Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

3.Даштамиров, С.А. Социальные нормы: гносеологический и социологический анализ / С.А.Даштамиров. – Баку: Элм, 1984.

4.Копаев, В.С. Мораль и ее влияние на современное российское право / В.С.Копаев // Юрист. – 1998. – № 10.

5.Кулажников, М.Н. Право, традиции и обычаи в советском обществе / М.Н.Кулажников. – Ростов-на-Дону, 1972.

6.Лукашева, Е.А. Право. Мораль. Личность / Е.А.Лукашева. – М.: Наука, 1986.

7.Обычное право в России: проблемы теории, истории и практики. – Ростов-на-Дону, 1999.

8.Плахов, Д.В. Социальные нормы. Философские основания общей теории / Д.В.Плахов. – М.: Мысль, 1985.

9.Право и мораль в истории // Государство и право. – 1998. – № 8.

10.Сильченко, Н.В. Зарождение первичных закономерностей нор-

мативного регулирования общественных отношений / Н.В.Сильченко // Государство и право: проблемы теории: межвуз. сб. науч. тр. – Вып. 3. – Калининград: Изд-во КГУ, 2004.

11. Шапп, Ян. О свободе, морали и праве / Ян Шапп // Государство и право. – 2002. – № 5.

Тэма115.Прававаядзяржава:гісторыяідэііасноўныя прыметы

1. Гісторыя ідэі прававой дзяржавы.

2.Сутнасць і асноўныя прыметы прававой дзяржавы.

3.Вопыт пабудовы прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь.

Рэкамендаваная літаратура

1. Бланкенагель, А.О. О понятии правового государства / А.О.Бланкенагель // Общественные науки. – 1990. – № 2.

2.Воробей, Г.А. Правовое государство и принципы его построения / Г.А.Воробей // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. –

1999. – № 1.

3.Зарицкий, А.В. Место и роль политического принуждения в современной теории правового государства / А.В.Зарицкий // Государство

иправо. – 2004. – № 2.

4.Козлихин, И.Ю. Идея правового государства: история и современность / И.Ю.Козлихин. – СПб., 1993.

5.Малько, А.В. Правовое государство / А.В.Малько // Правоведе-

ние. – 1997. – № 3.

6.Нерсесянц, В.С. История идей правовой государственности / В.С.Нерсесянц. – М., 1993.

251

7.Омельченко, О.А. Идея правового государства: истоки, перспективы, причины / О.А.Омельченко. – М., 1994.

8.Соколов, А.Н. Правовое государство: от идеи до ее материализации / А.Н.Соколов. – Калининград: Янтарный сказ, 2002.

9.Четвернин, В.А. Демократическое конституционное государство: введение в теорию / В.А.Четвернин. – М., 1993.

10.Эбзеев, Б.С. Конституция. Правовое государство. Конституционный суд / Б.С.Эбзеев. – М., 1997.

11.Энтин, Л.М. Разделение властей. Опыт современных государств /

Л.М.Энтин. – М., 1995.

Тэма116.Дзяржаваправавая,сацыяльнаяіэфектыўная

1. Сутнасць і асноўныя прыметы прававой дзяржавы.

2.Ад дзяржавы прававой да дзяржавы сацыяльнай.

3.Паняцце і крытэрыі эфектыўнай дзяржавы.

Рэкамендаваная літаратура

1. Бланкенагель, А.О. О понятии правового государства / А.О.Бланкенагель // Общественные науки. – 1990. – № 2.

2.Боботов, С.В. Французская модель правового государства / С.Б.Боботов, Д.И.Васильев // Советское государство и право. – 1990. – № 1.

3.Воробей, Г.А. Правовое государство и принципы его построения / Г.А.Воробей // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. –

1999. – № 1.

4.Зарицкий, А.В. Место и роль политического принуждения в современной теории правового государства / А.В.Зарицкий // Государство

иправо. – 2004. – № 2.

5.Кулиев, М.Р. Гражданское общество: социально-философские и методологические подходы / М.Р.Кулиев. – М., 1996.

6.Малько, А.В. Правовое государство / А.В.Малько // Правоведе-

ние. – 1997. – № 3.

7.Мартышин, О.В. Несколько тезисов о перспективах правового государства в России / О.В.Мартышин // Государство и право. – 1996. – № 5.

8.Открытое государство // Государство и право. – 2003. – № 5.

9.Соколов, А.Н. Правовое государство: от идеи до ее материализации / А.Н.Соколов. – Калининград: Янтарный сказ, 2002.

10.Четвернин, В.А. Демократическое конституционное государство: введение в теорию / В.А.Четвернин. – М., 1993.

11.Эбзеев, Б.С. Конституция. Правовое государство. Конституционный суд / Б.С.Эбзеев. – М., 1997.

12.Энтин, Л.М. Разделение властей. Опыт современных государств /

Л.М.Энтин. – М., 1995.

252

ТЭКСТЫЛЕКЦЫЙ

Тэма1.АГУЛЬНЫЯРЫСЫПЕРШАБЫТНАГАГРАМАДСТВА

1. Эканамічная сістэма першабытнага грамадства.

2.Сацыяльны лад першабытнага грамадства.

3.Кіраванне, улада ў першабытным грамадстве.

4.Правілы паводзін у першабытным грамадстве.

1.Эканамічнаясістэмапершабытнагаграмадства

Два моманты найбольш адметна характарызуюць эканамічную сістэму любога, у тым ліку і першабытнага грамадства – форма ўласнасці на сродкі вытворчасці і матэрыяльныя каштоўнасці, а таксама характар размеркавання і спажывання.

Для першабытнага грамадства характэрна наяўнасць дзвюх форм уласнасці – агульнай (калектыўнай) і індывідуальнай (прыватнай). Пануючай формай была калектыўная (агульная) форма ўласнасці, у якой знаходзіліся тыя сродкі вытворчасці і матэрыяльныя каштоўнасці, што: 1) стварыліся агульнымі намаганнямі супольніцтва і 2) выкарыстоўваліся агульнымі намаганнямі першабытных людзей. Да калектыўнай уласнасці адносіліся: зямля – прамысловыя тэрыторыі з усімі аб’ектамі, паляўнічыя загоны, рыбалоўныя запоры, лодкі, сеткі, жыллё, вогнішча і г. д. Да індывідуальнай уласнасці адносіліся: вырабленыя асобай індывідуальныя сродкі працы – кап’ё, лук, сякера і інш. Існаванне індывідуальнай уласнасці было абумоўлена патрэбамі вытворчасці і адпавядала інтарэсам супольнасці, бо найбольш эфектыўнае выкарыстанне азначаных сродкаў працы было магчымым толькі тады, калі яны адпавядалі індывідуальным асаблівасцям уладальніка.

Характар узаемаадносінаў паміж калектыўнай і індывідуальнай формамі ўласнасці вызначаўся паступовым пераходам матэрыяльных сродкаў, перш-наперш сродкаў вытворчасці, з калектыўнай у прыватную ўласнасць, што вяло да ўзвышэння значнасці прыватнай уласнасці ў параўнанні з калектыўнай уласнасцю. Першапачаткова ў індывідуальную ўласнасць сталі пераходзіць ежа, зброя, упрыгажэнні, у больш позні час – жанчыны, якія былі ўкрадзены ў суседзяў, затым – прыручаныя дамашнія жывёлы, жытло, зямля і, нарэшце, рабы. Акрэслены парадак узаемадачыненняў паміж калектыўнай і прыватнай уласнасцю быў абумоўлены выключна эканамічнымі прычынамі, бо пераход каштоўнасцей з ад-

253

ной у другую форму ўласнасці садзейнічаў павышэнню вытворчых вынікаў працы, яе эфектыўнасці, што ў сваю чаргу ішло на карысць як асобе, так і ўсёй супольнасці.

Самай старажытнай формай размеркавання і спажывання матэрыяльных каштоўнасцей была сістэма, якая была заснавана на дамінаванні нейкай асобы. Яна адпавядала сацыяльнай структуры і арганізацыі ўлады, якія былі ўласцівы чалавечаму статку, праабшчыне. Згодна з дадзенай сістэмай перавагу ў размеркаванні атрымлівала найбольш дужая ў фізічных адносінах асоба. Дадзеная сістэма паступова саступіла месца іншаму парадку размеркавання, які быў заснаваны на падзеле і спажыванні ежы паміж тымі, хто непасрэдна прысутнічаў і прымаў удзел у гэтай справе, прычым кожны з прысутных атрымліваў не больш за іншых.

Такі характар размеркавання і спажывання можна назваць «роўназабяспечваючым», бо ён улічвае ўжо не толькі фізічную сілу асобы, як пры размеркаванні каштоўнасцей у папярэдняй сістэме «дамінавання». Пры новай сістэме размеркавання пачалі ўлічваць не толькі розніцу ў патрэбах па полу і ўзросту, але і вышэйшыя інтарэсы калектыву цалкам. Усе індывіды мелі права на здабычу, кожны мог узяць сваю долю, але такім чынам, каб гэта не пазбаўляла іншых індывідаў магчымасці атрымаць сваю частку. Пры дастатку ежы доля кожнага вызначалася яго патрэбнасцямі, а пры яе недахопе – суадносінамі рэальных патрэбнасцей у ежы. Адметнай рысай размеркавання ў першабытным грамадстве было тое, што яно непасрэдна супадала са спажываннем. Гэта азначала, што «прыватызавалася» тая частка ежы, якая засвойвалася індывідам. Тое, што не было засвоена, заставалася ў калектыўнай уласнасці. Пры неабходнасці, асабліва пры знешняй небяспецы, дарослыя паляў- нічыя-воіны маглі спажыць апошнія кускі ежы.

Пры характарыстыцы размеркавання ў першабытным грамадстве часта выкарыстоўваецца тэрмін «разборка», паколькі ніводзін індывід не атрымліваў сваю долю ад кагосьці. Ён яе браў дзеля таго, каб тут жа яе ўжыць. Забаранялася адносіць сваю долю, распараджацца ёю, перашкаджаць іншым індывідам рэалізоўваць іх «права» на долю здабычы. Разам з тым, усё, што было здабыта сумеснымі намаганнямі супольнасці, знаходзілася ў поўнай яе ўласнасці.

Такім чынам, мы бачым, што ўзаемаадносіны паміж формамі ўласнасці і ўзаемадачыненні пры размеркаванні ў першабытным грамадстве не заставаліся нязменнымі. Эканамічная сістэма ўскладнялася і трансфармавалася ў кірунку павышэння эфектыўнасці.

254

2.Сацыяльныладпершабытнагаграмадства

Сацыяльная сістэма першабытнага грамадства, як і эканамічная яго сістэма, не заставалася нязменнай. Яна развівалася і трансфармавалася ад простых да больш складаных структур. Ускладненне сацыяльнай сістэмы было абумоўлена шэрагам прычын як біялагічнага, так і выключна сацыяльнага характару. Асноўнымі этапамі (стадыямі) развіцця, якія прайшла ў сваім развіцці сацыяльная сістэма першабытнага грамадства, былі: праабшчына (малая роднасная група) – родавая абшчына (мацярынская і бацькоўская) – першабытная суседская абшчына.

Першабытная праабшчына ўяўляла невялікую групу людзей, якая складалася звычайна з некалькіх дзесяткаў індывідаў (20–30 дарослых асоб). У значнай ступені адносіны ў такіх калектывах нагадвалі адносіны, якія характарызуюць звярыную зграю, адсюль і выцякае назва – першабытны чалавечы статак, якая часта ўжываецца ў навуковай літаратуры для абазначэння праабшчыны. Цалкам верагодна, што пад уздзеяннем асобных акалічнасцей, асабліва ва ўмовах знешняй небяспекі, што пагражала першабытным людзям, такія праабшчыны маглі аб’ядноўвацца ў больш-менш трывалыя аб’яднанні праабшчын.

Першабытныя праабшчыны вялі адносна адасоблены адна ад другой лад жыцця, былі раскіданы на вялізных тэрыторыях, трымаліся на прыгодных для збіральніцтва і палявання тэрыторыях, прычым суадносіны збіральніцтва і палявання ў іх мяняліся ў розныя гістарычныя эпохі, у розныя сезоны, у розных геаграфічных умовах. Паляванне, аднак, было больш прагрэсіўнай галіной гаспадаркі, бо яно стымулявала арганізаванасць праабшчыны, прымушала да больш шчыльнага супрацоўніцтва індывідаў у працоўным працэсе, дэманстравала моц калектывізму.

Жыццё праабшчыны, хутчэй за ўсё, было аседлым. Па-пер- шае, аседлы лад жыцця, асабліва ва ўмацаваным жытле, мог надзейна гарантаваць бяспеку чалавека. Па-другое, маючы пастаяннае жытло (стойбішча), чалавек мог надзейна захаваць тыя расліны і плады, ад якіх залежала яго існаванне. Старажытны чалавек вымушаны быў быць запаслівым і накопліваць тое харчаванне, якое збіраў у навакольным асяроддзі, бо ад гэтага залежала яго выжыванне. А захаваць і зберагчы накопленае можна было толькі маючы сталыя збудаванні. Цяжка ўявіць сітуацыю, каб старажытны чалавек пакінуў склады і амбары і не ахоўваў іх ад іншых людзей і жывёл. Наадварот, ён павінен быў стала размяшчацца каля іх. А гэта азначае, што ён быў вымушаны весці аседлы лад жыцця.

255

І калі, магчыма, на самых першасных этапах сваёй гісторыі, займаючыся пераважна збіральніцтвам, знаходзячыся ва ўмовах прысвойваючай эканомікі, чалавек найчасцей вымушаны быў вандраваць, бо асвоеная ім тэрыторыя пераставала забяспечваць яго патрэбы, то паступова, асабліва ва ўмовах пераходу да вытворчай эканомікі, ён вымушаны быў перайсці да аседлага ладу жыцця. Аседлы лад жыцця спрыяў не толькі росту вытворчасці працы, павышэнню дабрабыту грамадства і асобы, але і садзейнічаў развіццю сацыяльнай сістэмы грамадства.

На змену першабытнай праабшчыне прыйшла больш складаная і дасканалая форма сацыяльнай арганізацыі – родавая абшчы-

на. Род – аб’яднанне першабытных людзей, якія вядуць сумесную гаспадарчую дзейнасць на грунце роднасных сувязяў. Родавая аб-

шчына прайшла ў сваім развіцці два этапы – матрыярхат (мацярынскі род) і патрыярхат (бацькоўскі род).

У навуковай літаратуры абмяркоўваецца пытанне аб тым, якія падставы ляжалі ў падмурку пераходу грамадства ад першабытнай прааабшчыны да родавай абшчыны (прычым да мацярынскай родавай абшчыны). Выказаны дзве досыць абгрунтаваныя версіі.

Першая з іх заснавана на тым, што пераход да родавай мацярынскай абшчыны быў абумоўлены галоўным чынам біялагічнымі фактарамі. Адносная адасобленасць першабытных праабшчын вяла да эндагаміі, г. зн. да шлюбаў унутры абшчын паміж усімі мужчынамі і ўсімі жанчынамі. Гэта прыводзіла да кровазмяшэння. Кровазмяшэнне абумоўлівала фізічнае выраджэнне і выміранне. Забарона на такія шлюбы заканамерна азначала ўзвышэнне ролі жанчыны, бо толькі жанчына магла дакладна ведаць бацьку і падтрымліваць такім чынам экзагамныя забароны (табу).

Другая версія заснавана на тым, што ўсталяванне забарон на неўладкаваныя палавыя адносіны было абумоўлена выключна са- цыяльна-эканамічнымі (іншымі словамі, вытворчымі) прычынамі. Неабходнасць захавання праабшчыны ў якасці гаспадарчай і грамадскай адзінкі падштурхнула людзей да ўсталявання забарон на неўладкаваныя палавыя адносіны, бо адсутнасць рэгулюемых шлюбаў вяла да шматлікіх сутыкненняў у праабшчыне і разбурала яе.

Можна прывесці досыць грунтоўныя доказы на карысць як першай, так і другой версіі ўсталявання палавых забарон, але бясспрэчным застаецца той момант, што з саміх палавых забарон вырас інстытут рода. Як толькі былі трывала ўсталяваны забароны на палавыя адносіны паміж бліжэйшымі родзічамі, адразу ж сфармаваўся род, а дакладней, мацярынскі род. У гэтых умовах надзвы-

256

чай важнай становіцца роля жанчыны. Менавіта па ёй устанаўліваюцца нашчадкі, а таму родавы лад непазбежна ўзнікае першапачаткова як мацярынскі род.

Пасля таго, як з палавых адносін паступова былі выключаны ўсе блізкія і больш аддаленыя суродзічы, натуральны фактар страціў рашаючую ролю ў сацыяльным развіцці. Наступныя змены ў сацыяльным ладзе сталі вынікам сацыяльна-эканамічных прычын. На першае месца ў родзе вылучаецца мужчына, ён узначальвае род, родавая абшчына становіцца бацькоўскай, на змену матрыярхату прыходзіць патрыярхат.

На больш позніх этапах развіцця родавага ладу асобныя роды аб’ядноўваюцца ў плямёны блізкіх родаў, а затым і саюзы плямёнаў. Узбуйненне грамадскіх структур ішло на карысць людзям, бо яно дазваляла ім больш эфектыўна супрацьстаяць сілам прыроды, выкарыстоўваць больш дасканалыя сродкі і прыёмы працы (напрыклад, паляванне загонам), стварыла ўмовы для спецыялізацыі ў вытворчасці і кіраванні, дазваляла больш паспяхова адбіваць напады суседзяў і самім нападаць на іх.

На змену родавай абшчыне прыходзіць такая форма арганізацыі сацыяльнага ладу, як першабытная суседская абшчына. Яна характарызуецца тым, што на адной і той жа тэрыторыі, у адным і тым жа паселішчы побач стала пражываюць прадстаўнікі розных родаў і плямёнаў.

3.Кіраванне,уладаўпершабытнымграмадстве

Патрэбай любога грамадства ёсць пэўны парадак у яго існаванні і функцыянаванні, бо без парадку разбураецца само грамадства, а парадак заўсёды забяспечваўся з дапамогай улады і кіравання. Вось чаму ніколі і нідзе не існавала грамадства, якое б не ведала ўлады і магло існаваць без пэўнай сістэмы кіравання. Улада нараджаецца адначасова з грамадствам і з’яўляецца адной з самых істотных умоў яго існавання. Грамадства і ўладу нельга аддзяліць адно ад другога.

Характэрнай асаблівасцю кіравання і ўлады ў першабытным грамадстве на ўсіх этапах яго развіцця з’яўляецца адсутнасць асобнай групы людзей, што выдзяляецца з усёй супольнасці дзеля таго, каб кіраваць, ажыццяўляць уладу. Улада, такім чынам, з’яўляючыся непазбежнай функцыяй любога грамадства, ва ўмовах першабытнага яго стану супадае з насельніцтвам, не выдзяляецца з супольнасці. Гэтая функцыя арганічна ўплецена ў іншыя праявы

257

жыцця першабытнага чалавека, не вылучана з іх у адносна самастойную, не патрабуе спецыялізацыі пэўнай групы людзей на яе выкананні.

Развіццё эканамічнай сістэмы першабытнага грамадства, эвалюцыя яго сацыяльнага ладу непазбежна прыводзілі да пэўных перамен у арганізацыі і ажыццяўленні кіравання і ўлады, да іх удасканалення.

У першабытнай праабшчыне кіраванне было простым, можна сказаць, «прымітыўным». На чале праабшчыны стаяў важак – самая моцная ў фізічных адносінах асоба. Ён адзінаначальна вызначаў і вырашаў пытанні жыццядзейнасці першабытнай праабшчыны, спалучаў адначасова «заканадаўчыя, выканаўчыя, судовыя і культавыя» паўнамоцтвы. Страта важаком фізічнай перавагі над членамі праабшчыны прыводзіла, як правіла, да яго гібелі. Гэта быў у тых умовах калі і не адзіна магчымы, то, мабыць, самы пашыраны «легальны» шлях абнаўлення ўлады і кіравання.

Больш дасканалым было кіраванне ў родавай абшчыне, г. зн. на больш позніх этапах развіцця першабытнага грамадства. Менавіта ў родавай абшчыне адбыўся своеасаблівы «падзел працы» паміж асобнымі органамі кіравання, «правобраз», прататып будучага падзелу дзяржаўнай улады на асобныя галіны.

Усе найбольш важныя пытанні жыцця роду вырашаліся на агульным сходзе ўсіх дарослых індывідаў. Да іх адносіліся пытанні аб пачатку вайны і заключэнні міра, перамене месца стойбішча, асуджэнні суродзіча, які пакінуў поле бою, і г. д.

Аператыўнае кіраванне ажыццяўлялася старэйшынам. Старэйшынам выбіраўся, як правіла, самы паважаны, мудры, сталы суродзіч, чалавек з вялікім жыццёвым вопытам, які валодаў арганізацыйнымі здольнасцямі і моцнай воляй. Пасада старэйшыны не давала ніякіх пераваг перад суродзічамі, бо не вызваляла яго ад выканання ўсіх астатніх абавязкаў, што выконвалі суродзічы. Старэйшына працаваў разам з усімі і меў такую ж долю ў ежы, як і астатнія. Адначасова ён арганізоўваў жыццё роду, кіраваў паўсядзённымі справамі, разглядаў спрэчкі паміж суродзічамі і г. д.

Падчас вайны з ліку суродзічаў выбіраўся военачальнік. Як правіла, гэта была самая дасведчаная ў вайсковых пытаннях асоба. Звычайна военачальнікамі былі людзі, якія адрозніваліся фізічнымі якасцямі, сілай, адвагай, моцнай воляй, якія маглі арганізаваць усіх суродзічаў для нападу на ворагаў ці абарону ад іх. Военачальнікі мелі вялікае значэнне ў ваяўнічых родах і плямёнах, тых, якія пражывалі на поўначы і займаліся паляваннем, а таксама качэўнікаў,

258

якія безупынна вандравалі і вымушаны былі часта ўступаць у сутычкі з іншымі родамі і плямёнамі. Вакол военачальніка гуртавалася і ваенная дружына. Паўнамоцтвы военачальніка звычайна спыняліся, як толькі спынялася вайна і заключаўся мір.

Пытанні культу ажыццяўляліся шаманам (жрацом, калдуном, знахарам і г. д.). Святары як бы звязвалі людзей і розных багоў прыроды, яны дапамагалі «задобрыць» багоў шляхам выканання культавых абрадаў і ахвярапрынашэнняў і, такім чынам, усялялі ўпэўненасць у людзей, надавалі ім дадатковыя духоўныя сілы.

4.Правілыпаводзінупершабытнымграмадстве

Першапачатковымі правіламі паводзін першабытнага грамадства былі разнастайныя табу, якія існавалі на працягу дзесяткаў і нават соцен тысяч гадоў. Самыя першасныя табу складваліся стыхійна ў ходзе практычнай дзейнасці людзей пад уздзеяннем навакольнага прыроднага асяроддзя. Адна з важнейшых асаблівасцяў табу зводзіцца да таго, што забарона нічым не матывуецца і нічым не абгрунтоўваецца. Парушаць табу нельга, бо ў гэтым выпадку чалавеку і калектыву пагражае небяспека.

На больш позніх этапах развіцця першабытнага грамадства ўзнікае новы від правілаў паводзін – міф. Міфы былі формай грамадскай свядомасці, сродкам мыслення першабытнага чалавека і пазнання рэчаіснасці. У міфах захоўваліся веды чалавека аб навакольным асяроддзі, аб сваім месцы ў прыродзе і грамадстве, замацоўваліся звесткі аб шляхах вандравання, аб месцах стаянак, аб спосабах вырабу сродкаў вытворчасці, аб правілах шлюбна-сямей- ных адносін, аб класах сваяцкіх адносін, татэмічныя правілы і г. д. Вельмі важнай складанай часткай міфа былі тыя нормы, тыя правілы паводзін, якія арганічна ўтрымліваліся ў змесце міфа.

У параўнанні з табу міф уяўляў больш складаны нарматыўны рэгулятар, бо ў міфах утрымліваюцца ўжо не толькі нейкія «нор- мы-забароны», але і станоўчыя правілы паводзін, паказваюцца, адабраюцца супольнасцю і ўсяляк стымулююцца ўзоры адмысловых паводзін. Міф суправаджаўся, як правіла, пэўнымі абрадамі, рытуаламі, якія садзейнічалі яго замацаванню ў свядомасці першабытнага чалавека.

Табу і міф былі асноўнымі відамі правілаў паводзін першабытнага чалавека ва ўмовах прысвойваючай эканомікі, г. зн. такой сістэмы гаспадарання, якая была заснавана на спажыванні гатовых, дадзеных прыродай раслінных і жывёльных форм. Асноўнымі

259

відамі вытворчай дзейнасці чалавека ва ўмовах гэтай эканомікі, як вядома, былі збіральніцтва, паляванне і рыбалоўства.

Значныя змены ў сістэме нарматыўнага рэгулявання першабытнага грамадства адбыліся пасля і ў выніку неалітычнай рэвалюцыі, калі чалавек перайшоў ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі, г. зн. ад палявання, рыбалоўства і збіральніцтва да земляробства і жывёлагадоўлі, ад прысваення гатовых, дадзеных прыродай раслінных і жывёльных форм да сапраўднай працоўнай дзейнасці, якая была накіравана на пераўтварэнне прыроды і вытворчасць ежы, утварэнне новых раслінных і жывёльных форм.

Ва ўмовах прысвойваючай эканомікі не трэба было ўлічваць працоўны ўклад кожнай асобы ў агульныя здабыткі супольнасці, таму што гэта, па-першае, немагчыма было зрабіць, па-другое, было немэтазгодна, бо прысвойваючая эканоміка не магла забяспечыць стабільны лішкавы прадукт, які можна было б размеркаваць у залежнасці ад якасці і колькасці працы. Сітуацыя карэнным чынам памянялася з пераходам грамадства да вытворчай эканомікі. Селекцыя раслін і жывёл, поліўнае земляробства, ірыгацыя змянілі ўзаемаадносіны паміж чалавекам і навакольным асяроддзем, значна ўзвысілі вытворчасць працы і прывялі да таго, што ў грамадстве з’явіўся стабільны лішкавы прадукт. Яго трэба было ўлічыць, захаваць, а затым і пераразмеркаваць. Каб гэта здзейсніць, трэба было ўнармаваць і ўлічыць працоўны ўклад кожнага супольніка і вынікі яго працы, яго ўдзел у стварэнні грамадскіх фондаў і вырашыць пытанне выдачы яму часткі лішкавага прадукту з грамадскіх фондаў.

Пераход першабытнага чалавека да вытворчай эканомікі суправаджаўся фармаваннем якасна новай сістэмы нарматыўнага рэгулявання. Весці земляробства, асабліва поліўнае, немагчыма без астранамічных ведаў. Заняцце жывёлагадоўляй патрабуе ведаў аб размнажэнні жывёлы, яе развіцці, харчаванні і г. д. Узнікаюць календары (агранамічныя і жывёлагадоўчыя) як новыя віды правілаў паводзін земляробаў і жывёлаводаў. Гэтыя календары дэталёва, падрабязна рэгламентавалі жыццядзейнасць першабытных супольнасцей і жыццё кожнага чалавека ў адносна замкнутых, аўтаномна функцыянуючых абшчынах земляробаў і жывёлаводаў.

Табу і міфы, у тым ліку і новыя, працягваюць, як і раней, рэгламентаваць значную частку сацыяльных сувязяў, але яны ўжо не займаюць дамінуючага становішча ў сістэме нарматыўнага рэгулявання і перамяшчаюцца на «перыферыю» сістэмы нарматыўнага рэгулявання сацыяльных адносін.

260