Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

21

.doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
382.46 Кб
Скачать

24. Жыццёвы лёс і літаратурная біяграфія Васіля Быкава. Аповесці В. Быкава “Знак бяды” і “Аблава” як мастацкая эпапея народнага гераізму і пакут. Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 г. у в. Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям 'і. Скончыўшы школу, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча, аднак з-за пагаршэння матэрыяльнага становішча і адмены дзяржаўнай стыпендыі вучобу вымушаны быў пакінуць. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча і з 1943 г. у якасці камандзіра ўзвода аўтаматчыкаў, а таксама ўзвода палкавой і армейскай артылерыі ўдзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. У 1944 г. бацькі В. Быкава атрымалі паведамленне, што іх сын мужна загінуў каля Кіраваграда (гэта было засведчана на абеліску). Але Быкаў выжыў і ваяваў далей. Пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда». У 1949—1955 гг. зноў слу-жыў у Савецкай Арміі. Канчаткова дэмабілізаваўшыся (маёр запасу), працаваў супрацоўнікам і кансультантам газеты Гродзенская праўда», сакратаром Гродзенскага абласнога аддзялення СП Беларусі. 3 1978 г. жыве ў Мінску. У 1990—1993 гг. з 'яўляўся прэзідэнтам згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Творчую біяграфію пісьменнік адлічвае з апавяданняў «Смерць чалавека» і «Абознік” напісаных у 1951 г. Ён аўтар аповесцей «Жураўліны крык» (1960), «Трэцяя ракета» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Мёртвым не баліць» (1965), «Круглянскі мост» (1968), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1973), «Воўчая зграя» (1974), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982), «Аблава» (1989), «Сцюжа» (1991), «Пакахай мяне, салдацік» (1995), рамана «Кар'ер» (1986), літаратурна-публіцыстычных кніг «Праўдай адзінай» (1984), «На крыжах» (1992), шматлікіх кінасцэнарыяў і мн. інш. У 1980 г. прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі. За аповесць «Знак бяды» ў 1986 г. прысуджана Ленінская прэмія. Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які прыйшоў у літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў Васіля Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Станоўчыя героі ў большасці твораў пісьменніка ў жорсткіх умовах вайны трапляюць у такія сітуацыі, калі неабходна праявіць мужнасць, непакорнасць. Для іх паняцці чалавечай сумленнасці, справядлівасці, адказнасці перад людзьмі вышэй за жыццё. Партызан Сотнікаў (аповесць «Сотнікаў») умеў змагацца з ворагам да апошняй хвіліны. Для яго «важна было жыць, калі ён быў камандзірам у арміі, калі ад яго турбот і ўмельства залежалі жыцці людзей». Трапіўшы ў палон да паліцаяў, ён ужо зайздросціў тым салдатам, якія знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў. Ідучы на смерць, ён думае пра тое, што можна зрабіць, каб вырваць з рук фашыстаў вяскоўцаў, арыштаваных за дапамогу партызанам. Настаўнік Алесь Мароз (аповесць «Абеліск»), свядома ахвяруючы жыццём, аддаў сябе ў рукі ворагаў, каб духоўна падтрымаць сваіх вучняў і выкрыць хлусню акупантаў. Звычайным праціўнікам вайны, радавым вялікай бітвы, якія сваёй крывёй і жыццём набліжалі перамогу, проціпастаўляюцца розныя прыстасаванцы і палахліўцы. В. Быкаў выкрывае псіхалогію здрадніцтва такіх, як Аўсееў і Пшанічны з «Жураўлінага крыку», Рыбак з «Сотнікава», Кудраўцаў з «Воўчай зграі», Гуж і Каландзёнак са «Знака бяды». Усіх іх аўтар судзіць бескампрамісна і бязлітасна, судзіць у імя будучай перамогі і будучага жыцця па даручэнні сваіх франтавых сяброў. У аповесці В. Быкава «Знак бяды» вайна паказана праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту. Трагічная тэма сталіншчыны і калектывізацыі знайшла шырокае адлюстраванне ў аповесцях «Аблава» і «Сцюжа». Аўтар паказаў трагедыю сялянства ў тыя складаныя часы, працэс знішчэння ў людзях пачуцця спагадлівасці, міласэрнасці, сяброўства і ўсіх агульначалавечых маральна-этычных нормаў, знішчэння гаспадарлівых і клапатлівых працаўнікоў, якія не сталі гаспадарамі на сваёй зямлі, а пераўтварыліся ў раўнадушных і абыякавых выканаўцаў. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Ён не можа пазбавіцца адчування віны, што Марыя (у час акупацыі ён адправіў яе з толам на станцыю) загінула з-за яго. Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Сталы, узбагачаны жыццёвым вопытам Агееў судзіць Агеева маладога, не шукаючы апраўдання. Ужо з першых твораў В. Быкаў імкнуўся расказаць пра «сваю вайну», ён глыбока адчуў і раскрыў трагедыю асобнага чалавека, паказаў тыя адмоўныя з'явы, што абміналіся ці замоўчваліся ў тагачаснай літаратуры. Суровае і жахлівае аблічча вайны ён убачыў вачыма салдата-акопніка. I гэтай «акопнай праўдзе» В. Быкаў заставаўся верным да апошніх дзён жыцця. У аповесцi "Знак Бяды" вайна паказана праз успрыняцце яе мiрнымі жыхарамі. Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоўныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькі. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоўных герояў В.Быкаў паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда(былая парабчанка ў пана Адольфа Яхiмоўскага)заўсёды верыла ў справядлiвасць i перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасцi сваё не пабудуеш. Таму яна рашуча выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоўцаў, збiрала подпiсы ў абарону старшынi Лявона.Каб дапамагчы яго вызваленню з турмы,адправiла нават Петрака ў Мiнск да Чарвякова.Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi гiтлераўцаў, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiўшы гэтым немцаў святла; схавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укiнула ў глыбокi калодзеж вiнтоўку.Пасля арышту Петрака Сцепаніда,застаўшыся на хутары адна,вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна:купіць у Карнілы за апошняга парсючка бомбу і знішчыць узноўлены мост.Здаецца,задуманае ёю вось-вось здзейсніцца.Але фашысцкія паслугачы арыштавалі Карнілу і выйшлі на след Сцепаніды.Апошняе,што яна паспявае зрабіць,-гэта перахаваць бомбу ў іншае месца.А калі вечарам паліцаі пачалі ламацца ў хату,Сцепаніда аблівае сябе газай і падпальвае.Трагічная смерць Сцепаніды ўспрымаецца як знак непераможнасці народа,нязломнасці яго духу.Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да ўмоў акупацыi, улагоджвае палiцэйскiх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. "цiхае выжыванне" (не здраднiцтва) аго закончылася арыштам i турмой за "ашуканства" i"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкаў сцвярджаў, што ў часы цяжкiх выпрабаванняў спробы лавiраваць сваiмi i чужымi, хавацца за спiны iншых заканчваюцца трагiчна. У творы пісьменнік імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва,прыстасавальніцтва, маральнага падзення Гужа, Каландзёнка і Недасекі. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаецца Гуж,які яшчэ да вайны,пасля раскулачвання бацькі,з абрэзам паляваў на людзей.У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу.Упіваючыся неабмежаванай уладай,Гуж здзекуецца з людзей не толькі па загадзе немцаў,але і дзеля свайго задавальнення.З лютай нянавісцю спрабуе ён разлічыцца за даўнюю крыўду.Яшчэ больш небяспечным зьяўляецца Каландзёнак.У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен,дапамагаў адшукваць ворагаў народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі.З прыходу фашыстаў ён стаў служыць фашысцкай сістэме так жа лёгка і спраўна,як калісьці служыў савецкай уладзе.Быкаў,удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспеку,чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Знак бяды-гэта мяжа,на якой чалавек павінен даць адказ свайму сумленню:ці здатны ён да абароны сваёй годнасці і гонару роднай зямлі. У вобразе С. Быкаў увасобiў лепшыя рысы беларускай жанчыны:працавiтасць, сумленнасць, душэўнасць, сiлу i нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечаю годнасць, гатоўнасць да самаахвяравання. Была ж у С. магчымасць жыць,перачакаць вайну. Але не было магчымасцi выжыць, застацца чалавекам са сваiмi прынцыпамi. I менавiта гэтыя прынцыпы знайшлi сваё уяўленне ў апошнiм учынку С. «АБЛАВА» (1988) — аповесць В. Быкава пра жахлівы лёс беларускага селяніна Хведара Роўбы, які стаў ахвярай сталінскай палітыкі суцэльнай калектывізацыі. Дзеянне ў аповесці разгортваецца ў перадваенны час. Хведар Роўба пяць гадоў адбываў прымусовыя работы ў Котласе, дзе на балотных прамерзлых могілках пахаваў сваю жонку Ганулю. Бесчалавечны парадак «спецперасялен-цаў» забіў і дачку Волечку. Уцёкшы з котласкага лагера, Хведар, знясілены і знявечаны, у адных лахманах на худым целе, прабіраецца да роднай вёскі Нядолішча. Ён марыць дайсці да яе, дапаўзці, каб акінуць хоць адным толькі позіркам. Клікалі родныя карані, цеплілася надзея на сустрэчу з сынам, хацелася на радзіме знайсці свой апошні прытулак. Калісьці там ён быў шчаслівы. Яму, як былому батраку, тады выдзелілі добры кавалак панскага поля. Уласнымі рукамі, сваімі мазалямі нажываў ён дабро: пабудаваў хату, гумно, хлеў, купіў малацілку. Але нядоўга цягнуўся для Хведара «зіхоткі» рай. Змяніўся час. I ў адзін міг Хведар страціў усё, стаўшы «ворагам народа», «прыгнятальнікам», «кулацкай мордай». Тая ж самая ўлада расправілася з Хведарам і яго сям'ёй, выселіўшы іх з наседжанага гнязда ў далёкі край. Ідучы на катаргу, ён не разумее сваёй віны, пытае: «Завошта?» Але да канца жыцця не пачуе на гэта пытанне адказу. Прайшоўшы за тры месяцы тысячы вёрст, Хведар так і не пабачыў роднай хаты. Толькі груда цэглы ад печы ды дзікі сад засталіся на месцы былой сядзібы. Апошняя надзея згінула. I Хведар блукае па могілках, ваколіцах вёскі, па лесе, баючыся спаткаць знаёмых. Але дарэмна: гэта сустрэча адбылася. Аднавяскоўцаў, раённы актыў, пагранічнікаў і сына Міколку, які ўжо даўно адрокся ад бацькі, убачыў ён у аблаве. Аблаве не на ваўкоў, а на яго, чалавека. Загнаны ў багну, Хведар гіне. Смерцю галоўнага героя В. Быкоў па-казаў жорсткую бесчалавечнасць «раскулачвання», трагедыю сялянства ў часы калектывізацыі і сталіншчыны, якія растапталі ў людзей пачуццё спагадлівасці, міласэрнасці, сяброўства і ўсіх агульначалавечых маральна-этычных нормаў, знішчылі гаспадарлівых і клапатлівых працаўнікоў, пера-тварыўшы іх у раўнадушных і абыякавых выканаўцаў.

25. Беларуская гісторыя ў мастацкім асэнсаванні У. Караткевіча-паэта, празаіка, драматурга. ). Нарадзіўся ў г. Оршы ў сям 'і служачых. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта працаваў настаўнікам у вёсцы Лесавічы на Кіеўшчыне і ў Оршы. Скончыўшы Вышэйшыя літаратурныя і сцэнарысцкія курсы ў Маскве, пераёхаў у Мінск. Пачаў друкавацца ў беларускіх перыядычных выданнях з 1951 г. Аўтар паэтычных зборнікаў «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986), публіцыстычных і крытычных кніг, перакладаў. Уладзімір Караткевіч вядомы ў беларускай літаратуры як празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык. Але перш за ўсё ён — заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана. Яго паэзія вызначаецца патрыятычным пафасам, асацыятыўнасцю мыслення, мяккім лірызмам, філасафічнасцю. Захоплены прыгажосцю роднай зямлі і жыцця, паэт у вершы "Бацькаўшчына" .Ён прасякнуты любоўю і гонарам за сваю зямлю і яе людзей. У вершы У. Караткевіч стварыў маштабны і цэласны вобраз Беларусі, апаэтызаваў яе, пакляўся ёй у адданасці і вернасці. I зрабіў гэта сродкамі ўзнёслымі, рамантычнымі, ужыў рытарычнае пытанне, сімволіку, гіпербалізацыю, яркія і непаўторныя вобразы. Для паэзіі У. Караткевіча ўласцівы павышаная экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, напружанасць дзеяння, кантрастнасць і яркасць вобразаў. Шмат у ёй радасці і святла. Разам з тым яна і элегічна-лірычная, драматычная і трагічная. 3 болем піша паэт у вершы "Трасцянец" пра лагер смерці, які ў Вялікую Айчынную вайну фашысты стварылі каля Мінска. Усхвалявана і шчыра заклікае аўтар свайго суайчынніка запомніць тое злачынства фашыстаў навек. Згадкі пра колькасць знішчаных людзей у гэтым канцлагеры, пра іх думкі і мары, перасцярога паэта не верыць спакою, прыведзеныя ў сярэдзіне і фінале заклікі напоўнілі верш журбой і трагізмам. Пісьменнік дасканала ведаў гісторыю свайго краю, якая стала арганічнай часткай яго духоўнага жыцця, яго стыхіяй і натхненнем, яго болем і адчаем. Творы выдатнага мастака слова не толькі паглыбляюць нашы веды па гісторыі, але і вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе."Каласы пад сярпом тваім" (1965) - гістарычны раман У. Караткевіча. Твор прысвечаны адной з гераічных і лёсавызначальных старонак беларускай гісторыі — перыяду падрыхтоўкі паўстання 1863 г. Ён складаецца з дзвюх частак. У першай (“Выйсце крыніц”) даецца кароткая характарыстыка палітычнага и грамадскага жыцця напярэдадні рэформы 1861г., апісваецца голад на Беларусі, расказваецца пра дзіцячыя і юнацкія гады князя Алеся Загорскага, яго “дзядзькаванне” і інш. Другая кніга (“Сякера пры дрэве”) расказвае пра вучобу Алеся ў Пецярбургскім універсітэце, удзел у падпольнай арганізацыі “Агул”, пра сустрэчы з Каліноўскім, сялянскае паўстанне на чале з Корчакам. Дзеянне рамана завяршаецца ў 1861г, калі цар адмяніў прыгоннае права. Назва рамана і яго дзвюх частак невыпадковыя. Каласы — гэта людзі, якіх, нібы серп, зразае смерць з палеткаў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва».Прадстаўнікі маладога пакалення— Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі—павінны аб'яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. «Сякера пры дрэве» — гэта і сялянская зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Падзеі ў ім адбываюцца на Магілёўшчыне і ў іншых месцах Беларусі, у Пецярбургу, Маскве, Варшаве і Вільні (у сялянскім і дваранскіх асяроддзях, на студэнцкіх сходках, у залах вышэйшых саноўнікаў і інш.). У творы дзейнічаюць персанажы, народжаныя творчай фантазіяй пісьменніка (Алесь Загорскі, ягоныя бацькі, дзед Даніла, Надзея, Яраш Раўбіч, Кроер, сялянская сям'я Кагутоў, Корчак, віцэ-губернатар Ісленьеў, Чорны Война), а таксама рэальныя гістарычныя асобы (Кастусь Каліноўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Уладзіслаў Сыракомля, Тарас Шаўчэнка, Серакоўскі, Дамброўскі, Урублеўскі). У цэнтры рамана — вобраз двараніна Алеся Загорскага — перакананага рэвалюцыянера-дэмакрата, шчырага патрыёта сваёй Айчыны. Значную ролю ў творы адыгрываюць вобразы старога Вежы (духоўнага настаўніка Алеся) і мужыцкага правадыра Корчака. Значны ўплыў на фарміраванне поглядаў Алеся аказаў Кастусь Каліноўскі, вобраз якога ў творы раскрыты шматпланава, пераканальна і з дакументальнай праўдзівасцю. Аўтар малюе яго партрэт, паказвае радавод, раскрывае погляды і перакананні. Раман, вытрыманы пераважна ў рамантычным стылі, арганічна спалучае гістарычную праўду і мастацкую фантазію пісьменніка, аб чым сведчаць як апісаныя падзеі, так і шматлікія лірычныя і пейзажныя адступленні, гістарычныя і фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. Гэты гістарычны твор дае адказы і на многія пытанні сучаснасці: аб прызначэнні чалавека, ролі асобы ў грамадстве, цеснай сувязі і пераемнасці пакаленняў.

26. Майстэрства І. Шамякіна-раманіста: актуальнасць праблематыкі, сюжэтная дынаміка, шырыня ахопу рэчаіснасці. нар. у 1921 г.) — народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч.У друку выступае з 1945 г. Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Тэме вайны прысвечаны аповесці «Помста», «Гандлярка і паэт», «Ахвяры», раманы «Глыбокая плынь», «Снежныя зімы», «Сэрца на далоні», пенталогія «Трывожнае шчасце». Раман «Глыбокая плынь» прысвечаны партызанскай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў. Цэнтральным героем у ім з'яўляецца настаўніца і партызанская сувязная Таццяна Маеўская, якая выратавала яўрэйскага хлопчыка, выдаўшы яго за сваё дзіця. Асноўная ўвага ў рамане акцэнтуецца на гераізме і бясстрашнасці патрызан, іх патрьютызме, адданасці Радзіме (вобразы камісара брыгады Лясніцкага, камандзіра брыгады Прыборнага, калгаснага пчаляра Карпа Маеўскага, разведчыка Буйскага, шафёра Майбарады). Ваенныя падзеі ў рамане «Сэрца на далоні» паказваюцца ў рэтраспектыўным плане. Героі яго — доктар Яраш, пісьменнік і журналіст Шыковіч, дачка падпольшчыка Савіча Зося — змагаюцца супраць дэмагога і кар'ерыста Гукана за аднаўленне праўды і справядлівасці ў дачыненні да дзейнасці падполля і яго ўдзельнікаў, за рэабілітацыю імён адважньгх патрыётаў, выкрыццё сапраўдных здраднікаў. У цэнтры ўвагі пенталогіі «Трывожнае шчасце» — лёс пакалення, што прайшло праз цяжкія ваенныя выпрабаванні і засталося верным сабе і суровай жыццёвай праўдзе. Пра цяжкія ўмовы партызанскай і падпольнай барацьбы, няўмелае ўмешванне ў дзейнасць партызанскіх атрадаў прадстаўнікоў НКУС, пра лёс абаронцаў радзімы, якія і на вайне адчулі жудаснае ўздзеянне таталітарнай палітыкі страху і здзекаў, расказваецца ў аповесці «Ахвяры». Творы I. Шамякіна прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі. Пісьменнік часта звяртаецца да надзённых праблем сучаснасці. У рамане «Атланты і карыятыды» аўтар даследуе праблемы жыцця сучаснага горада. Галоўны архітэктар горада Максім Карнач — мастак, эстэт, неардынарны, мэтанакіраваны, адказны і сумленны чалавек — выступае супраць будаўніцтва на тэрыторыі горада хімічнага камбіната. У вобразах Карнача і яго ярых апанентаў Макаеда і Ігнатовіча паказваецца барацьба, супрацьстаянне архітэктурна-гарманічнага (комплекснага) і кансерватыўна-практычнага (абыякавага) поглядаў на забудову сучаснага горада. Раман «Злая зорка» — першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Пачынаецца твор са сцэны вяселля Глеба Пустахода і Ірыны Пыльчанка, якое, на жаль, пры-несла не радасць, а бяду. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну. Ахвярамі Чарнобыля становяцца Ліза Пустаход і Глеб Пыльчанка. Трагічнае гучанне ў рамане набываюць прыродаапісанні і пейзажныя вобразы. Туман, напрыклад, становіцца ўвасабленнем сілы зла. Сонца перастала несці людзям святло і жыццё, яно нібы адарвалася ад неба, спыніла свой ход і павісла: «I гэтак будзе вісець. I не здолее ўзысці, страціўшы сілу». Прырода як бы спыніла сваё развіццё, пратэстуючы супраць безгас-падарлівых адносін да ўсяго навакольнага, нядбайнасці і бяздушнасці. Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі (вобразы першага сакратара раённага камітэта партыі Сінякова і яго стрыечнага брата Лявонція Мікалаевіча). Увесь жа цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Уладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны.

27. Ідэйна-мастацкія і жанрава-стылёвыя пошукі Н. Гілевіча. Фальклорныя вобразы і матывы ў творчасці паэта. Ідэйна-мастацкі змест рамана ў вершах “Родныя дзеці”. Ніл Сямёнавіч Гілевіч – вучоны, аратар, публіцыст, грамадскі дзеяч, перакладчык, паэт, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі рэспублікі. Адметную старонку ў сучаснай беларускай паэзіі складае яго. Асноўным зместам сённяшняй паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. Творчыя інтарэсы паэта шырокія і разнастайныя, у многіх творах адчуваецца сувязь з біяграфічнымі момантамі, канкрэтнымі падзеямі і фактамі. Ніл Гілевіч — аўтар першага ў беларускай літаратуры рамана ў вершах «Родныя дзеці», у якім адлюстроўваецца побыт і жыццё беларускага народа, выяўляецца сутнасць душы беларуса, паэтызуецца прырода, раскрываецца высокі і трагічны сэнс кахання, узнімаюцца пытанні экалогіі, мовы, маральнай адказнасці чалавека за свае дзеянні, учынкі. Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Пасля першых шасці пар прыводзяцца аўтарскія адступленні: паэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае. Пачынаецца раман запеўкай, заканчваецца — дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае выбар тэмы. Экспазіцыяй твора з'яўляецца першы раздзел «Прычына», дзе мы ўпершыню знаёмімся з галоўным героем Сцяпанам Якубавічам Вячоркам, калі той раздумвае над «пісьмом-павесткай» — запрашэннем на сямідзесяцігадовы юбілей маці. Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам Сцяпана — прафесійнага музыкі і кампазітара, чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю, сумленнем. У размовах Сцяпана на вясковай, вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, акрэсліваюцца чалавечыя лёсы. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспамінамі Сцяпана аб студэнцкіх гадах, каханні да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, майскіх шчаслівых вечарах. Ёсць ва ўспамінах героя і прыкрыя моманты, звязаныя са «шлюбам» з Гіленай, ганьбай, якую справакаваў аднакурснік Юзік Бэнсь, няўдалай жаніцьбай і разводам з Феняй. Даволі важныя праблемы ўзнімаюцца ў раздзеле «Бацькоўскі кут». У полі зроку паэта — зямля, якая заўсёды была для чалавека і карміцелькай, і духоўнай крыніцай. 3-за няўмелага гаспадарання яна пачынае ператварацца ў тарфяны пыл, у «бясплодны, мёртвы мінерал». У гэтым жа раздзеле размова вядзецца пра вайну, якая трагічным рэхам адгукаецца ў лёсах многіх герояў твора. На могілках, дзе пахаваны сястра Крыстына і брат Лёнік, Сцяпан сустрэў старога згорбленага дзеда Валенту Дразда. Як высветлілася з размовы, дажывае ён свой век адзін: два сыны не вярнуліся з фронту, жонка загінула на чужыне, дачку Мальвіну фашысты расстралялі разам з грудным дзіцем. Сустрэча з дзедам выклікала ў героя твора трывожны роздум аб сэнсе чалавечага жыцця, аб тым, што забыццё, выкрэсліванне чалавека з людской памяці страшней за фізічную смерць. У лірычных адступленнях акрэсліваецца грамадзянская пазіцыя аўтара, даюцца пэўныя рэкамендацыі, рэцэпты. У паэтычным і гістарычным адступленнях, напрыклад, Н. Гілевіч узгадвае гістарычнае мінулае Беларусі, выдатных князёў Уладзіміра і Рагвалода, прызнаецца ў шчырай любові да Радзімы, цеснай і непарыўнай сувязі з ёй. У лірычным адступленні ў гонар маці паэт выказвае шчырую падзяку маці, якая дзеля шчасця дзяцей гатова ахвяраваць сабой. Перажыўшы вайну, «разбой, пажар смяротны», маці змагла выхаваць дзяцей, уваскрэсіць для жыцця родны дом. У творы нямала гумарыстычных радкоў (асабліва ў раздзелах «Гамана ў застоллі», «Кулінарнае адступленне»), з дапамогай якіх паэт змог стварыць запамінальныя партрэты герояў, высмеяць негатыўныя з'явы, падзеі, факты, а таксама паказаць сутнасць прайдзісветаў, ілжэвучоных, кар'ерыстаў, бюракратаў. Раман у вершах «Родныя дзеці», багаты на герояў і падзеі, паказвае непарыўнасць чалавечага існаванння ў часе і прасторы, сцвярджае непераможнасць жыцця. Ён вучыць па-сапраўднаму любіць Бацькаўшчыну, шанаваць яе гісторыю, родную мову, помніць пра свае карані і вытокі.

29. Постчарнобыльская рэальнасць у прозе 80-90 гадоў. Праблема духоўнага і фізічнага выжывання беларускай нацыі ў мастацкім асэнсаванні В. Казько, В. Карамазава, А. Федарэнкі і інш. Героямі аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” з’яўляюцца звычайныя палешукі, якія многа чаго зведалі ў сваім нялёгкім жыцці. Жывучы надзённымі клопатамі аб ежы, кураве, адзенні, яны як бы змірыліся са сваім лёсам і “бесперспектыўным” становішчам, адышлі ад грамадскай дзейнасці. Калі ж паўстала пытанне аб знішчэнні парадзелай ад шматлікіх вырубак дубровы, дзе жыў занесены ў Чырвоную кнігу чорны бусел, людзі прачнуліся. Яны нарэшце зразумелі, што іх раўнадушша, абыякавасць да навакольнага свету могуць прывесці да бездані, забыцця, самазнішчэння. Аўтар сцвярджае, што кожны чалавек павінен заняць актыўную жыццёвую пазіцыю ў адносінах да прыроды і жывёльнага свету, грамадства наогул. Аповесць В. Карамазава «Краем Белага Шляху» прысвечана чарнобыльскай тэме. У ёй пісьменнік спрабуе высветліць спрадвечныя пытанні жыцця і смерці, духоўнасці і бездухоўнасці, адказнасці і безадказнасці. Галоўны герой твора — тыповы прадстаўнік забруджанай зоны, хірург Васіль Валетаў. Аб'язджаючы забруджаныя радыяцыяй месцы, ён бачыць, як пусцеюць навакольныя вёскі, паміраюць лЮдзі. Ён назірае, як расце колькасць цяжкіх захворванняў, павялічваецца смяротнасць. Людзі ў чарнобыльскай зоне робяцца ахвярамі хлусні, злачыннай дэмагогіі. Вучоныя пераконваюць вяскоўцаў, што радыяцыя не тое што шкодная, а нават спрыяе здароўю i даўгалеццю. Людзі ўжо адчуваюцьпадман, бо навокал творыцца жахлівае, няладнае, як, да прыкладу, тое, што «на комплексе нараджаюцца парасяты без капыткоў, босыя, без лычоў, з кацінымі пыскамі, пацучынымі хвастамі». А што ж тады чакае чалавека? Доктар Валетаў ведае што - выраджэнне i выміранне, бо кожны дзень сустракаецца з чалавечымі пакутамі, слязьмі i горам. Людзей з зоны ў райцэнтры называюць «то Цэзіямі, то Цэзарамі. А як дазналіся, што Цэзарам быў імператар старажытнага Рыма, магутны цар, усе зрабіліся Цэзарамі». Падобнае гучыць як горкі жарт, нават нейкі чорны гумар. Пісьменнік разам ca сваім героем праводзіць нас праз чарнобыльскую зону, дае нам магчымасць адчуць, як Чарнобыль пакалечыў чалавечыя жыцці i лёсы, памяняў псіхалогію людзей, ix паводзіны, абясцэніў сэнс існавання.Шкадуючы вяскоўцаў, ён спрабуе іх суцешыць, абнадзеіць (нават шляхам хлусні). Але пры гэтым ён не саромееца збіраць даніну з тых, каму калісьці дапамог, і з тых, каму меркаваў дапамагчы. Характар Валетава супярэчлівы, раздвоены. Апынуўшыся ў маральным тупіку (пасля смерці першай каханай Танькі Лісавай) ён не шукае выйсця, не хоча і не можа змагацца з няпраўдай. Вытокі асабістай драмы Валетава не толькі ў мінулым жыцці, але і ў нормах жыцця сучаснага грамадства, дзе смела замоўчваецца праўда пра самую жудасную трагедыю. Хлусня ж, нават самая пышнаслоўная, прыносіць толькі шкоду. У апавяданні І. Пташнікава «Львы» (1987) глыбока выпісаны пакуты ад радыяцыі i яе наступстваў такой жывой істоты, як сабака Джукі. Аўтар тут выступае як пісьменнік, які ўмее чуйна, пранікліва ўяўляць i перадаваць перажыванні жывога стварэння. Чарнобыль змусіў людзей пакінуць радзіму. Увесь трагізм гэтага вымушанага расстання раскрыты ў сцэне, калі малады гаспадар развітваецца з Джукі: «Перад тым гаспадар пусціў яго ў хату i доўга гладзіў па галаве, гледзячы ў вочы. Пасля сам лізнуў яго, Джукі, у нос i заплакаў». Палічылі, што сабакі ў забруджанай зоне нібыта разносяць радыяцыю, таму ix адстрэльваюць. З гэтых жывых стварэнняў лезе поўсць, яны становяцца падобнымі на львоў. Джукі паўстае з твора як істота з адкрытай i відушчай душой, якой вельмі цяжка, балюча, трывожна. Трагедыя Чарнобыля ў рамане Шамякіна «Злая зорка» (1991) раскрыта на прыкладзе лёсаў сямей Пустаходаў i Пыльчанкаў. Вяселле ў першыя паслячарнобыльскія дні, якое гуляюць абедзве сям'і, нагадвае свята ў час чумы. Але няма ў тым віны людзей, бо ніхто тады ў краіне не біў у звон трывогі, жорсткая праўда пра ядзерную катастрофу замоўчвалася. Пісьменнік паказвае, што Чарнобыль пачаўся са страты грамадствам духоўнасці, чалавечнасці, адказнасці за жыццё i лёс чалавека. Першай ахвярай чарнобыльскай навалы стала жанчына - Ліза Пустаход. У калгасе, куды вымушаны былі перасяліцца Пустаходы, старшыня не даў жанчыне каня, давёў яе да нервовага зрыву. Ахвяраю Чарнобыля стаў Глеб Пыльчанка, які на атамнай станцыі атрымаў моцную дозу радыяцыі. Ягоны бацька УладзімірПаўлавіч Пыльчанка з'яўляецца адным з кіраўнікоў раёна, хвалюецца за лёс людзей, якіх высяляюць з забруджанай зоны, i не можа мірыцца з тым, што партыйныя начальнікі ў такі згубны для людзей час паводзяць сябе як перастрахоўшчыкі, безадказна, не здольны рашуча дзейнічаць. Пыльчанку напаткала i яшчэ адна вялікая бяда - у Афганістане загінуў другі ягоны сын Барыс. Чарнобыль i вайна ў Афганістане ўварваліся ў лёс беларускай сям'і, зруйнавалі чалавечае шчасце. Пісьменнік дае нам магчымасць пераканацца, што чалавек зрабіўся заложнікам амаральнай палітыкі грамадства