Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

21

.doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
382.46 Кб
Скачать

1.Еўфр. Полацк. і. К. Тураўск. Сярод жанчын-асветніц Ефрасіння (Еўфрасіння) Полацкая з'яўляецца найбольш яркай постаццю. У дзяцінстве яна мела імя Прадслава і паходзіла з княжацкага роду. Яе дзедам быў полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, а бацькам - малодшы з сямі яго сыноў Святаслаў-Георгій. Год нараджэння Прадславы каля 1110 г. Вучылася пры княжацкім двары ці ў школе Сафійскага сабора. Калі ёй споўнілася 12 гадоў Еўфрасіння прымае пострыг у манастыры. Пры саборнай бібліятэцы Ефрасіння пачала перапісваць кнігі, а грошы ад іх продажу аддавала бедным людзям. Можна лічыць, што была створана майстэрня-скрыпторый, дзе працавалі апантаныя высокай ідэяй людзі: перапісчыкі, пераплётчыкі, мініяцюрысты і іншыя. Верагодна, Ефрасіння не толькі займалася перапіскай кніг, але і сама пісала літаратурныя творы, якія не захаваліся. У канцы 20-х гадоў XII ст. яна заснавала жаночы манастыр пры Спаскай царкве ў мястэчку Сяльцо непадалёку ад Полацка. Манастыр святога Спаса хутка набыў шырокую вядомасць. Работы ўзначаліў дойлід Іаан. Будаўніцтва прайшло ў сціслы тэрмін-усяго за 30 тыдняў. Царква з'яўляецца дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Пазней яна падаравала Спаскай царкве дарагі крыж, выкананы па асабістым заказе і эскізам Ефрасінні майстрам-ювелірам Лазарам Богшам у 1161 г. Сёння ў Полацку захоўваецца яго копія, зробленая майстрам-эмальерам з Брэста Мікалаем Кузьмічом. Па ініцыятыве Ефрасінні каля 1150 г. непадалёку ад Полацка пачалося будаўніцтва царквы Багародзіцы, пры якой быў заснаваны мужчынскі манастыр. Найбольшую ўвагу асветніца надавала духоўнаму самаўдасканаленню і вучыла добраму і вечнаму сваіх слухачоў і вучняў. Кожны дзень яна павучала манашак цярплівасці і душэўнай чысціні, павазе да старэйшых, любові да тых, хто побач. На схіле дзён Ефрасіння адважылася на духоўны ўчынак. У сярэдзіне зімы 1167 г. яна накіравалася ў Святую зямлю - Іерусалім. Па дарозе захварэла, памерла ў маі 1167 г. Першая беларуская асветніца была кананізавана праваслаўнай царквой. Яе імя адкрывае рад беларускіх святых. Кірыл Тураўскі вылучаўся сярод асветнікаў-мужчын. Сваёй літаратурнай дзейнасцю заваяваў такі высокі аўтарытэт у сучаснікаў, што яго называлі Златавустам XII ст. Кірыл (Кірыла) Тураўскі нарадзіўся каля 1130-г. у Тураве, у багатай сям'і, але з юнацкіх гадоў не меў прагі ні да багацця, ні да славы, а прагнуў ведаў. Асабліва імкнуўся Кірыл да глыбокага вывучэння біблейскіх кніг. 3 вялікай ахвотай ён вывучаў таксама грэчаскую мову, сусветную гісторыю, рыторыку. Але для больш глыбокага разумення духоўнай літаратуры патрэбна было ўвесь свой час прысвяціць навуцы, што ў XII ст. было рэальным толькі ў манастырскіх сценах. I Кірыл без вагання ідзе ў манастыр. У хуткім часе становіцца “стоўпнікам”, затворнікам, каб працягваць даследаванні Пісання і займацца самаўдасканаленнем. Кірыл Тураўскі як асоба і асветнік больш ярка паўстае перад намі ў сваіх творах, частка якіх дайшла да нас. Даследчыкі налічваюць больш за 60 (каля 68) літаратурных твораў розных жанраў, малітвы, словы, каноны, прытчы, павучанні. Самае віднае месца займаюць малітвы, якіх вядома не менш 30. Аўтэнтычнымі прызнаюцца 20 "слоў"- пропаведзяў, прачытаных асветнікам у храме перад народам. “Словы” К.Т. (“Слова на Вербніцу”, “Слова на Ушэсце”) вызначаліся бязмежнай фантазіяй аўтара, хараством і веліччу вобразаў.”Словы” часта набліжаны да вершаў у прозе. Яны складаюцца з 3 частак: уступ, асн.частка і заключэнне. Ва ўступе называецца свята, якому прысвечана “слова”. У цэнтральн.частцы пераказвае тую ці іншую евангельскую падзею і суадносіць яе са святам, у гонар якога напісаны твор. Заключная частка заклікае слухачоў праславіць свята. Цікавымі з’яўл.прытчы К.Т. Галоўная іх асаблівасць – алегарычнасць. Найбольш вядома “Прытча пра душу і цела”. Скіравана яна супраць царкоўнага расколу. “Словы” і прытчы перапісваліся ад рукі ажно да 19 ст. Частка іх была ўключана ў “Златоуст” і “Торжественник” – зборнікі казанняў класікаў.

2.Ф.Скарына – першадрукар, асветнік, пісьменник. Вобраз Ф. Скарыны у беларускай літаратуры.(1490-1551) Нарадзiўся Ф.Скарына ў апошняй чвэрцi ХV ст. (каля 1490г.)у сям’і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. Закончыў Кракаўскi унiверсiтэт i у 1506г. быў удастоен вучонай ступенi бакалаўра свабодных навук(граматыкі, логікі, музыкі т г.д.). У далейшым лёс звязвае яго з Iталiяй, дзе ў 1512г. у Падуанскiм унiверсiтэце ён блiскуча вытрымлiвае экзамены на годнасць доктара медыцыны. Кнiгi Скарыны ўказвалі людзям сапраўдны шлях у будучае. Першая з кнiг - "Псалтыр" – была надрукавана ў Празе ў 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзеныя на бел. мову. У 1522г. выйшла ў свет "Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню ў нашай краiне. Праз тры гады (у 1525г.) была надрукавана апошняя кнiга Ф.Скарыны "Апостал". Ф.Скарына суправаджаў кожную з кніг прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку. Выданні Скарыны выкананы на ўзроўні лепшых еўрапейскіх выданняў 16ст. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, абзацы. Аснову літ.спадчыны складаюць каментарыі і тлумачэнні да кніг Бібліі.Ф.Ск. на першае месца ставіў чалавека, разважаў над яго адносінамі да бога і грамадства.Ф.Ск. быў яшчэ і паэтам. Чатырохрадковае прысвячэнне да “Кнігі Іова” належыць да першых узораў сілабічных вершаў. У апошнія гады жыцця ён працаваў у прускага герцага Альбрэхта, некаторы час служыў лекарам і сакратаром у віленскага біскупа, быў садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе у Празе, дзе і памёр каля 1551г. Кнiгi вялiкага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая рэлiквiя, як духоўны скарб, нацыянальная святыня, як сiмвал усёй тысячагадовай беларускай культуры.

3. Жыццёвы і творчы шлях Мiколы Гусоўскага. Вобраз М.Гусоўскага ў беларускім літаратуразнаўстве і мастацкай літаратуры(1470-я гг.-пасля 1533). Звестак пра жыццёвы і творчы шлях М.Г. мала.Нарадзіўся ў сям’і паляўнічага ў в.Уса(Усава). Пачатковую адукацыю атрымаў на Беларусі,паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. Атрымаў духоўны сан (клерык). У1520-1522гг.у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым,дзе канчаткова сфарміравалася яго літаратурнае крэда. Пяру М.Гусоўскага належаць тры паэмы: “Песня пра зубра”, “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы”(1524), “Жыццё і подзвігі св.Гіяцынта”(1525), болей за дзесяць вершаў, змешчаных у кракаўскім выданні зборніка “Песня пра зубра”. "Песня пра зубра" напiсана ўдалечыні ад Радзiмы (у 1523г.) па просьбе папы Льва 10, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове- на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася у другой палове 60-х гг. у перакладзе Язэпа Семяжона. Дзякуючы таленту паэма стала гімнам Бацькаўшчыне. М.Гусоўскі, арыентуючыся на добра вядомы яму “Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”, стварыў вобраз вялікага князя Вітаўта.. У паэме князь паказаны магутным і справядлівым валадаром, таленавітым палкаводцам, мужным воінам, ідэалам кіраўніка, палітыка і грамадскага дзеяча. У паэме цудоўным чынам пераплятаюцца вобразы зубра, князя і народа. Зубр-алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. М.Гусоўскага да глыбіні душы хвалююць усе беды і пакуты беларусаў. Галоўную прычыну паражэнняў паэт бачыць ў незгуртаванасці, таму і заклікае ўсіх князёў беларускай зямлі да аб’яднання, адкрыта асуджае міжусобіцы, братазабойствы. М.Гусоўскi напiсаў паэму не толькi пра зубрыныя ловы, а узнеслую песню пра беларускую зямлю. Паэма вучыць нас любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый, любовi i павагi да iншых народаў i iх культур. Паэма заклiкае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i праўду, весцi няспынную барацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце.

4. С. Будны і В. Цяпінскі як паслядоўнікі Ф. Скарыны. Іх жыццёвы лёс, літаратурная і выдавецкая дзейнасць. Сымон Будны (каля 1530 — 13 студзеня 1593) — дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі. Творы С. Буднага паводле іх зместу пераважна палемічныя і філасофска-публіцыстычныя. Зварот да друкаванага слова асветнік растлумачыў жаданнем спыніць распаўсюджанне «хлуслівых вучэнняў», «злых рэчаў, якія перамаглі ў Хрыстовай Царкве». Яго Катэхізіс («Катэхізіс, або Навука старадаўняя хрысціянская для простых людзей», Нясвіж, 1562) прывабліваў чытачоў зместам і манерай выкладання матэрыялу, логікай разважанняў і пераканаўчасцю доказаў. Катэхізіс уяўляе сабой кароткія пытанні на рэлігійную тэму і разгорнутыя адказы. Спэцыфіка мовы заключалася ў тым, што побач з рускаю моваю прыводзяцца вялікія цытаты на царкоўна-славянскай мове, якія нічым не абазначаюцца. Для філасофска-публіцыстычных і дыдактычных твораў С. Буднага уласцівы непрыхаваны дыдактызм і маралізаванне. У творах моцны дыдактычна-павучальны струмень. Яго «Катэхізіс» можна лічыць узорным дапаможнікам, у якім спалучаўся навучальны матэрыял з літаратурна-публіцыстычным выкладам. С. Будны, як правіла, звяртаецца да чытача з прамымі сентэнцыямі, проста і даступна адказвае на складаныя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў. Дастутупасць выкладання, моўная-стылёвая адшліфаванасць выразаў, лагічнасць і паслядоўнасць думак, дакладнасць фармулёвак — характэрныя рысы яго стылю. Кожная семантычная частка, што ўключала пытанні, аргументы, доказы, абвяржэнні і аспрэчанні, як правіла, завяршалася дыдактычнай высновай, рэкамендацыяй або пажаданнем. Творы С. Буднага знаходзілі зацікаўлены водгук чытачоў, атрымлівалі шырокі розгалас. Васіль Цяпінскі Васiль Мікалаевіч ЦЯПІНСКІ-АМЕЛЬЯНОВІЧ ( каля 1530-40-я, в. Цяпіна Полацкага ваяводств — 1603), гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, перакладчык. Васiль Цяпiнскi прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Францыска Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з Сымонам Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. У 1570-я гады Васiль Цяпiнскi на свае сродкі арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на русінскай мове. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай і русінскай, Цяпiнскi распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне Евангелле, якое выйшла каля 1570 года і змяшчае Евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі. Гэта частка выдання выяўлена ў XIX стагоддзе ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Евангелля Васiля Цяпiнскага. Кнiга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і русінскай мовах) са шматлiкiмi спасылкамi на лiтаратурныя крынiцы. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана iм жа. Прадмова да «Евангелля» адрозніваецца ад іншых прадмоў у старадруках публіцыстычнай страснасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў да Радзiмы. Такiм чынам асветніцкая праграма Васiля Цяпінскага была разлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый русінскай мовы, абуджэнне грамадзянскай актыўнасці народа, яго гістарычнай і нацыянальнай свядомасці.

5. Жыццё і творчасць Яна Баршчэўскага.”Шляхціц Завальня,або Беларусь у фантастычных апавяданнях”,фальклорна-міфалагічныя вобразы ў творы. Нарадзіўся ў вёсцы Мурагі на Полаччыне. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі і акадэміі. Падарожнічаў па Беларусі, збіраючы фальклорныя матэрыялы. У 1817 г. пераехаў у Пецярбург (выкладаў латынь і грэчаскую мову). 3 1839 г. з'яўляўся рэдактарам і выдаўцом часопіса («Незабудка»). Апошнія гады жыў у Чуднаве на Валыні. Друкавацца пачаў у Полацку ў 1809г. Аўтар польскамоўных зборнікаў «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844—1846), «Проза і вершы» (1849), аповесцей «Нарыс Паўночнай Беларусі» (1843), шматлікіх вершаў і апавяданняў. Літаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскі пачаў у Полацкай калегіі паэмамі «Пояс Венеры» і «Псіхея». Твораў, напісаных на беларускай мове, захавалася мала (вершы «Дзеванька» і «Гарэліца», а таксама паэма «Рабункі мужыкоў» («Размова хлопаў»), прысвечаная падзеям 1812 г.). У вершы «Дзеванька» аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзіі на панскасць, а ў вершы «Гарэліца» — п'яніцу за празмерную прыхільнасць да «зялёнага змія». Пад уплывам пісьменнікаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскі пачаў апрацоўваць беларускія паданні, легенды, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, у выніку чаго была напісана кніга «Шляхціц Завальня, або Беларусь у”. Гэтую кнігу можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. «Шляхціц Завальня...» складаецца з асобных апавяданняў. Разам з тым гэта кампазіцыйна цэласны твор, бо ўсе расказаныя рознымі людзьмі гісторыі яднаюць паміж сабой вобразы шляхціца Завальні, які ўжо нямала пажыў на свеце, і яго маладога пляменніка. Ён гасцінна сустракае ўсіх падарожных, шчодра частуе іх, уважліва слухае жыццёвыя гісторыі і казкі. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, пісьменнік абгрунтаваў думку пра самабытнасць, веліч і духоўнае багацце беларускага народа. Усе героі, якія аказваюцца ў самых розных жыццёвых неверагодных сітуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сіл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гінуць... («Пра чарнакніжніка і змяю, што вылупілася з яйка, знесенага пеўнем», «Карона вужа», «Зухаватыя ўчынкі», «Вогненныя духі»). «Вужыная карона» Пан прыслаў загад свайму лоўчаму праз тры дні прынесці ў двор «пару глушцоў, дзве пары цецерукоў і колькі курапатак». Цэлы дзень прахадзіў Сямён у лесе, аднак нічога не ўпаляваў. Баючыся, каб пан не абвінаваціў у гультайстве, падумаў пра сябе, што пакланіўся б цяпер і нячысціку. Раптам выбег аднекуль чорны сабака са страшнымі вачыма. Потым выйшаў з гушчару пажылы чалавек. Чалавек параіў Сямёну ісці ўвечары на Лысую гару. Па дарозе нічога не баяцца і нічаму не здзіўляцца. Раніцай на схіле гары ён сустрэне сярод мноства вужоў Вужынага Караля. Трэба паслаць перад ім белую хусцінку, укленчыць і пакланіцца. Вуж скіне на хустку сваю Залатую Карону. З гэтага часу Сямёну будзе дапамагаць чорны сабака. Лоўчы зрабіў усё так, як яму сказаў незнаемы стары. Усе дзівіліся з паляўнічага шчасця і спрыту Сямёна. Хутка па ваколіцы пайшла пагалоска, што Сямён чараўнік. Аднойчы Сямён ідучы на паляванне, сустрэў Марысю. Дзяўчына даўно вабіла лоўчага. Вырашыў ён спытаць, ці падабаецца ёй. Марыся адказала, што баіцца чараўнікоў, а людзі кажуць, што Сямён чаруе. Каб пераканаць дзяўчыну ў тым, што не знаецца з нячыстай сілай, Сямён пацалаваў крыжык. I як толькі гэта зрабіў, з травы падняў галаву велізарны вуж, спалохаўшы Марысю. Сямён выцеў вужа камнем. Потым з'явіўся чорны сабака, загаўкаў і знік. Сямён у гэты дзень нічога не ўпаляваў, а прыйшоўшы дадому, убачыў, што Вужыная Карона ўжо не залатая. Замест золата — два пажоўклыя бярозавыя лісточкі. Чорны сабака больш не сустракаў лоўчага ў лесе і паляўнічае шчасце назаўсёды здрадзіла Сямёну. Доўга дома, у гасцях чалавеку дакучалі вужы: не баючыся нічога, з'яўляліся перад ім.

6. Гісторыя, культура і літаратура Беларусі 19 ст. у паэме “Тарас на Парнасе”, ідэйны змест твора. «ТАРАС НА ПАРНАСЕ»(1855)-паэма, аўтарства якой належыць Канстанціну Вераніцыну. Галоўны герой паэмы — палясоўшчык Тарас. Гэта чалавек дасціпны, кемлівы, сумленны ў адносінах да сваёй працы. Ён па-свойму, крыху смешна, успрымае жыццё і тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад. Аднойчы, стомлены нялёгкай працай, Тарас прысеў адпачыць і заснуў. У сне з ім здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе ў яму і аказваецца на тым свеце, пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Падымаючыся на гару, ён сустракае вядомых пісьменнікаў Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага, Гогаля. Тут жа Тарас бачыць пісьменнікаў-рэакцыянераў Грэча і Булгарына, да якіх адносіцца з іроніяй, сарказмам. Аўтар твора добра ведаў літаратурна-грамадскую барацьбу таго часу, выступаў супраць афіцыйных ідэй класіцызму, супраць ідэалізаванага паказу жыцця беларускага сялянства, псеўданароднасці. На Парнасе Тарас трапляе ў «палац», дзе жывуць багі. Гэта звычайны сялянскі двор. Багі жывуць як звычайныя сяляне. Яны вядуць гаспадарку, носяць звычайнае адзенне, ядуць традыцыйныя сялянскія стравы, танцуюць народныя танцы. Толькі да Гебы, якая вядзе ўсю гаспадарку, Тарас ставіцца з сімпатыяй і спачуваннем.3 багамі Тарас трымае сябе ўпэўнена, з пачуццём уласнай годнасці. Паэма «Тарас на Парнасе» спалучае ў сабе два моманты: рэальны і казачны. Рэальнымі з'яўляюцца паляванне і служба Тараса, адносіны да яго пана і войта, апісанне заняткаў простых людзей. Казачнай (умоўнай) з'яўляецца сцэна пад гарой і на гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымі і невядомымі пісьменнікамі, літаратурнымі персанажамі, антычнымі багамі (дзеянне адбываецца ў сне). Такая кампазіцыя твора дазволіла аўтару смела выявіць свае адносіны да пісьменнікаў і літаратурнага працэсу, да жыцця багатых і бедных людзей. Сам жа твор нагадвае вясёлую казку. “Тарас на Парнасе”– арыгінальны твор бел.пісьменства, дзе спалучыліся гумар і едкая сатыра, народны розум і веданне класічнай міфалогіі і літ-ры.

8. Лёс і светапогляд Кастуся Каліноўскага. К.Каліноўски і паўстанне 1863 года ў мастацким выяуленни бел-кай літ-ры. Кастусь Каліноўскі(1838-1864)-Рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання. Каліноўскі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і на Гродзеншчыне ў в.Мастаўляны. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Атрымаўшы званне кандыдата права, вярнуўся на радзіму, дзе разам з В.Урублеўскім і Ф. Ражанскім наладзіў выпуск першай бел-кай газеты "Мужыцкая праўда". Усяго выйшла сем нумароў газеты, падпісаных псеўданімам К.Каліноўскага “Яська-гаспадар з-пад Вільні”. З восені 1862 г. К.К-кі ўзначальваў Літоўскі правінцыяльны камітэт, затым быў рэвалюцыйным камісарам на Гродзеншчыне і кіраўніком Віленскага паўстанцкага цэнтра. У студзені 1864г.ён быў арыштаваны пад імем Ігната Вітажэнца і 22 сакавіка публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні. У яго дзейнасцi знайшлi ўвасабленне найбольш радыкальныя тэндэнцыi паўстання 1863г. Ён унёс прыкметны ўклад у фармiраванне бел.лiтаратурнай мовы, быў творцам бел.рэвалюцыйнай публiцстыкi, бел.дэмакратычнай прэсы, выдаўцом першай газеты на бел.мове. "Мужыцкая праўда" была агiтацыйным выданнем, разлiчаным на кругагаляд сярэдняга селянiна. Таму Калiноўскi не мог раскрыць у ёй усёй паўнаты сваiх сацыяльна-палiтычных, а тым больш фiласофскiх погдядаў. Перад смерцю К.Каліноўскі здолеў пераслаць з-за турэмных кратаў «Пісьмо з-пад шыбеніцы»- сваё развітальнае слова народу, свой хвалюючы запавет. У ім аўтар не шкадуе, што так склаўся яго жыццёвы лёс. Адрасаваны найперш яго нявесце — Марыі Ямант, а праз яе і ўсяму «мужыцкаму народу». К.К-кі аўтар аднаго толькі верша “Марыська чарнаброва, галубка мая!..” – мужная споведзь чалавека вялікага духоўнага гарэння. Верш прасякнуты лірызмам і адначасова трагедыйнасцю.

7. Жыццёвы і творчы шлях В.Д-Марцiнкевiча. Д-М (Навум Прыгаворка)(1808-1884)- заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра. Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы каля Бабруйска ў сям’і шляхціца. Скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага універсітэта, які закончыць не давялося. У 1828 г. Д-М паступіў на дзяржаўную службу ў Мінску і працаваў у розных установах. Быў каморнікам павятовага суда, служыў у палаце крымінальнага суда. У 1840г. Дунін-Марцінкевіч купіў невялікі маёнтак Люцынка, дзе жыў да смерці, час ад часу наведваючы Мінск. Падазраваўся ў напісанні беларускіх антыўрадавых выданняў. У1864г. быў арыштаваны. Затым быў вызвалены з абавязацельствам бязвыезна жыць у Люцынцы пад строгім наглядам паліцыі. 1876 годзе арганiзавана у Люцынцы нелегальная школа. Аўтар тэкстаў для аперэт, вершаваных аповесцей і апавяданняў ”Гапон”, ”Купала”, п’ес “Пінская шляхта”(1866), “Залёты”(1870), вершаў. Пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча ”Пан Тадэвуш”. У беларускую лiтаратуру Дунiн-Марцiнкевiч прыйшоў сарака гадовым чалавекам. Яму давялося закладваць яе асновы, узнiмаючы мову прыгнечанага селянiна да ўзроўню лiтаратурнай. З'яўлення такiх дзеячаў, як Дунiн-Марцiнкевiч, было гiстарычна абумоўлена паступовым фармiраваннем беларускай нацыi, адзiн за другiм сталi публiкавацца ўжо чыста беларускiя творы Дунiна-Марцiнкевiча. Ён стварыў запамiнальныя вобразы беларускiх сялян, намаляваў яскравыя карцiны народнага жыцця, заклаў падмурак беларускай дэмакратычнай лiтаратуры. У гэты перыяд напiсаны iм лепшыя камедыi "Пiнская шляхта" i "Залеты". У п’есе ”Пінская шляхта” ён з’едліва высмеяў самалюбства, эгаізм, фанабэрыстасць, абмежаванасць шляхты (І.Цюхай-Ліпскі, Ц.Пратасавіцкі, Куторга), а таксама пануючае беззаконне, бюракратызм, невуцтва, подкуп, хабарніцтва царскіх чыноўнікаў(Кручкоў,Пісулькін). Жанравая ж структура твора (фарс-вадэвіль) скіравала увесь сатырычны напал на раскрыццё бюракратычнага суда і ўсёй парэформеннай рэчаіснасці. Гэта з’явілася адной з прычын цэнзурнай забароны п’есы, якая пабачыла свет толькі ў 1918г. Дзеянне адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі, дваровымі. Двое шляхціцаў Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гэту вялікую “абразу” Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы ў закінуты мядзведжы куток прыязджае Кручкоў з пісарам Пісулькіным. Кручкоў аб’яўляе вiнаватымi тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае. Кручкоў выкарыстоўвае любую магчымасць "садраць" грошы. Аднаму з шляхцiцаў ён прысуджае пакаранне ў 25 лоз без дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ен тым самым вытрасаў з кiшэняў шляхцюкоў апошнiя грошы. Вобраз Кручкова пададзены ў п'есе ў сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна ў фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай мешанiны слоў, розных выразаў, запазычаных з судовых дакументаў. Для Кручкова не існуюць такія паняцці, як спраядлівасць, сумленнасць. Яго дзейнасць падпарадкавана эгаістычным памкненням нажывацца. Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яўляецца пiсар Пiсулькiн. Ён як i Кручкоў, займаецца хабарнiцтвам. Аўтар з камізмам высмеяў і засцянковую шляхту(Харытона Куторгу, Ціхона Пратасавіцкага і яго жонку Куліну, Івана Цюхай-Ліпскага, Цімоха Альпенскага, Базыля Статкевіча), якой былі ўласцівы пыхлівасць, непісьменнасць. В. Д-М у вобразах Кручкова, Пісулькіна, Куторгі, Пратасавіцкага па-мастацку дасканала і знішчальна выкрыў высмеяў царскае чыноўнiцтва Расii, для якіх характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, пьянства, грубасць. Куторга – хоча ажаніцца з 17-гадовай Марысяй, і спадзяецца праз гэты шлюб разбагацець. Каб дасягнуць жаданага , ён згаджаецца быць сведкам на карысць Пратасавіцкіх.

9. Францішак Багушэвіч. Лёс. Асоба. Ф.Б.(1840-1900) Нарадзіўся ў фальварку Свіраны пад Вільняй у сям’і дробнага шляхціца. Скончыўшы Віленскую гімназію 1861, паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, аднак праз два месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Доцішкі. Удзельнічаў у паўстанні1863-64гг, ў адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў пераехаць на Украіну. У1865г. паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй, пасля заканчэння якога працаваў судовым следчым на Украіне, у Расіі і Вільні. Аўтар двух паэтычных зб-каў ”Дудка беларуская” (1891) і “Смык беларускі”1894, кніжкі-апавядання”Тралялёначка”1892, некалькіх апавяданняў, допісаў і артыкулаў. Ён ведаў нялёгкую долю беларускага сялянства i разумеў яе прычыны. Таму ў цэнтры ўвагi яго быў просты чалавек, селянiн-пакутнiк, якога абяздолiлi, абдзялiлi i якi заслугоўвае лепшага жыцця. Адвакат па прафесii, Ф.Багушэвiч стаў адвакатам - абаронцам правоў прыгнечанага беларускага працоўнага сялянства, правоў на зямлю, волю, свабоднае развiццё нацыянальнай культуры, лiтаратуры, мовы. У 1891. у Кракаве пад псеўданiмам Мацей Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады зборнiк "Смык беларускi" (пад псеўданiмам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Да абодвух зборнiкаў Ф.Багушэвiч напiсаў прадмовы, у якiх гаварыў пра багатую гiсторыю i культуру беларусаў, абгрунтоўваў права беларускага народа на развiццё сваёй мовы. Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт параўноўвае сваю творчасць з народным музычным iнструментам. Герой верша хоча зрабiць дудку, якая б весялiла людзей, выклiкала ў iх радасць. Але такая дудка маўчыць, бо "бачыць" вакол сябе слёзы, стогны i плач людзей. Дудка "ад жалю, ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песень, у якiх выразiла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аўтар, павiнен складаць праўдзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную праўду i лёс народа, але i шлях да лепшага жыцця. У вершы ”Смык”Ф.Б.заклікаў паэтаў не маўчаць, падаваць свой голас “па ўсёй зямлі, дзе людзі жывуць, дзе даўней жылі”. Асноўнае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, працавiты i руплiвы земляроб, жыве ў холадзе i галечы. З яго здзекуюцца, называючы цёмным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку матэрыяльных даброт самага неабходнага. Такая думка падкрэслiваецца ў вершах “Дурны мужык, як варона" i "Бог не роўна дзеле", ”Воўк і авечка”. Iдэя справядлiвасцi, роўнасцi ва ўзаемаадносiнах памiж людзьмi выказваецца ў вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго.Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца ўсё самае адмоўнае ў жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да нажывы. Усё жыццё герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва ўсiх адносiнах вышэйшы за паноў, з'яўляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэтага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоў, маральна чысты, не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца. Селянiн з'яўляецца галоўным героем i ў сатырычным вершы "Гора". Селянiн спрабуе пазбавiцца ад гора: кiдае яго ў рэчку, у полымя-агонь, прывязвае ў лесе да пня, закопвае ў вялiкi роў, адвозiць у далёкую Амерыку. Але гора не пакiдае мужыка. Мабыць, простаму чалавеку ў несправядлiвым грамадстве пазбыцца гора нельга. Сам верш гучыць не песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за ўсё насмiханне з свайго гора,ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек i якое ў той жа час не можа пазбавіць чалавека жыцця. “Кепска будзе!”– у аснове твора поўны нягод і выпрабаванняў лёс сялянскага хлопца Аліндаркі. Пячаткай няшчасця пазначана было дзіця ўжо пры нараджэнні (у сакавіку няма чаго было есці, чым карміць скаціну). Смерць маці і бацькі, горкая доля сіраты, астрог з яго здзекамі і беззаконнем — праз усё гэта прайшоў Аліндарка «свет пазнаўшы». Аднак несправядлівасць лёсу і людзей не зламала яго, не зрабіла жорсткім ці, наадварот, бязвольным і палахлівым. Героя не пакмідала пачуццё бяды: прыехаў ураднік, абвінаваціў ва ўхіленні ад рэкрутчыны, арыштаваў.аліндарка не зносіць усе крыўды:калі ўраднік без прычыны “пляснуў па мордзе” спачатку яго, затым і бацьку, герой не стрываў, схапіў нягодніка за грудзі і выпхнуў за дзверы.Вызначальным у характары героя з’яўл. свабодалюбства. Няволя вельмі палохала Аліндарку.