Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

21

.doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
382.46 Кб
Скачать

10. Жыццёвы лёс і творчае аблічча Цёткі. Жанрава-стылёвыя пошукі ў жанры апавядання. Вобраз Цёткі ў рамане В. Коўтун “Крыж міласэрнасці”. Нарадзілася Алаіза Пашкевіч (такія сапраўдныя імя і прозвіча Цёткі) у фальварку Пешчын Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям 'і заможнага селяніна. Скончыла Віленскае прыватнае вучылішча В. Прозаравай. У 1902 г. паехала ў Пецярбург, дзе экстэрнам здала экзамены за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на курсы А. Ф. Лесгафта (там рыхтавалі выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі ). Стала адной з заснавальніц партыі Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 г. пакінула курсы, вярнулася ў Вільню. Арганізоўвала рабочыя гурткі, пісала і распаўсюджвала антыўрадавыя пракламацыі, выступала на мітынгах і сходах. Вымушана была эмігрыраваць у Галіцыю, якая тады была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі. Жыла ў Львове, дзе паступіла вольнаю слухачкай на філасофскі факультэт універсітэта. У 1906 г. у Жоўкве (каля Львова) надрукавала зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Утым жа годзе ў Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшла яе «Першае чытанне для дзетак-беларусаў». Нелегальна прыязджала ў Вільню, удзельнічала ў выданні газеты «Наша доля», у першым нумары якой было надрукавана яе апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». У 1908—1909 гг. жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітэта.У 1911 г. 'выйшла замуж за актыўнага дзеяча літоўскай сацыял-дэмакратыі С. Кайрыса і вярнулася на радзіму, дзе з вялікім энтузіязмам уключылася ў грамадска-асветніцкую дзейнасць. 3 тэатрам I. Буйніцкага выступала ў розных кутках Беларусі, стала заснавальніцай і рэдактарам першага беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». У час першай сусветнай вайны Цётка працавала сястрой міласэрнасці ў тыфозным салдацкім бараку ў Вільні. У пачатку1916 г. едзе да бацькоў, аказвае медыцынскую дапамогу землякам, якія гінулі ад эпідэміі тыфу. Не ўсцераглася і сама: захварэла на тыф і 5 лютага 1916 г. памерла. Паэтэса адкрывае новую старонку ў беларускай літаратуры — ста-ронку мужнасці і барацьбы. Палымяная творчасць Цёткі пачалася не на голым месцы: яна ўвабрала ў сябе дэмакратычныя ідэі і прынцыпы папярэднікаў, і перш за ўсё Ф. Багушэвіча. Нават назва яе зборніка «Скрыпка беларуская» асацыіруецца з назвамі зборнікаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Але Цётка, у адрозненне ад Ф. Багушэвіча, жыла ў іншы час. Рэвалюцыя дапамагла таленту паэтэсы адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне данесці праўду да свядомасці працоўных, выказаць яе голасна, ледзь не на ўвесь свет. Паэзія Цёткі, якую можна ўпэўнена назваць летапісам рэвалюцыі 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сілу і моц працоўнага чалавека, які яшчэ так нядаўна пакорліва цярпеў прыніжэнне і прыгнёт. Шэдэўрамі рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі лічацца вершы паэтэсы «Мора», «Хрэст на свабоду», «Пад штандарам», «Вера беларуса». У вершы “Мора” паўсталі карціны рэвалюцыйных падзей, вобраз народнай рэвалюцыі. Вобраз морап сімвалізуе рэвалюцыйны ўздым народа. Мора мае вялікую сілу, рушыць троны. Перамагае цёмныя сілы. Ніхто не можа стаць папярок дарогі народнаму гневу, які, як і мора, крышыць і змятае на сваім шляху ўсё. Талент палымянай рэвалюцыянеркі выявіўся не толькі ў паэзіі, але і прозе (пераважна ў жанры апавядання). Першым празаічным творам Цёткі з'яўляецца алегарычнае апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». Гэта невялічкая замалёўка з жыцця беднага і гаротнага селяніна Мацея нагадвае пракламацыю з выразна акрэсленай рэвалюцыйнай ідэяй — патрабаваннем права на зямлю і волю.Экспазіцыя апавядання даволі лаканічная. Стары, слабы, змучаны цяжкай працай і нястачай Мацей павінен працаваць на полі, бо болей няма каму. Тры сыны Мацея разляцеліся, як птушкі, па свеце: адзін наняўся парабкам, другі стаў рабочым, трэцяга забралі ў войска. I даводзіцца старому чалавеку, хвораму і нямогламу, апрацоўваць сваю зямлю самому. А яшчэ ж трэба адправіць доўг: «Мардасовічу — за лён, Бізуноўскаму — за пашу, а там і за бульбу плужы і плужы штодзень на адработках». Змарыўся Мацей, прылёг адпачыць і заснуў. I сніцца яму, што на яго палосцы «сабралася моц народу» (і маладыя, і старыя, і мужчыны, і жанчыны, і дзеці) і ўсе крычаць: «Вузка! Цесна! Мала!» Беднякі з натоўпу ставяць пытанне: «А скуль узяць? Скуль дастаць?» I ў адказ ім чуюцца галасы: «Глядзіце, во прасторы! Во нівы, лясы, палі! Усё гэта наша!» Сусед жа Мацея Астап запалохвае: «Не дадуць: то казённае, дворнае, — ні я, ні вы не маеце права... Не дадуць, паб'юць...» Сярод натоўпу бачыць Мацей і трох сваіх сыноў, якія становяцца на калені і прысягаюць: «Мы дамо! Мы — сіла! Мы — права!» Тры браты, якія сімвалі-зуюць адзінства рабочых, сялян і салдат, здольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Сон Мацея — не проста яго спрадвечная мара аб зямлі, не проста яго гора і боль, а папярэджанне аб вялікай крыві, якая пральецца на гэтай зямлі. Апавяданне заканчваецца сімвалічна: «Разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні...» Цётка паказвае гэтым, што дарагой цаной прыйдзецца плаціць за зямлю і волю, што гэта барацьба патрабуе адзінства і згуртаванасці. Пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг. Цётка не губляе надзеі на перамогу, верьшь у непазбежнасць новай рэвалюцыі. Сваю веру ў будучую рэвалюцыю яна выказала ў алегарычным вершы «Бура ідзе». У творчасці пазнейшага перыяду адлюстроўваюцца горкія пачуцці і перажыванні паэтэсы, якія яна зведала ў эміграцыі. З'яўляюцца творы медытатыўнага і элегічнага характару («На магіле», «3 чужыны», «Грайка»). У іх пераважаюць матывы журбы, смутку, філасофскія разважанні аб жыцці і смерці, дружбе і каханні. Так, у вершы «На магіле» паэтэса як бы прадказвае сваю будучыню. Цётка з'яўляецца аўтарам шэрагу апавяданняў, у тым ліку і для дзяцей ( «Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты», «Сварба», «Сірата»), дзе гал.героі людзі. З якімі жыццё абышлося вельмі бязлітасна: заканчвае самагубствам дзяўчына, кінутая каханым, прызнаная непатрэбнай;нібы пажоўклыя лісты, якія хутка ападуць і знікнуць , падаюцца Сымон і Сцяпан; а таксама шматлікіх публіцыстычных артыкулаў («Да вясковай моладзі беларускай»,«Шануйце роднае слова!», «Аб душы маладзёжы»), якія ўспрымаюцца сёння як духоўны запавет пісьменніцы беларусам. Вобраз Цёткі ў рамане В. Коўтун “Крыж міласэрнасці” – дапамагала людзям ад рэвалюцыі. Крыж – сімвал самаахвярнасці, пакутнасці. Псеўданімы: Крапівіха, Цётка

11. Нацыянальны змест і агульначалавечае значэнне творчай спадчыны Янкі Купалы. (1882-1942) - першы народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.Нарадзіўся ў фальварку Вязынка Маладзечынскага раёна Мінскай вобласці. Я. Купала з 'яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910), «Шляхам жыцця» (1913), «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925), «Адцвітанне» (1930), «Над ракою Арэсай» (1933), «Песня будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім партызанам» (1942), паэм «Курган» (1910), «Адвечная песня» (1910), «Сон на кургане» (1910), «Бандароўна» (1913), «Магіла льва» (1913), «Яна і я» (1913), п'ес «Паўлінка» (1912), «Раскіданае гняздо» (1913), «Тутэйшыя» (1922), сцэнічнага жарту «Прымакі» (1913), шматлікіх перакладаў, літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў. Асноўнымі ў яго творчасці з’яўляюцца тэмы Радзімы і роднай бацькаўшчыны, сялянскага жыцця, красы роднай прыроды, паэта і паэзіі. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Вершы першага паэтычнага зборніка Я. Купалы «Жалейка» ствараліся на самым грэбені рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гг. Гэту рэвалюцыю паэт назваў «зоркай праўды святой» і верыў, што яна знішчыць няволю-бяду. У вершы «Там» Я. Купала заклікае беларускі люд прачнуцца, прагнаць «аслеплы сон» і ў адзінай і нязломнай грамадзе змагацца за сваё канчатковае вызваленне. Аб гістарычным праве беларусаў на сваю незалежнасць, на свабоднае развіццё беларускай мовы вядзецца гаворка ў вершы «Ворагам Беларушчыны». Ён гучыць як водпаведзь тым, хто цураецца роднай мовы, хто бачыць беларусаў толькі цёмнымі, пакорлівымі і цярплівымі. Верай у нязломнасць духу беларускага народа і яго шчаслівы лёс напоўнены многія радкі верша. Вершы зборніка «Жалейка» прасякнуты пафасам услаўлення беларускага мужыка-працаўніка, якога паэт з павагай называе панам сахі і касы. Я. Купала паказвае цяжкае паднявольнае становішча селяніна. Пагарджаныя, абяздоленыя, «сляпыя і глухія» беларусы ўзняліся на барацьбу (верш «А хто там ідзе?»). Ідуць яны грамадой, несучы сваю крыўду на паказ усяму свету. Рукі іх у крыві ад непасільнай працы, на нагах лапці. Імкнуцца яны "да свабоды і шчаслівай долі, хочуць «людзьмі звацца”. У цэнтры другога паэтычнага зборніка «Гусляр» — вобраз гусляра з гуслямі-самаграямі. Паэт верыць у сілу народнай песні, якая павінна дапамагчы селяніну пераадолець духоўную адсталасць. У вобразе сонца (верш «Песня сонцу») аўтар бачыць вялікую сілу, здольную разбудзіць дух народа, узняць яго на змаганне супраць цёмных сіл. Адна з цэнтральных тэм зборніка-мастак і свет, мастак і народ. Яна гучыць у вершы ”Сон” і ў шэрагу іншых твораў. Купала высока цэніць пачуццё асабістай свабоды чалавека. У Купалавым «Гусляру» яна раскрыла і паказала неабмежаваныя магчымасці чалавека, сусветныя маштабы яго асобы. Тэма кахання — адна з галоўных у яго творчасці, значнае месца яна заняла і ў «Гусляру», таму што пачуццё кахання заўсёды заставалася важнейшай гранню Купалавага паэтычнага характару. Каханне выступае ў паэзіі Купалы як чалавечы знак, крытэрый чалавечнасці, якая супрацьстаіць сілам зла. У вершы «Дзяўчынцы» адлюстраваўся, па сутнасці, народны ідэал кахання. У адным выпадку — гэта каханне, якое ўвабрала ў сябе звычайную зямную прыгажосць, у другім - грунтуецца на ўзнёслых, звышнатуральных пачуццях, нават з дапушчэннем пэўнай экзальтацыі. Аднак і ў адным, і ў другім выпадку ў інтымных перажываннях лірычнага героя шчыра выявіўся свет чалавечай душы, багацце і шматстайнасць высокіх пачуццяў. Вясной 1913г. у Пецярбургу ў суполцы «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшаў з друку трэці зборнік— «Шляхам жыцця». Аднак у зборніку «Шляхам жыцця» знайшоў сваё развіццё не толькі ідэальны, духоўны бок паэтычнай творчасці Купалы, але і бытавы, сацыяльны. Да зборніка «Шляхам жыцця», якому ўласціва незвычайная разнастайнасць эмацыянальных станаў, перажыванняў і ўзлётаў, аўтар разглядае не толькі ценявыя бакі тагачаснай рэчаіснасці. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прачытаць верш “Жняя”, у якім намаляваны надзвычай прывабны —зямны і ўзнёсла-адухоўлены — партрэт простай жанчыны-працаўніцы. Я. Купалу называюць паэтам трагічнага лёсу. Сваёй мужнасцю і сваёй творчасцю Я. Купала паказаў свету, што была, ёсць і будзе жыць Беларусь, што яна смела глядзіць у будучыню. “Раскіданае гняздо”(1913) - драма Янкі Купалы. Напісана на аснове фактаў з гісторыі сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Тэма пошукаў шчасця, праўды, лепшай долі. У цэнтры п'есы — сям'я Зяблікаў, прозвішча якой асацыіруецца з галечай і абяздоленасцю. Кожны з членаў сям'і па-свойму ўяўляе новае жыццё і шляхі для яго надыходу. 14-гадовы Данілка, напрыклад, марыць адшукаць крыніцу з жывой вадой. У Зоські будучае жыццё і шчасце асацыіруюцца з казачнай краінай, дзе цвітуць прыгожыя кветкі і спяваюць райскія птушкі. Лепшую долю і волю гаспадар дома Лявон Зяблік звязвае з зямлёй, за якую судзіцца з панічом амаль 5 гадоў.Без зямлі ён не ўяўляе свайго існавання, і калі судовую справу выйграе паніч, канчае жыццё самагубствам. Жонка Лявона Марыля — вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. Пасля смерці мужа яна ў роспачы, не ведае, як накарміць і абагрэць дзяцей, спрабуе ўгаварыць Сымона пайсці на службу да паніча. Але Сымон адмаўляецца ад прапановы. Надзеі ж на дачку Зосю, якая хоча сваім каханнем да паніча дапамагчы родным, Марыля не бачыць. Тлумачачы сваё трагічнае становішча воляю Бога, маці шые жабрацкія торбы. Па-іншаму адносіцца да складанай жыццёвай сітуацыі старэйшы сын Зяблікаў Сымон. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом. Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. Прымірыцца з панічом для Сымона — гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на “загубу, на глум вечны». Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца. На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага цмока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора. “Тутэйшыя”(1922)-трагікамедыя. У п’есе ”Тутэйшыя” выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну бел-кага народа, яго нацыянальную свядомасць. Падкрэсліваючы трагедыйны лад п’есы, Я.Купала назваў яе”трагічна-смяшлівымі сцэнамі”. Падзеі ў п’есе разгортваюцца ў складаны для бел-кага народа час-1918-1920гг., калі адна акупацыя змянялася другой, а Беларусь была арэнай змагання паміж Захадам і Усходам. Цэнтральнай фігурай у творы з’яўляецца Мікіта Зносак(звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам-ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. Гэта камічны, баязлівы абывацель, завершаны тып прыстасаванца, чалавек без пэўных ідэй, без асабістага погляду на жыццё. Ён чапляецца, як можа, за жыццё, каб нейкім чынам выжыць, уцалець у віхуры тагачасных падзей і зрухаў. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: ”Можа мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае”. Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве(польскай, нямецкай, царскай, савецкай), хто ён сам(беларус ці не беларус), абы толькі былі ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя галоўнага персанажа, які называе сябе то па-польску(Нікіціуш Знасілоўскі), то па-руску(Никитий Зносилов). У вобразе галоўнага персанажа Я.Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе ”панам дырэктарам беларускай басоты”. Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра “адзіны непадзельны рускі язык”, які б ён”завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амерыкі і ад Смаленску да Бэрліну”. У п’есе Я.К.з’едліва і іранічна выкрывае не толькі Зносака, але і іншых тутэйшых:Усходняга і Заходняга вучоных, Спічыні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні з’яўляюцца ў п’есе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады. Адзін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя Беларусі належыць або да Расіі, або да Польшчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Вобразамі вучоных аўтар імкнецца паказаць згубны ўплыў на людзей невуцтва, псеўдавучонасці, нацыянальнага нігілізму. Адмоўным персанажам проціпастаўляецца ў п’есе вобразы, якія ўвасабляюць беларускі народ, -Янка Здольнік, яго вучаніца і паслядоўніца, пазней жонка Алена, яе бацька Гарошка. Кожны з іх па-свойму разумее падзеі, якія адбываюцца, і шукае сваё месца ў складаных абставінах часу. Гэтыя вобразы раскрываюць такія рысы беларускага нацыянальнага характару, як працавітасць, сумленнасць, шчырасць, мужнасць. Станоўчыя імкненні бел-кага народа ўвасабляе Янка Здольнік.

12. Якуб Колас. Праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці паэм “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, трылогіі “На ростанях”. «Новая зямля»(1911-1923 гг.) — гэта надзвычай глыбокі і шматпланавы твор з шырокім дыяпазонам жыцця беларускага селяніна (яго быце, звычаях, беззямеллі, збядненні, пошуках кавалка хлеба на панскай службе, яго абуджэнні і ўсведамленні сваёй чалавечай годнасці). Аснову твора складаюць праблемы зямлі і волі, імкненне чалавека да лепшай будучыні, неўміручы народны аптымізм. У сваёй аснове паэма «Новая зямля» аўтабіяграфічная. Многія героі маюць прататыпаў: Міхал — бацька паэта Міхаіл Казіміравіч, Ганна — маці паэта Ганна Юр'еўна, Антось — дзядзька, Уладзя, Алесь, Юзік — браты Я. Коласа, Алена, Міхаліна, Юзя — сёстры, Кастусь — сам будучы паэт. Імёны прататыпаў у творы пакінуты без змен. У хаце, што стаіць на ўскрайку лесу, жывуць Міхал з жонкай і з дзецьмі і брат Міхала — Антось. Міхал служыць у пана лесніком. Справу сваю ведае добра, адносіцца да яе сумленна. Няма ў лесе ніводнага дрэва, ніводнага кусціка, якія б Міхал абмінуў сваёй увагай. Аднак яму часта даводзідца выслухоўваць ад пана адны нараканні і незадаволенасць. Кінуць службу Міхал не можа, бо жыве ка панскай зямлі. Усе думкі яго — аб кавалку ўласнай зямлі. 3 ёй эвязаны ўсе спадзяванні Міхала на лепшае жыццё, Дапамагае Міхалу па гаспадарцы брат Антось. Антось — чалавек працы. За што б ён ні ўзяўся: касіць, лавіць рыбу ці даглядаць пчол — усё ў яго спрытных руках ладзіцца. I не таму, што Антосю ад Бога дадзена такая ўвішнасць, проста да любой работы гэты чалавек адносіцца з любоўю. Вось хоць бы эпізод з косамі. Антось не купляе першую, якая трапілася на вочы. Ён спрабуе яе і так, і гэтак. Адразу відаць, што чалавек ведае толк у косах. А ведае таму, што шмат часу аддаў гэтай справе і не раўнадушны да яе. Антось шкадаваў брата, спачуваў яму, аддаваў за сталом смачнейшы кавалак. Героі любяць зямлю, умеюць на ёй працаваць, і ў іх пачаў заволдзіцца лішні рубель, але яны не былі гаспадарамі на гэтай зямлі.Трвывогі ўзмацніліся, калі стары ляснічы загадаў пакінуць абжытае масца і перабірацца ў Парэчча.Міхал шукае выйсця з гэтага становішча і прыходзіць да высновы, што трэба купіць уласную зямлю і пазбавіцца залежнасці ад паноў. Яны наглядзелі зямлю на Случчыне, далі задатак.Але мару аб зямлі рэалізаваць не ўдалося: бо клопаты такіх сялян, чужыя для чыноўнікаў,абуза для іх.Дабрабыту сям’я Міхала дасягнула стараннем, дбайнасцю, працавітасцю. Працай былi запоунены буднi сялян. Працавалi i дарослыя, i дзецi: Мiхаiл выконвау абавязкi леснiка, Антось "правiу гаспадарку", усю хатнюю работу выконвала Ганна — жонка Мiхала. У паэме апiсваюцца i прылады працы, створаныя працавiтымi рукамi (сярпок крывенькi, граблi), i сялянская хата, гумно, павець.Усё жыццё селяніна праходзіла на ўлонні прыроды. Прырода — месца працы і адпачынку любімых герояў Коласа.З энцыклапедычнай шырынёй апiсвае Я.Колас усе звычаi i абрады, якiя бытавалi у той час на Бел. Гэта каляндарныя святы (куцця, вялiкдзень, коляды), звычаi узаемадапамогi (талака, кумаванне, кiрмашы сходы, народныя песнi, казкi). Да свят, да сустрэчы гасцей гаспадары рыхтаваліся: прыбіраліся хата, падворак, стол накрываўся, вопратка мянялася на святочную. Вобразам дзяцей у паэме Якуба Коласа "Новая зямля" ўдзяляецца значная ўвага. З дапамогай дзіцячых вобразаў паэт гаворыць пра тое, што дзяцінства — гэта самадастатковае цэласнае быццё, поўнае суцэльнай радасці, бесклапотнасці і светлых настрояў. Значную ролю ў фарміраванні характару, светапогляду дзяцей адыгрывае дзядзька Антось — прыроджаны весялун, штукар і жартаўнік. З-за ягонай "нестандартнасці" цягнуцца да яго дзеці: "Дык і не дзіва, што любілі, што на руках яго насілі". З дапамогаю дзядзькі дзеці ператвараюць многія эпізоды паэмы ў камічныя прадстаўленні. Аўтар дае дзецям шырокую прастору для развіцця творчай думкі, для імправізацыі і рэалізацыі самых "шалёных" задумаў. Не маючы магчымасці вывучаць навукі ў школе, дзеці з малых год спасцігаюць законы прыроды. Прырода — гэта тая кніга, па якой яны пазнаюць "свет безгранічны і ўласны лёс свой таямнічы". Свет бачыцца ім у рамантычным святле: вечарамі яны любяць слухаць казкі і розныя здарэнні, "аб кнігах з чорнаю пячаццю, аб чараўніцтве, аб закляцці".У герояў ёсць свая мэта ў жыцці, якую яны гатовы рэалізаваць, пераадольваючы цяжкасці,–уласная зямля.Паміраючы, Міхал пакідае запавет брату дамагацца яе.У гэтым выяўляецца аптымізм герояў, аўтара.Сымон-музыка”(1911-1925) Паэму пісаў з перапынкамі каля чатырнаццаці гадоў. Паэма пісалася адначасова з другім самым буйным і самым значным паэтычным творам у біяграфіі паэта і гісторыі ўсёй беларускай літаратуры - паэмай "Новая зямля", якая была закончана ў 1923 годзе. Асобныя раздзелы "Сымона-музыкі" па меры напісання публікаваліся ў друку. Ужо ў 1918 годзе былі выдадзены тры часткі паэмы, якая спачатку была задумана ў чатырох частках. Паэма ліра-эпічная. Галоўным героем твора з'яўляецца Сымон, на долю якога выпалі цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. Гэта быў незвычайных здольнасцей, таленавіты хлапчук, які глыбока ўспрымаў прыроду, адчуваў яе разнастайныя з'явы і змены, таемныя вобразы і чароўныя гукі:Значны ўплыў на развіццё здольнасцей хлопчыка аказаў пастух дзед Курыла, у якім Сымон адчуў сябра, дарадцу, даверлівага субяседніка. Пасля смерці Курылы Сымону засталіся дзедавы скрыпка і смык. Жыццё ж змянілася карэнным чынам: бацькі жорстка абышліся з ім за тое, што на статак напалі ваўкі і парэзалі авечак. Без віны вінаваты Сымон з болем пакідае бацькоўскі дом, і з гэтага часу пачынаюцца яго цяжкія вандроўкі па свеце. На гэтых складаных жыццёвых дарогах Сымон сустракаецца з рознымі людзьмі (дзедам-жабраком, карчмаром, князем, Якімам, лёкаем Данілам, Ганнай), пазнаў горкі хлеб жабрака, цяжкую працу найміта і панскага служкі. Спасцігаючы людзей і навакольны свет з яго шматлікімі супярэчнасцямі, Сымон не страціў дапытлівасці і цікавасці да ўсяго, не расставаўся з музыкай, якая ўносіла ў яго жыццё радасць, дазваляла выказаць сваё захапленне прыродай з яе гармоніяй і вечным аднаўленнем, перадаць разнастайную гаму чалавечых пачуццяў. На думку героя твора, музыка павінна прыносіць людзям радасць, «палёгку», дапамагаць ім у пошуках шляхоў да лецшага жыцця, шчасця. I таму аўтар як бы выключае героя паэмы з жыцця: Сымон-музыка засынае сімвалічным сном на могілках, дзе пахавана Ганна. Аўтар паэмы абудзіў Сымона ад сну і даў яму магчымасць сваім чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну — жывое ўвасабленне маці-Беларусі. Гэтым паэт хацеў паказаць бязмежныя магчымасці мастацтва. Новым крокам на шляху станаўлення беларускай прозы стала трылогія Я. Коласа «На ростанях». Твор у многім аўтабіяграфічны. Гэта першы твор нацыянальнай прозы, у якім адлюстроўваецца жыццё беларускага народа і інтэлігенцыі на пачатку XX ст. Складаецца з аповесцей «У палескай глушы» (1923), «У глыбі Палесся» (1927), «На ростанях» (1954). Галерэя герояў трылогіі даволі разнастайная. Тут і сяляне: бабка Мар'я, дзед Мікодым, стары Мікіта, Грыгор, Сцяпан Рылка, Бязручка, Цімох Жыга, Аксён Каль, і настаўнікі: Андрэй Лабановіч, Алесь Садовіч, Янка Тукала, Саханюк, Анцыпік, Шырокі, Турсевіч, і памочнік начальніка раз'езда Сухавараў, пісар Дулеба, старшыня воласці Захар Лемеш, ляснічы Бяляўскі, і «найлепшая палеская кветка» Ядвіся, Вольга Андросава. ЛАБАНОВІЧ АНДРЭЙ — галоўны герой трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». Ростані для галоўнага героя трылогіі Лабановіча — гэта роздум аб сваім жыцці, пошукі шляхоў да лепшай долі, змена месца жыхарства і адлучэнне ад людзей, якіх ён зведаў і ацаніў, перагляд прывычнага ладу жыцця, праверка сябе. У імя высакароднага служэння народу герой нязменна шукае верную, правільную дарогу. Вобраз Лабановіча шмат у чым аўтабіяграфічны. Пры яго стварэнні Я. Колас не толькі выкарыстаў эпізоды сваёй біяграфіі, але і надзяліў Андрэя рысамі ўласнага характару і душэўнага складу. Пісьменнік сутыкае свайго героя з рознымі людзьмі, ставіць у розныя сітуацыі, раскрываючы яго характар, духоўны свет, маральную высакароднасць. Ужо на першых старонках трылогіі чытаем пра спрэчку Лабановіча з хатовіцкім папом Кірылам аб адносінах да мужыка. На думку папа, мужык з'яўляецца ніжэйшай істотай, якая сама вінавата ў сваім цяжкім жыцці. Андрэй Лабановіч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык — гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасці, забітасці і адсталасці народ не вінаваты. Такім яго зрабіў несправядлівы лад жыцця. I таму Лабановіч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькі сярод дзяцей, але і дарослых. У сваю першую школу малады настаўнік прыехаў з мэтай быць карысным народу сваёй асветніцкай дзейнасцю. I таму спачатку яго клопатамі былі справы ў школе, якія прыносілі Лабановічу вялікае задавальненне. У адносінах дзяцей і настаўнікаў няма нічога казённага, афіцыйнага. Лабановіч не толькі вучыць, але і вучыцца сам. У адрозненні ад іншых настаўнікаў ён не саромеўся вучыцца ў простых сялян, пераймаць у іх жыццёвы вопыт. Напрыклад, Аксёна Каля ён не толькі вучыў, але і сам вучыўся ў яго, пачынаў глыбей разумець жыццё і становішча сялян. Як роўны з роўнымі размаўляе ён з непісьменнымі сялянамі, не ганарыцца перад імі, ніколі не крыўдзіць.Наогул, адносіны героя да людзей характарызуюць яго з самага лепшага боку. Успомнім, напрыклад, цеплыню і клопаты, якімі былі прасякнуты яго адносіны да школьнай старожкі. Шчырае каханне да Ядвісі азарыла першыя самастойныя жыццёвыя крокі Лабановіча, раскрыла яго багатую натуру. Успамінаючы Ядвісю, ён думае: можа, і лепей, што яны не пажаніліся, бо цяжкую дарогу ён сабе выбраў. I ў гэтай дарозе магла надламацца, не вытрымаць яе цяжару кволая дзяўчына. Сціплы, сумленны і патрабавальны да сябе, Лабановіч надзвычай прынцыповы ў адносінах да панямонскіх інтэлігентаў, якія здрадзілі сваёй справе, духоўна збяднелі, загразлі ў ціне мяшчанства, абывацельшчыны, карцёжных гульняў, п'янак. Бачачы амаральнасць панямонскай інтэлігенцыі, несправядлівасць улад у адносінах да сялян, Лабановіч часта задумваўся над складанымі праблемамі жыцця, ставіў перад сабой спрадвечныя філасофскія пытанні: што такое жыццё? у чым сэнс чалавечага жыцця? у чым прызначэнне асобы як грамадскай адзінкі? Думаючы над гэтымі пытаннямі на працягу ўсёй трылогіі, Лабановіч не знаходзіць пры гэтым поўнага адказу ні на адно з іх. Аднак, нягледзячы на гэта, ён не стаў песімістам, не расчараваўся ў жыцці. Пасля знаёмства з нелегальнай літаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай і Галубовічам усе падзеі сталі ўяўляцца Лабановічу ў новым свеце. Ён адчуў вялікую радасць, што спазнаў тую праўду, якой жыў народ і за якую гінулі ў астрогах і на катаргах лепшыя яго сыны. Адданы справе, сумленны, Лабановіч гатовы пайсці на самаахвяраванне дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць — гэта таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановіча. Успомнім эпізод, калі Лабановіч стаіць перад царскім судом. Яго абвінавачваюць у напісанні лістоўкі, аўтарам якой з'яўляўся іншы настаўнік. Лабановіч ведае прозвішча гэтага настаўніка, але таварыша па рэвалюцыйнай справе не выдае, хоць гэта каштуе яму трох гадоў турмы. Лабановіч — чалавек вялікага інтэлекту, здольны радавацца і хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоў да прыроды — адна з самых адметных рыс у яго характары. Яму здаецца, што ў залежнасці ад яго настрою нібы змяняецца сама прырода. Кожную вясну малады настаўнік адчувае радасць ад вечнага яе абнаўлення. Складаны шлях прайшоў герой трылогіі Я. Коласа. Часамі ён памыляўся, але ніколі не ішоў на кампраміс са сваім сумленнем. Падзеі, апісаныя ў трылогіі «На ростанях», далёкія ад нашых дзён, але блізкай, актуальнай сёння з'яўляецца мара Лабановіча аб добраўпарадкаванні зямлі, аб гаспадарскім яе выкарыстанні. Надзённымі з'яўляюцца і клопаты галоўнага героя аб тым, каб было добра людзям, каб яньі маглі карыстацца вынікамі ўласнай працы, клопаты пра беларускую мову, якая павінна заняць сваё месца ў жыцці беларусаў, і аб саміх носьбітах гэтай мовы, іх чалавечай годнасці і высокім прызначэнні. Ужо на першых старонках твора мы знаёмімся з палешукамі — людзьмі мудрымі, асцярожнымі і разважлівымі. У вобразах школьных старожак бабкі Мар'і і бабкі Параскі раскрываецца дабрыня, спагадлівасць, чуласць сялянскай душы, неабыякавасць да чужога гора. Старыя палешукі захоўваюць у памяці старажытныя легенды і гістарычныя падзеі. 3 захапленнём слухае Лабановіч расказ аб старым Грыгоры, які адабраў у мядзведзіцы медзведзяня і прынёс яго з лесу. Легенда пра Яшукову гару гучыць у творы як напамінак пра помсту народа сваім крыўдзіцелям. Уражваюць багатыя назіранні палешукоў над з'явамі прыроды, іх незвычайная мудрасць. Без агранамічнай адукацыі яны ведалі, у які дзень трэба пачынаць ворыва, пры якіх умовах сеяць тую ці іншую збажыну. Я. Колас расказвае аб цяжкіх умовах жыцця палешукоў, іх беднасці, непісьменнасці. Аднак гэтыя людзі не страцілі пачуцця чалавечай годнасці, захавалі глыбокую веру ў праўду і справядлівасць. Дзед Мікодым, напрыклад, падтрымлівае ў цельшынцаў веру ў непераможнасць праўды, якую нельга, як скварку ў кашы, з'есці, праглынуць, Тыповым прадстаўніком найбольш свядомай часткі сялян з'яўляецца ў творы Аксён Каль. Ва ўсім яго абліччы адчуваецца сур'ёзнасць, прыгажосць. Дванаццаць гадоў Аксён вядзе судовую справу з панам Скірмунтам за сялянскія затокі і паплавы. Па гэтай прычыне ў воласці яго лічаць чалавекам неспакойным і небяспечным. Герой твора ўпэўнены ў станоўчым вырашэнні справы, але яшчэ не зусім добра разумее шляхі барацьбы і таму, як і болыпая частка сялян, верыць у добрага цара. Пад уплывам рэвалюцыйных ідэй таго часу, а таксама гутарак з Лабановічам нязломны праўдашукальнік пазбаўляецца гэтай веры. Ён прымае актыўны ўдзел у барацьбе сялян супраць Скірмунта і ў сутычцы з паліцэйскімі, якіх выслалі для падаўлення сялянскага бунту. Значнае месца ў трылогіі займаюць прадстаўнікі «крапіўнага насення», «мёртвых душ», якія парвалі ўсялякую сувязь з народам, дбаючы толькі аб уласным дабрабыце. Былы прыяцель Лабановіча Турсевіч ператварыўся ў эгаіста, абывацеля, паддаўся згубнаму ўплыву «балота», знайшоў свае палітычныя ідэалы ў кадэцкай думе. Падобны да Турсевіча выганаўскі пісар Дулеба (былы настаўнік), які не пашкадаваў сотні рублёў земскаму начальніку за перавод на пісарскую пасаду. Ён настолькі адышоў ад перадавых ідэй, што ў час рэвалюцыі гатовы быў біць дэмакратаў. Хатовіцкі настаўнік Саханюк свой творчы патэнцыял скіраваў у бок набывання грршай, гаспадаркі, добрага парсючка. Ён не саромеецца браць плату за навучанне дзяцей, за напісанне пісем. Няма ніякіх спраў да жыцця народа і грамадскіх падзей тых часоў начальніку раз'езда Сухавараву, старшыні воласці Захару Лемешу, ляснічаму Бяляўскаму, настаўнікам Анцыпіку, Шырокаму. Кожнаму з іх Я. Колас дае трапную параўнальную характарыстыку. Так, галаву Дулебы пісьменнік параўноўвае з павялічанай у разоў дваццаць галавой дзятла, рукі дзяка Бацяноўскага — з вялізнымі лапамі крата, «настаўнік і грамадскі дзеяч» Базыль Трайчанскі нагадвае курыцу, валасны старшыня Язэп Брыль — акулу. Прадстаўнікам панямонскай інтэлігенцыі ў трылогіі проціпастаўляюцца Андрэй Лабановіч і яго блізкія сябры. Алесь Садовіч і Янка Тукала выйшлі з гушчы народа і рана пазналі ўсе беды працоўнага чалавека. Людзі творчыя па натуры, яны не могуць сядзець склаўшы рукі і назіраць за жыццём збоку. Праўда, не заўсёды знаходзяць яны адказы на многія жыццёвыя пытанні, не ведаюць дакладна, як знайсці выйсце з цяжкага паднявольнага становішча сялян. Янка Тукала параўноўвае сябе і сваіх сяброў з дрэвам, галіны якога гнуцца туды, куды дзьме вецер. Гэтыя словы даюць вобразную характарыстыку прадстаўнікам інтэлігенцыі таго часу, якіх рэвалюцыйная бура раскідала ў розныя бакі. I толькі лепшыя з іх, блукаючы па жыццёвых прасторах, не парвалі сувязі з народам, імкнуліся да праўды, да сонца. Такім чынам, Якуб Колас праз узаемаадносіны герояў твора і іх лёсы, шляхам апісання бытавых сцэн, народных легендаў, паданняў і рэлігійных свят стварыў маштабную карціну жыцця сялян і інтэлігенцыі на пачатку XX ст. Пісьменнік гістарычна праўдзіва паказаў жыццяздольнасць, таленавітасць беларускага народа, адлюстраваў працэс яго абуджэння і змагання за сацыяльную справядлівасць, за будучыню.