Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

Па значнасці ўсе функцыі дзяржавы падзяляюцца на галоўныя і дапаўняльныя, пры гэтым адна і тая ж функцыя дзяржавы можа пераходзіць са стану галоўных у дапаўняльныя, і наадварот.

Па часу дзеяння ўсе функцыі дзяржавы падзяляюцца на адвечныя, тыя, якія ўласцівы любому дзяржаўна-арганізаванаму грамадству ва ўсе часы існавання, і часовыя – тыя функцыі дзяржавы, якія яна выконвае ў пэўны, хаця і працяглы гістарычны час, але, тым не менш, канкрэтна акрэслены гістарычны адрэзак часу.

Усе функцыі дзяржавы дзейнічаюць у адзінстве, у сістэме, узаемадапаўняюць адна другую. Два галоўныя фактары абумоўліваюць адзінства функцый дзяржавы – адзінства дзяржаўнай улады, якая дзейнічае ад імя ўсёй супольнасці, з’яўляецца яе адзіным афіцыйным прадстаўніком, а таксама адзінства чалавечай дзейнасці ў самых розных кірунках. Нягледзячы на розную скіраванасць, унутраныя і знешнія функцыі тым не менш узаемадапаўняюць адна другую і толькі ў сістэме забяспечваюць выкананне дзяржавай сваёй місіі ў грамадстве. Напрыклад, унутраныя функцыі ўздзейнічаюць на знешнія, а знешнія аказваюць уплыў на ўнутраныя функцыі. Унутраныя функцыі ствараюць неабходныя перадумовы для паспяховай дзейнасці дзяржавы ў стасунках з іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, а знешнія функцыі дзяржавы гарантуюць належныя ўмовы для ажыццяўлення ўнутраных функцый дзяржавы.

Галоўнымі з’яўляюцца тыя функцыі дзяржавы, якія наўпрост вырашаюць самую важную на пэўным гістарычным этапе развіцця грамадства праблему і скіраваны на рэалізацыю неабходных для гэтага задач, астатнія функцыі лічацца дапаўняльнымі. З пераменамі ў значнасці і важнасці вырашаемых праблем мяняюцца месцамі і функцыі дзяржавы. Дапаўняльныя пераўтвараюцца ў галоўныя, а галоўныя становяцца дапаўняльнымі. Калі галоўныя і дапаўняльныя функцыі дзяржавы могуць мяняцца месцамі, то для ўнутраных і знешніх функцый такая перамена не ўласціва. Адносна іх можна сцвярджаць, што яны пад уздзеяннем міжнародных інтэграцыйных працэсаў пачынаюць узаемадзейнічаць паміж сабой больш шчыльна. Сведчаннем гэтаму можа быць і інтэнсіўная дзейнасць органаў і ўстаноў дзяржавы, якія традыцыйна былі скіраваны на вырашэнне знешнепалітычных праблем, напрыклад, пасольстваў і консульстваў, на вырашэнне задач, якія адносяцца да сферы ўнутраных функцый дзяржавы.

Вечныя функцыі дзяржавы ўласцівы дзяржаўна-арганізавана- му грамадству з моманту яго ўзнікнення і на працягу ўсяго часу яго існавання. Мяняюцца формы і метады ажыццяўлення вечных

331

функцый, аб’ём вырашаемых задач, дзейнасці дзяржавы, але нязменнымі застаюцца інтарэсы дзяржавы па дасягненню мэт і вырашэнню задач у тых сферах існавання грамадства, ад умяшальніцтва ў якія дзяржава не можа адмовіцца па сваёй прыродзе. Дзяржава наўпрост вымушана іх вырашаць таму, што яны вызначаюць неабходнасць дзяржавы як самастойнай сацыяльна-палітычнай рэальнасці. Часовыя функцыі ўзнікаюць таму, што складваюцца нетрадыцыйныя сферы грамадскіх адносін і, адпаведна, праблемы, якія выходзяць за межы сфер грамадства і задач, якія дзяржава звычайна вырашае. Зразумела, што гэта павінны быць такія сферы грамадскіх адносін, якія існуюць часова, і такія праблемы, якія можна вырашыць у канкрэтны гістарычны адрэзак часу.

Памылковымі можна лічыць думкі асобных аўтараў аб наяўнасці ў дзяржавы фінансавай (ці падатковай) функцыі, а таксама шэрагу іншых функцый, такіх як функцыя аховы канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод грамадзян, забеспячэння законнасці і правапарадку, культурная функцыя, праватворчая і праваахоўная функцыі і г. д.

Нам вядома з папярэдніх тэмаў аб тым, што наяўнасць у грамадстве інстытута падаткаў сведчыць аб тым, што дадзенае грамадства сфармавалася і існуе як дзяржаўна-арганізаванае грамадства. Дзейнасць дзяржавы па вызначэнню сістэмы падаткаў, акумуліраванню фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў і іх пераразмеркаванню не з’яўляецца самамэтай ці асобнай мэтай яе дзейнасці. Гэта дзейнасць дапамагае сфармаваць матэрыяльна-фінансавыя рэсурсы, з дапамогай якіх забяспечваецца, па-першае, задача па забеспячэнню самой дзяржавы неабходнымі матэрыяльнымі і фінансавымі рэсурсамі, а, па-другое, вырашаюцца іншыя задачы і ажыццяўляюцца самастойныя функцыі дзяржавы. Нельга не толькі лічыць дадзеную дзейнасць грамадства самастойнай функцыяй дзяржавы, але і дастасоўваць яе да эканамічнай функцыі дзяржавы. Падаткі збіраюцца і размяркоўваюцца не толькі ў эканамічнай сферы існавання грамадства, як, дарэчы, і фінансавы кантроль ажыццяўляецца дзяржавай ва ўсіх сферах існавання грамадства.

Гэтаксама нельга пагадзіцца з тым, што для дзяржавы ўласцівы праватворчая і праваахоўная (правапрымяняльная) функцыі, ці функцыя аховы канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод грамадзян, умацаванне законнасці і правапарадку.

Дзейнасць дзяржавы па стварэнню права, а таксама яе місія па ахове і прымяненню права характарызуюць узаемаадносіны не дзяржавы і грамадства, а ўзаемаадносіны паміж асноўнымі інстыту-

332

тамі грамадства – дзяржавай і правам. Прычым права ва ўзаемадачыненнях паміж дзяржавай і грамадствам якраз знаходзіцца, вобразна кажучы, паміж дзяржавай і грамадствам. І выступае толькі той формай, у якой адбываецца ўздзеянне дзяржавы на грамадства, а таксама ўплыў грамадства на дзяржаву. Канстытуцыйны лад, правы і свабоды грамадзян ахоўваюцца, законнасць і правапарадак умацоўваюцца таму, што дадзеная дзейнасць дзяржавы ўяўляе сабой сістэму арганізацыйна-прававых сродкаў, з дапамогай якіх адбываецца належнае выкананне дзяржавай сваіх задач у асноўных сферах жыццядзейнасці грамадства і тым самым ажыццяўленне функцый дзяржавы.

Нельга, на наш погляд, побач з ідэалагічнай функцыяй дзяржавы ў якасці самастойнай функцыі выдзяляць культурную, ці, як у савецкі час пісалі, культурна-выхаваўчую функцыю. Уплыў дзяржавы на культуру грамадства, падтрымка дзяржавай нацыянальнай культуры цалкам вызначаюцца характарам і зместам ідэалагічнай функцыі дзяржавы, а аб’ём матэрыяльна-фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы культурнага жыцця, арганізацыйна-пра- вавыя мерапрыемствы ў гэтай сферы наўпрост вызначаюцца характарам і зместам культуры.

Пры выдзяленні асобных устойлівых накірункаў дзейнасці дзяржавы ў якасці самастойных функцый трэба ўсё ж прытрымлівацца дакладных, аднастайных і аднолькавых крытэрыяў. У гэтых варунках пры вызначэнні ўнутраных функцый дзяржавы ўстойлівымі і аднастайнымі крытэрыямі з’яўляюцца, па-першае, асноўныя сферы існавання грамадства, а, па-другое, наяўнасць устойлівай дзейнасці дзяржавы ў гэтай сферы грамдства. Любая дзяржава ва ўсе часы свайго існавання не можа адмовіцца ад вырашэння задач у эканамічнай, сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай сферах існавання грамадства. Іншая справа, што аб’ём і характар дзейнасці дзяржавы, нават вырашаемыя дзяржавай задачы ў гэтых сферах існавання грамадства могуць быць рознымі, нават супрацьлеглымі, але гэта ўжо характарызуе змест функцый дзяржавы, змест яе дзейнасці ў пэўным асноўным накірунку дзеяння. Асноўны накірунак дзейнасці дзяржавы, такім чынам, застаецца заўсёды адным і тым жа, нязменным, а вось яго змест можа мяняцца. Такім чынам, мяняюцца не функцыі дзяржавы, а канкрэтны змест функцый дзяржавы. Гэтаксама, як сутнасць дзяржавы. Сутнасць дзяржавы застаецца нязменнай, але змест агульнасацыяльных і вузкакласавых задач, якія вырашае дзяржава, пастаянна мяняецца.

333

Да ўнутраных функцый дзяржавы, якія ўласцівы ёй ва ўсе часы, адносяцца эканамічная, сацыяльная, палітычная, ідэалагічная, прыродна-рэсурсавая. Для Рэспублікі Беларусь у дадзены гістарычны прамежак часу ўласцівы дзве часовыя функцыі – функцыя пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і функцыя інтэграцыі дзяржавы ў міжнародную і еўрапейскую супольнасць. Да знешніх функцый адносяцца функцыя абароны (забеспячэння бяспекі) дзяржавы і грамадства, функцыя экспансіі і функцыя падтрымання раўнапраўных адносін з іншымі дзяржавамі.

Паміж усімі ўнутранымі функцыямі дзяржавы, асабліва паміж пастаяннымі функцыямі, існуюць шчыльныя ўзаемасувязі. Яны абумоўлены ўзаемасувязямі паміж прадметамі уздзеяння дзяржавы, г. зн. паміж тымі сферамі існавання грамадства, на якія пастаянна ўздзейнічае дзяржава. Гэтаксама, як нельга правесці непраходную мяжу паміж эканамічнай і іншымі сферамі існавання грамадства, немагчыма ўявіць абсалютную аўтаномнасць пастаянных унутраных функцый дзяржавы. Іншая справа – часовыя функцыі. Яны не прывязваюцца да нейкіх дакладна вызначаных сфер існавання грамадства. Праблемы, для вырашэння якіх дзяржава ажыццяўляе часовыя функцыі, могуць узнікаць адразу ў некалькіх сферах існавання грамадства, і таму дзяржава не ў стане з дапамогай ужо апрабіраваных механізмаў, метадаў і прыёмаў уздзеяння на грамадскія адносіны, якія яна ўжывала пры выкананні пэўнай функцыі ў пэўнай сферы існавання грамадства, выканаць сваю місію пры вырашэнні дадзенай праблемы. Калі нейкая значная праблема ўзнікае ў межах пэўнай сферы грамадства, то яна пры ўсёй значнасці можа быць вырашана ў межах вядомай функцыі ў якасці падфункцыі дзяржавы.

2.Характарыстыкаўнутраныхфункцыйдзяржавы

Эканамічная функцыя дзяржавы з’яўляецца пастаяннай функцыяй дзяржавы ва ўсе часы яе існавання. Дзяржава вымушана ўздзейнічаць на эканамічную сістэму грамадства, таму што яе стан прадвызначае не толькі дабрабыт людзей, але і матэрыяльна-фінан- савыя ўмовы існавання і развіцця самой дзяржавы, таго слою людзей, які прафесійна забяспечвае функцыянаванне дзяржаўнай улады. Дзве галоўныя задачы вырашае дзяржава адносна эканамічнай сістэмы. Па-першае, дзяржава спрыяе ўзнікненню і развіццю тых відаў гаспадарчай, эканамічнай дзейнасці, якія з’яўляюцца перспектыўнымі, значнымі для эканомікі і аказваюць значны ўплыў на

334

развіццё эканамічнай сістэмы. Па-другое, дзяржава стварае перашкоды для састарэлых і грамадска-шкодных відаў эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці. Першы від эканамічнай дзейнасці ўсяляк стымулюецца і заахвочваецца, а другі – забараняецца, выцясняецца з экнамічнай сферы жыцця грамадства. Крэдытаванне (асабліва льготнае), даціраванне, прэферэнцыі і г. д. – сродкі вырашэння першай задачы. Павелічэнне падатковага цяжару, разнастайныя адмі- ністрацыйна-прававыя перашкоды – сродкі вырашэння другой задачы.

Па самых розных прычынах уздзеянне дзяржавы на эканамічныя адносіны можа быць розным па аб’ёму, пры гэтым, як сведчыць гісторыя, найбольш актыўна дзяржава ўмешваецца ў эканамічныя працэсы ў пераломныя, крызісныя моманты развіцця эканомікі, калі патрабуюцца неадкладныя і эфектыўныя захады з тым, каб адладзіць эканамічную сістэму, зрабіць яе функцыянаванне выніковым.

Пры стабільным і прагрэсіўным развіцці эканомікі ўздзеянне дзяржавы на эканамічныя працэсы адбываецца пераважна на макраўзроўні шляхам распрацоўкі і ажыццяўлення эканамічнай палітыкі, праграм, праектаў і планаў эканамічнага развіцця і іх фінансавання, у тым ліку і праз бюджэт. Да макраэканамічнага ўздзеяння дзяржавы на эканамічную сістэму грамадства можна аднесці і механізмы прававога рэгулявання эканамічных працэсаў. Але змест і характар прававых механізмаў вызначаецца зместам і станам эканамічнай сістэмы грамадства і задачамі, якія вырашаюць грамадства і дзяржава ў эканамічнай сферы свайго існавання.

Важнымі механізмамі, якія выкарыстоўвае дзяржава пры ўздзеянні на эканамічную сістэму, з’яўляюцца нацыяналізацыя і дэнацыяналізацыя, раздзяржаўленне ўласнасці. Нацыяналізуюцца звычайна тыя сектары эканамічнай сістэмы, якія патрабуюць пільнага ўмяшальніцтва з боку дзяржавы і якія без матэрыяльна-фінанса- вай дапамогі з боку дзяржавы існаваць самастойна ва ўмовах рыначнай эканомікі не ў стане.

У любой дзяржаве існуе так званая дзяржаўная ўласнасць. Мінімальнай праявай існавання дзяржаўнай уласнасці з’яўляецца наяўнасць «дзяржаўнай казны», у тым ліку дзяржаўнага бюджэту, якія служаць, па-першае, сродкам забеспячэння дзейнасці самой дзяржавы як самастойнай арганізацыі і якасна самастойнага віду грамадска-карыснай працы, а таксама для вырашэння дзяржавай самых розных задач і ажыццяўлення функцый. Але сучасная дзяржава, акрамя «класічных» праяў дзяржаўнай уласнасці, валодае і

335

іншымі значнымі матэрыяльнымі сродкамі, сярод якіх вылучаецца дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і матэрыяльныя каштоўнасці.

Сацыяльная (або сацыялізатарская) функцыя сучаснай дзяржавы лічыцца прыярытэтнай дзейнасцю, бо дзяржава, з’яўляючыся адзіным афіцыйным прадстаўніком усёй супольнасці, абавязана выконваць галоўны імператыў цывілізацыі, які зводзіцца да ўсебаковага развіцця асобы і тых сацыяльных структур, якія складваюцца ў пэўнай супольнасці. Галоўная мэта дзяржавы ў сацыяльнай сферы грамадства – захаваць сацыяльны мір і спакой у грамадстве. У сацыяльна неаднародным грамадстве, ад імя якога дзейнічае дзяржава, яна павінна стварыць цывілізаваныя формы вырашэння сацыяльных супярэчнасцей, а таксама знайсці і афіцыйна замацаваць метады і сродкі вырашэння сацыяльных праблем. Асноўныя накірункі ўздзеяння дзяржавы на сацыяльныя супярэчнасці ў грамадстве звязаны з размеркаваннем і пераразмеркаваннем матэрыяль- на-фінансавых сродкаў і каштоўнасцей з тым, каб папярэдзіць сацыяльныя канфлікты ў грамадстве. Не вырашыць гэтыя канфлікты, а менавіта папярэдзіць.

Сацыяльныя канфлікты параджаюцца ў рэшце рэшт у эканамічнай сістэме грамадства, якая функцыянуе на аб’ектыўных пачатках. Але дзяржава, стымулюючы адны віды эканамічнай дзейнасці і забараняючы іншыя праявы эканамічнай актыўнасці ў грамадстве, сама ж і стымулюе сацыяльныя зрухі і сацыяльную напружанасць у грамадстве. Іншая справа, што дзяржава адначасова з уздзеяннем на эканамічную сістэму займаецца і сацыяльнымі пытаннямі, згладжвае сацыяльныя супярэчнасці ў грамадстве. У сучасных эканамічна развітых дзяржавах ажыццяўляецца і моцная сацыяльная палітыка, рознабаковая сацыяльная функцыя. Пры ажыццяўленні сацыяльнай функцыі дзяржава падтрымлівае маламаёмасныя слаі насельніцтва, уздзейнічае на дэмаграфічныя працэсы, фінансуе адукацыйныя праекты і праграмы, ахову здароўя і праводзіць мерапрыемствы, якія скіраваны на захаванне сацыяльнага міра і спакою ў грамадстве. Дзяржава не можа і не павінна забяспечваць і гарантаваць вырашэнне ўсіх сацыяльных праблем і супярэчнасцей. Дзяржава – з’ява палітычная, і таму яна заўсёды аддае перавагу сацыяльным праблемам, якія адпавядаюць інтарэсам тых груп насельніцтва, якія ажыццяўляюць дзяржаўную ўладу.

Палітычная функцыя дзяржавы скіравана найперш на забеспячэнне палітычнай стабільнасці ў грамадстве, на ахову правапарадку, на забеспячэнне правоў і свабод асобы, а таксама на гаран-

336

таванне развіцця цывільнай супольнасці і разнастайных палітычных інстытутаў. Дзяржава – асноўны і галоўны палітычны інстытут грамадства. Яна адказвае перад усёй супольнасцю за захаванне цэласнасці і бяспекі грамадства, а таму і павінна забяспечыць і гарантаваць цывілізаваныя формы палітычнага жыцця і палітычнай барацьбы за дзяржаўную ўладу.

Ідэалагічная (культурна-выхаваўчая) функцыя дзяржавы.

Любая дзяржава, з’яўляючыся афіцыйным прадстаўніком супольнасці, абавязана сфармуляваць і абараніць усімі магчымымі сродкамі агульныя для ўсёй супольнасці ідэалагічныя і маральныя каштоўнасці, бо дзяржава абавязана гарантаваць самаразвіццё супольнасці, якое немагчыма без адзіных для ўсёй супольнасці ідэалагічных і маральных каштоўнасцей. У сучасных дзяржавах азначаныя каштоўнасці замацоўваюцца, як правіла, у асноўных законах (канстытуцыях), выкладаюцца ў агульнадзяржаўных праграмах альбо ўтрымліваюцца ў свяшчэнных кнігах, калі дзяржава прымае нейкую рэлігію ў якасці дзяржаўнай. Наяўнасць агульнадзяржаўнай ідэалогіі не азначае, што іншыя формы ідэалогіі павінны быць забаронены. Дзяржава абавязана забараніць тыя формы ідэалогіі, якія скіраваны на разбурэнне цэласнасці супольнасці, наўпрост супярэчаць яе ідэалагічным, культурным і маральным каштоўнасцям.

Дзяржава не ў стане ўздзейнічаць на прыроду, на прыроднае асяроддзе, у якім яна дзейнічае і якое стварае неабходныя перадумовы існавання чалавечай супольнасці і дзяржавы. Дзяржава ажыццяўляе ўздзеянне на грамадства з тым, каб забяспечыць належныя і спрыяльныя прыродныя ўмовы для яго самаразвіцця. Прыродарэсурсавая функцыя дзяржавы складаецца з трох асноўных кірункаў уздзеяння дзяржавы на «ўзаемаадносіны» грамадства і навакольнага асяроддзя:

1) з мераў дзяржаўнага ўздзеяння, якія скіраваны на ахову прыроды і якія рэалізуюцца шляхам разнастайных забарон;

2)з дзеянняў дзяржавы, якія зводзяцца да ўсталявання прававых і тэхнічна-прававых стандартаў, правілаў і нормаў па выкарыстанню прыродных рэсурсаў;

3)з дзеянняў дзяржавы, якія скіраваны на ўзнаўленне тых прыродных рэсурсаў, якія можна ўзнавіць.

Для сучаснай беларускай дзяржавы ўласцівы дзве часовыя функцыі – беларускай дзяржавы ў сусветную і еўрапейскую супольнасць, а таксама функцыя пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

337

Функцыя інтэграцыі беларускай дзяржавы ў еўрапейскую і сусветную супольнасць сфармавалася таму, што сама сучасная беларуская дзяржава ўзнікла адносна нядаўна ў выніку разбуральных працэсаў, якія напаткалі былы Савецкі Саюз, федэратыўнай часткай якога і была доўгі час Беларуская ССР. Атрымаўшы поўны дзяржаўны суверэнітэт, беларуская дзяржава вымушана была дакладна вызначыць і акрэсліць сваё месца сярод іншых дзяржаўных утварэнняў. Вырашэнне дадзенай задачы стала магчымым толькі пасля таго, як былі дакладна вызначаны асноўныя кірункі развіцця беларускай дзяржавы ўнутры краіны – у эканамічнай сістэме, сацыяльнай і палітычнай сферах існавання беларускага грамадства.

Інтэграцыя дзяржавы ў супольнасць роўных, суверэнных і незалежных дзяржаў патрабуе вызначэння асноўных вектараў знешняй палітыкі і, адпаведна, іх скіраванасці. Мэтай дадзенай функцыі дзяржавы з’яўляецца дакладнае вызначэнне месца і ролі беларускай дзяржавы сярод еўрапейскіх і сусветных дзяржаўных утварэнняў, у сістэме геапалітычных каардынат. Задачы, якія вырашае дзяржава, – наладжванне рознабаковых стасункаў з іншымі дзяржавамі сусветнай і еўрапейскай супольнасці праз механізмы міжнароднага супрацоўніцтва.

Функцыя інтэграцыі, хаця і мае як бы знешнюю скіраванасць, бо патрабуе вызначэння знешнепалітычных вектараў развіцця беларускай дзяржавы, разам з тым праводзіцца шляхам пераўтварэнняў унутры грамадства. І менавіта ўнутраныя пераўтварэнні, якія ажыццяўляюцца ў сучаснай беларускай дзяржаве, вызначаюць прыярытэты яе знешняга развіцця.

Пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Буйнейшая тэхнагенная катастрофа чалавецтва абумовіла з’яўленне ў супольнасці і дзяржаве важнейшай праблемы, якая пагражае існаванню чалавечага роду. Мэта, якую імкнецца дасягнуць дзяржава ў справе прадухілення непажаданых наступстваў, зводзіцца першапачаткова да лакалізацыі і прадухілення небяспекі, якая склалася для грамадства і дзяржавы, а затым і да наступнай ліквідацыі непажаданых вынікаў тэхнагеннай катастрофы. Дадзеная ўнутраная функцыя сучаснай беларускай дзяржавы з’яўляецца часовай, хаця яе ажыццяўленне і будзе адбывацца на працягу некалькіх пакаленняў людзей. Выкананне дадзенай функцыі патрабуе значных матэрыяльна-фінансавых рэсурсаў, аб чым яскрава сведчыць штогадовая структура бюджэту беларускай дзяржавы на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў. Значная частка бюджэтных рэсурсаў выдаткоўваецца дзяржавай на ажыццяўленне дадзенай функцыі.

338

3.Характарыстыказнешніхфункцыйдзяржавы

Тры асноўныя задачы вырашае дзяржава ў стасунках з іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі. Па-першае, дзяржава павінна забяспечыць сваю самастойнасць і незалежнасць, а таксама незалежнасць

ісамастойнасць прадстаўляемага ёй грамадства. Па-другое, дзяржава павінна садзейнічаць забеспячэнню сваіх «нацыянальных інтарэсаў» на тэрыторыі іншых дзяржаўных утварэнняў. Па-трэцяе, дзяржава павінна падтрымліваць раўнапраўныя і добразычлівыя адносіны з іншымі дзяржавамі праз узаемаабмен рознымі каштоўнасцямі на эквівалентнай аснове. Дадзеныя задачы вырашаюцца шляхам ажыццяўлення трох знешніх функцый: функцыі абароны грамадства і дзяржавы ад знешніх пагроз, функцыі экспансіі (пранікнення) на тэрыторыю іншых дзяржаўных утварэнняў і функцыю падтрымання нармальных узаемаадносін з іншымі дзяржавамі.

Функцыя абароны ад знешніх пагроз. Дзяржава – афіцыйны прадстаўнік грамадства, яна абавязана забяспечыць незалежнасць, цэласнасць і самаразвіццё грамадства, гарантаваць усе магчымасці для самазахавання грамадствам сваёй тоеснасці, сваёй адметнасці

іправа выбару ўласнага шляху самаразвіцця, які найбольш адпавядае прыродзе грамадства, яго жаданням і мэтам. Уздзеянне на грамадства і на дзяржаву фактараў, якія прычыняюць шкоду інтарэсам грамадства, асобы, органаў і арганізацый, ставіць разнастайныя перашкоды на шляху самастойнага развіцця грамадства – гэта знешнія пагрозы для грамадства і дзяржавы. Пагрозы маюць самую розную форму і змест. Гэта могуць быць пагрозы ваенныя і эканамічныя, экалагічныя, энергетычныя, інфармацыйныя, ідэалагічныя, культурныя, маральныя і г. д. Функцыя абароны ажыццяўляецца праз распрацоўку задач і ажыццяўленне такіх мерапрыемстваў, якія ставяць надзейныя бар’еры для адзначаных пагроз.

Магчыма, што ў сучасным свеце ваенныя пагрозы і не з’яўляюцца для многіх суверэнных краін самымі небяспечнымі. Грамадства і дзяржава могуць быць разбураны і падначалены волі іншых якраз праз пагрозы іншага кшталту. Тым больш, што ваенная пагроза ва ўмовах валодання ядзернай зброяй многімі краінамі пагражае самазнішчэннем грамадства ўвогуле, таму і верагоднасць прывядзення яе ў дзеянне памяншаецца. А таму на першы план вылучаюцца іншыя віды і праявы пагроз. Кожная дзяржава выбудоўвае ўласна для сябе шкалу знешніх пагроз і выпрацоўвае адэкватныя ім перашкоды, якія адпавядаюць мэтам і задачам забеспячэння бяспекі дзяржавы і грамадства, іх цэласнасці, самастойнасці і незалежнасці.

339

Пад функцыяй экспансіі, якую ажыццяўляюць сучасныя дзяржавы, можна разумець дзейнасць дзяржавы на падставе прынцыпаў і норм міжнароднага права, а таксама дзеючага нацыянальнага права на тэрыторыі іншых дзяржаўных утварэнняў дзеля забеспячэння інтарэсаў прадстаўляемай гэтай дзяржавай супольнасці, асобных грамадзян, а таксама іх эканамічных, грамадскіх і палітычных аб’яднанняў. Усе гэтыя інтарэсы можна абазначыць тэрмінам «нацыянальныя інтарэсы». Формы, метады і сродкі ажыццяўлення гэтай функцыі маюць выключна прававую форму, а памер вырашаемых задач пры ажыццяўленні дадзенай функцыі вызначаецца аб’ёмам міжнароднай дзейнасці грамадства, яго прадстаўнікоў, арганізацый і самой дзяржавы. Функцыя экспансіі не з’яўляецца самамэтай і не можа быць галоўнай функцыяй дзяржавы. Функцыя экспансіі павінна спрыяць эфектыўнаму выкананню дзяржавай свайго прызначэння ўнутры грамадства, самаразвіццю грамадства, асобы і чалавека.

Функцыя падтрымання нармальных эканамічных, палітычных і іншых адносін з іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі – гэта дзейнасць дзяржавы, якая скіравана на тое, каб шляхам разнастайных кампрамісаў і заключэння міжнародных пагадненняў усталяваць фармальна роўныя стасункі з іншымі дзяржавамі і тым самым забяспечыць эквівалентнасць (суразмернасць) ва ўзаемадачыненнях самой дзяржавы, яе фізічных і юрыдычных асоб з іншымі дзяржавамі, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, якія звязаны з іншымі дзяржавамі. Дадзеная функцыя мае інтэгратыўны характар для ажыццяўлення разнапланавай дзейнасці (эканамічнай, сацыяльнай, культурнай) за межамі краіны і скіравана на забеспячэнне ўнутраных праблем грамадства і дзяржавы.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульствы дзяржавы – гэта тыя дзяржаўныя ўстановы, сродкі, інструменты, з дапамогай якіх ажыццяўляюцца ўсе тры знешнія функцыі краіны.

4.Формыіметадыажыццяўленняфункцыйдзяржавы

Дзяржава ажыццяўляе ўздзеянне на грамадства выключна праз права, выкарыстоўваючы прававыя механізмы, прыёмы і метады. Усё, што робіць дзяржава адносна грамадства, павінна быць найперш прадугледжана ў дзеючым пазітыўным праве. Такім чынам, любой дзейнасці дзяржавы ў грамадстве павінна папярэднічаць прававое афармленне гэтай дзейнасці. Іншымі словамі, дзяржава павінна стварыць для самой сябе належную прававую аснову вы-

340