Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

21

.doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
382.46 Кб
Скачать

28. Гістарычная праблематыка ў сучаснай беларускай прозе (Л. Дайнека, К.Тарасаў, В. Іпатава, Л. Рублеўская і інш.). Вольга Іпатава. Аповесць “Прадслава”. Беларуская святая паказана даволі строгім і суровым да жыцця і да людзей чалавекам, яна часам здзіўляе сваей не па-жаночы моцнай воляй, халодным практычным розумам. Паводле версіі Вольгі Іпатавай, юная княгіня кахала таго, каго кахаць было не дазволена… Яна не баялася ні бацькоў, ні размоў вакол сваей асобы, сваім адыходам у манастыр яна захавала жыцце свайму каханаму, якога за адносіны з ёй па тым часе павінны былі проста забіць. Яна пабаялася за яго жыццё, бо прыклады такой расправы з непажаданымі жаніхамі яна назірала на ўласныя вочы. А са сваімі пачуццямі Прадславе было накавана змагацца ўсе свае жыцце, нават калі яна была ўжо ягуменняй. Пісьменніца ў сваёй аповесці абапіраецца на жыццёвыя вехі святой, ведамыя з хронік, запісаў, дакументальных сведчанняў, але шмат у творы і аўтарскай інтэрпрэтацыі, што робіць аповесць цікавай і займальнай. Кастусь Тарасаў “Тры жыцці княгіні Рагнеды, у якой паступова паказваецца сутнасць жыцця Рагнеды з Уладзімірам. Рагнеда праходзіць праз пэўны шлях – ад гвантавання да разумення, што яна князёўна. Тэму ўзаемасувязі старажытнай Полаччынызусходнімі краінамі В.Іпатава распрацоўвае ў рамане "За морам Хвалынскім" (1989). Дзеянне твора разгортваецца на вялікай прасторы - ад Полаччыны да Бухары ў часы валадарання на беларускіх землях князя Брачыслава.Пісьменніца ў аповесці падкрэслівае, што вялікі князь хацеў, каб "не ізгоямі адчувалі сябе князі полацкія, а магутнымі ўладарамі". Таму не раз хадзілі палачане ў ваенныя паходы, а каваль Таміла працаваў "дзень за днём", бо "атраду Брачыслава і яго воям патрэбна было новае ўзбраенне". Вобраз маладога Усяслава, створаны ў аповесці, - гэта тыповы вобраз станоўчага князя-ўладара, які заўсёды думае пра дзяржаўныя інтарэсы, ставіць іх вышэй за ўласныя пачуцці. Ды галоўным героем аповесні стаў не Брачыслаў і нават не яго сын Усяслаў Чарадзей, а просты палачанін — сын каваля Алекса. Нечаканае каханне прымусіла героя накіравацца ў пошуках страчанай дзяўчыны за мора Хвалынскае, у Бухару. Сама пісьменніца паказвае героя як выключэнне з правіла, бо такога ўчынку Алексы не разумеюць ні княжыч Усяслаў, ні полацкі купец Раждзен, якога герой сустрэў далёка ад дому. Шлях Алексы ад Полацка да Бухары - гэта шлях дзеля помсты. Герой пераадольвае вялікую прастору, церпіць шмат пакутаў, знаёміцца з рознымі людзьмі, іх культурай і звычкамі, але ўнутры ён застаецца ўсё тым жа полацкім воем. Хутка Алекса пачаў схопліваць асаблівасці чужой гаворкі, вывучаць арабскую мову, астраномію, медыцыну, каб вярнуцца дадому лекарам. Нягледзячы на ўсе перыпетыі лёсу, Алекса заставаўся патрыётам сваёй зямлі. Аповесць “Чорная княгіня” (1989) напісана на матэрыяле блізкага нам 16 ст. У той час на беларускіх землях сутыкнуліся 2 эпохі: Сярэднявечча і Адраджэнне, перакрыжоўваліся праваслаўе, каталіцызм, рэфармацыя. У аповесці паўстае шэраг тагачасных знакамітых асобаў. Сярод іх: кароль РП Сігізмунд (Жыгімонт) II Аўгуст, яго маці – вядомая мецэнатка каралева Бона, Васіль Астрожскі, Дзмітрый Сангушка, Сямён Слуцкі. Шмат старонак прысвечана Сымону Буднаму. Згадваюцца Скарына, Гусоўскі, Цяпінскі. Дзённікая форма твора вымагае захаванне гістарычнай падзейнасці і дакладнасці ў падачы матэрыялу. Жыццё пакаёўкі Альжбеты Астрожскай – Евы Касцевіч – не нашмат шчаслівейшае. Прададзеная родным бацькам у дом Астрожскіх яшчэ ў дзяцінстве, Еўка не магла мець асабістага жыцця. Яе каханне да Марціна-гэта супрацьстаянне і гаспадыні і бацьку. Марцін вучыцца ў Еўропе, дзе знаёміцца з ідэямі Рэфармацыі, вучыўся на стыпендыі Радзівілаў. Ён сапраўдны патрыет сваей зямлі. Праблема веры- адна з галоўных у аповесці. Працэс апалячвання беларускага народа выяўлены праз гісторыі сям’і Баркулабіхі, якая гаварыла, што яе бацькі узялі каталіцтва, бо не было другога ходу. Гэта ў першую чаргу чаргу тычыцца паказу каралеўскага двара, згадак пра жаніцьбу Сігізмунда Аўгуста з Барбарай Радзівіл, пра асобу Боны Сфорцы.Пісьменніца паказвае, што каралеву Бону многія не любілі "за сквапнасць і неразборлівасць у сродках". Развіваючы сюжэтную лінію караля, пісьменніца згадвае легенду пра Чорную даму. Прывід пачаў з'яўляцца ў Нясвіжскім замку пасля таго, як Сігізмунд Аўгуст разам з чарнакніжнікам Твардоўскім выклікаў дух сваёй каханай жонкі Барбары, нібыта атручанай на загад каралевы Боны. Тэма рэлігійнай раз'яднанасці, узнятая В.І. у "Чорнай княгіні", знайшла своеасаблівы працяг у наступным творы - "Агонь у жылах крэменю" (1989). Аповесць гэтая - пра складаныя падзеі пач. XVII ст., калі езуіты жорстка ўзмацнілі барацьбу з праваслаўем і рэфармацыяй на тэрыторыі ВКЛ. У аснове сюжэта – сапраўдныя гістарычныя падзеі: антыуніяцкія хваляванні ў Віцебску, што прывялі ў 1623 г. да забойства Іясафата Кунцэвіча. Сярод герояў аповесці такія знакамітыя асобы XVII ст., як Леў Сапега, Пётр Скарга, Іосіф Руцкі і Іясафат Кунцэвіч. Згаданыя таксама ўладары РП - Сігізмунд (Жыгімонт) III Ваза і Стэфан Баторый (Батура). Для абвастрэння канфлікту пісьменніца сутыкае ў творы двух адзінакроўных братоў, адзін з якіх - праваслаўны, а другі - "верны пёс Папы". Адкрыццем пісьменніцы стаў вобраз Вельяміна Руцкога, Уніяцкі мітрапаліт паказаны ў аповесці як адданы сваёй бацькаўшчыне чалавек, як прыхільнік незалежнасці Княства.Такім чынам, персанажы гістарычных твораў В.І. — людзі розных зпох і сацыяльных групаў. Робячы героямі то воіна, то манаха, то князёўну, пісьменніца імкнулася паказаць, як аб'ектыўная рэальнасць уплывае на жыццё асобы і як канкрэтная асобя змяняе гісторыю. Паэт і празаік Леанід Дайнека найперш вядомы чытачу як аўтар гіст. раманаў (“Меч князя Вячкі” 1987, “След ваўкалака” 1988, “Жалезныя жалуды” 1993). Тэма гіторыі сталася сэнсава значнай і магістральнай і на празаічнай ніве Л.Д. Сучасную гіст.раманістыку ўжо немагчыма ўявіць без твораў гэтага пісьменніка. Поруч з тварамі Караткевіча, Іпатавай, Арлова яго раманы вельмі істотна пашыраюць дыяпазон маст. адлюстравання і асэнсавання мінулага, узбагачаюць нас духоўна, робяць гісторыю па-сапраўднаму цікавай і прывабнай. Твор “Меч князя Вячкі” пераносіць нас на пачатак 13 ст., калі на Полацкае княства абрынцлася крыжацкая навала. Тэўтоны імкнуліся падначаліць славянскія і прыбалтыйскія землі. Мужным абаронцам Полацкай зямлі, непрымірымым ворагам крыжакоў паўстае князь Вячка (Вячаслаў Барысавіч), вобраз якога ў рамане займае цэнтр. месца. Ён – любімец народа і сам шчаслівы, што належыць да такога духоўна нязломнага, самаахвярнага народа. Пісьменнік паказвае Вячку як патрыёта роднай зямлі, багатую і свабодалюбівую натуру. Князь Уладзімер, паводле трактоўкі Л.Д., прамая процілегласць Вячку: ён турбуецца толькі пра “княжую ўладу”, а не пра тое, як спыніць крыжацкую агрэсію. Вячка даводзіць яму аб неабходнасці прымірэння, яднання перад пагрозай каварнага, хітрага ворага, бо ўсведамляе, што галоўнае – гэта ўтрымаць незалежнасць, выратаваць свой народ ад рабства. У рамане вельмі шмат драматычна-трагедыйных сцэн і эпізодаў. Пісьменнік стварае яркі вобраз народнага героя – Якава Палачаніна. Менавіта ён пасля гібелі кн. Вячкі выносіць ягоны меч, які сімвалізуе няскоранасць нашага народа. Епіскап Альберт, арганізатар крыжацкага паходу, узрадаваны перамогай, прыносіць вестку пра смерць кн. Вячкі. Аднак храніст Генрых пасля жорсткай сечы працяты ўсведамленнем непераможнасці тых, у каго яны хочуць забраць зямлю і волю. У цэнтры рамана “След ваўкалака” – вобраз Усяслава Чарадзея. Пісьменнік паказвае Усяслава ў вельмі драматычны, лёсавызначаль момант: разам з сынамі яго паланілі кіеўскія князі Яраславічы, пасадзілі ў поруб, дзе ён звыкся з думкаю, што сканае ў няволі. Неўзабаве на Кіеў рушылі палавецкія орды хана Шарукана. У горадзе ўспыхнулі народныя хваляванні і незадаволенасць. Кіяне вызвалілі з поруба Усяслава і даверылі яму свой лёс. У цяжкую, смяротную хвіліну, узначаліўшы войска кіян, ён моцным шчытом адкідвае палавецкую навалу. Аднак потым Усяслаў адмаўляецца ад вялікакняжацкага трона, бо не хоча, каб палілася кроў у міжусобіцах, каб па касцях славян хан Шарукан увайшоў у Кіеў. Усяслаў паўстае як дальнабачны, разважлівы палітык, глыбока маральная асоба. У рамане яскрава паказаны тагачасныя рэлігійныя супярэчнасці. І гэтага не прымае князь Усяслаў, бо і “дзеці Перуна” і хрысціяне – людзі адной зямлі. Дайнека ствараў свае гіст.раманы з думкай пра адраджэнне ў нашай душы свядомасці гіст.памяці. Ён пайшоў шляхам вывучэння мінулага, каб паказаць нам, што мы з’яўляемся тым народам, які мае цікавае і самабытнае мінулае.

30. Беларуская драматургія канца ХХ – пачатку ХХІ стст. Творчыя адкрыцці А.Дударава, М. Матукоўскага, А. Петрашкевіча і інш. Драматургія — сукупнасць драматычных твораў аднаго пісьменніка ці літаратуры пэўнага народа, перыяду, эпохі. Вытокі беларускай драматургіі ў фальклоры, народных рытуалах, каляндарных і сямейна-бытавых абрадах. Сучасная беларуская драматургія вызначаецца багаццем і разнастайнасцю тэматыкі, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургаў адлюстравання суровай праўды жыцця, стварэння праўдзівых характараў нашых сучас-нікаў. Таму лейтматывам многіх п'ес з'яўляецца думка аб складанасці сучаснага жыцця, месцы і ролі ў ім чалавека. Разам з традыцыйнымі тэмамі (подзвіг у Вялікай Айчын-най вайне, мірная стваральная праца, жыццё калгаснай вёскі, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургіі ўзнікаюць новыя. I адна з іх — белыя плямы ў гісторыі беларускага народа ў час змрочных рэпрэсій. У пасляваенны час асноўнымі прадстаўнікамі драматургіі сталі А.Макаёнак, А.Петрашкевіч, А. Дудараў, М. Матукоўскі. Практычна ва ўсіх п”есах М.Матукоўскага раскрываюцца надзённыя маральна-этычныя праблемы, асуджаюцца бюракратызм, чыноўніцтва, прыстасавальніцтва, кар”ерызм, узнімаюцца пытанні аб адказнасці бацькоў перад дзецьмі за іх выхаванне, аховы акаляючага асяроддзя і інш. М.Матукоўскі “Мудрамер” – сучасная камедыя. Вяршыла Віктар Паўлавіч – дырэктар інстытута мудраметрыі. Мурашка мікалай Іванавіч – малодшы навуковы супрацоўнік інстытута. Салавейчык Рыгор Рыгоравіч – начальнік міліцыі. Загуменная Кацярына Антонаўна – пенсіянерка-спекулянтка. Ягадка Варвара – камерсантка. Зоя – дачка Ягадкі. Андрэй – сын Мурашкі. Жэня – сакратарка вяршылы. У камедыі «Мудрамер» расказваецца пра вынаходніка-энтузіяста Мікалая Мурашку. Ён скантруяваў прыбор, які вымярае інтэлектуальныя здольнасці чалавека, вызначае, хто разумны, а хто дурны. Калі ў крэсла з рычагом-падгалоўнікам садзіцца таленавіты чалавек, то гучыць арыя князя Ігара, калі дурань — льюцца журботныя гукі паланеза Агінскага... У час апрабацыі вынаходніцтва выказваюцца розныя погляды на практычнае выкарыстанне мудрамера. Супраць укаранення прыбора ў вытворчасць больш за ўсё выступае намеснік міністра па пярэчаннях Папсуева, у вобразе якой аўтар высмеяў чалавечую недалёкасць, абмежаванасць. П'еса ж наогул выкрывае чыноўнікаў і функцыянераў, якія, запаланіўшы міністэрствы, перашка-джаюць тэхнічнаму і духоўнаму развіццю грамадства. Алесь Петрашкевіч з'яўляецца адным з вядучых сучасных драматургаў. Яго творам уласцівы публіцыстычнасць, дынамізм сюжэта, спалучэнне народнага гумару і вострай сатыры. “Звар’яцелы Альберт” – ён стварыў па матывах кнігі бел-кага пісьменніка 19 стг.Яна Баршчэўскага. Кавалёў здолеў арыгінальна выбудаваць сюжэт п’есы. Ужо з першых сцэнаў мы трапляем у міфічна-таямнічую стыхію, дзе валадараць цёмныя сілы пачвары і нячысцікі, якія спакушаюць чалавека. Альберт Марагоўскі жадае бесклапотна жыць, разбагацець любой цаной таму і прымае паслугі Чарнакніжніка, гаворыць, што яму ўсё роўна каму прадаваць сваю душу. І лёкай Карпа, хоча таксама быць багатым. Альберт прыносіць у ахвяру дэнамічнай сіле самае святое: магілы продкаў, гісторыю, свой край. У канцы п’есы аўтар падае “Малітва за Беларусь”- чуецца зварот да бога з просьбай аб заступніцтве. Паэтыка п’есы вызначаецца эмацыянальнасцю інтрыг, фальклорна-казачнай афарбоўкай апавядання. П’еса “Хохлік” – мае традыцыйны для казачнага жанру канфлікт. Карузлік, Хохлік, Слімак. . А.Дударава “Чорная панна Нясвіжа”. У вялікім знатным родзе,Родзе Радзівілаў,Жыла Барбара-красуня У сям’і шчаслівай. Ды аднойчы Жыгімонта Вельмі пакахала, Ды занадта маці Бона Чуткам давярала. Не глядзела, што каханне Ў Барбары і сына. Калі маці, ды не згодна – Гэтак быць павінна! Гэта ж трэба “ў каралевы” Простая дзяўчына! Можа хоча да ўлады? Можа ў тым прычына, Што каханне так раптоўна Ў сэрцы заквітнела? Ды не трону прыгажуня Барбара хацела. Бог каханне ў небе ладзіць, Лёс ён адмярае. Барбара неспадзявана Хутка памірае…Жыгімонт жыцця не бачыць, Плачуць Радзівілы.Кветкі носяць беспрыпынна К сестрынай магіле. Мір нямілы і нясветлы Кожнага світання, Калі раптам памірае Вечнае каханне. Ходзіць панна па Нясвіжы, Плача, кліча мужа, Паміж небам і зямлёю Застаецца дужай. Сяргей Тарасаў . Апавяданне “Фрэскі”. Гісторык і пісьменнік Сяргей Тарасаў прысвяціў гісторыі стварэння гэтай фрэскі цэлае апавяданне, вельмі цікавае і прыгожае. Ен прымусіў нас акунуцца ў гістарычную атмасферу Полацка 12-га стагоддзя, калі яго вуліцы яшчэ былі вымашчаны бярвеннем, прымусіў паглядзець на Сяльцо, калі ішло будаўніцтва манастыра, які і сення знаходзіцца ў Полацку. Таленавітывм людзьмі заўседы была багата Беларусь, адным з іх і з’яўляецца адзін з галоўных герояў апавядання мастак Лукаш, якому даручана упрыгожыць Спасаўскі манастыр фрэскамі з выявамі святых . Аўтар дазволіў сабе дамысліць, што мастак быў закаханы ў ігуменню яшчэ з тых часоў, калі яна была Прадславай.