Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

канання кожнай функцыі як унутры, так і за яе межамі. Унутры краіны дзяржава робіць гэта самастойна і суверэнна, а ў стасунках з іншымі дзяржавамі – шляхам міжнародных пагадненняў з дзяржавамі. Абапіраючыся на створаную прававую аснову, дзяржава праводзіць разнастайныя мерапрыемствы па ажыццяўленню ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы і выкананню пастаўленых задач. І, нарэшце, у выпадках, калі дзейнасць па ажыццяўленню функцый дзяржавы выходзіць за межы прававога поля, праводзяцца мерапрыемствы праваахоўнага характару.

Сказанае дазваляе зрабіць выснову аб тым, што кожная з функцый дзяржавы выконваецца ў трох універсальных прававых формах шляхам ажыццяўлення разнастайных мерапрыемстваў арганізацыйнага характару, якія ажыццяўляюцца толькі на падставе права. Гэта нормаствараючая, прававыканальная і праваахоўная формы. Гэтыя формы выкарыстоўваюцца дзяржавай як пры ажыццяўленні ўнутраных, так і пры ажыццяўленні знешніх функцый і таму з’яўляюцца універсальнымі. Унутры дзяржавы пры ажыццяўленні функцый выкарыстоўваюцца судовая форма і кантрольная форма. Не можа існаваць проста арганізацыйных форм ажыццяўлення функцый дзяржавы. Усе гэтыя формы павінны быць абавязкова замацаваны ў дзеючым пазітыўным праве. Іншая сітуацыя азначае, што дзяржава выходзіць за межы прававога поля, страчвае легальнасць і легітымнасць і перастае быць дзяржавай.

Дзяржава валодае двума універсальнымі прававымі метадамі ўздзеяння на паводзіны ўдзельнікаў грамадскіх адносін – метадам прымусу і метадам заахвочвання. Дадзеныя метады, як і вышэйадзначаныя формы ажыццяўлення функцый, таксама зафіксаваны і адлюстраваны ў дзеючым пазітыўным праве і маюць прававую прыроду.

Пытанні для самаправеркі

1. Што разумеецца пад адноснай самастойнасцю дзяржавы, у чым яна праяўляецца?

2.Як суадносяцца паміж сабой паняцці дзейнасці дзяржавы, мэт, задач і функцый дзяржавы?

3.З дапамогай якіх крытэрыяў можна дакладна вызначыць наяўнасць самастойнай функцыі дзяржавы?

4.Раскрыйце змест агульнасацыяльнага і вузкакласавага ў дзейнасці дзяржавы.

5.Сфармулюйце разуменне межаў дзейнасці дзяржавы.

6.Якім чынам суадносяцца паміж сабой паняцці функцый дзяржавы і функцый органаў дзяржавы?

341

7.Правядзіце класіфікацыю функцый дзяржавы па іх скіраванасці, значнасці і часу дзеяння.

8.Раскрыйце змест унутраных функцый дзяржавы.

9.Якім чынам адбываюцца развіццё і эвалюцыя ўнутраных функцый дзяржавы?

10.Раскрыйце змест знешніх функцый дзяржавы.

11.У якім кірунку адбываюцца эвалюцыя і развіццё знешніх функцый дзяржавы?

12.Як суадносяцца паміж сабой унутраныя і знешнія функцыі дзяр-

жавы?

13.Пералічыце універсальныя формы ажыццяўлення функцый дзяржавы і раскрыйце іх змест.

14.Раскрыйце змест асноўных метадаў ажыццяўлення функцый дзяр-

жавы.

Тэма8.АПАРАТ(МЕХАНІЗМ)ДЗЯРЖАВЫ

1. Паняцце, прыметы і азначэнне апарату дзяржавы.

2.Паняцце, прыметы і віды органаў дзяржавы.

3.Прынцыпы арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы.

4.Кадры апарату дзяржавы. Бюракратыя і бюракратызм, дэмакратыя і дысцыпліна ў дзейнасці апарату дзяржавы.

1.Паняцце,прыметыіазначэннеапаратудзяржавы

Дзяржаўна-арганізаванае грамадства, ці грамадства, якое арганізавана як дзяржава, мае сваё адметнае функцыянальнае выражэнне – дзяржаўную ўладу і матэрыяльнае ўвасабленне, «матэрыялізаваную частку» – апарат дзяржавы, які знешне існуе, назіраецца ў якасці сістэмы (сукупнасці) органаў і ўстаноў, праз якія і з дапамогай якіх прафесійнымі кіраўнікамі (службовымі асобамі, чыноўнікамі) ажыццяўляецца дзяржаўная ўлада. Можна сказать, што апарат дзяржавы – гэта той сродак, той інструмент, з дапамогай якога дзяржаўная ўлада (дзяржава) ажыццяўляе сваю місію ў жыцці грамадства. Апарат дзяржавы характарызуецца шэрагам прымет.

Па-першае, апарат дзяржавы складаецца з сістэмы (сукупнасці) дзяржаўных органаў, устаноў і арганізацый, якія дзейнічаюць ад імя дзяржавы і грамадства і створаны для належнага і эфектыўнага выканання дзяржаўнай улады, яе місіі ў жыцці грамадства. У

342

дзяржаве не павінна існаваць «сінекур», такіх органаў, устаноў і арганізацый, якія не патрэбны грамадству і дзяржаве і якія дзейнічаюць самі па сабе і ў інтарэсах тых асоб, якія заняты працай у гэтых дзяржаўных структурах.

Па-другое, усе органы і ўстановы дзяржавы згодна са сваім прызначэннем маюць уладныя паўнамоцтвы, г. зн. магчымасці ўплываць на паводзіны ўдзельнікаў грамадскіх адносін, службовых асоб, дзеянні іншых органаў і ўстаноў дзяржавы, дзяржаўных арганізацый шляхам фармулявання агульнаабавязковых вяленняў у форме загадаў, распараджэнняў і іншых формах. Аб’ём уладных паўнамоцтваў, тых прававых магчымасцей, якімі валодаюць дзяржаўныя структуры, вызначаецца дзяржавай.

Па-трэцяе, апарат дзяржавы будуецца і функцыянуе на падставе прынцыпаў строгай іерархіі і субардынацыі паміж органамі і ўстановамі дзяржавы. Уладныя распараджэнні вышэйстаячых у «пірамідзе» органаў і ўстаноў абавязковыя для ніжэйстаячых органаў і ўстаноў, а органы і ўстановы, якія знаходзяцца на адной прыступцы «піраміды», знаходзяцца ў субардынацыйнай залежнасці ад вышэйстаячых органаў і ўстаноў.

Па-чацвёртае, апарат дзяржавы можа належным чынам выканаць сваю місію па ажыццяўленню дзяржаўнай улады пры ўмове, калі сістэмай органаў і ўстаноў дзяржавы, дзяржаўных арганізацый ахоплена ўся тэрыторыя краіны. А дзяржава ўвогуле можа выступаць ад імя ўсяго насельніцтва, эфектыўна выяўляць і прадстаўляць яго інтарэсы пры ўмове, калі насельніцтва нават у самых аддаленых частках тэрыторыі дзяржавы мае доступ да органаў, устаноў і арганізацый дзяржавы.

Па-пятае, дзяржаўны апарат функцыянуе належным чынам пры ўмове, калі ўладныя паўнамоцтвы органаў і ўстаноў дзяржавы выконваюцца асобным корпусам прафесіяналаў – дзяржаўнымі служачымі, чыноўнікамі, службовымі асобамі. Асобная група людзей, якая выконвае ўсе ўладныя паўнамоцтвы дзяржавы, выступае рухаючай сілай апарату дзяржавы.

Такім чынам, пад апаратам дзяржавы можна разумець сістэму надзеленых уладнымі паўнамоцтвамі органаў і ўстаноў дзяржавы, якія дзейнічаюць ад імя дзяржавы на ўсёй яе тэрыторыі і ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы праз асобную групу людзей – прафесіянальных кіраўнікоў.

У юрыдычнай навуцы ўжываюцца два тоесныя па аб’ёму паняцці, якія пры аналізе дзяржавы выконваюць рознае прызначэнне – паняцце «апарат дзяржавы» і паняцце «механізм дзяржавы».

343

Паняцці «апарат дзяржавы» і «механізм дзяржавы»абазначаюць адную і тую ж рэальнасць – матэрыялізаваную частку дзяржаўнай улады і ўключаюць у сябе па аб’ёму ўсе органы, установы і арганізацыі, з дапамогай якіх ажыццяўляецца ўлада, а таксама ўсю сукупнасць прафесійных кіраўнікоў, якія прыводзяць у рух апарат дзяржавы. Разам з тым паняцце «апарат дзяржавы» выкарыстоўваецца пераважна для абазначэння будовы дзяржаўнай улады, а паняцце «механізм дзяржавы» дапамагае вывучыць працэсы функцыянавання дзяржаўнай улады.

Разам з тым існуе паняцце дзяржаўнага апарату, якое па свайму аб’ёму ахоплівае паняцце апарату дзяржавы і перасякаецца з паняццем «механізм дзяржавы». У склад паняцця дзяржаўнага апарату, акрамя надзеленых уладнымі паўнамоцтвамі органаў і ўстаноў дзяржавы, уключаюцца і разнастайныя дзяржаўныя арганізацыі. Пад дзяржаўнымі арганізацыямі можна разумець створаныя для належнага выканання органамі і ўстановамі дзяржавы сваіх паўнамоцтваў дзяржаўныя структуры, якія існуюць у шчыльнай узаемасувязі з апаратам дзяржавы і без апарату дзяржавы іх існаванне і функцыянаванне з’яўляецца бессэнсоўным. Самая істотная рыса дзяржаўных арганізацый заключана ў тым, што яны не маюць уладных паўнамоцтваў адносна насельніцтва, іншых органаў і ўстаноў дзяржавы.

Часта паняцці дзяржаўнага апарату і апарату дзяржавы ўжываюцца як сінонімы, што нельга лічыць карэктным у навуковых адносінах. А вось калі выкарыстоўваецца выраз, згодна з якім дзяржаўны апарат уяўляе сабой апарат дзяржавы ў шырокім сэнсе слова, то з такім падыходам пагадзіцца можна.

Збор і апрацоўка разнастайнай інфармацыі, падрыхтоўка неабходных даведак, падрыхтоўка і перападрыхтоўка кадраў для апарату дзяржавы, а таксама шэраг падобных спраў выконваецца дзяржаўнымі арганізацыямі. У сучасных цывілізаваных дзяржавах гэта частка дзяржаўнага апарату вельмі ўнушальная. Ад якасці яе працы шмат у чым залежаць паспяховасць і эфектыўнасць дзейнасці апарату дзяржавы.

Апарат дзяржавы не заставаўся нязменным. На самых першасных этапах функцыянавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства апарат дзяржавы быў простым, можна сказаць, «прымітыўным». Аб’ём спраў, якія выконваў апарат дзяржавы, быў невялікі, а таму і колькасць органаў, якія ўваходзілі ў яго склад, была нязначнай, адпаведна, невялікай была і колькасць прафесійных кіраўнікоў. Па меры ўскладнення кіраўнічай працы адбывалася яе спецыялізацыя.

344

І калі першапачаткова ўвесь аб’ём уладных паўнамоцтваў (стварэнне норм права, правядзенне іх у жыццё, правасуддзе, кантроль і г. д.) мог быць паспяхова выкананы адной структурай, адным органам улады, пазней стала зразумела, што патрэбна спецыялізацыя органаў апарату дзяржавы на выкананні асобных кіраўнічых функцый. Спецыялізацыя органаў і ўстаноў дзяржавы на выкананні пэўных функцый абумоўлівала наступную іх інтэграцыю пры вырашэнні агульных для дзяржаўнай улады задач і функцый. Так адбывалася ўскладненне апарату дзяржавы, яго развіццё. А з павелічэннем аб’ёму кіраўнічай дзейнасці павялічвалася і колькасць прафесійных кіраўнікоў.

На развіццё і функцыянаванне апарату дзяржавы ўплываюць розныя фактары, памер уздзеяння якіх на апарат дзяржавы розны, часта нават супрацьлеглы.

Паняцце апарату дзяржавы з’яўляецца другой парнай катэгорыяй да паняцця «функцыі дзяржавы». Функцыянальны стан дзяржавы наўпрост уздзейнічае на будову апарату дзяржавы і парадак яго функцыянавання. Вылучэнне нейкай функцыі дзяржавы ў якасці галоўнай сярод унутраных ці знешніх функцый практычна азначае, што дзяржава канцэнтруе на пэўным кірунку развіцця сваю ўвагу, стварае там, як правіла, дадатковыя структуры органаў і ўстаноў дзяржавы і выдаткоўвае на вырашэнне задач значныя матэры- яльна-фінансавыя сродкі. Усе астатнія функцыі і органы дзяржавы дапаўняюць галоўную функцыю, скіроўваюцца на яе паспяховае выкананне. У сваю чаргу будова апарату дзяржавы, яго якасць шмат у чым прадвызначаюць паспяховае выкананне дзяржавай яе функцый. Але ў звязцы «функцыі – апарат дзяржавы» вызначальнай з’яўляецца функцыя дзяржавы, бо яе змест вызначаецца ўнутранымі і знешнімі праблемамі існавання грамадства. Структура і змест дзейнасці апарату дзяржавы, такім чынам, вызначаюцца зместам функцый дзяржавы.

Будова апарату дзяржавы залежыць ад унутранага становішча таго грамадства, ад імя якога выступае дзяржава. У грамадстве, дзе перманентна існуе сацыяльная напружанасць, як правіла, ствараецца і моцны апарат прымусу, а ў дзяржаве, якая эфектыўна ажыццяўляе сацыяльную функцыю, перавагу атрымліваюць органы сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і сацыяльнага развіцця грамадства – органы адукацыі, навуковыя арганізацыі, арганізацыі аховы здароўя і г. д.

Значны ўплыў на будову апарату дзяржавы аказваюць знешнія абставіны дзяржавы, яе геапалітычнае становішча. Вызначэн-

345

не вектараў знешняй палітыкі, яе характар, аб’ём знешнепалітычных і знешнеэканамічных спраў уплываюць на склад зарыентаваных на вырашэнне знешнепалітычных і знешнеэканамічных праблем і задач органаў і ўстаноў дзяржавы.

На структуру апарату дзяржавы значны ўплыў аказвае форма дзяржавы, асабліва форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання. Федэратыўная дзяржава, як правіла, мае больш складаны апарат дзяржавы, дадатковыя ў параўнанні з унітарнай дзяржавай органы і ўстаноў дзяржавы і структурныя часткі.

Нават прыродны фактар (геаграфічныя і кліматычныя) умовы існавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства аказвае значны ўплыў на асаблівасці будовы апарату дзяржавы. Для вялікіх па памерах дзяржаўных утварэнняў характэрным з’яўляецца і вялікі па памерах апарат дзяржавы. У ім існуе добра разгалінаваная структура органаў і ўстаноў дзяржавы, значны па аб’ёму корпус дзяржаўных служачых. Калі дзяржава існуе ў складаных кліматычных умовах, то яе эканамічная сістэма не ў стане эфектыўна працаваць без значнай падтрымкі з боку дзяржавы. А гэта азначае, што ў апараце дзяржавы існуе вялікі блок органаў, якія адказваюць за належнае ажыццяўленне эканамічнай функцыі дзяржавы.

2.Паняцце,прыметыівідыорганаўдзяржавы

Апарат дзяржавы – матэрыялізаваная частка дзяржавы, адна з праяваў дзяржаўна-арганізаванага грамадства, дзяржавы. Апарат дзяржавы складваецца з трох роднасных, але адносна самастойных элементаў (кампанентаў) – органаў дзяржавы, устаноў дзяржавы і дзяржаўных арганізацый. Кожны з гэтых кампанентаў прымае ўдзел у ажыццяўленні дзяржаўнай улады і ўвасабляе яе, але кожны з іх вырашае спецыфічныя задачы спецыфічнымі сродкамі. Органы дзяржавы ствараюцца дзеля таго, каб ажыццяўляць самыя розныя па характару і прызначэнню ўладныя паўнамоцтвы ад імя дзяржавы. Яны маюць магчымасць уздзейнічаць на паводзіны насельніцтва, іншых органаў, устаноў і арганізацый шляхам выпрацоўкі і ажыццяўлення ўладных вяленняў у форме распараджэнняў і загадаў. Установы дзяржавы вырашаюць таксама важныя дзяржаўныя задачы, выконваюць частку спраў дзяржаўнай улады. Але яны надзелены толькі такімі знешнімі ўладнымі паўнамоцтвамі, якія неабходны для выканання імі сваіх задач. Дзяржаўныя арганізацыі, як правіла, не маюць самастойных задач па ажыццяўленню дзяржаўнай улады. Іх задачы – гэта задачы тых органаў і ўстаноў

346

дзяржавы, якім дзяржаўныя арганізацыі дапамагаюць выконваць сваё прызначэнне ў жыцці дзяржавы належным чынам.

Орган дзяржавы – мінімальны кампанент апарату дзяржавы, і таму яму ўласцівы ўсе якасці, прыметы апарату дзяржавы ўвогуле. Але разам з тым яму ўласцівы і спецыфічныя прыметы. Па-пер- шае, орган дзяржавы заўсёды з’яўляецца адносна аўтаномнай часткай дзяржавы, якая ствараецца на падставе дзеючага пазітыўнага права і менавіта таму набывае легальнасць і легітымнасць. Па-дру- гое, кожны орган дзяржавы валодае ўладнымі паўнамоцтвамі не ўвогуле, а дакладна вызначанымі ўладнымі паўнамоцтвамі, характар якіх вызначаецца месцам органа ў апараце дзяржавы і яго функцыямі. Па-трэцяе, звычайна орган дзяржавы для належнага выканання сваёй ролі надзяляецца правам выдаваць агульнаабавязковыя правілы паводзін – нормы права ў пэўных формах права – крыніцах норм права. Па-чацвёртае, орган дзяржавы мае сваю ўнутраную будову (штатную структуру), якая павінна найлепшым чынам спрыяць выкананню органам дзяржавы сваіх паўнамоцтваў. Па-пятае, орган дзяржавы для належнага ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў звычайна мае сваё незалежнае дзяржаўнае матэрыяль- на-фінансавае забеспячэнне і валодае прававой якасцю юрыдычнай асобы.

На макраўзроўні апарат дзяржавы ў шырокім сэнсе слова складаецца з чатырох адносна самастойных структурных частак (блокаў): 1) апарат дзяржавы ва ўласным сэнсе слова; 2) апарат прымусу; 3) установы дзяржавы; 4) «рэчавыя прыдаткі». У склад апарату дзяржавы ва ўласным сэнсе слова ўваходзяць такія органы дзяржавы, як парламент, урад, прэзідэнт, мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання і іншыя органы дзяржавы. Апарат прымусу ўключае ў сябе армію, паліцыю, пракуратуру, выведку, контрвыведку і г. д. Установы дзяржавы – досыць пашыраны блок (частка) апарату дзяржавы. Сюды ўваходзяць дзяржаўныя банкі, натарыяльныя канторы і г. д. Да блока «матэрыяльных прыдаткаў» адносяцца сродкі транспарту, сувязі, узбраенне, турмы, іншыя месцы пазбаўлення волі і г. д.

У сучасных дзяржавах, якія пабудавалі сваю ўладу на прынцыпах яе падзелу на самастойныя галіны ўлады, найбольшую цікавасць уяўляе падзел усіх органаў і ўстаноў дзяржавы па іх функцыянальнаму прызначэнню. Па дадзенай прымеце ўсе органы і ўстановы дзяржавы падзяляюцца на:

1) органы, якія галоўным чынам фармулююць (выдаюць) агульнаабавязковыя правілы паводзін – нормы права. Часцей за ўсё

347

гэтыя органы ўлады называюцца заканадаўчымі. Але заканадаўчыя органы (парламент) на самай справе з’яўляюцца толькі часткай органаў дзяржавы, якія ствараюць нормы права;

2)выканаўчыя і распарадчыя органы дзяржавы, асноўнай прыметай якіх з’яўляюцца правядзенне ў жыццё і рэалізацыя агульнаабавязковых правілаў паводзін – норм права, а таксама і дзеянні распарадчага характару, без якіх немагчыма выкананне агульнаабавязковых правілаў паводзін;

3)органы судовай улады, галоўным прызначэннем якіх з’яўляецца ўсталяванне правапарадку шляхам вырашэння разнастайных спрэчак і разгляду правапарушэнняў, якія ўзнікаюць у жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства;

4)кантрольна-надзорныя органы, асноўным прызначэннем якіх з’яўляецца нагляд і кантроль за належным выкананнем кожным з азначаных вышэй відаў органаў сваіх правоў і абавязкаў. Кантрольна-надзорныя органы – гэта своеасаблівая «кантрольнатармазная сістэма», з дапамогай якой грамадства і дзяржава кантралююць і выпраўляюць дзейнасць апарату дзяржавы;

5)органы, якія ажыццяўляюць каардынуючую ўладу, часцей за ўсё ў сучасных цывілізаваных дзяржавах – гэта орган пад назвай «кіраўнік дзяржавы» – прэзідэнт краіны.

З дадзенай класіфікацыяй органаў дзяржавы перасякаецца іх падзел на асобныя групы ў залежнасці ад характару (будовы) кіраўнічай дзейнасці. Па дадзенай прымеце органы дзяржавы падзяляюцца на прадстаўнічыя органы дзяржавы, якія абіраюцца насельніцтвам і выяўляюць (прадстаўляюць) яго інтарэсы, на органы выканаўчыя і распарадчыя, якія выконваюць вяленні органаў прадстаўнічай улады і дзеля гэтага надзяляюцца распарадчымі паўнамоцтвамі, праваахоўныя органы, сэнс існавання якіх – у абароне дзеючага права і яго ўзнаўленні, кантрольна-надзорныя і каардынуючыя органы дзяржавы.

Органы дзяржавы класіфікуюцца і па шэрагу іншых не менш значных якасцяў (прымет), якія ім уласцівы. Па парадку стварэння (фармавання) яны падзяляюцца на органы дзяржавы, якія выбіраюцца, і органы дзяржавы, якія прызначаюцца. Па парадку выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў органы дзяржавы падзяляюцца на органы калегіяльныя і адзінаначальныя. Па часу дзеяння існуюць органы пастаянныя, часовыя і надзвычайныя. Па аб’ёму ўладных паўнамоцтваў органы дзяржавы падзяляюцца на органы агульнай, галіновай і спецыяльнай (функцыянальнай) кампетэнцыі. Па тэрыторыі дзеяння органы дзяржавы падзяляюцца на цэнтральныя і

348

мясцовыя. Па спосабу стварэння органы дзяржавы падзяляюцца на органы першасныя і другасныя.

У сучасных дзяржавах на адной і той жа тэрыторыі адначасова дзейнічаюць органы дзяржавы і органы мясцовага самакіравання і кіравання. Органы дзяржавы заўсёды выступаюць ад імя ўсёй дзяржавы і выконваюць частку паўнамоцтваў, якія належаць дзяржаве цалкам. Органы мясцовага самакіравання і кіравання ствараюцца ў пэўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, яны выяўляюць інтарэсы і патрэбы той сацыяльнай супольнасці, якая стала пражывае на пэўнай тэрыторыі, мае свае адметныя інтарэсы і забяспечвае іх, абапіраючыся на свае ўласныя матэрыяльна-фінан- савыя рэсурсы.

Органы мясцовага самакіравання і кіравання ўжываюць у сваёй дзейнасці такія самыя рычагі і метады ўздзеяння на паводзіны насельніцтва і іншых удзельнікаў грамадскіх адносін, якія ўласцівы дзяржаве, і ў гэтых варунках яны нічым не адрозніваюцца ад органаў дзяржавы. Але два моманты найбольш адметна выяўляюць іх спецыфіку. Па-першае, органы мясцовага самакіравання і кіравання ў матэрыяльна-фінансавых адносінах забяспечваюцца з мясцовых рэсурсаў. Па-другое, яны створаны для выяўлення і забеспячэння інтарэсаў менавіта мясцовай супольнасці.

3.Прынцыпыарганізацыіідзейнасціапаратудзяржавы

Абагульненне багатага і разнастайнага шматвекавога вопыту арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы дазволіла выпрацаваць імператывы і патрабаванні да арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы, увасабленне якіх у практыку пабудовы і функцыянавання дзяржаўнага апарату дазваляе забяспечыць эфектыўнае выкананне дзяржаўнай уладай свайго прызначэння ў жыцці грамадства. Імператывы і патрабаванні да арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы былі паслядоўна выкладзены ў навуковай форме і існуюць у форме фундаментальных ідэй аб тым, якім павінен быць апарат дзяржавы, каб дзяржава найлепшым чынам выконвала сваю місію ў жыцці грамадства. Разам з тым ідэй аб належнай арганізацыі і адмысловым функцыянаванні апарату дзяржавы многа, але далёка не кожная з іх увасабляецца ў практыку дзяржаўна-прававога будаўніцтва. Асобныя з іх хаця і маюць карыснае значэнне, але не заўсёды выкарыстоўваюцца ў дзейнасці апарату дзяржавы.

Толькі тыя фундаментальныя ідэі, якія знайшлі сваё належнае замацаванне ў дзеючым пазітыўным праве ў якасці арганіза-

349

цыйна-прававых патрабаванняў, імператываў да арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы, адносяцца да прынцыпаў арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы. Акрамя таго, патрабаванні, імператывы, якія можна лічыць прынцыпамі арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы, заўсёды існуюць у якасці асобных арганізацыйнаправавых форм, якія дазваляюць у межах дзеючага права належным чынам арганізаваць апарат дзяржавы і забяспечыць яго адмысловае функцыянаванне.

Існуюць агульныя, універсальныя прынцыпы арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы, але існуюць і асобныя прынцыпы арганізацыі і дзейнасці асобных структурных частак апарату дзяржавы, якія маюць значэнне пераважна для арганізацыі і функцыянавання асобных відаў органаў і ўстаноў дзяржавы. Да агульных прынцыпаў арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы адносяцца прынцып легальнасці і легітымнасці, прынцып дэмакратызму, прынцып прафесіяналізму і кампетэнтнасці, прынцып прагназавання і планавасці, прынцып галоснасці.

Прынцып легальнасці і легітымнасці азначае, што апарат дзяржавы, усе яго органы, установы і арганізацыі ствараліся і дзейнічалі на падставе і ў межах дзеючага пазітыўнага права, каб апарат дзяржавы карыстаўся даверам і падтрымкай з боку шырокіх колаў насельніцтва. Такім чынам, прынцып легальнасці і легітымнасці арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы ўключае ў сябе патрабаванне законнасці, але з’яўляецца больш шырокім. У адзначанай фармулёўцы прынцып патрабуе захавання не толькі патрабаванняў закону, але і ўвогуле права, а таксама і патрабаванняў іншых сацыяльных рэгулятараў, таму што ад гэтага залежыць падтрымка апарату дзяржавы з боку шырокіх колаў насельніцтва і, адпаведна, яго легітымнасць.

Прынцып дэмакратызму патрабуе, каб арганізацыя і функцыянаванне апарату дзяржавы ажыццяўляліся з захаваннем дэмакратычных працэдур і норм, каб да арганізацыі і працы апарату дзяржавы былі прыцягнуты самыя шырокія колы насельніцтва. Прынцып дэмакратызму найбольшае дачыненне мае да ўтварэння тых структур дзяржавы, якія перыядычна абіраюцца насельніцтвам, але ён не можа быць абмежаваны толькі такімі відамі органаў дзяржавы. Захаванне дэмакратычных працэдур і іх карыснасць для належнай арганізацыі і дзейнасці абсалютна ўсіх відаў органаў дзяржавы былі пацверджаны вопытам арганізацыі і дзейнасці апарату ўсіх сучасных цывілізаваных дзяржаў.

Прынцып прафесіяналізму і кампетэнтнасці азначае, што функцыі і кампетэнцыю органаў дзяржавы належным чынам могуць

350