Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

лектуальных высілкаў. Прыродныя сувязі і заканамернасці чалавек «перакладваў на мову правілаў паводзін», якія змяшчалі нейкі загад, нейкі абавязковы імператыў для паводзін першабытнага чалавека. Выкананне гэтых загадаў (імператываў) дазваляла чалавеку выжыць у жорсткіх умовах існавання.

Па-другое, нарматыўныя рэгулятары першабытнага грамадства з’яўляліся звычаямі па форме існавання і захавання. Пад звычаёвасцю правілаў паводзін першабытнага грамадства разумеюцца не тыя звычаі, што называюцца гэтым тэрмінам у сучасным свеце – старыя, вядомыя ўсім правілы паводзін чалавека, правілы, якімі людзі кіруюцца ў паўсядзённым жыцці, а тысячагадовая прывычка не парушаць вядомых першабытнаму чалавеку правілаў паводзін – табу, міфы і г. д.

Першабытнае грамадства ўжо на самых ранніх этапах свайго існавання вынайшла спецыфічныя «правілы-сродкі», з дапамогай якіх захоўваліся і абараняліся табу, міфы, календары, з дапамогай якіх адбывалася рэалізацыя правілаў паводзін у паўсядзённым жыцці старажытнага грамадства і адначасова забяспечвалася іх перадача ад пакалення да пакалення, фармавалася ўстаноўка, звычка, а затым і звычай захоўваць і выконваць правілы паводзін.

Па-трэцяе, правілы паводзін першабытнага грамадства мелі «монанарматыўны» характар. Гэта значыць, што яны з’яўляліся адзінымі і непадзельнымі на віды ў залежнасці ад характару рэгулюемых грамадскіх адносінаў. «Монанарматыўнасць» азначала таксама, што гэтыя правілы паводзін мелі аднолькавыя механізмы ўздзеяння на грамадскія адносіны, аднолькавыя сродкі абароны ў выпадку іх парушэння. Яны знаходзіліся ў арганічнай сувязі з эканомікай і ідэалогіяй як прысвойваючай сістэмы гаспадарання, дзе чалавек з’яўляўся часткай прыроды, так і ва ўмовах вытворчай эканомікі земляробаў і жывёлаводаў у абшчынах, якія былі адносна замкнутымі і развіваліся аўтаномна. Але самае галоўнае ў «монанарматыўнасці» правілаў паводзін першабытнага грамадства зводзіцца да таго, што яны, будучы рознымі па свайму характару і зместу, з’яўляліся адзінымі для ўсіх членаў першабытнага грамадства, бо ў грамадстве не існавала сацыяльнай дыферэнцыяцыі, не было розных сацыяльных слаёў і груп насельніцтва, якія б выдзяляліся па маёмаснай прымеце.

Па-чацвёртае, правілы паводзін першабытнага грамадства зыходзілі ад усёй супольнасці, выказвалі яе волю, інтарэсы, а таму ўспрымаліся як свае і выконваліся добраахвотна. Іх захаванне забяспечвалася аўтарытэтам усёй супольнасці. У першабытным гра-

281

мадстве не існавала спецыяльных органаў, якія б сачылі за ажыццяўленнем нарматыўных рэгулятараў. Да парушальнікаў правілаў паводзін прымяняліся выхаваўчыя меры, пры неабходнасці прымус, але ўсе гэтыя меры зыходзілі ад усёй супольнасці – статка, рода, племені. Разам з тым па меры развіцця першабытнага грамадства і ўскладнення сістэмы нарматыўнага рэгулявання, асабліва пасля з’яўлення міфалогіі, у асяродку першабытнага грамадства з’явіліся людзі (жрацы, знахары, шаманы), якія спецыяльна займаліся захаваннем правілаў паводзін і пільна сачылі за тым, як выконваюцца правілы паводзін і асабліва правілы-сродкі – рытуалы, абрады, этыкет. Яны валодалі значным аўтарытэтам у супольнасці, які абапіраўся на іх грунтоўныя веды і незвычайныя здольнасці.

Па-пятае, для правілаў паводзін першабытнага грамадства характэрна тое, што яны не мелі прадстаўніча-абавязваючага характару. Гэта значыць, у той час не існавала ніякай розніцы паміж правамі і абавязкамі, права ўспрымалася як абавязак, а абавязак – як права. Справа ў тым, што першабытныя людзі, якія належалі да адной супольнасці, былі псіхалагічна і фізічна тоеснымі паміж сабой. Тоеснасць паміж людзьмі вынікала, па-першае, з адсутнасці супярэчнасцяў у грамадстве, якія былі б абумоўлены якаснай і колькаснай маёмаснай няроўнасцю, а, па-другое, абумоўлівалася роднаснымі сувязямі, якія ляжалі ў падмурку першабытнага грамадства.

Па-шостае, для нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства характэрны іх «рэлігійны характар». Яны заўсёды асвяшчаліся нейкай звышсілай, якая, на думку першабытнага чалавека, кіравала прыродай і яго жыццём. У старажытнага чалавека ўжо на самых ранніх этапах існавання з’явілася патрэба ў падтрымцы з боку звышсілы. І таму цалкам лагічнай з’явай першабытнага грамадства сталі ахвярапрынашэнні і звязаныя з імі рытуалы і абрады рэлігійнага характару. Зразумела, што першасныя табу-забароны, у падмурку якіх ляжалі невядомыя чалавеку прыродныя сілы і з’я- вы, не маглі не мець рэлігійнага характару. Са з’яўленнем міфа і міфалогіі, асноўнымі дзеючымі асобамі якіх былі розныя богі, менавіта з іх учынкамі і дзеяннямі пачалі звязвацца пэўныя правілы паводзін. Вось чаму правілы паводзін, якія фармуляваліся ў міфе, падлягалі няўхільнаму захаванню і безумоўнаму выкананню. Калі пэўным чынам паступаюць богі, то чалавек тым больш павінен прытрымлівацца пэўных правілаў паводзін.

З развіццём рэлігіі і рэлігійнай свядомасці на больш позніх этапах першабытнага грамадства з’яўляюцца самастойныя, асобныя, рэлігійныя правілы паводзін, у падмурку якіх ляжалі патра-

282

баванні шматлікіх багоў, а затым – запаветы адзінага Бога і якія напачатку ўсталёўвалі парадак, працэдуру ўзаемаадносінаў паміж чалавекам і шматлікімі багамі, а затым – паміж чалавекам і адзіным Богам.

Характарызуючы правілы паводзін, уласцівыя першабытнаму грамадству, акрэсліваючы іх агульныя рысы, трэба мець на ўвазе і тое, што на іх характар, на іх змест, на іх развіццё і трансфармацыю вельмі моцны ўплыў аказвала мысленне першабытнага чалавека. Без эмацыянальна-інтэлектуальных высілкаў з боку чалавека ніякія правілы паводзін увогуле не маглі не толькі ўзнікнуць, але і існаваць. Разам з тым, мысленне першабытнага чалавека першапачаткова было інтуітыўна-містычным, таму што ва ўмовах прысвойваючай эканомікі вельмі цяжка было ўстанавіць і ўсталяваць сувязі паміж дзеяннямі чалавека і вынікамі яго дзеянняў. Выпадковасць вынікаў пры паляванні, збіральніцтве, рыбалоўстве, адсутнасць заканамерных сувязей паміж працай і яе вынікамі не дазвалялі сфармуляваць дакладна акрэсленыя, фармальна-азнача- ныя, правільныя, аднастайныя правілы паводзін пры паляванні, рыбалоўстве і збіральніцтве. У гэтых варунках акцэнт у нармаванні паводзін чалавека пераносіўся на рытуальную і абрадавую частку паводзін, на тыя правілы, якія папярэднічалі яго вытворчай дзейнасці і якія суправаджалі яе вынікі. Іх можна было сфармуляваць дакладна і адназначна.

Пасля пераходу першабытнага грамадства ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі, з узнікненнем земляробства і жывёлагадоўлі перад чалавекам паўстала цэласная і даволі поўная карціна паходжання вынікаў яго працы, памянялася і мысленне чалавека. Ад інтуітыўна-містычнага светаўспрымання ён паступова перайшоў да мыслення, у якім пераважаюць лагічныя моманты. А разам з такім пераходам адбываюцца і змены ў характары і змесце сфармуляваных чалавекам правілаў паводзін. Яны набываюць большую абстрактнасць, абагулены характар, фармальную азначанасць. Больш таго, пры стварэнні правілаў паводзін першабытны чалавек пераносіць акцэнт на вытворчую сферу сваёй дзейнасці і імкнецца найбольш дэталёва і падрабязна ўрэгуляваць адносіны менавіта ў вытворчай сферы сваёй дзейнасці.

2.Паходжаннеправа,ягопрыметы

Права, гэтаксама, як дзяржава, узнікае натуральна-гістарыч- ным шляхам у выніку тых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, што адбыліся ў грамадстве пасля і ў ходзе неалітычнай рэва-

283

люцыі, стрыжнем якіх былі тры буйныя грамадскія падзелы працы. Змест гэтых буйных падзелаў грамадскай працы і іх наступствы былі падрабязна разгледжаны ў папярэдняй тэме, а таму звернем увагу на наступнае.

Заканамерным вынікам азначаных працэсаў, якія доўжыліся тысячагоддзі, стала фармаванне якасна новага грамадства ў параўнанні з першабытным грамадствам, заснаванага на рэгулярным тавараабмене, вядучая роля ў якім належыць таварна-грашовым адносінам і адносінам, што абумоўлены існаваннем тавараабмену і таварна-грашовых адносін.

Важным этапам у фармаванні грамадства, заснаванага на рэгулярным тавараабмене, з’яўляецца перыяд так званай «прэстыжнай эканомікі». З развіццём індывідуальнай уласнасці і з’яўленнем лішкавага прадукту ў развіцці ўзаемаадносін паміж людзьмі, якія належалі пераважна да розных суседскіх абшчын, узнікае такая сацыяльная з’ява, як «абмен дарамі», ці, іншымі словамі, «дараабмен». Пры гэтым дарыцель нічога не губляў, бо пры абмене дарамі дзейнічаў прынцып эквівалентнасці, так званая ўзаемнасць. Дарыцель набываў грамадскі прэстыж. Але больш важным з’яўляецца тое, што падчас існавання ва ўмовах прэстыжнай эканомікі людзі набылі навыкі абмену таварамі на прынцыпе эквівалентнасці. У іх свядомасці замацавалася разуменне таго, што тавары можна мяняць на суразмерных пачатках, пры гэтым яны навучыліся вымяраць эквівалентнасць тавараў.

І калі на самых першасных этапах прэстыжнай эканомікі абмен дарамі меў спарадычны, нерэгулярны характар, а людзі ажыццяўлялі дараабмен пераважна дзеля таго, каб набыць (ці атрымаць) грамадскі прэстыж, то з развіццём рэгулярнага тавараабмену перад грамадствам паўстала пытанне аб тым, як і з дапамогай якіх правілаў паводзін урэгуляваць новыя грамадскія адносіны, заснаваныя на тавараабмене, а таксама грамадскія адносіны, якія сфармаваліся пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін.

Існаваўшыя ва ўмовах першабытнага грамадства правілы паводзін – табу, міфы, аграрныя і жывёлагадоўчыя календары – не ў стане ўрэгуляваць узнікшыя ў выніку трох буйных грамадскіх падзелаў працы новыя грамадскія адносіны. Спатрэбіліся новыя віды нарматыўных рэгулятараў. Так узнікае права, а разам з ім адбываецца трансфармацыя ва ўсёй сістэме нарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносін.

Якія прыметы выдзяляюць права сярод іншых нарматыўных рэгулятараў і адрозніваюць яго ад правілаў паводзін, якія былі ўласцівы першабытнаму грамадству?

284

Па-першае, права ўзнікае ў выніку развіцця рэгулярнага тавараабмену і таварна-грашовых адносін. Можна сказаць, што тавар- на-грашовыя адносіны з’яўляюцца «родавай пупавінай» права. Першапачаткова права ўзнікае менавіта для рэгулявання таварнаграшовых адносін, для рэгулявання такіх адносін, зместам якіх з’яўляецца абмен нейкімі матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Затым права пачынае заканамерна пранікаць і ў іншыя сферы грамадскага жыцця і найперш выкарыстоўваецца для рэгулявання грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць пад непасрэдным уплывам таварна-грашо- вых адносін.

Па-другое, права ўяўляе сістэму такіх правілаў паводзін, «стрыжнем» якіх з’яўляецца эквівалент, г. зн. суразмернасць. З дапамогай разнастайных па змесце правілаў паводзін, іх сістэмы ў таварна-грашовых адносінах, а таксама і ў іншых грамадскіх адносінах усталёўваецца суразмернасць пры абмене матэрыяльнымі каштоўнасцямі, пры кампенсацыі за згубленую маёмасць і г. д., тым самым забяспечваюцца раўнавага, стабільнасць, устойлівасць грамадскіх адносін.

Па-трэцяе, права – гэта такая сістэма правілаў паводзін, якая патрабуе абавязковай знешняй фіксацыі, знешняга выражэння, «матэрыялізацыі». Гэта патрэбна дзеля таго, каб аднастайна, «раз і назаўсёды» зафіксаваць у свядомасці людзей тыя суразмернасці, «эквіваленты», якія былі выпрацаваны для рэгулявання пэўных грамадскіх адносін, і надаць ім агульнаабавязковае значэнне, падкрэсліць іх непарушнасць. Прававыя нормы заўсёды фіксаваліся на «матэрыяльных носьбітах», якія былі найбольш зручнымі ва ўмовах існавання той ці іншай чалавечай супольнасці – на папірусе, гліне, дрэве, камені і г. д.

Па-чацвёртае, права – гэта такая сістэма правілаў паводзін, якая патрабуе абавязковай знешняй абароны з боку грамадства і яго афіцыйнага прадстаўніка – дзяржавы. Справа ў тым, што рэгулярны тавараабмен, які заснаваны на якаснай і колькаснай маёмаснай няроўнасці, заўсёды суправаджаецца барацьбой інтарэсаў пэўных уласнікаў адносна эквівалентнасці (суразмернасці) абменьваемых каштоўнасцей. І натуральным выглядае працэс абмену, пры якім яго вынікамі не могуць быць задаволены ўсе ўласнікі абменьваемых каштоўнасцей. У такім разе для захавання выпрацаванага грамадствам эквівалента (нормы ці нормаў паводзін, з дапамогай якіх рэгулююцца таварна-грашовыя адносіны і забяспечваецца неабходная эквівалентнасць) заканамерна патрабуецца знешняя прымусовая сіла. Такой сілай на самых ранніх этапах развіцця права

285

маглі выступаць родавыя і пляменныя арганізацыі і органы кіравання, а з узнікненнем асобнай публічнай улады ў форме дзяржавы менавіта яна, з’яўляючыся адзіным афіцыйным прадстаўніком усяго грамадства, сканцэнтравала ў сваіх руках абарону права.

Па-пятае, права ўяўляе такую сістэму правілаў паводзін, якія маюць прадстаўніча-абавязваючы характар. Гэта азначае, што яны надзяляюць нейкіх сацыяльных суб’ектаў правамі і адначасова ўскладваюць на іншых абавязкі. Пры рознасці ў маёмасным і сацыяльным становішчы людзей і супрацьлегласці інтарэсаў уласнікаў пэўных матэрыяльных каштоўнасцей, якімі яны абменьваюцца, у розных удзельнікаў абмену таварамі складваецца рознае фактычнае становішча, напрыклад, становішча гандляра і пакупніка. Урэгуляваць працэс перадачы нейкай матэрыяльнай каштоўнасці ад гандляра да пакупніка і працэс кампенсацыі на эквівалентных пачатках перададзенай каштоўнасці можна толькі шляхам надзялення гэтых удзельнікаў нейкімі правамі (прававымі магчымасцямі) і ўскладаннем на іх нейкіх абавязкаў. Прычым у гандляра і пакупніка з неабходнасцю будуць розныя па зместу правы і абавязкі, але яны павінны быць узаемазвязаны такім чынам, каб кожны з удзельнікаў мог рэалізаваць свае правы праз абавязкі іншага.

3.Асноўныяшляхііформыпаходжанняправа

Тры вельмі ўплывовыя сілы аказвалі непасрэднае ўздзеянне на ўзнікненне і развіццё права – новыя грамадскія адносіны, якія складваліся пад уздзеяннем тавараабмену; узнікаючая дзяржава; ужо існуючыя ў грамадстве правілы паводзін. Пры гэтым два першыя фактары аказвалі рашаючы ўплыў на генезіс права, а трэці выступаў у якасці нейкага інтэлектуальнага рэзервуара, у якім непасрэдныя стваральнікі норм права знаходзілі «нарматыўны матэрыял» для новых відаў правілаў паводзін. Узаемадзеянне двух рашаючых фактараў пры фармаванні права дае нам уяўленне аб асноўных кірунках (шляхах) узнікнення права, а разгляд працэсаў выкарыстання ўласцівых першабытнаму грамадству правілаў паводзін пры стварэнні норм права дазваляе сфармуляваць асноўныя формы паходжання права.

У залежнасці ад таго, які з двух асноўных, акрэсленых вышэй фактараў аказваў рашаючы ўплыў на фармаванне права, можна выдзеліць два асноўныя шляхі паходжання права. Калі асноватворчым фактарам з’яўляліся якасна новыя, невядомыя першабытнаму грамадству таварна-грашовыя адносіны, мы маем справу, умоўна

286

кажучы, з «еўрапейскім шляхам» фармавання права. Калі ж у якасці галоўнай рухаючай сілы пры ўзнікненні права выступала дзяржава, то ў гэтым выпадку зноў-такі, умоўна кажучы, мы маем справу з «азіяцкім шляхам» фармавання права.

Пры гэтым у выпадку першага шляху паходжання права большая частка норм права складвалася ў жыцці грамадства паступова, эвалюцыйным шляхам, а затым грамадства і яе афіцыйны прадстаўнік – дзяржава надавалі ім агульнаабавязковае значэнне, бралі іх пад сваю ахову і гарантавалі абарону. У выпадку ж другога шляху фармавання права значная частка норм права фармулявалася і выдавалася непасрэдна дзяржавай. Асабліва прыметна гэта ў станаўленні тых вядомых нам прававых сістэм, дзе дзяржава ў сваім развіцці значна апярэджвала фармаванне права.

Разам з тым вядомыя нам гістарычныя факты сведчаць пра тое, што ўзнікненне права адбывалася калі і не адначасова з фармаваннем дзяржаўна-арганізаванага грамадства (дзяржавы), то пад вельмі значным уплывам дзяржавы на фармаванне права.

Ключавую ролю як у фармаванні права, так і ў фармаванні дзяржавы адыграў такі фактар, такая з’ява, як лішкавы прадукт. З’яўленне ў грамадстве менавіта лішкавага прадукту дазволіла развіць рэгулярны тавараабмен і сфармаваць якасна новую сістэму нарматыўнага рэгулявання – права. Адначасова з развіццём тавараабмену і самага першаснага, хай сабе і «прымітыўнага» права, у грамадстве ўзнікаюць і такія ж самыя першасныя структуры абароны гэтага «прымітыўнага» права.

Нават калі прыняць пад увагу тое, што на першых этапах фармавання права яго абаранялі, гарантавалі і праводзілі ў жыццё, іншымі словамі, забяспечвалі старыя рода-пляменныя структуры кіравання і ўлады, то ўзнікае пытанне: забяспечваючы толькі што ўзнікаючае права, ці не мяняюць адначасова сваю прыроду і старыя рода-пляменныя структуры ўлады і кіравання? Нам уяўляецца, што адказ можа быць толькі станоўчы. Бо пры забеспячэнні інтарэсаў таваравытворцаў і ўдзельнікаў тавараабмену яны аддаюць тым самым перавагу інтарэсам толькі часткі супольнасці над агульнымі інтарэсамі ўсёй супольнасці. Больш таго, гарантуючы гэтыя інтарэсы, старыя структуры ўлады пачынаюць «палітызавацца», выбіраць паміж рознымі і нават супрацьлеглымі інтарэсамі суродзічаў і супляменнікаў, параўноўваць іх, узважваць і аддаваць пры гэтым перавагу асобным інтарэсам над інтарэсамі ўсёй родапляменнай супольнасці. А што гэта, як не праява дзяржаўна-арга- нізаванага грамадства?

287

Уяўляецца, што як меркаванні аб першынстве фармавання права перад дзяржавай, так і адваротным прыярытэце заснаваны на тым, што іх аўтары ў сваіх высновах абапіраюцца пераважна альбо на еўрапейскі шлях фармавання права і дзяржавы, альбо на азіяцкі вектар у станаўленні гэтых сацыяльных інстытутаў. І пры гэтым акцэнтуюць сваю ўвагу альбо на фармаванні права, альбо на фармаванні дзяржавы, не заўважаючы галоўнага – таго, што без лішкавага прадукту не магло быць ні дзяржавы, ні права. А калі гэта так, то як права, так і дзяржава не могуць не ўзнікаць адначасова. Іншая справа, як, якім шляхам ішло размеркаванне і пераразмеркаванне лішкавага прадукту. Калі лішкавы прадукт пераразмяркоўваўся самімі ўдзельнікамі тавараабмену, якія патрабавалі абароны сваіх інтарэсаў ад існуючых на той момант уладных структур, можна гаварыць аб тым, што паскоранымі тэмпамі развівалася права. Калі ж у размеркаванні і пераразмеркаванні лішкавага прадукту найперш удзельнічалі ўладныя і кіраўнічыя структуры, якія вымушаны былі стварыць для гэтага пэўныя нормы і правілы, то можна казаць пра паскоранае развіццё дзяржавы.

Такім чынам, з рознасці ў «тэмпах» фармавання дзяржавы і права нельга рабіць высновы аб тым, што нейкі з гэтых сацыяльных інстытутаў узнік раней за другі. Больш правільнай і адпавядаючай рэчаіснасці будзе выснова аб іх адначасовым узнікненні і ўзаемадзеянні з тым удакладненнем, што ў розных рэгіёнах свету іх узаемадзеянне мела свае адметныя рысы.

У адных рэгіёнах паскоранымі тэмпамі фармавалася дзяржава, адбывалася палітызацыя грамадства. Тут дзяржава аказвала значны ўплыў на ўзнікненне і фармаванне права. Звязана гэта было з тым, што ў гэтых рэгіёнах пануючае становішча займала дзяржаўная ўласнасць, і, такім чынам, дзяржава аказвала рашаючы ўплыў на развіццё тавараабмену і таварна-грашовых адносін, а адначасова і на права (Егіпет, Індыя, Месапатамія і г. д.). У гэтых рэгіёнах маральна-рэлігійныя сістэмы, якія фактычна выконвалі ролю дзяржаўнай ідэалогіі, аказалі значны ўплыў на станаўленне права (канфуцыянства ў Кітаі, навучэнні Птахатэпа ў Егіпце, Законы Ману ў Індыі). У іншых рэгіёнах больш хуткімі тэмпамі адбывалася фармаванне права, бо тут развіццё тавараабмену і таварна-грашовых адносін адбывалася на падмурку прыватнай уласнасці, а дзяржаўная ўласнасць не мела значнага распаўсюджвання (Афіны, Рым і г. д.).

Пры фармаванні права адбыліся карэнныя змены ва ўсёй сістэме нарматыўнага рэгулявання. Найперш, само права вылучылася пры ўладкаванні грамадскіх адносін на першае месца, таму што

288

яно стала рэгламентаваць самыя значныя для жыццядзейнасці грамадства адносіны. Але пры «разбурэнні» монанарматыўнай, адзінай для ўсёй супольнасці сістэмы нарматыўнага рэгулявання кожны з разгледжаных намі вышэй відаў правілаў паводзін паступова стаў займаць пры ўздзеянні на грамадскія адносіны сваю адметную «нішу», знаходзіў тыя грамадскія адносіны ці іх асобныя бакі, на якія працягваў аказваць далейшае рэгулюючае ўздзеянне. Такім чынам, пры ўзнікненні якасна новага нарматыўнага рэгулятара заканамерна адбыліся якасныя перамены і ў іншых відах правілаў паводзін. Сфера дзеяння адных правілаў паводзін павялічвалася, напрыклад, маралі і маральных норм, а поле дзеяння іншых памяншалася, напрыклад, табу і міфаў.

Але ці не адной з самых цікавых для нас з’яў сталася актыўнае выкарыстанне нарматыўных рэгулятараў, уласцівых першабытнаму грамадству, пры стварэнні норм права.

Для надання прававога характару асобным правілам паводзін першабытнага грамадства дастаткова было памяняць змест толькі часткі старога правіла паводзін, напрыклад, памяняць санкцыю за парушэнне правіла шляхам усталявання матэрыяльнай адказнасці замест «маральнай адказнасці». Частцы нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства надавалася новае гучанне. Пры захаванні знешняй формы яны напаўняліся іншым зместам і прыстасоўваліся да рэгулявання новых грамадскіх адносін.

Але не меншае значэнне пры стварэнні норм права і асабліва пры іх замацаванні ў свядомасці людзей мелі тыя правілы-сродкі, якія былі вельмі добра распрацаваны ў першабытным грамадстве – рытуалы, абрады, разнастайныя рэлігійныя працэдуры і правілы. Для надання аўтарытэту і агульнай абавязковасці новым, невядомым першабытнаму грамадству правілам паводзін – нормам права – яны былі, магчыма, самым зручным сродкам.

На наш погляд, адной з форм узнікнення права на самых першасных яго этапах быў такі спосаб стварэння норм права, пры якім

часткова мяняўся змест старога, добра вядомага правіла па-

водзін – нейкага табу, нейкага міфа, нейкага правіла календара. Пры гэтым для падтрымання яго аўтарытэту і надання агульнай абавязковасці новаму правілу паводзін выкарыстоўваліся добра вядомыя і неаспрэчныя правілы-сродкі. Больш таго, у першабытным грамадстве ўжо існавала пэўная, даволі арганізаваная сіла ў асобе жрацоў, знахараў, шаманаў, якія выконвалі рытуалы, абрады і іншыя правілы-сродкі. Не дарэмна менавіта гэтая група людзей у многіх рэгіёнах зямнога шара і стала першапачаткова той сацыяльнай сілай, якая і стварала нормы права, ажыццяўляла правасуддзе.

289

Разам з тым, асноўнай формай у развіцці права быў шлях ства-

рэння якасна новых, невядомых першабытнаму грамадству пра-

вілаў паводзін – норм права, якія рэгулявалі невядомыя першабытнаму грамадству таварна-грашовыя адносіны і адносіны, якія былі абумоўлены развіццём рэгулярнага тавараабмену і таварна-грашо- вых адносін. Безумоўна, пры стварэнні і якасна новых, прававых па свайму зместу правілаў паводзін не маглі не выкарыстоўваць інтэлектуальна-інфармацыйнага зместу ўласцівых першабытнаму грамадству правілаў паводзін, г. зн. тых звестак аб грамадстве, паводзінах чалавека, якія знаходзілі ў табу, міфах, календарах, іншых правілах паводзін. Але пры гэтым самі правілы паводзін – нормы права – не мелі аналагаў раней.

Прычым калі на самых першасных этапах фармавання права доля норм права, якія мелі «выключна прававыя карані» і не мелі аналагаў у вядомых правілах паводзін, была невялікай, то па меры фармавання і пашырэння сферы таварна-грашовых адносін іх удзельная вага павялічвалася.

Пытанні для самаправеркі

1. Чаму, на Вашу думку, у першабытным грамадстве ўзніклі правілы паводзін агульнага характару (нарматыўныя рэгулятары), і якія функцыі яны выконвалі?

2.Ці можна лічыць, што будова (структура) разнастайных табу была затым запазычана іншымі відамі нарматыўных рэгулятараў грамадства? Калі гэта так, то абгрунтуйце дадзены тэзіс.

3.Чаму менавіта нарматыўная частка з’яўлялася галоўнай складанай часткай міфа, і ці захоўвае яна сваё значэнне ў сучасных умовах?

4.Ці былі ўласцівы першабытнаму грамадству такія нарматыўныя рэгулятары, як звычай, традыцыя і мараль?

5.Якія прычыны прывялі да неалітычнай рэвалюцыі, якімі былі яе наступствы ў сферы нарматыўнага рэгулявання?

6.Якая роля прэстыжнай эканомікі і «дараабмену» ў паходжанні

права?

7.Якой была роля дзяржавы ва ўзнікненні і фармаванні права?

8.Ці можна лічыць правілы ўліку і размеркавання грамадскай працы, а таксама правілы размеркавання і пераразмеркавання лішкавага прадукту, якія былі створаны дзяржавамі на Усходзе, нормамі права?

9.Якім чынам нарматыўныя рэгулятары першабытнага грамадства ўздзейнічалі на ўзнікаючае права?

10.Якім чынам змяніліся нарматыўныя рэгулятары першабытнага грамадства з узнікненнем права?

11.Якую ролю выконвала рэлігія ў станаўленні права?

290