Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Абгрунтуйце тэзіс, згодна з якім з’яўленне новых сродкаў і прыладаў працы аказвала значны ўплыў на вытворчыя і ўвогуле на ўсе грамадскія адносіны ў першабытным грамадстве.

2.Чаму ў першабытным грамадстве існавала як калектыўная («агульная»), так і прыватная («індывідуальная») уласнасць на сродкі вытворчасці?

3.Якія сілы (прычыны) абумовілі тую з’яву ў жыцці грамадства, што зараз называецца «неалітычнай рэвалюцыяй»?

4.Ці азначае палажэнне аб неўладкаванасці палавых адносінаў у першабытнай праабшчыне тое, што яны былі хаатычнымі? Чаму?

5.Што было вызначальным у арганізацыі і пабудове родавага ладу: кроўныя сувязі ці супольная калектыўная праца аб’яднаных роднаснымі сувязямі людзей?

6.Чаму роднасныя (родавыя, кроўныя) сувязі ляжалі ў падмурку вытворчасці і размеркавання ва ўмовах першабытнага грамадства?

7.Як Вы разумееце ўжываемы ў юрыдычнай навуцы тэрмін «мацярынскае права»?

8.Чаму племянная арганізацыя першабытнага грамадства была заканамерным наступствам развіцця родавай арганізацыі грамадства?

9.Якія фактары абумовілі пераход першабытнага грамадства ад ро- дава-племянной яго арганізацыі да тэрытарыяльнай суседскай абшчыны?

10.Якія, на Вашу думку, фактары аказвалі рашаючы ўплыў на трансфармацыю сістэмы кіравання і арганізацыю ўлады ва ўмовах першабытнага грамадства?

11.Пералічыце органы ўлады і кіравання ў першабытным грамадстве і раскрыйце іх паўнамоцтвы.

12.Якія правілы паводзін дзейнічалі ў першабытным грамадстве?

Тэма2.ПАХОДЖАННЕДЗЯРЖАВЫ

1. Паходжанне дзяржавы; прыметы дзяржавы, якія адрозніваюць яе ад першабытнага грамадства.

2.Асноўныя шляхі і агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы.

3.Формы паходжання дзяржавы:

а) паходжанне дзяржавы на Усходзе; б) паходжанне дзяржавы ў Афінах; в) узнікненне дзяржавы ў Рыме;

г) узнікненне дзяржавы ў франкаў (германскага народа); д) узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжанне».

261

1.Паходжаннедзяржавы;прыметыдзяржавы, якіяадрозніваюцьяеадпершабытнагаграмадства

Дзяржава – з’ява гістарычная, яна ўзнікае ў выніку пераўтварэнняў, якія адбыліся ў эканамічнай і сацыяльнай сістэмах грамадства, у арганізацыі кіравання і ажыццяўленні ўлады. Гэтыя змены адбыліся ў ходзе неалітычнай рэвалюцыі, якая праводзіць своеасаблівую мяжу паміж «класічным» першабытным грамадствам і тым грамадствам, якое мы называем дзяржаўна-арганізаваным, альбо дзяржавай. Вядома, што ў ходзе неалітычнай рэвалюцыі чалавек перайшоў ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі, г. зн. ад палявання, рыбалоўства і збіральніцтва да земляробства і жывёлагадоўлі, ад эканомікі, заснаванай на прысваенні дадзеных прыродай раслінных і жывёльных форм, да сапраўднай працоўнай дзейнасці, якая была скіравана на пераўтварэнне прыроды і вытворчасць ежы, утварэнне новых раслінных і жывёльных форм.

Вытворчая эканоміка – гэта эканоміка актыўнага ўмяшання чалавека ў навакольнае асяроддзе з дапамогай новых, больш дасканалых сродкаў вытворчасці і прыладаў працы. Перамены ў вытворчым жыцці грамадства садзейнічалі росту вытворчасці працы, з’яўленню лішкавага прадукту.

Неалітычная рэвалюцыя абумовіла і значныя перамены ў сацыяльным жыцці першабытнага грамадства, істотна памяняла яго сацыяльную структуру. З’яўленне ў жыцці першабытнага грамадства новых відаў дзейнасці, перш-наперш вытворчай, запатрабавала спецыялізацыі асобных груп людзей на іх выкананні. Гэта прывяло да фармавання ў грамадстве асобных сацыяльных груп, якія вылучаліся з супольнасці наяўнасцю адметных «прафесійных» і сацыяльных інтарэсаў. Такім чынам, у выніку неалітычнай рэвалюцыі сацыяльная структура першабытнага грамадства значна ўскладнілася.

Акрамя гэтага, вытворчая эканоміка, якая аб’ектыўна прывяла да далейшага падзелу грамадскай працы, значна ўскладніла і задачы па арганізацыі вытворчасці і кіраванню вытворчымі працэсамі. Яна прывяла да з’яўлення новых, невядомых раней кіраўнічых функцый. Са складу супольнасці ўжо ў гэты час пачынаюць выдзяляцца групы арганізатараў вытворчасці, групы людзей, якія вялі ўлік працы і ажыццяўлялі кантроль за выкананнем працоўных функцый.

Значныя змяненні ва ўсіх сферах грамадскага жыцця адбыліся пасля трох буйных падзелаў грамадскай працы, якія па сваёй

262

сутнасці азначалі з’яўленне ў жыцці першабытнага чалавека спецыялізацыі ў вытворчай дзейнасці. Прычым на першасных этапах спецыялізацыя мела хутчэй за ўсё стыхійны характар і была абумоўлена прыроднымі (геаграфічнымі і кліматычнымі) умовамі існавання асобных родаў і плямёнаў. Першы падзел грамадскай працы – аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства, другі – аддзяленне рамяства ад земляробства, трэці – адасабленне групы людзей, якія сталі займацца гандлем таварамі, г. зн. гандляроў.

Непасрэдным следствам трох буйных падзелаў грамадскай працы стала якасная маёмасная няроўнасць сярод людзей, сутнасць якой у тым, што пэўныя групы насельніцтва пачынаюць спецыялізавацца выключна (альбо пераважна) на нейкім адным відзе вытворчай дзейнасці, яны як бы «манапалізуюць» пэўную вытворчую дзейнасць, фармуецца спецыялізацыя вытворчасці. З аднаго боку, яна садзейнічае значнаму павышэнню вытворчасці працы, а з другога – натуральна прыводзіць да тавараабмену. Прычым у выніку першага буйнога падзелу грамадскай працы, што адбыўся пераважна паміж рознымі родамі і плямёнамі, складваецца рэгулярны міжродавы і міжпляменны тавараабмен, другі буйны падзел грамадскай працы садзейнічае пранікненню сістэматычнага тавараабмену непасрэдна ў род і племя. Усё гэта непазбежна прыводзіць да колькаснай маёмаснай няроўнасці спачатку паміж родамі і плямёнамі, а пасля і ўнутры іх. Адбываецца пераразмеркаванне лішкавага прадукту на карысць найбольш уплывовых груп насельніцтва, асобных сем’яў, старэйшын, военачальнікаў, жрацоў, так званай «родавай арыстакратыі». Да таго ж рэгулярны тавараабмен лагічна прыводзіць да перамешвання насельніцтва, бо людзі рухаюцца разам з таварамі.

Заканамерным вынікам адзначаных працэсаў, якія доўжыліся тысячагоддзі, стала фармаванне якасна новага, у параўнанні з першабытным, грамадства, якое мы называем дзяржаўна-арганізава- ным, або дзяржавай.

У гэтым грамадстве пануюць якасная і колькасная маёмасная няроўнасці, а значыць, існуе і сацыяльная напружанасць (у тым ліку і барацьба) паміж багатымі і беднымі.У гэтым грамадстве няма адзіных для супольнасці багоў, ідалаў, культаў, бо побач пражываюць прадстаўнікі розных родаў і плямёнаў. Значыць, у гэтым грамадстве ўжо не можа існаваць першабытная сістэма кіравання, ажыццяўлення ўлады, бо нельга ва ўмовах існавання розных, часта супярэчлівых інтарэсаў людзей і іх груповак знайсці «агульную мову», агульны аўтарытэт, прыняць рашэнне, якое б задавальняла

263

ўсю супольнасць. Ды і ажыццяўляць кіраванне супольнасцю на «грамадскіх пачатках» немагчыма. Кіраванне пераўтвараецца ў самастойную складаную функцыю грамадства, якая патрабуе пэўнай кваліфікацыі, пэўнага часу і пэўнага матэрыяльнага забеспячэння тых, хто яе ажыццяўляе.

Дзяржаўна-арганізаванае грамадства (дзяржава) адрозніваецца ад першабытнага грамадства наступнымі прыметамі.

1. Гэта сацыяльна-неаднароднае грамадства, у якім побач суіснуюць самыя розныя групы людзей, занятыя разнастайнымі відамі чалавечай дзейнасці, са сваімі часта супрацьлеглымі інтарэсамі. Інтарэсы, галоўнымі сярод якіх з’яўляюцца матэрыяльныя, аб’ядноўваюць іх у супольнасць, нейкае адзінае цэлае, і гэтыя ж самыя інтарэсы ніколі не аб’яднаюць іх, не прывядуць да аднолькавага, аднастайнага міраўспрымання і дзеяння.

2.Гэта грамадства, у якім усе індывіды падзяляюцца першнаперш па тэрыторыі пражывання. Прыналежнасць да роду, племені, якое ў першабытным грамадстве мела першаснае значэнне для індывіда, вызначала яго ролю і месца ў вытворчым працэсе і размеркаванні матэрыяльных каштоўнасцей, адсоўваецца на другое і трэцяе месцы па значнасці сярод сацыяльных сувязей.

3.Гэта грамадства, у якім фармуецца якасна новая, у параўнанні з першабытным грамадствам, сістэма кіравання і ажыццяўлення ўлады. У новых умовах улада не ў стане выражаць і задавальняць у роўнай меры інтарэсы ўсіх індывідаў, іх груп, бо гэтыя інтарэсы не супадаюць. Для ажыццяўлення ўлады і кіравання, што выдзяляюцца ў самастойную функцыю супольнасці, фармуецца асобная група людзей, якія прафесійна займаюцца кіраваннем супольнасцю. Для ажыццяўлення ўлады і кіравання ўтвараецца асобны апарат кіравання – органы дзяржавы і дзяржаўныя ўстановы, якія надзяляюцца ўладнымі паўнамоцтвамі.

4.Гэта грамадства, ажыццяўленне ўлады і кіравання ў якім патрабуе матэрыяльна-фінансавага забеспячэння. Паколькі дзяржаўны апарат ніякай вытворчай дзейнасцю не займаецца, яго патрэбна ўтрымліваць за кошт сродкаў супольнасці. Сродкі гэтыя збіраюцца з насельніцтва ў выглядзе падаткаў і іншых збораў.

Толькі ў сукупнасці вышэйазначаныя прыметы дазваляюць адрозніць дзяржаўна-арганізаванае грамадства (дзяржаву) ад першабытнага, бо ў іх у канцэнтраваным выглядзе ўтрымліваюцца ўсе найбольш істотныя рысы дзяржавы. Разам з тым у навуковай і вучэбнай літаратуры дзяржаву разумеюць і ў больш вузкім сэнсе слова, зводзяць яе практычна да якасна новай сістэмы кіравання, ажыц-

264

цяўлення ўлады ва ўмовах сацыяльна неаднароднага грамадства. У метадалагічных адносінах такі падыход нельга прызнаць правільным. Справа ў тым, што кіраванне і ўлада як самастойныя функцыі супольнасці абумоўліваюцца ўсёй сістэмай сацыяльна-экана- мічных адносін, развіваюцца і змяняюцца пад іх уплывам. У адрыве ад іншых бакоў супольнага існавання кіраванне і ўлада не існуюць. Сутнасць іх можа быць даследавана толькі пры ўмове шырокага сацыяльнага падыходу.

Разам з тым, у вучэбных мэтах звужэнне паняцця дзяржавы да асаблівай сістэмы кіравання і ўлады ва ўмовах сацыяльна-неад- народнага грамадства не можа выклікаць нараканняў. Важна пры гэтым захаваць разуменне сутнасці з’явы пад назвай «дзяржава».

2.Асноўныяшляхііагульныязаканамернасці паходжаннядзяржавы

У юрыдычнай літаратуры было сфармулявала палажэнне, згодна з якім у гісторыі чалавецтва існавалі па меншай меры два спосабы, альбо (больш правільна) два шляхі ўзнікнення дзяржаўна-ар- ганізаванага грамадства (дзяржавы): «дзяржава-ўласнасць» і «дзяржава-ўлада».

Першы шлях фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства заснаваны на тым, што пасля ўдасканалення сродкаў вытворчасці і пасля паступовага пераходу ад калектыўнай да прыватнай уласнасці спатрэбілася новая каардынуючая і рэгулюючая структура, якая б ва ўмовах узаемнага абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі і ўскладнення эканамічных сувязей паміж вытворцамі змагла пастаянна і прафесійна займацца рэгуляваннем і ўладкаваннем ускладніўшагася грамадскага жыцця. Менавіта такой структурай і стала дзяржава. Прычым дзяржаўнымі служачымі, як правіла, станавіліся самыя багатыя і самыя знатныя людзі ці іх прадстаўнікі. У гэтых умовах галоўным прызначэннем дзяржавы была абарона інтарэсаў прыватных уласнікаў.

Другі шлях фармавання дзяржавы заснаваны на тым, што яшчэ задоўга да з’яўлення ў жыцці грамадства прыватнай уласнасці з супольнасці заканамерна выдзеліўся асобны слой людзей, якія павінны былі выконваць неабходныя для грамадства агульныя функцыі, што патрабавалі прымянення прымусу. І толькі значна пазней у грамадстве адбываецца маёмасная дыферэнцыяцыя на падставе сацыяльнага статусу асобы. Месца той ці іншай асобы ў апараце кіравання супольнасцю і вызначала маёмаснае яе становішча. Так,

265

праз «прыватызацыю» функцыі кіравання ў грамадстве паступова адбыўся падзел на багатых і бедных, пераход ад калектыўнай да прыватнай уласнасці.

Такім чынам, два шляхі ўзнікнення дзяржавы розняцца паміж сабой пачатковай кропкай пры ўзнікненні асобнага апарату кіравання (дзяржавы). У першым выпадку асобны апарат кіравання ўзнікае ў выніку заканамерных трансфармацый у грамадстве пасля ўзнікнення прыватнай уласнасці. А другі шлях заснаваны на тым, што спачатку фармуецца асобны апарат кіравання, функцыянаванне якога прыводзіць да маёмаснай няроўнасці ў грамадстве і да трансфармацыі апарату кіравання ў апарат дзяржавы.

Але нельга зводзіць складаны працэс фармавання дзяржавы да двух акрэсленых вышэй шляхоў. Іх можна разглядаць у якасці своеасаблівых вектараў у дзяржаваствараючай дзейнасці народаў, маючы пры гэтым на ўвазе тое, што ў кожнага з гістарычных і зараз існуючых народаў дзяржава ўтвараецца сваім, адметным, непаўторным шляхам. Прыродныя ўмовы існавання чалавека ўплывалі на працэсы фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства. Але на станаўленне дзяржавы ўздзейнічалі і іншыя не менш значныя фактары. Прычым гэтая акалічнасць прывяла да таго, што практычна кожнае з вядомых нам дзяржаўна-арганізаваных грамадстваў узнікала сваім адметным і непаўторным шляхам. Як няма абсалютна тоесных людзей, так у гісторыі не было аднолькавых шляхоў узнікнення дзяржавы. Нават у адных і тых жа прыродна-кліматычных умовах узнікненне дзяржаўна-арганізаваных супольнасцяў часта вельмі адрознівалася.

Разам з тым палажэнне аб непаўторным абліччы і паходжанні кожнага з гістарычных дзяржаўных утварэнняў не адмяняе зробленай даследчыкамі высновы аб тым, што ўзнікненне дзяржаўнаарганізаванага грамадства падпарадкоўваецца (ці праходзіць) шэрагу паслядоўных, узаемазвязаных і абумоўленых стадый, нейкім агульным заканамернасцям. Да іх ліку можна аднесці: а) буйныя грамадскія падзелы працы і фармаванне якаснай маёмаснай няроўнасці; б) фармаванне лішкавага прадукту і развіццё рэгулярнага тавараабмену; в) фармаванне колькаснай маёмаснай няроўнасці, супрацьлеглых і супярэчлівых інтарэсаў і сацыяльнай напружанасці ў грамадстве; г) фармаванне тэрытарыяльнай абшчыны; д) фармаванне не супадаючай з грамадствам асобнай сістэмы кіравання, ажыццяўлення ўлады.

Усе гэтыя стадыі (агульныя заканамернасці) маюць надзвычай важнае значэнне і прысутнічаюць пры ўтварэнні ўсіх вядомых

266

нам дзяржаўна-арганізаваных грамадстваў. Разам з тым трэба асабліва падкрэсліць значэнне такой стадыі (ці фазы), як з’яўленне лішкавага прадукту, якая без перабольшання мае ключавое значэнне ў разуменні фармавання дзяржавы. Менавіта са з’яўленнем у выніку папярэдняга развіцця грамадства, у выніку падзелаў грамадскай працы і росту яе прадукцыйнасці лішкавага прадукту сталі магчымымі рэгулярны тавараабмен і пераразмеркаванне лішкавага прадукту на карысць таваравытворцаў, альбо з’явілася магчымасць пераразмеркаваць лішкавы прадукт, абапіраючыся на апарат кіравання ці шляхам вайны і рабунку. Лішкавы прадукт, такім чынам, – такое звяно ў фармаванні дзяржавы, якое асабліва яскрава ўвасабляецца ў асобным апараце кіравання (улады), з якога пачынаецца «тэхналагічны» працэс фармавання дзяржавы і вакол якога разгортваюцца ўсе дзяржавастваральныя падзеі.

Паслядоўнасць азначаных стадый у фармаванні дзяржавы можа быць рознай, часта яна можа мяняцца. Напрыклад, для фармавання «дзяржавы-ўлады» характэрна спачатку ўтварэнне не супадаючай з грамадствам асобнай сістэмы кіравання, манапалізацыя гэтай функцыі групай людзей, а затым выкарыстанне гэтай сістэмы кіравання для пераразмеркавання лішкавага прадукту на сваю карысць і з’яўлення затым у грамадстве колькаснай маёмаснай няроўнасці, супрацьлеглых інтарэсаў і сацыяльнай напружанасці, што ў сваю чаргу садзейнічае трансфармацыі ўлады і сістэмы кіравання. Але як бы адзначаныя стадыі ні змянялі адна другую, усе яны абавязкова прысутнічаюць пры фармаванні дзяржавы і абавязкова ключавое значэнне сярод іх займае працэс фармавання лішкавага прадукту.

3.Формыпаходжаннядзяржавы

Кожная з дзяржаў узнікала ў пэўных канкрэтных, непаўторных сацыяльна-эканамічных, прыродных (геаграфічных і кліматычных) умовах. Пры гэтым на працэсы фармавання дзяржаўна-арга- нізаваных супольнасцей уздзейнічалі самыя разнастайныя сілы (фактары) як унутранага, так і знешняга характару. Усё гэта прыводзіла да таго, што агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы дзейнічалі як тэндэнцыя, але праяўляліся ў непаўторных формах, найбольш тыповымі з якіх былі: а) паходжанне дзяржавы на Усходзе; б) паходжанне дзяржавы ў Афінах; в) паходжанне дзяржавы ў Рыме; г) узнікненне дзяржавы ў франкаў (германскага народа); д) узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжан-

267

не». Формы паходжання дзяржавы шмат у чым вызначаюцца характарам размеркавання і пераразмеркавання лішкавага прадукту.

а) паходжаннедзяржавынаУсходзе

Адметнай рысай паходжання дзяржаўнасці на Усходзе з’яўляецца тое, што на працэсы яе фармавання значны, рашаючы ўплыў аказалі прыродныя (геаграфічныя і кліматычныя) фактары. Прычым у месцах узнікнення першых цывілізацый існаваў аптымальны экалагічны асяродак, які садзейнічаў развіццю земляробства, а затым і цывілізацый. Аснову земляробства там складала штучнае арашэнне пры дапамозе каналаў і ірыгацыйных збудаванняў. Характар земляробства патрабаваў адзінства намаганняў вялікіх груп людзей, захавання абшчыннай сацыяльнай структуры. Такія асаблівасці земляробства не маглі не прывесці да ўзнікнення агульнай для адасобленых абшчын кіруючай сілы, улады, якая б была строга цэнтралізаванай і выконвала інтэгратыўную ролю ў адносінах да сукупнасці адасобленых абшчын.

Аднойчы ўзнікшы і паступова, крок за крокам, узмацняючыся, дадзеная ўлада адасобілася і пераўтварылася ў самастойную функцыю супольнага існавання і функцыянавання асобных абшчын. Гэтая дзейнасць па кіраванню з цягам часу непазбежна станавілася прэрагатывай толькі пэўных асоб, якія кансалідаваліся ва ўстойлівую і замкнутую групу. Устойлівыя групы кіраўнікоў фармаваліся галоўным чынам не ўнутры абшчын, не ва ўмовах іх распаду, а па-за межамі абшчын, пры іх захаванні. Маёмасная няроўнасць як вынік пераразмеркавання лішкавага прадукту фармуецца спачатку паміж кіраўнікамі і абшчыннікамі, а пазней пранікае ў абшчыну.

Такім чынам, дзяржава ўзнікае на Усходзе ў якасці арганізатара грамадскай працы, у якасці надбудовы над адасобленымі абшчынамі, у якасці фактару, які звязваў гэтыя самастойныя і эканамічна адасобленыя адна ад другой абшчыны ў адзінае цэлае. Дзяржава на Усходзе ўзнікае як сіла, што стаіць над грамадствам. Разам з тым, гэта сіла «матэрыялізуецца» і ўвасабляецца асобнай групай людзей на чале з кіраўніком (дэспатам, імператарам, фараонам і г. д.) і арганізуецца як асобны, прафесійны апарат па кіраванню супольнай працай абшчын, апарат, які займаецца тым і толькі тым, што стала ажыццяўляе ўладу, а гэтая ўлада ёсць разнавіднасць гра- мадска-карыснай працы.

268

Асноўны момант пры разглядзе працэсаў фармавання дзяр- жаўна-арганізаванага грамадства на Усходзе зводзіцца да наступнага. Тое, што асаблівыя прыродныя (кліматычныя і геаграфічныя) умовы прадвызначылі неабходнасць з’яўлення па-за межамі абшчын і як бы знешняй у адносінах да абшчын улады і сістэмы кіравання, не азначае, што дзяржава там узнікае пад уздзеяннем выключна (ці нават пераважна) прыродна-кліматычных фактараў. Гэтыя фактары, гэтыя ўмовы толькі падштурхнулі да стварэння асобнай, над абшчынамі стаячай сілы ў форме пэўнага кіруючага апарату.

Можна лічыць, што сам па сабе гэты апарат улады і кіраван-

ня пераўтвараецца ў дзяржаву толькі пасля таго, як грамадства пачынае ствараць (не без удзелу, безумоўна, і апарату кіравання) лішкавы прадукт, які размяркоўваецца і пераразмяркоўваецца гэтым асобным апаратам кіравання на сваю ў першую чаргу ка-

рысць. А гэта прыводзіць да маёмаснай няроўнасці ў грамадстве, сацыяльных супярэчнасцяў на гэтай падставе і сацыяльнай напружанасці, у тым ліку і барацьбы паміж рознымі сацыяльнымі групамі насельніцтва. Такім чынам, і на Усходзе дзяржава ўзнікае пад рашаючым, можна сказаць, пад вызначальным уздзеяннем сацы- яльна-эканамічных прычын, а менавіта пад уздзеяннем размеркавання і пераразмеркавання ствараемага грамадствам лішкавага прадукту.

б) паходжаннедзяржавыўАфінах

Устаражытнай Грэцыі ў перыяд, калі склаліся ўсе неабходныя перадумовы для фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства, не было неабходнасці ва ўсталяванні, як гэта мы назіраем на Усходзе, цэнтралізаванай эканамічнай сістэмы і сістэмы гаспадарання, бо геаграфічныя і кліматычныя ўмовы былі вельмі спрыяльнымі для таго, каб кожная абшчына магла весці сваю гаспадарку і забяспечваць свае ўнутраныя патрэбы ў матэрыяльных каштоўнасцях і найперш у харчаванні, адзенні, жыллі. Часовыя аб’яднанні абшчын, пра якія паведамляюць літаратурныя крыніцы, былі абумоўлены ў асноўным тым, што гэтым абшчынам пагражала знешняя небяспека ў форме войнаў і набегаў і яны вымушаны былі аб’ядноўваць свае намаганні ў барацьбе з агульным знешнім ворагам.

Усувязі з гэтым працэсы фармавання сацыяльнай неаднароднасці грамадства і ўсіх іншых наступстваў, што прывялі да фарма-

269

вання дзяржаўна-арганізаванага грамадства на тэрыторыі Атыкі, адбываліся не па-за межамі, а ўнутры абшчын, а дакладней, арганічна вырасталі з патрэбаў асобных абшчын.

Вельмі важнае значэнне для фармавання дзяржаўна-арганіза- ванага грамадства ў Афінах мела каланізацыя грэкамі ўзбярэжжа Міжземнага мора. Яна прывяла да актыўнага развіцця тавараабмену. Тавараабмен суправаджаўся зыходам эмігрантаў у калоніі і іх вяртаннем на радзіму, прытокам новых пасяленцаў у метраполію. У Грэцыі з’явіўся значны слой людзей (метойкаў = перасяленцаў, абывацеляў), якія не ўпісваліся ў старую родавую (фратрыева-філа- вую) структуру грэчаскага грамадства і таму не падпарадкоўваліся ўладзе яе органаў. Разам з тым, гэта быў вялікі ў колькасных адносінах і моцны ў эканамічных стасунках слой людзей, не лічыцца з якім было немагчыма.

Важную ролю ў фармаванні дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах адыграла так званая гамераўская эпоха, той час, калі грэкі стварылі сваю адметную вайсковую арганізацыю, мэтамі якой былі заваяванне, захоп чужых тэрыторый, рабаванне і падзел заваяванай маёмасці. У выніку гэтай дзейнасці былі фактычна створаны асобныя групоўкі прыватнага характару, добрай вайсковай вывучкі, якія фактычна «вырывалі» яе ўдзельнікаў з асяродку старой філа-фратрыевай структуры. Ваенная арганізацыя разбурала стары лад грэчаскай супольнасці. Паралельна, побач з родавай арганізацыяй улады і кіравання, узнікала новая і вельмі ўплывовая ўладная структура. Людзі прывыкалі да таго, што ёсць іншыя цэнтры ўлады, якія могуць задаволіць іх інтарэсы і патрэбы.

Такім чынам, развіццё вытворчых сіл і тавараабмену прывяло ў Афінах да абагачэння старой родавай знаці, узнікнення за кошт ваенных дзеянняў новага слою багатых і знатных людзей, разарэння мелкіх вытворцаў, росту рабства, яўнай маёмаснай дыферэнцыяцыі людзей і росту сацыяльнай напружанасці. Адначасова з гэтым адбывалася перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў. Усе гэта, як мы ведаем, стварае неабходныя перадумовы для фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства. «Тэхналагічна» ж працэс фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах быў завершаны ў выніку рэформаў Салона і Клісфена.

Пры правядзенні рэформаў Салон адмовіўся ад «адзінаўладдзя» і праводзіў рэформы на падставе здаровага розума і закону, з’яўляючыся па пасаде толькі пасярэднікам (архонтам) і заканадаўцам.

270