Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

21

.doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
382.46 Кб
Скачать

21. Творчае аблічча М. Танка 60-80-х гадоў. Мастацкае выяўленне культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народа ў кантэксце агульнасусветнай супольнасці. М.Танк актыўна ўключаецца ў культурнае жыццё рэспублікі. Некалькі гадоў супрацоўнічае ён у сатырычным часопісе “Вожык”, а з 1948 года яго прызначаюць галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”. Да 1966 года Яўген Іванавіч быў галоўным рэдактарам “Полымя”. З 1966 па 1990 гады Максім Танк узначальваў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Быў дэпутатам Вярхоўных Саветаў СССР і БССР, Старшынёй Вярхоўнага Савета рэспублікі VІ-VІІ скліканняў, членам Савецкага камітэта абароны міру, шматлікіх грамадскіх арганізацый. Паэзія Максіма Танка – уся ад зямлі, ад лёсу людскога. Адны ўжо назвы яго кніг гучаць, як песня жыцця – “На камні, жалезе і золаце” (1951), “У дарозе” (1954), “След бліскавіцы” (1957), “Мой хлеб надзённы” (1962), “Глыток вады” (1964), “Перапіска з зямлёй” (1967), “Ключ жураўліны” і “Хай будзе святло” (1972), “Дарога, закалыханая жытам” (19), “Прайсці праз вернасць” (19), “Мой каўчэг” (1994).Танк мог напісаць пра ўсё. У яго былі вершы пра эпахальныя падзеі і жыццёвыя імгненні, замалёўкі з бясконцых падарожжаў і трапныя партрэты, лёгкія афарызмы, дасціпны гумар і вывераная філасофія. У яго вершах заўсёды Жыццё. Яно ўслаўляецца, яно абараняецца і сцвярджаецца. Радзіма… Пра што б ні пісаў паэт, у якія далечы ні сягала б яго натхненне, ён ніколі не забываўся пра дарагі яму і запаветны край. Бо ад нарачанскіх прастораў, ад роднае зямлі, бацькоўскай хаты, ад песень і казак народа і пачыналася паэтава любоў да Беларусі. Чалавек, моцны воляй, можа перажыць удары і расчараванні лёсу. Але нічога не зробіш супраць растанняў. А іх было нямала. Паэт расставаўся з найдаражэйшымі людзьмі, сябрамі і блізкімі. Вельмі цяжка перажываў ён смерць сваёй жонкі. (“Як жа сталася гэтак…”) Максім Танк пражыў доўгае жыццё. Многа падзей, многа змен адбылося за гэты час – рэвалюцыі, войны, неверагодныя палітычныя і эканамічныя эксперыменты, узлёт і развал Савецкага Саюза, распад ГУЛАГа. Ім пражыта жыццё вельмі нялёгкае і няпростае, зведана безліч пакут і горычы, момантаў крайне небяспечных і драматычных. Тонкі лірык, нястомны шукальнік праўды і красы, сэнсу жыцця і чалавечага прызвання, Максім Танк да апошніх сваіх дзён не выпускаў з рук пяро. Яго сэрца чутка адгукалася на праблемы часу, яго голас заўсёды моцна гучаў у абарону народа. Ключом да разумення пафасу твораў паэта з’яўл-ца верш “Шчаслівы дзень”. У ім М.Т. акрэслівае агульначалаывечыя праблемы, якія заўсёды хвалявалі мастакоў: праўда, дружба, каханне, смерць. Кожны чалавек праблемы вырашае па-свойму. Самае галоўнае тое, што лір.гер.верша зніклі мукі сумлення, быццам ты некага паўтараеш.Мастаку паўтарацца нельга:ён арыгінальная, самабытная асоба са свім светам. Лірычны герой верша “Гравюры Скарыны” захоплены патрыятызмамвыдатнага асветніка і кнігадрукара, ягомужнасцю. Ф.Ск. не шукаў дзе лепш, дзе лягчэй, а арабляў родную культурную ніву.Высокія агульначалавечыя ідэалы, цвёрдая перакананасць, што яго праца патрэбна людзям, любоў да народа і вера ў яго духоўныя сілы кіравалі нашым выдатным земляком.

17. Творчасць К. Чорнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Мастацкае адлюстраванне гістарычнага лёсу Беларусі ў “ваеннай” прозе пісьменніка. У гады ВАв жыў у Маскве, удзельнічаў у выданні газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Здароўе значна пагоршылася. Даводзілася многа працаваць: пісаў артыкулы, выступленні на радыё,адозвы да народа. Рэдагаваў чужыя матэрыялы. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці. Зьявіліся маштабныя творы, як раманы «Вялікі дзень», «Млечны Шлях», «Пошукі будучыні». Усё лепшае, на што быў здольны Кузьма Чорны, выявілася ў ягоным рамане «Пошукі будучыні». Раман «Пошукі будучыні» ствараўся па гарачых слядах ваенных падзей і адлюстроўваў напружаны роздум пісьменніка аб лёсе народа ў складаны для яго час. Героі рамана больш-менш нагадваюць ужо знаёмых герояў папярэдніх твораў. Тое, што адбывалася ў мястэчку Сумлічы і яго ваколіцах, — гэта толькі невялікі эпізод барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Аўтар прасочвае лёс герояў твора на працягу многіх гадоў (імперыялістычнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў). Таму ў рамане нямала экскурсаў у мінулае. На першых старонках рамана мы сустракаемся з галоўнымі героямі твора — чатырнаццацігадовай Волечкай і шаснаццацігадовым Кастусём, якіх лёс звёў у адной хаце. Кастусь прывез у вёску хворага нямецкага салдата Густава Шрэдэра, які ў знак падзякі за дапамогу пакінуў выратавальнікам залатыя рэчы, выграбленыя ў непрытомнага графа Паліводскага. Пазней мы ўбачым Вольгу і Кастуся сталымі, любячымі адзін аднаго мужам і жонкай, якія выхоўваюць дачку Лізу. Значную ролю ў рамане адыгрывае вобраз простага селяніна-працаўніка Нявады, якому ў першую сусветную вайну было суджана зведаць пакуты акопнага жыцця і нямецкага палону. Пасля многіх гадоў блуканняў і пакут ён вярнуўся ў родную вёску, сустрэўся з дачкой і дачакаўся ўнучкі. У дзецях Нявада бачыў будучае, прадаўжэнне сябе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён аддае ўсе сілы для выратавання ўнучкі з канцэнтрацыйнага лагера і, не здейсніўшы гэтага, гіне. Унучку вызвалілі з палону партызаны на чале з Кастусём. У творы яскрава выпісаны фашысцкія вылюдкі і іх паслугачы (стары і малодшы Шрэдэры, граф Паліводскі, Акаловіч). Салдат кайзераўскай арміі стары Густаў Шрэдэр спрабаваў знайсці будучыню сярод забітых на полі бою салдат, у якіх ён забіраў залатыя рэчы і фошы. Густаў марыў пабудаваць для свайго сына маёнтак, але трапіў у палон і павёз назад у Германію толькі злосць на сябе. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Шрэдэр старэйшы зноў з'явіўся ў гэтых мясцінах, дзе яго сын, вырасшы пры фашызме, узначальваў акупацыйную ўладу, быў камендантам канцэнфацыйнага лагера, забойцам. К. Чорны ў творы сцвярджае, што будучыні ў забойцаў не можа быць. I Шрэдэры, і Акаловіч гінуць ад партызанскіх куль. На лёсе людзей невялічкага мястэчка К. Чорны паказаў барацьбу ідэй, поглядаў на свет у складаны для Беларусі час. Назва рамана, як і назвы яго частак — «Украдзенае маленства» і «Вялікае скрыжаванне», — падводзіць чытача да ўспрымання яго асноўнага, трагедыйнага пафасу: гісторыя паставіла чалавецтва на вялікае скрыжаванне, украла ў людзей маленства, дзяцінства, сучаснасць і, відаць, будучыню. Найгалоўнейшы пафас твора трагедыйны. Найпершая праблема рамана — праблема сапраўднага I ўяўнага жыцця ў кантэксце зменлівага часу. Для адных жыццё — гэта вечная праца і вечны клопат пра дзяцей, пра хворых і бедных, пра дабро, пошук шчасця і будучыні, для другіх — уцеха, залатая ліхаманка, узнясенне над іншымі людзьмі любымі спосабамі дзеля дасягнення карыслівых мэтаў, вера ў імгненнае дасягненне шчасця свайго і сваіх дзяцей, а адсюль — пастаянна «крывая лінія паводзін», імпульсіўнасць учынкаў. Быў для Сымона Ракуцькі і для старога Нявады сэнс жыцця — у дзецях, унуках, у пошуку лепшай будучыні, у барацьбе з вялікім і, як апошні кажа, жалезным злодзеем. Свайму зяцю — кіраўніку партызанаў Кастусю. Такія ў рамане Шрэдэры — старэйшы і малодшы, якія штыкамі хочуць пабудаваць сабе шчасце. Густаў Шрэдэр-малодшы ніяк не можа дараваць бацьку памылку, калі той аддаў нарабаванае золата Паліводскага Волечцы Нявадзе. Адкрыта выказвае ён родным бацькам на чужой вямлі фашысцкую, «звышчалавечую», звярыную філасофію. Ведаем, што Шрэдэр-старэйшы, яго жонка Гертруда едуць у Беларусь разам з сынам знайсці золата, выправіць ранейшую памылку. А Шрэдэр старэйшы гіне ад кулі Кастуся Лукашэвіча ў садзе таго ж дома, у якім некалі яго ўратавалі сумлічане. Гіне і граф Паліводскі ад рукіне выхаванага ім да канца ў чалавеканенавісніцкай маралі Люцыяна Акаловіча. Фінал рамана вельмі паэтычны, лірычна-ўзнёслы, шматзначны: Кастусь Лукашэвіч вабівае Шрэдэра-старэйшага ў садзе, ідзе ў пуню па яблыкі і частуе імі дачушку Лізачку. Калі жыццё добрых і светлых, чыстых сэрцам дзяцей працягваецца, то і будучыня будзе стварацца іх чыстымі рукамі і светлымі памкненнямі. Фінал рамана будзённа-звычайны, як і заўсёдныя наводзіны вяскоўцаў, не паэтычны, не рытарычна-ўзнёслы, шТо і ўражвае чытача. Адна з цэнтральных праблем рамана — праблема бацькоў і дзяцей, узаемаадносін пакаленняў. Раскрываецца яна ў маштабна-філасофскім плане. У «Пошуках будучыні» закранаецца, як і ў кожным мастацкім творы буйнога жанру, і шэраг іншых філасофскіх, сацыяльных і маральна-этычных праблем: час і памяць, праўда і мана, літасць і жорсткасць, чалавек і пры-рода, выхаванне сапраўднае і ўяўнае і г. д. Такім чынам, вобраз Вялікага скрыжавання ў рамане — гэта вобраз вечнага жыцця і руху па наканаванай арбіце, спыніць які ніхто і нішто не можа. У арбіту гэтага руху ўцягваюцца краіны, народы, асобныя чалавечыя лёсы, мінулае, сучаснасць і будучыня. I канец гэтага руху — толькі ў смерці. I спасцігае кара тых, хто імкнецца спыніць ці скіраваць у іншы бок рух жыцця, зрушыць яго з арбіты.Так і спасцігае яна ў рамане графа Паліводскага, Люцыяна Акаловіча, Густава і Гертруду Шрэдэраў.

18. Жыццёвы і творчы шлях М. Лынькова. Ідэйна-мастацкія асаблівасці апавяданняў пісьменніка. 1899-1975) - пісьменнік, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Зазыбы Лёзненскага раёна ў сям 'і чыгуначніка. Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў у Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім раёнах. У1919—1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у савецка-польскай вайне. Пасля дэмабілізацыі працаваў намеснікам рэдактара і рэдактарам бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». У 1930 г. пераехаў на сталае жыхарства ў Мінск, працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі», старшынё'й праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1939 г. удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь (рэдагаваў газету «Беларуская звязда»). У гады Вялікай Айчыннай вайны з 'яўляўся рэдактарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», з 1943 г. — дырэктарам Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук Беларусі. Першы твор надрукаваў у 1919 г. у смаленскай газеце «Борьба». Аўтар зборнікаў прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «За акіянам» (1962), аповесцей «Апошні зверыядавец» (1930), «Міколка-паравоз» (1937), раманаў «На чырвоных лядах» (1934), «Векапомныя дні» (1958), шматлікіх твораў для дзяцей, літаратуразнаўчых і публіцыстычных прац, перакладаў. У1962 г. прысуджана званне народнага пісьменніка Беларусі. Міхась Лынькоў належыць да таго пакалення, на вачах якога адбываліся грандыёзныя падзеі часу. Ён не толькі быў сведкам гэтых падзей, алё і актыўным іх удзельнікам. Са зброяй у руках ён змагаўся ў дні грамадзянскай вайны, удзельнічаў у вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, у перыяд Вялікай Айчыннай вайны рэдагаваў франтавую газету «За Савецкую Беларусь». Асноўны жанр творчасці М. Лынькова 20-х гадоў — апавяданне. Ужо ў 1926 г. друкуюцца яго першыя апавяданні, якія адразу ж звярнулі на сябе ўвагу грамадскасці актуальнасцю тэматыкі, своеасаблівай мастацкай манерай пісьма. 3 іх і склаўся першы зборнік «Апавяданні» (1927). У 1929 г. выходзіць зборнік «Гой», у 1930 г. кніга апавяданняў «АндрэЙ Лятун». Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны зборнік М. Лынькова «Астап». У ім пісьменнік расказвае пра гераічнае змаганне беларускага народа супраць фашысцкай навалы на часова акупіраванай тэрыторыі. На барацьбу супраць фашыстаў узнімаюцца ўсе жыхары рэспублікі, для якіх лепш загінуць, чым жыць у няволі. Стары ляснік Астап паўтарае подзвіг Івана Сусаніна (апавяданне «Астап»). Лынькоў паказвае, што героі пры выкананні небяспечных заданняў кіраваліся не толькі жаданнем помсціць за асабістае гора, але і пачуццём агульнай адказнасці перад Радзімай, якую топча вораг. Падзеі, апісаныя ў апав “Наб Бугам” адбываюцца на Беларусі. Рашаючая бітва рыхтуецца на рацэ Буг. Рыхтуюцца да гэтай бітвы чырвонаармейцы Васька Шкетаў (чалавек без біяграфіі), а Ванька Разанскі (пакінуў жонку і 4-х малалетак).

19. Мастацкае спасціжэнне трагічнай ваеннай рэальнасці ў творчасці А. Куляшова, П.Панчанкі, П.Броўкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця, у межах якога вылучаюцца вершы-балады «Млынар», «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Маці», «Балада аб чатырох заложніках», «Балада аб знойдзенай падкове» і інш. Яны грунтуюцца на пэўных выпадках, эпізодах, здарэннях і. з'яўляюцца адбіткам суровай біяграфіі ваеннага пакалення. Верш «Ліст з палону» напісаны ад імя паланянкі, якую фашысты вывезлі ў няволю. Дзяўчына прадчувае пакуты і выпрабаванні, што выпадуць на яе долю, і гатова з годнасцю прайсці праз іх. У маналогу, звернутым да каханага, яна просіць адпомсціць за яе і ўсіх бязвінных ахвяр фашызму. Верш «Маці», напісаны паводле народнай балады, прысвечаны самаахвярнасці маці, яе гатоўнасці ў любы момант засланіць сваіх дзяцей ад бяды і небяспекі. У ім расказваецца аб цяжкім чаканні маці свайго сына. На шчасце, каб сын хутчэй вярнуўся з паходу, маці пасеяла зярняткі. Але яны ўпалі на камень і не ўзышлі. Дарэмна чакае маці.I тады маці тройчы пракляла камень. Ад матчыных слёз «стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала». Толькі тады ўзышлі зярняты і дахаты вярнуўся сын. Вось такая вялікая моц матчынай любові і вернасці. Падзеі першых дзён вайны засталі А. Куляшова ў Мінску. Адступленне нашых войск, жорсткія налёты фашысцкай авіяцыі, незлічоныя людскія ахвяры на вуліцах палаючага Мінска — усё гэта ўразіла паэта нечаканасцю і трагізмам. А. Куляшоў апрануў шынель, каб абараніць радзіму ад ворага, і прайшоў праз суровыя выпрабаванні. У цяжкіх франтавых умовах 1942 г. паэт напісаў паэму “Сцяг брыгады».Яна напісана ў форме дзённіка галоўнага героя Алеся Рыбкі. Гэта твор не столькі пра выратаванне сцяга, колькі пра змаганне на фронце і ва ўмовах акупацыі, пра гераізм і мужнасць воінаў, іх вернасць і адданасць Радзіме. Алесь Рыбка — галоўны герой паэмы — пакідае родны Мінск у трагічны час: вайна прынесла ў яго дом вялікае гора, разбурыла любімы горад, разлучыла з сям'ёй. Адчуваючы сябе сынам Радзімы, часцінкай свайго народа, ён ідзе на суровую і цяжкую бітву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоў толькі з перамогай.Алесь Рыбка ні на хвіліну не губляе веры ў сілы народа. Нават у самыя драматычныя моманты свайго франтавога жыцця — развітваючыся з домам, выратоўваючы сцяг брыгады, пераходзячы лінію фронту, у цяжкіх умовах акружэння — герой верыць у перамогу, і гэта вера з'яўляецца для яго надзейным компасам. Ён хоча прыйсці дадому «не нікчэмным, слабым жабраком», а пераможцам. Ён верыць у справядлівасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам, сапраўдны гуманізм і нянавісць да ворага, яснае, чыстае сумленне і прыгожая душа. Усё эта спалучаецца з мужнасцю і чэснасцю. Ён не шкадуе жыцця, выратоўваючы сцяг брыгады, выносіць з поля бою цяжка параненага камісара Заруднага і гэтым самым выконвае высокі воінскі і грамадзянскі абавязак.Мужнасцю і стойкасцю вызначаецца і камісар Зарудны. У самыя цяжкія моманты бою ён натхняе байцоў брыгады сваёй верай у перамогу. Разам з мужнасцю камісара Заруднага і Алеся Рыбкі паэт паказвае паводзіны Мікіты Ворчыка — бьшога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панічных чутак Ворчык губляе веру ў перамогу, не бачыць сэнсу ў далейшым змаганні, не знаходзіць у сабе дастаткова сіл, каб пераадолець разгубленасць. У выніку ён кідае баявых сяброў, шукаючы «цішыні і спакою» дома. Але не знаходзіць Мікіта сямейнага шчасця: дома ён даведваецца аб трагічнай смерці жонкі Марыны і яе перадсмяротнай запісцы з просьбай адпомсціць ворагу за здзекі і слёзы. Высвятляецца таксама, што Ворчык, пакідаючы сваіх сяброў, забраў ватоўку з зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мікіту выносіцца суровы прысуд.Вобразамі старасты-паслугача Мядзведзкага, хутаранкі Лізаветы А. Куляшоў паказаў маладушных людзей, здраднікаў. Паэма А. Куляшова «Сцяг брыгады» сцвярджае духоўнью каштоўнасці народа — вернасць свайму абавязку, нянавісць да ворагаў і здраднікаў, вальналюбства, высакародства, працавітасць, чалавечую годнасць.

22. “Палеская хроніка” І. Мележа як наватарскае асэнсаванне беларускай рэальнасці 20–30-х гг. ХХ стагоддзя. «Подых навальніцы» (1965), «Завеі, снежань» (1976)). «Палеская хроніка» прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі. У цэнтры ўвагі пісьменніка — Палессе, яго родны край, дзе прайшлі гады яго дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю «вымаляваў» I. Мележ кожны куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню... Цеплынёй і замілаваннем сагрэта апісанне чэрвеньскай раніцы ў Куранях, калі «сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах... чулася цырканне малака ў даёнкі», ля зруба калодзежа «задаволена, радасна зарыпеў» журавель, «касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы»... У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць уранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова. Таму пры самым ашчадным і старанным вядзенні гаспадаркі даводзіцца пазычаць у Глушака хлеб, бульбу, крупы, а пазней адрабляць за гэта касьбой, малацьбой, жнівом. I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць аводле закону: летні дзень год корміць. Жыхары вёскі Курані — яркія, запамінальныя, непаўторныя. Маўклівасцю, замкнёнасцю, нават дзікаватасцю вылучаецца Пракоп. Процілегласцю яго выступае Сарока, з вуснаў якой, нібы з рэшата, сыплюцца прымаўкі, трапныя выразы і характарыстыкі людскіх якасцей, учынкаў. Андрэя Рудога можна назваць вясковым кніжнікам, палітыкам, у якім адлюстравалася спрадвечная цяга ся-лянскага розуму да пазнання свету, у якім жыве чалавек, да ведаў. У знешнім выглядзе і характары Халімона Глушака падкрэсліваюцца яго «тхарыныя вочы», «каршуковы позірк», «груганячая постаць», панурасць, затоенасць і разам з тым упартая працавітасць, цягавітасць, жыццёвая загартаванасць штодзённай цяжкай працай. Ганну, якая выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам, мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі, а малатарняй, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Недаверлівы, упарты, Васіль не ўяўляе шчасця без зямлі. Ён ідзе да свайго поля, як «на сустрэчу з каханай». Усіх куранёўцаў аб'ядноўвае любоў да штодзённай працы, якая перадалася ім ад бацькоў і дзядоў. У працы змалку загартоўваліся людзі. Тэма працы ў раманах звязана з вобразам Васіля. Малюючы працоўнага чалавека, I. Мележ сцвярджае працоўную стваральную сілу, узвышае земляроба, выступае супраць усялякага насілля над ім, супраць бюракратычна-казённых адносін да зямлі. У «Палескай хроніцы» шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляды, агледзіны, змовіны, дзявочнік, вяселле). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць... Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджана рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Кожны з іх не да канца зразумеў сутнасць складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Кінутыя ў буру сацыялістычных пераўтварэнняў, яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя і непаўторныя рысы нацыянальнага характару. I. Мележ у «Палескай хроніцы» паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.Значнае месца ў «Палескай хроніцы» займаюць барацьбіты за «светлае» будучае сялян Апейка, Міканор, а таксама «маленькія сталіны» Башлыкоў і Харчоў. Вобраз Апейкі выклікае шмат супярэчлівых думак. Гэта чалавек з народа, які імкнуўся не на словах, а на справе служыць народу. Яму ўласцівы разважлівасць, глыбокае разуменне сялянскага жыцця і сялянскай душы. Ён спачувае простаму чалавеку, але разам з тым няўхільна, як Міканор і Башлыкоў, імкнецца перайначыць жыццё і свядомасць селяніна, верыць, што калектывізацыя дапаможа сялянству вызваліцца ад нястачы, беднасці і беспрасветнай галечы. Цяжкі роздум выклікалі ў Апейкі бессэнсоўныя абвінавачанні ў нацдэмаўшчыне, выкрыванні ворагаў народа. Пастаўлены ва ўмовы няроўнай барацьбы з ідэалогіяй таталітарызму, ён не здольны адказаць на многія жыццёвыя пытанні, правільна вырашыць іх. Трагізм героя ў тым, што ён імкнуўся спалучыць камуністычныя догмы, утапічную веру ў здзяйсненне асноўных палажэнняў калектывізацыі з народнымі догмамі, праўдай жыцця, што, як пацвердзіла рэальнасць, не спалучальна. У вобразе Башлыкова I. Мележ паказаў тыповага прадстаўніка камандна-бюракратычнай сістэмы, галоўнае для якога — «цвёрда весці сваю лінію», лінію партыі. Чалавек жа, яго душа і ўнутраны свет для прадстаўніка зла-чыннай улады нічога не значаць. Адарваны ад народа, Башлыкоў як кіраўнік нежыццяздольны. Гэта антыпод Апейкі. «Палеская хроніка», такім чынам, адлюстроўвае трагічныя старонкі жыцця беларускага сялянства ў часы вялікага пералому. Нацыянальная эпапея аб усталяванні новага жыцця на Палессі, па словах А. Адамовіча, далучаецца «да ўсяго самага вяршыннага, што ёсць у сусветным мастацтве». Галоўнымі героямі ў рамане з’яўляюцца Васіль Дзяцел і Ганна Чарнушка. Знаёмства з імі адбываецца ўжо на першых старонках рамана. Васіль жыве ў беднай сям’і з маці, старым дзедам і малодшым братам Валодзькам (бацька загінуў на імпералістычнай вайне). Таму на плечы хлапчука кладуцца клопаты па гаспадарцы. З дзяцінства ў характары Васіля выспяваюць рысы сапраўднага гаспадара, які не толькі не баіцца цяжкай працы, але і знаходзіць у ёй сапраўднае задавальненне і асалоду. Герой твора не чакае ад жыцця ніякай палёгкі і працуе да горкага поту, спадзеючыся, што ўдасца падрамантаваць хату, купіць лепшага каня, адборнага зерня. Толькі не пад сілу гэта Васілю, бо на пустой ніве нічога не родзіць, а ўраджаю нават не хапае для сябе.І таму зразумелай становіцца мара Васіля прыдбаць кавалак глушакоўскага поля каля цагельні, дзе з году ў год збіраўся добры ўраджай. Гэта жаданне настолькі моцнае, што, не зважаючы на пагрозы Карчоў і новай улады, ён уначы самавольна заворвае поле, а пасля ўступае ў бойку з Яўхімам. Гэты ўчынак Васіля, як і пазнейшая сутычка за зямлю з Міканорам, успрымаюцца драматычна, выклікаюць шчымлівы боль і спачуванне герою. Зямля для Васіля – яго жыццё, радасці і гора, светлыя мары і горкія пакуты. Верачка захварэла і ў неўзабаве памерла. Васіль ажаніўся з багатай Маняй. Глушакі.

23. Майстэрства Я. Брыля-апавядальніка. Раман “Птушкі і гнёзды” як кніга “адной маладосці”. нар. у 1917 г.) — народны пісьменнік Беларусі. Пачынаў з вершаў, але ў хуткім часе перайшоў на прозу. Першыя яго публікацыі зьявіліся ў 1938годзе ў часопісе “Шлях моладзі”. Да ранніх твораў пісьменніка належаць апавяданні”Марыля”, ”Праведнікі і зладзеі”, і інш. Я. Брыль асэнсоўвае праблемы развіцця заходнебеларускай вёскі, выкрывае ўласніцкі свет людзей, сцвярджае маральныя каштоўнасці чалавека. У адным з ранніх апавяданняў «Марыля» пісьменнік асуджае бесчалавечнасць, уладу цемры і ўласніцтва вясковых багацеяў Жукоў. У цэнтры апавядання — нялёгкае жыццё і трагічная смерць Марылі. Стаўшы нявесткай у сям'і Жукоў, сірата з далёкай вёскі зведала ганьбу, папрокі, пабоі, непасільную працу. «Без пары нарадзіўшы малое», Марыля памерла. Пасля смерці нявесткі распачалі суд з Мікітам (братам Марылі) за зямлю — паўтары дзесяціны Марылінага пасагу. Падкупіўшы лжывых сведкаў (Чыжэўскага, Лустачка, Антося Гаваку), кулак адсудзіў зямлю ў бедняка. Такі фінал апавядання гучыць як абвінавачванне свету ўласніцтва, як выкрыццё звярынай прагі да нажывы. 3 сярэдзіны 60-х гадоў Янка Брыль пачаў выступаць у жанры мініяцюры. У апошні час гэты жанр стаў вядучым у творчасці пісьменніка. Выйшла некалькі кніг мініяцюраў: «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Сёння і памяць», «Пішу як жыву», «Вячэрняе» і інш. Янка Брыль вядзе дзённік, робіць загатоўкі пасля паездак, сустрэч з чытачамі, пасля чытання твораў, навуковай літаратуры, пасля наведвання тэатраў, выставак, пры вы-падковых штодзённых сустрэчах,— адным словам, усё, на яго думку, вартаснае, запісваецца. Частка з гэтых запісаў уваходзіла ў яго раманы, аповесці, апавяданні. Іншыя, старанна апрацаваныя, сталі творамі малой формы — мініяцюрамі. Яны ахопліваюць розныя бакі чалавечага быцця, яго духоўнага свету. Можна вылучыць, напрыклад, такія тэмы, як дзіця і дзяцінства, сэнс жыцця, хараство прыроды, творчасць, краса, мова і інш. Сам жа пісьменнік умеў радавацца чужому поспеху. "Птушкі і гнёзды" (1964) - раман Я. Брыля. Твор шмат у чым аўтабіяграфічны. Алесь Руневіч — галоўны герой рамана — амаль поўнасцю паўтарае біяграфію аўтара. Аднак пісьменнік не атаясамлівае сябе з героем рамана. Гэта твор пра цэлае пакаленне заходнебела-рускай моладзі, пра тых, хто ў цяжкія для Бацькаўшчыны часы верылі ў перамогу над ворагам і рабілі ўсё для хуткага надыходу вызвалення. Алесь Руневіч — юнак з заходнебеларускай вёскі Пасынкі — служыць у польскім войску. Служба для яго — вымушаны абавязак, які, безумоўна, аказаў значны ўплыў на фарміраванне характару маладога чалавека, яго светапогляду. Калі на Польшчу напала фашысцкая Германія, Руневіч трапіў у палон, дзе за доўгія месяцы зведаў не толькі цяжкую фізічную працу, здзекі, кпіны, голад, але і душэўныя пакуты. Ён пакутліва шукае адказу на пытанне, чаму нацыя, вядомая ўсяму свету выдатнымі філосафамі, пісьменнікамі, музыкантамі, дазволіла сфарміравацца фашызму з яго чалавеканенавісніцкай, забойчай філасофіяй. Руневіч, кінуты ў крывавы вір падзей, з годнасцю праходзіць праз усе выпрабаванні. Ён змог уцячы з палону і ў партызанскім атрадзе прадоўжыць барацьбу з фашысцкімі захопнікамі. У сваім рамане Брыль паказвае звярынае аблічча фашызму з таго боку, з якога гэтага не рабіў у нашай літ-ры ніхто. У эпілогу твора расказваецца аб партызанскай дзейнасці героя. У рамане многа экскурсаў у мінулае, успамінаў пра сям'ю, сваякоў, блізкіх, многа светлых юнацкіх мар і жаданняў, дзе выяўляюцца духоўныя каштоўнасці галоўнага героя твора, яго гуманістычная прыгажосць. Ідэя рамана алегарычна выяўляецца праз яго назву. Руневіч вярнуўся на Радзіму, дзе нарадзіўся, атрымаў выхаванне, спазнаў першыя жыццёвыя радасці. I калі птушак цягне ў свае гнёзды біялагічны інстынкт, то ў чалавека сувязь з Бацькаўшчынай мацнейшая: дзеля вяртання на Радзіму ён гатовы прайсці праз самыя цяжкія выпрабаванні, жыццё-выя ахвяры. Толькі тады яго можна назваць сапраўдным сынам сваёй Радзімы, свайго народа.