравана на характарыстыку ўзаемаадносін паміж дзяржаўнай уладай і насельніцтвам, а таксама паміж дзяржаўнай уладай і іншымі ўдзельнікамі грамадскіх адносін. Дзяржаўна-прававы рэжым характарызуе механізм уплыву дзяржаўнай улады на грамадства і механізм уздзеяння грамадства на дзяржаўную ўладу. Вузлавы момант у разуменні дзяр- жаўна-прававога рэжыму – тыя механізмы, сродкі і прыёмы, праз якія і з дапамогай якіх функцыянуе дзяржаўная ўлада і адбываецца ўздзеянне насельніцтва на дзяржаўную ўладу, як вярхоўную дзяржаўную ўладу, так і мясцовую ўладу. Для дзяржаўна-прававога рэжыму характэрна, што дзяржаўная ўлада пры ўздзеянні на грамадства выкарыстоўвае выключна прававыя сродкі і прыёмы.

У сваю чаргу ўплыў грамадства і асобы на дзяржаўную ўладу можа адбывацца не толькі праз права, яго механізмы, метады і прыёмы. Удзельнікі грамадскіх адносін маюць магчымасць уздзейнічаць на дзяржаўную ўладу такімі прыёмамі і сродкамі палітычнага, маральнага, ідэалагічнага характару, якія не замацаваны ў праве, але якія не супярэчаць дзеючаму праву і закону. Іншымі словамі, тут мы сустракаемся з дзеяннем адной з прававых аксіём, згодна з якой «дазволена ўсё, што наўпрост не забаронена». У сваю чаргу,

322

«прававое становішча» дзяржаўнай улады ва ўзаемадачыненнях з насельніцтвам і іншымі ўдзельнікамі грамадскіх адносін дакладна і аднастайна акрэслена дзеючым правам і законам. Дзяржаўная ўлада мае права выкарыстоўваць толькі такія механізмы, метады і прыёмы, якія дакладна замацаваны ў дзеючым праве. Тут дзейнічае прававая аксіёма іншага зместу – «дазволена толькі тое, што наўпрост дазволена».

Такая «асіметрыя» ў змесце і характары механізмаў, метадаў і прыёмаў узаемадзеяння і ўзаемаўплыву дзяржаўнай улады і насельніцтва, іншых удзельнікаў грамадскіх адносін скіравана на забеспячэнне цывілізаваных форм развіцця і функцыянавання дзяржавы і грамадства. Яна забяспечвае ініцыятыву людзей, пашырае іх прававое поле дазволенага. Дзяржаўная ўлада, як мы ведаем, валодае моцнымі сродкамі ўздзеяння на грамадства, спецыяльным апаратам прымусу, і таму яна вымушана «самаабмежавацца» такімі механізмамі, метадамі і прыёмамі, якія наўпрост прадугледжаны ў дзеючым праве. Выхад дзяржавы за межы прававога поля азначае, што дзяржаўная ўлада страчвае легальнасць (законнасць існавання) і легітымнасць (падтрымку насельніцтва) і пераўтвараецца ў нейкую іншую рэальнасць.

Такім чынам, дзяржаўна-прававы рэжым умоўна складваецца з дзвюх адносна адасобленых груп механізмаў, сродкаў і прыёмаў. Адна з іх характарызуе ўздзеянне дзяржаўнай улады на грамадства, а другая – уздзеянне грамадства на дзяржаву. Перамены сістэмнага характару ў гэтых групах прыёмаў і сродкаў прыводзяць да трансфармацыі дзяржаўна-прававых рэжымаў. Звужэнне прававога поля для грамадства па ўздзеянню на дзяржаўную ўладу, як правіла, прыводзіць да пераменаў і ў сістэме механізмаў уплыву дзяржаўнай улады на грамадства. І, наадварот, усталяванне жорсткіх абмежаванняў для дзейнасці дзяржаўнай улады прыводзіць да яе перараджэння ў аўтакратыю.

Дзяржаўна-прававы рэжым існуе ў дзвюх формах (відах): у форме дэмакратычнага і ў форме аўтарытарнага рэжымаў. У адрозненне ад дэмакратычнага рэжыму, які характарызуецца шырокімі прававымі магчымасцямі асобы ў яе ўзаемадачыненнях з дзяржавай і іншымі ўдзельнікамі грамадскіх адносін, аўтарытарны рэжым характарызуецца звужэннем прававых магчымасцей асобы. Такое звужэнне адбываецца на прававых падставах і можа быць выклікана шэрагам вельмі важных фактараў: ваеннай пагрозай, неабходнасцю ўвядзення ваеннага і надзвычайнага становішча і г. д. Зразумела, што ў гэтых варунках прававое поле для дзейнасці

323

не толькі асобы, але і для самой дзяржаўнай улады, іншых суб’ектаў грамадскіх адносін значна звужаецца.

Дзяржаўна-прававы рэжым пры пэўных умовах можа набыць форму таталітарнага рэжыму. Таталітарны рэжым характарызуецца тым, што дзяржава абмяжоўвае грамадзян і іншых удзельнікаў грамадскіх адносін і дазваляе ім ва ўзаемадачыненнях з дзяржаўнай уладай і паміж сабой выкарыстоўваць такія прававыя механізмы, метады і прыёмы, якія толькі наўпрост замацаваны і дазволены. Імкненне паставіць усё пад кантроль, жорстка адрэгламентаваць усе праявы жыццядзейнасці грамадства якраз адметным чынам і характарызуе таталітарызм.

Дзяржаўная ўлада – толькі адзін з удзельнікаў (суб’ектаў) палітычнага жыцця. Удзельнікамі палітычных адносін з’яўляюцца палітычныя партыі, працоўныя калектывы, іншыя грамадскія аб’- яднанні. Паміж імі ўсталёўваюцца разнастайныя палітычныя механізмы, метады і прыёмы ўзаемадачыненняў. Частка гэтых механізмаў, метадаў і прыёмаў мае прававую, законную прыроду, астатнія ж не знайшлі па самых розных прычынах адлюстравання і замацавання ў дзеючым праве. Для абазначэння механізмаў, метадаў і прыёмаў функцыянавання ўсіх відаў палітычнай улады ў навуцы выкарыстоўваецца паняцце палітыка-прававога рэжыму.

Палітыка-прававы і дзяржаўна-прававы рэжым – два паняцці, якія перасякаюцца паміж сабой. Справа ў тым, што дзяржаўная ўлада – асобны від палітычнай улады, які валодае такімі механізмамі, метадамі, сродкамі і прыёмамі ўздзеяння на грамадства, якімі не валодае ніводзін іншы суб’ект (від) палітычнай улады. У гэтай сваёй частцы дзяржаўна-прававы рэжым, безумоўна, выходзіць за межы палітыка-прававога рэжыму. Акрамя гэтага, у сваіх узаемадачыненнях іншыя віды (суб’екты) палітычнай улады ўжываюць такія механізмы, метады і прыёмы ўзаемаадносін і ўзаемаўздзеяння, якія нельга выкарыстоўваць ва ўзаемадачыненнях з дзяржаўнай уладай.

Такім чынам, паняцце палітыка-прававога рэжыму – паняцце, якое арганічна ўпісваецца ў катэгарыяльна-паняційны апарат паліталогіі, у той час, як паняцце дзяржаўна-прававога рэжыму – арганічная складаная частка навукі агульнай тэорыі права.

Усе тры формы, з дапамогай якіх вызначаецца парадак арганізацыі дзяржаўнай улады, маюць важнае значэнне, аднак сярод іх дамінуе форма праўлення. Арганізацыя вярхоўнай дзяржаўнай улады шмат у чым прадвызначае змест дзяржаўна-прававога рэжыму і аказвае вырашальнае ўздзеянне на характар ажыццяўлення ўла-

324

ды на тэрыторыі краіны. Памылкова лічыць вядучай формай дзяржавы дзяржаўна-прававы рэжым, бо ён не ўсталёўваецца сам па сабе. Яго змест, набор прававых механізмаў, метадаў і прыёмаў таксама знаходзяцца пад моцным уздзеяннем з боку вярхоўнай дзяржаўнай улады.

5.Суадносінытыпуіформыдзяржавы

Паняцце тыпу дзяржавы, як вядома, дазваляе канкрэтызаваць сутнасць дзяржавы, дакладна акрэсліць тыя агульнасацыяльныя і вузкакласавыя інтарэсы, якія ажыццяўляе дзяржава ў канкрэтна- гістарычных умовах, але на нейкім даволі значным гістарычным адрэзку часу – у межах грамадска-эканамічнай фармацыі, у нейкай цывілізацыі ці адносна асобы і яе прававога становішча. Паняцце ж формы дзяржавы паказвае, якім чынам арганізавана дзяржаўная ўлада, як яна ажыццяўляецца і якія метады і прыёмы выкарыстоўвае дзяржаўная ўлада.

У межах аднаго тыпу дзяржаўнасці выкарыстоўваюцца розныя формы дзяржавы, розныя формы праўлення, дзяржаўна-тэры- тарыяльнага ўладкавання і дзяржаўна-прававога рэжыму. У звязцы «тып – форма дзяржавы» вядучай аказваецца першая складаная частка – тып дзяржавы. Дзве дыялектычна ўзаемазвязаныя складаныя часткі сутнасці дзяржавы – агульнасацыяльныя інтарэсы, так званыя агульныя справы, і «вузкакласавыя інтарэсы» патрабуюць для свайго належнага вырашэння адэкватных форм праўлення, дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання і дзяржаўна-пра- вавога рэжыму.

Перамены, якія адбываюцца ў сутнасці дзяржавы, аказваюць уздзеянне на форму дзяржавы. Перавага, дамінаванне ў сутнасці дзяржавы агульнасацыяльных інтарэсаў над інтарэсамі «вузкакласавымі» азначае, што найбольш адэкватнымі для вырашэння гэтых інтарэсаў будзе дэмакратычны дзяржаўна-прававы рэжым, а таксама рэспубліканская форма кіравання і такая форма дзяржаў- на-прававога ўладкавання, якая дазваляе найбольш адэкватна ўлічыць інтарэсы ўсіх слаёў насельніцтва, усіх нацыянальных груп і ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Перавага ў сутнасці дзяржавы «вузкакласавых інтарэсаў» на працяглым гістарычным этапе развіцця дзяржавы абумоўлівае перамены ў дзяржаўнаправавым рэжыме, форме праўлення і форме дзяржаўна-тэрыта- рыяльнага ўладкавання.

325

У сваю чаргу форма дзяржавы ў стане аказваць уздзеянне на сутнасць дзяржавы. Перамены ў формах праўлення, а таксама ў дзяржаўна-прававым рэжыме аказваюць уздзеянне на суадносіны ў сутнасці дзяржавы агульнасацыяльных і «вузкакласавых» задач. Усталяванне рэспубліканскай формы праўлення, дэмакратычнага дзяржаўна-прававога рэжыму наўпрост можа прывесці да таго, што дзяржаўная ўлада асноўную ўвагу стане надаваць вырашэнню агульнасацыяльных, а не «вузкакласавых» праблем.

Пытанні для самаправеркі

1. Сфармулюйце крытэрыі эфектыўнасці (выніковасці) дзеяння дзяржаўнай улады.

2.Што ўяўляе сабой форма праўлення?

3.Раскрыйце змест манархічнай формы праўлення і выдзеліце віды манархій.

4.Раскрыйце змест рэспубліканскай формы праўлення і выдзеліце віды рэспублік.

5.Як суадносяцца паміж сабой парламентарная рэспубліка і прэзідэнцкая рэспубліка?

6.Што ўяўляе сабой змешаная форма праўлення?

7.Якія бакі знешняга ўвасаблення дзяржаўнай улады характарызуе форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання?

8.Раскрыйце змест унітарнай формы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

9.Раскрыйце змест федэрацыі і выдзеліце віды федэрацый.

10. Канфедэрацыя – гэта форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання краіны ці міждзяржаўнае ўтварэнне?

11. Што ўяўляе сабой дзяржаўна-прававы рэжым, якія формы (віды) дзяржаўна-прававога рэжыму Вы ведаеце?

12. Якім чынам дзяржаўна-прававы рэжым суадносіцца з палітыкаправавым рэжымам?

13. Ахарактарызуйце форму сучаснай беларускай дзяржавы.

14. Якім чынам суадносяцца паміж сабой тып і форма дзяржавы?

326

Тэма7.ФУНКЦЫІДЗЯРЖАВЫ

1. Паняцце, азначэнне і віды функцый дзяржавы.

2.Характарыстыка ўнутраных функцый дзяржавы.

3.Характарыстыка знешніх функцый дзяржавы.

4.Формы і метады ажыццяўлення функцый дзяржавы.

1.Паняцце,азначэннеівідыфункцыйдзяржавы

Паняцце сутнасці дзяржавы, якое было разгледжана ў папярэдніх тэмах, дае самае агульнае ўяўленне аб сацыяльным прызначэнні дзяржаўнай улады ў жыцці грамадства – яна павінна адначасова вырашаць агульнасацыяльныя (агульныя справы) і вузкагрупавыя (вузкакласавыя) інтарэсы. Паняцце формы дзяржавы (дзяржаўнай улады) дазваляе ўявіць, якім чынам арганізавана, «матэрыялізавана» дзяржаўная ўлада. Далейшая канкрэтызацыя сутнасці дзяржавы і форм яе выражэння адбываецца ў межах наступных дзвюх парных катэгорый (паняццяў) тэорыі дзяржавы – паняцця функцый дзяржавы і паняцця апарату (механізма) дзяржавы. Паняцце функцый дзяржавы канкрэтызуе сутнасць дзяржавы ў стасунках дзяржавы з грамадствам, асвятляе сацыяльнае прызначэнне дзяржавы ў жыцці грамадства шляхам канкрэтызацыі працэсаў уздзеяння дзяржавы на грамадскія адносіны. А паняцце апарату (механізма) дзяржавы канкрэтызуе арганізацыю, «матэрыялізацыю» дзяржаўнай улады.

Пад функцыяй увогуле можна разумець ролю нейкай часткі ў адносінах да цэлага. Дзяржава з’яўляецца часткай грамадства, таму функцыя дзяржавы ў самым агульным плане – гэта роля (місія) дзяржавы ў адносінах да грамадства. Адпраўной кропкай аналізу ролі дзяржавы ў адносінах да грамадства з’яўляецца палажэнне аб адноснай самастойнасці дзяржавы ў адносінах да грамадства.

Дзяржава абапіраецца на заканамернасці функцыянавання і развіцця грамадства, павінна рэагаваць на імператывы, патрабаванні грамадскага жыцця. Але дзяржава рэагуе на патрабаванні супольніцтва не «люстэркава». Рэакцыя дзяржавы на заканамернасці і тэндэнцыі развіцця грамадства павінна быць адэкватнай, суразмернай, «эквівалентнай», але не люстэркава падобнай. Паміж патрабаваннямі развіцця грамадства і рэакцыяй дзяржавы на іх існуе асаблівы «зазор», у межах якога дзяржава самастойна выбірае сродкі і метады рэагавання на праблемы грамадства, вызначае прыярытэтнасць вырашаемых задач і паслядоўнасць іх вырашэння.

327

Найперш адносная самастойнасць дзяржаўнай улады (дзяржавы) да грамадства праяўляецца ў тым, што дзяржаўная ўлада з’яўляецца якасна самастойным відам грамадскай працы і таму паза межамі канкрэтнага грамадства не існуе. Дзяржава стварае паслугі па кіраванню грамадствам, якія неабходны менавіта дадзенаму грамадству, таму што па-за яго межамі яны страчваюць сваю вартасць. Таму ў сваёй дзейнасці дзяржава, безумоўна, абапіраецца на заканамернасці функцыянавання і развіцця грамадства, улічвае стан і тэндэнцыі развіцця грамадства, але яна не можа і не павінна люстэркава рэагаваць на патрэбы, заканамернасці і тэндэнцыі развіцця грамадства. Справа ў тым, што дзяржаўную ўладу ажыццяўляюць надзеленыя свядомасцю і воляй людзі, якія ўзважваюць існуючыя ў грамадстве інтарэсы, імкнуцца збалансаваць іх па свайму разуменню і зыходзячы з палітыка-ідэалагічных патрабаванняў. Дзяржаўная ўлада пры гэтым мае магчымасць выбіраць напрамкі і сродкі ўздзеяння на грамадскія адносіны з тым, каб забяспечыць цэласнасць і самаразвіццё грамадства, найлепшыя ўмовы для вырашэння ўнутраных і знешніх праблем грамадства ў самых розных сферах яго існавання.

Дзеля належнага выканання сваей місіі ў жыцці грамадства дзяржава павінна добра ведаць унутраныя і знешнія праблемы грамадства з тым, каб дакладна вызначыць мэты і задачы дзяржавы па іх вырашэнню, знайсці неабходныя матэрыяльна-фінансавыя рэсурсы і сродкі, сканцэнтраваць іх на асноўных накірунках дзеяння дзяржавы. Пасля таго, як зроблены азначаныя крокі, пачынаецца дзеянне дзяржаўнай улады (дзяржавы) па дасягненню мэт і выкананню задач. Усе вышэйакрэсленыя мерапрыемствы ўключаюцца ў паняцце функцый дзяржавы.

Уздзеянне дзяржавы на грамадства шматграннае і шматвектарнае, але функцыянальная характарыстыка дзяржавы патрабуе своеасаблівага абагульнення дзейнасці дзяржавы, вызначэння вузлавых, самых істотных момантаў уздзеяння дзяржаўнай улады на грамадскія адносіны. Да такіх момантаў адносяцца наступныя.

Па-першае, прадмет, сфера дзеяння дзяржаўнай улады. Для функцыянальнай характарыстыкі дзяржавы значэнне мае не ўсё мноства сацыяльных сувязей, на якія ўздзейнічае дзяржава, і не ўсе дзеянні дзяржаўнай улады, якія скіраваны на вырашэнне мноства самых разнастайных праблем жыццядзейнасці грамадства, а самыя істотныя віды (групы) грамадскіх адносін, сферы грамадства, на якія ўздзейнічае дзяржава.

328

Па-другое, пры ўздзеянні на грамадства, на асобныя сферы (віды) грамадскіх адносін дзяржава імкнецца дасягнуць пэўных мэт. Пад мэтамі дзеяння дзяржавы можна разумець той «ідэальны стан» пэўнай сферы існавання грамадства і пэўных відаў грамадскіх адносін, да якога дзяржава павінна іх прывесці шляхам уздзеяння на іх. У сваю чаргу мэты, якія пастаянна паўстаюць перад дзяржавай, вызначаюцца існуючымі праблемамі. Праблемы ў грамадскіх адносінах, іх характар, змест і вызначаюць мэты дзеяння дзяржаўнай улады.

Па-трэцяе, у функцыянальную характарыстыку дзейнасці дзяржавы ўваходзяць задачы дзеяння дзяржаўнай улады, якія фармулююцца на падставе мэт, што стаяць перад дзяржавай. Пад задачамі разумеюцца тыя меры, тыя крокі, тыя захады, якія павінна прадпрыняць дзяржаўная ўлада для дасягнення пастаўленых мэт.

Па-чацвёртае, для вырашэння задач, дасягнення пастаўленых мэт у пэўнай сферы чалавечага грамадства – эканамічнай, сацыяльнай, палітычнай, ідэалагагічнай – ствараюцца не асобныя дзяржаўныя органы, установы і арганізацыі, а іх сістэмныя блокі. Прызначэнне гэтых блокаў, падсістэм органаў і ўстаноў дзяржавы зводзіцца пераважна да вырашэння задач і дасягнення мэт у пэўных сферах грамадства.

Па-пятае, дзейнасць дзяржаўнай улады ў пэўнай сферы грамадства мае ўстойлівы характар і ажыццяўляецца на працягу даволі значнага гістарычнага адрэзку часу. Пры гэтым адны праблемы ў грамадскіх адносінах змяняюцца другімі, набываюць іншую форму, а дзейнасць дзяржавы па іх вырашэнню не спыняецца.

Па-шостае, вырашэнне праблем з боку дзяржавы патрабуе значных матэрыяльна-фінансавых рэсурсаў, якія дзяржаўная ўлада акумулюе з грамадства і выдаткоўвае іх на дасягненне мэт і вырашэнне пастаўленых задач, а таксама на ўтрыманне тых дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія створаны для вырашэння праблем у пэўнай сферы грамадства.

Па-сёмае, для дасягнення мэт і належнага вырашэння задач дзейнасць дзяржаўнай улады ў пэўным накірунку заўсёды рэгламентуецца правам у форме самых розных крыніц права, асноўнай з якіх з’яўляюцца нарматыўныя прававыя акты.

Усё сказанае дазваляе зрабіць выснову, што пад функцыяй дзяр-

жавы можна разумець асноўныя, устойлівыя накірункі ўздзеяння дзяржавы, яе органаў на грамадскія адносіны дзеля дасягнення пэўных мэт і вырашэння задач у тых ці іншых сферах грамадскага жыцця, якія ажыццяўляюцца на падставе дзеючага пазітыўнага права.

329

Пры ўздзеянні на грамадскія адносіны дзяржава вымушана лічыцца з тым, што існуюць аб’ектыўныя межы яе дзеяння. Дзяржава не можа дзейнічаць там, дзе не існуе і аб’ектыўна не можа існаваць права, бо права з’яўляецца адзіна магчымай мовай, інстытутам, праз які дзяржава ўздзейнічае на грамадскія адносіны. Дзяржава не можа адмяніць аб’ектыўныя законы развіцця і функцыянавання эканамічнай сістэмы, таму што ў такім разе загіне не толькі грамадства, але і дзяржава, бо не атрымае ад грамадства патрэбных матэрыяльна-фінансавых рэсурсаў для самазабеспячэння. У сучасным грамадстве аб’ектыўнымі межамі ўздзеяння дзяржавы на грамадскія адносіны з’яўляюцца: наяўнасць грамадзянскай (цывільнай) супольнасці, прыроджаных правоў і свабод чалавека, наяўнасць у грамадстве інстытутаў самакіравання, наяўнасці разнастайных палітычных партый і іншых удзельнікаў палітычных адносін.

Паняцце функцый дзяржавы не толькі канкрэтызуе сутнасць дзяржавы, але і дазваляе зрабіць прадметна-палітычную характарыстыку дзяржаўнай улады. Справа ў тым, што вызначэнне асноўных задач, якія вырашае дзяржава, іх канкрэтызацыя, аналіз сродкаў, прыёмаў, метадаў дзеяння дзяржавы, аналіз асноўных накірункаў выдаткавання матэрыяльна-фінансавых рэсурсаў дазваляюць вызначыць тыя «вузкакласавыя» і «агульнасацыяльныя інтарэсы», якія задавальняе дзяржаўная ўлада, і тым самым сфармуляваць дакладныя ўяўленні аб парадку і механізмах вызначэння прыярытэтнасці інтарэсаў, іх значнасці для дзяржаўнай улады. Інтарэсы, якія задавальняе дзяржава, – гэта прадмет яе дзеяння, а прыярытэтнасць інтарэсаў, перавага тых ці іншых інтарэсаў – гэта палітычнае стаўленне да інтарэсаў, палітычны твар дзяржаўнай улады.

У юрыдычнай літаратуры функцыі дзяржавы звычайна класіфікуюць (групуюць) па нейкіх прыметах.

Па скіраванасці ўсе функцыі дзяржавы падзяляюцца на ўнутраныя і знешнія, пры гэтым унутраныя функцыі дзяржавы характарызуюць асноўныя напрамкі дзеяння дзяржавы ўнутры дзяржаўнага ўтварэння, а знешнія – асноўныя напрамкі ўздзеяння дзяржавы на іншыя дзяржаўныя ўтварэнні.

Па сферах (відах) грамадскіх адносін, на якія ўздзейнічае дзяржава, выдзяляюцца эканамічная, сацыяльная, ідэалагічная, палітычная функцыі, разам з тым у гэтай класіфікацыі можна выдзеліць і яшчэ адну функцыю, якая характарызуе дзейнасць дзяржавы пры ўсталяванні нармальных адносін супольнасці грамадства з прыродным асяроддзем яго існавання.

330