Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

21

.doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
382.46 Кб
Скачать

13. Жыццёвы шлях М. Багдановіча. Ідэйна-мастацкі змест яго зборніка паэзіі “Вянок”. (1891-1917) - беларускі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнавец. Нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску ў сям'і настаўніка, фалькларыста і этнографа. У ліпені 1892 г. сям 'я Багдановічаў пераехала ў Гродна, дзе і прайшлі раннія дзіцячыя гады паэта. Калі. Максіму было 5 гадоў, памерла яго маці, і ў лістападзе 1896 г. бацька Адам Ягоравіч з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. У 1902 г. Максім паступіў у Ніжагародскую мужчынскую гімназію. У сувязі з пераводам бацькі на новае месца працы Багдановічы пераехалі ў Яраслаўль, дзе Максім прадоўжыў навучанне ў гімназіі. Летам 1911 г. па запрашэнні братоў Луцкевічаў прыязджаў у Беларусь, адпачываў у Ракуцёўшчыне, наведаў Вільню, рэдакцыю «Нашай нівы». У тым жа годзе паступіў у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй (Яраслаўль), пасля заканчэння якога пераехаў у Мінск, працаваў сакратаром харчовага камітэта. Першы твор (алегарычнае апавяданне «Музы'ка» апублікаваў у газеце «Наша ніва» ў 1907 г. Аўтар паэм «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916), паэтычнага зборніка «Вянок» (1913), шматлікіх твораў для дзяцей, перакладаў, літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў. У лютым 1917 г., цяжка хворы на сухоты, выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памё'р. I за гэты кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць «Вянок», споведзь яго душы. Жыццё паэта так склалася, што на Беларусі жыць яму давялося толькі першыя пяць год у маленстве і некалькі месяцаў у сталым узросце. Беларускай мовай авалодваў самастойна, абапіраючыся на выданні з бацькавай бібліятэкі, а таксама газеты «Наша доля» і «Наша ніва». Каля двух месяцаў жыў і працаваў Максім у фальварку Ракуцёўшчына. Тут, па сутнасці, ён па-сапраўднаму адчуў «смак» беларускай мовы, вельмі ахвотна-гаварыў на ёй. Праз мову ён пазнаў душу беларускага народа і на яе высокі, прыгожы лад настроіў сваё маладое сэрца. Вынікам творчай працы на Беларусі з'явіўся цыкл вершаў «Старая Беларусь». Сюды ўвайшлі вершы «Летапісец», «Перапісчык», «Кніга», «Слуцкія ткачыхі», «Безнадзейнасць», «Ціхі вечар», «Па ляду, у глухім бары», у якіх знайшлі сваё паэтычнае адлюстраванне здабыткі нацыянальнай культуры, старажытная гісторыя беларускага народа Творчасць М. Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку «Вянок» выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, прызнанні ў любові да роднай зямлі, адносіны да паэта і паэзіі. Яго цікавяць агульначалавечыя пытанні вечнага і часовага, праблемы жыцця і смерці. У вершы «Жывеш не вечна, чалавек...» аўтар сцвярджае, што чалавечае жыццё (у параўнанні з вечнасцю) вельмі кароткае і пражыць яго трэба з высокім напалам, ярка, хвалююча. Пасля сябе чалавек павінен пакінуць след, добрую памяць. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У цыкле вершаў «Мадонны», прысвечаным Ганне Какуевай, М. Багдановіч увасобіў сваё разуменне вобраза мадонны — ідэала высокай красы, жаноцкасці, хараства, дабрыні і чалавечнасці. Паэт знаходзіць рысы мадонны ў вобліку вясковай васьмігадовай дзяўчынкі («У вёсцы») і гераіні вершаванага апавядання «Вераніка». Паэтычным эпілогам да «Веранікі» з'яўляецца верш «Ізноў пабачыў я сялібы...», лірычны герой якога вяртаецца ў тыя мясціны, дзе прайшлі яго маладыя гады, дзе пазнаў ён першае каханне. Імя Вераніка стала ў беларускай літаратуры сімвалам чысціні і высокасці кахання.У нізцы вершаў «Каханне і смерць» пераважаюць сумныя, трагічныя ноты пра няшчаснае, згубленае каханне. Яны навеяны хутчэй за ўсё асабістай драмай сям'І Багдановічаў (спачатку смерцю маці, а затым другой бацькавай жонкі, жыццём заплаціўшай за нараджэнне сына). Радасць кахання і пакуты ў вершах гэтага цыкла пастаўлены побач. Аднак каханне — высакароднейшае і наймацнейшае пачуццё — здольна перамагчы нават жах смерці. Праблема хараства ў мастацкай інтэрпрэтацыі М. Багдановіча ўздымалася многімі даследчыкамі, але спецыяльнага, засяроджанага яе разгляду пакуль што няма. 3 гэтай нагоды звычайна разглядаецца вершаваны цыкл «Мадонны». Празаічныя ж апавяданні («Апокрыф», «Музыка», «Шаман», «Марына», «Мадонна»)! у якіх распрацавана тая ж праблема, застаюцца па-за ўвагай даследчыкаў. А дарэмна, бо з разглядам іх адчуванне і разуменне паэта ўзбагачаецца. У празаічным эцюдзе «Мадонна» апавядальнік адрознівае набожнае і свецкае ў жывапісе. Людзі, на яго думку, здавён пакланяліся жанчыне — каханай, маці; панаваў культ Прыгожай Дамы.Апавядальніку хочацца раскрыць відавочнае ў зьявах і тое што схавана ад людскіх вачэй. У маці — мацярынскае, у дзяўчыне — дзявочае хараство. Гэта відавочна.Сярод іншых празаічных твораў Багдановіча — апавяданні «Шаман» — таксама аб мастацтве, яго народных асновах, іх харастве.Менавіта на радзіме, у Беларусі, куды паэт прыехаў з далёкага Яраслаўля, яго зноў апанаваў роздум аб «Сіксцінскай мадонне», аб красе. Незнарок спалохаў герой верша”У вёсцы» малое дзіця, хлопчыка, які папоўз да «год васьмі дзяўчынкі». Тая выцірае слёзкі малому, заспакойвае,зусім, як быццам маць, і саліваліся ў жывы абраз ядыны той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны, дзіцячым, цененькім». Дзяўчынка засвяцілася такой высокай,духоўнай красою, ад якой і сам герой верша «на міг пахарашэў душою». I ўсё ж наплываюць сумненні Але М. Багдановіч на гэтым не спыніўся, ён разглядае выпадак, калі знешняя і ўнутраная краса супадаюць. Неўпрыкмет узрастала «ціхае дзіцё, дачка Забелаў, -расказваецца ў вершы «Вераніка». Яна, сірата, расла самот най, засяроджанай у сабе, часцей за ўсё з кніжкай. між зёлак і кветак. Ляціць час, «расце душа яе і ў паўнаце красы ўстае». Раслі яе равеснікі, «іншы ўжо шчыпаў вусы і лічыў іх гарой красы». Поруч з паказной красой яшчэ больш уражвае краса непадробная, натуральная: «як цвяток лясны, ўзрасла ў красе сваёй вясны дачка самотная суседзяў».Краса ўзвышае чалавека, робіць яго спагадлівым, чуйным, лепшым. Цяпло ў душы героя запалена на ўсё жыццё, сагравае ў цяжкі час. Расце ліпа, а з ёю і надпіс на кары — Вераніка». Гэты жывы помнік духоўнага росту чалавека. Краса разглядаецца пісьменнікам рознабакова, у шматлікіх праявах. Ён вылучае красу паказную, фальшывую і сапраўдную,выратавальную і згубную. У апошнія гады жыцця паэт свядома стаў на шлях своеасаблівай фальклорнай стылізацыі, лічачы, што на тагачасным этапе гэта быў адзіна правільны шлях да стварэння самабытнага беларускага верша (так, прынамсі, сцвярджаў ён у артыкуле «Забыты шлях»). Адначасова з паэтычным геніем М. Багдавовіча фарміраваўся і яго талент як крытыка. У перыяд фарміравання і выхаду «Вянка» з'явіліся два першыя канцэптуальныя артыкулы Багдановіча — артыкулы маладога крытыка, які выявіў надзвычайную сталасць думкі, эстэтычнага чуцця, прафесіяналізму. 1911 г. датуецца першы з іх—«Глыбы і слаі». 1913 г.— «вянкоўскім годам» —другі артыкул— “3а тры гады».Артыкулы «Глыбы і слаі» і “3а тры гады» — гэта,па сутнасці, пачатак беларускай прафесійнай крытыкі. Перш за ўсё клопатам аб іх хутчэйшай крышталізацыі быў прасякнуты артыкул «Глыбы і слаі». Максім Багдановіч-крытык выступаў не толькі на беларускай мове, але і на рускай і ўкраінскай. Яго артыкулы на рускай мове папулярызавалі дасягненні маладой беларускай літаратуры , шэраг з іх быў прысвечаны ўкраінскай паэзіі а таксама пытанням гісторыі рускай .Асабліва актыўны быў Багдановіч у рэцэнзаванні многіх кніг рускіх .На ўкраінскую мову Багдановіч сам пераклаў свой артыкул «Забыты шлях». Большасць крытычных матэрыялаў на рускай мове друкавалася ў 1913—1916 гг. у яраслаўскай газеце «Голос».

14. Творчыя пошукі М.Гарэцкага на пачатку 20стг. Праблема духоўнага станаўлення нацыянальнай інтэлігенцыі ў прозе 20-х гадоў. (1893-1938) -ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як таленавіты пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, лексікограф, аўтар першай «Гісторыі беларускае літаратуры». М.Гарэцкі з’яўляецца цікавым арыгінальным пісьменнікам, адным з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. Творчасць Гарэцкага займае значнае месца ў гісторыі літаратурнага развіцця Беларусі. Але жыцце і творчая дзейнасць пісьменніка яшчэ дасканала не даследавана. У савецкі час мастацкія творы Гарэцкага друкавалісь на рускай і беларускай мовах. Аповесць «У чым яго крыўда?», якая датуецца 1925—1926 гадамі, у якім мастацкім словам даследуецца тая ж выключна важная для М. Гарэцкага праблема ўзаемаадносін інтэлігенцыі і народа.І ў гэтым апошнім апавяданні, і ў аднайменнай аповесці пісьменнік паказвае вытокі той раз'яднанасці паміж беларускай інтэлігенцыяй і народам, што стала адной з галоўных, вызначальных слабасцей нашага нацыянальнага адраджэння, шмат у чым абумовіла яго запозненасць, яўную замаруджанасць і складанасць. Так у апавяданні «У чым яго крыўда?» вылівае свой боль сябру Косця Зарэмба(Інтэлігент), персанаж у многім аўтабіяграфічны. Лявон Задума з аповесці «У чым яго крыўда?» трапляе на «панскі баль», дзе сабраліся «найбольш дзеці розных падпанкаў, панскіх аканомаў», «паны-настаўнікі з сваімі жонкамі», «імянітыя грамадзяне з гораду, уся чорная сотня, і ўсе разубраныя, чыстыя, гладкія, багатыя». Тут ён асабліва востра адчувае несумяшчальнасць з гэтай унутрана чужой яму публікай. Чужой і ў сацыяльным плане, і ў сэнсе нацыянальнай свядомасці, нацыянальнага менталітэту, як цяпер кажуць, нацыянальнага пачування і светаўспрыняцця. М. Гарэцкі, якога надзвычай хвалявала думка пра тое, каб не было занядбана «роднае карэнне» (так называецца адно з дарэвалюцыйных апавяданняў пісьменніка). Вернасць беларускай, народнай праўдзе і «роднаму карэнню» ўсіх свядомых беларусаў і асабліва нацыянальнай інтэлігенцыі ён лічыў адной з галоўных умоў поспеху нацыянальнага адраджэння. Двума «каранёвымі, асноўнымі» момантамі нашага адраджэння пісьменнік называў «сялян і работнікаў з аднаго боку і свядомых інтэлігентаў з другога». Зразумела, меліся на ўвазе «работнікі» — беларусы, тыя, якія яшчэ не страцілі сувязі з «родным карэннем», не згубілі сваю беларускую душу, г. зн. па адносінах да беларускага нацыянальнага адраджэння істотна не адрозніваліся ад сялянства. Інтэлігенты з сялян – гэта Клім Шамоўскі з апав. “У лазні”. Інтэлігент найвышэй пробы, М. Гарэцкі выразна бачыў вялікую ролю нацыянальна свядомай інтэлігенцыі ў абуджэнні нацыі. Але гэта не перашкодзіла яму сцвярджаць, што «будучыня адраджэння беларусаў залежыць ад селяніна». У апавяданні «Роднае карэнне» разглядаецца тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу. У цэнтры апавядання — вобраз студэнтамедыка Архіпа Лінкевіча, які захоплены загадкай нацыянальнага характару. Атрымаўшы ліст ад бацькоў, Архіп вырашае пакінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькі, каб уразумець для сябе, чаму вясковае жыццё як бы стаіць на месцы. Сын і бацька начуюць у новай хаце, але пачынаецца навальніца і ад маланкі загараюцца сенцы. Лінкевічы ледзьве паспелі выскачыць праз акно. Бацька ўвесь час цешыцца сваім сынам. Ён ганарыцца гэтым маладым, вучоным, прыгожым і дасціпным юнаком, які працуе з ім плячо ў плячо на сенажаці. Архіпу добра дома, але ўсё ж трэба вяртацца ў горад. На станцыю яго адвозіць дзед Яхім. Спадарожнікі размаўляюць аб незразумелых выпадках у жыцці. Дзед Яхім раіць маладому хлопцу вучыцца, але ж не забываць родныя мясціны, цікавіцца жыццём сваіх бацькоў. Гэтым аўтар паказвае сувязь інтэлігенцыі з народам, з вёскай, гаворыць пра неабходнасць ведання мінулага роднага краю, пра абавязак перад людзьмі.

15. Жыццёвы лёс і творчая біяграфія А.Мрыя. Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці рамана ”Запіскі Самсона Самасуя”.(1893-1943) - пісьменнік-гумарыст і сатырык. Нарадзіўся Андрэй Мрый (сапраўднае прозвішча Андрэй Антонавич Шашалевіч) у в. Палуж Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям 'і валаснога пісара. Скончыў духоўную семінарыю. У гады першай сусветнай вайны быў прапаршчыкам. У 1918—1921 гг. служыў у Чырвонай Арміі, у 1921—1926 гг. выкладаў гісторыю і французскую мову ў Краснапольскай школе. Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР, стыльрэдактарам у газеце «Звязда», з'яўляўся членам літаратурнага аб'яднання «Узвышша». У 1934 г. беспадстаўна рэпрэсіраваны і асуджаны на 5 гадоў ссылкі. У 1937 і ў 1940 гг. зноў арыштоўваўся, абвінавачваўся ў шпіянажы і прыналежнасці да выдуманых контррэвалюцыйных арганізацый. Пакаранне адбываў у Карагандзе, Валагодскай і Мурманскай абласцях. Першы твор апублікаваў у 1924 г. У друку выступаў пераважна з гумарыстычнымі апавяданнямі («Пятрок», «Няпросты чалавек», «Калектыў Яўмена», «Моладзь»). Аўтар сатырычнага рамана «Запіскі Самсона Самасуя» (1929). Вяршыняй творчасці А. Мрыя з'яўляецца сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя”. Аб'ектам сатырычнага выкрыцця ў творы з'яўляюцца тыя антычалавечыя палітыка і практыка, што стваралі спрыяльныя ўмовы для ўзрастання самасуеўшчыны — сацыяльна шкоднай грамадскай з'явы. Дзеючыя асобы: Сом,Линь,шапалёщски филосаф Торба,прыгажуня Крэйна. Раман напісаны ў форме дзённіка галоўнага героя Самсона Самасуя — авантурыста, прайдзісвета, прыстасаванца, яркага прадстаўніка савецкага бюракратычнага апарату. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў. Аб ранейшым жыцці Самасуя мы даведваемся нямнога: Самсон паходзіць з сялян, аднак да сялянскай працы ставіцца з пагардай, шукае лёгкага хлеба. 3-за гэтай рысы свайго характару і вымушаны ён рэгулярна змяняць род заняткаў. «Ён любіць смачную ежу і шыкоўнае адзенне. Хварэе на пана». На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Той жа Самасуй адначасова з'яўляецца старшынёй дзіцячай камісіі, таварыства «Прэч несвядомасць», сябрам РВК і раённым інспектарам працы. «Кіпучая дзейнасць» героя не такая ўжо і бязглуздая для яго: ён мае пэўную мэту — круціцца так, каб заўважыла і ацаніла начальства, і дасягнуць гэтым больш высокага становішча ў бюракратычнай пірамідзе. Самсон разумее, што гэтая сістэма прабачыць яму ўсё, акрамя самастойнасці і непаслушэнства. «Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ў рукі ўзяць, тады Самасуй будзе добрай прыладай для знішчэння старога», — так кажа пра яго старшыня райвыканкама Сом. Герой твора адразу правільна схоплівае асноўныя прынцыпы дзейнасці мясцовай улады: усё старое разбураць, усе няпісаныя (у тым ліку і маральныя) законы адкідваць прэч, будаваць новае (і не важна што) або рабіць выгляд, што нешта робіш у патрэбным рэчышчы. 3 неўтаймаванай энергіяй і напорыстасцю ён разгортвае кіпучую дзейнасць у Шапялёўцы: стварае навукова-мастацкі музей і тэатр, арганізуе «сонечную кампанію», «шалёна» змагаецца з рэлігіяй, трэніруе пажарнікаў, чытае лекцыю «Аб гангрэнах нашага часу», займаецца аблавамі на сабак, зменай назваў вуліц (адна з іх называлася Вуліцай вызвалення жанчын ад пялюшак) і інш. Нават сваю мову перапрацаваў Самасуй на новы капыл: настолькі засвоіў пратакольна-канцылярскі стыль, што нават сам да сябе звяртаецца на новамове: «з неаслабнай энергіяй вёў сваю амурную лінію», «смех яго быў як у акулы імперыялізму», «ва ўсесаюзным маштабе дурыла ты», «пасля змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю» і інш. Дзейнасць Самасуя ў выніку не толькі паставіла жыццё ў Шапялёўцы дагары нагамі, але актыўна спрыяла разбурэнню народнай культуры і гвалтоўнаму насаджэнню прымітыўнага, вульгарнага мастацтва. Самасуй, з аднаго боку, смешны і вясёлы чалавек, поўны энергіі і жыццярадаснасці. 3 другога ж боку, гэта малакультурны і неадукаваны чалавек, энергія якога скіравана не на стварэнне, а на разбурэнне. Мала таго, ён яшчэ і нецярпімы да іншадумства, самазадаволены і не церпіць ніякай крытыкі на свой адрас. Трэба адзначыць, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Раман А. Мрыя з'яўляецца сатырычным адлюстраваннем тагачаснай рэчаіснасці, шматфарбнай панарамай жыцця 20-х гг. з яго блытанінай, хаосам, усеагульным кантролем і ўлікам.

16. Талент К. Крапівы-сатырыка і яго ўвасабленне ў байках і драматургіі. Нарадзіўся Кандрат Кандратавіч Крапіва (сапраўднае прозвішча Атраховіч) у в. Нізок Уздзенскага раёна. Свой творчы шлях К Крапіва пачаў вершаваным фельетонам «Жылі-былі», змешчаным ў газеце «Красноармейская правда» ў 1922 г. Уваходзіў у літаб'яднанні «Маладняк», «Узвышша». Аўтар кніг сатыры і гумару «Асцё» (1925), «Крапіва» (1925), «Біблія» (1926), «Байкі» (1927), «Ухабы на дарозе» (1930), «Калючы строй» (1932), «Смех і гнеў» (1946), зборнікаў прозы «Людзі-суседзі» (1928), «Жывыя праявы» (1930), рамана «Мядзведзічы» (1932), п 'ес «Канец дружбы» (1934), «Партызаны» (1937), «Хто смяецца апошнім» (1939), «Проба агнё'м» (1943), «Мілы чалавек» (1945), «3 народам» (1948), «Пяюць жаваранкі» (1950), «Зацікаўленая асоба» (1953), «Брама неўміручасці» (1973), «На вастрыі» (1982), шматлікіх літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, перакладаў. У 1956 г. прысуджана званне народнага пісьменніка Беларусі. Талент пісьменніка асабліва выразна праявіўся ў сатырычных творах, да якіх аўтар прад'яўляў вялікія патрабаванні. Асабліва праявіўся талент К. Крапівы-сатырыка ў жанры байкі. Яго байкі — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: У чужое проса не сунь носа («Сука ў збане»), Баба з калёс — каню лягчэй («Дзед і Баба»), Кожны цыган сваю кабылу хваліць («Пра Цыгана і кабылу»), Вялікаму каню — вялікі хамут («Саманадзейны Конь»). Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: Другі баран — ні «бэ», ні «мя», а любіць гучнае імя («Дыпламаваны Баран»), Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала («Сава, Асёл ды Сонца»), Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч («Заява»), Бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменызаюць мандатам («Мандат»). Байкі К. Крапівы, «населеныя» мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў. Падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту.Канчаецца байка звычайна мараллю,якая фармулюецца ў сціслай афарыстычнай форме або вынікае сама сабой з яе развязкі.Моваяе-блізкая да гутарковай. У байцы «Дыпламаваны Баран» сатырык расказвае пра Барана, які быў настолькі дурным, што нават не пазнаваў сваіх варот. Ганарыўся ж Баран сваім трывалым лбом. Каб лягчэй было ўбачыць Барана і вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалі мету, жартам назваўшы яе «дыпломам». Баран настолькі заганарыўся гэтым «дыпломам», што вырашыў паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой «дыплом» ён заслужыў «не галавой» (розумам), а трывалым ілбом. Крыкуноў, саманадзейных людзей, прагных да славы, ды «вузкіх у плячах», высмейвае К. Крапіва ў байцы «Саманадзейны Конь». У якасці эпіграфа да байкі сатырык выкарыстаў народную прыказку «Вялікаму каню — вялікі хамут». Конь, які быў «з сабаку, можа, так, мо з добрае шчаня», скардзіцца на ўсё сяло, што хамут «нібы не да яго», патрабуе ад Гаспадара вялікага хамута. I вось мізэрны Конь упрогся ў воз, які цягнуў ламавік. Воз жа не скрануўся з месца, а «пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, і затрымаўся ён аж ледзь на жываце». У вобразе Каня ўвасоблены рысы крыкуноў, людзей з прэтэнзіямі, якім не па заслугах «веліччу быць хочацца заўсёды». Маральна-бытавыя праблемы асвятляе К. Крапіва ў байцы «Махальнік Іваноў». Яна гнеўна выкрывае падхалімаў і падхалімства. Сюжэт байкі даволі просты: ваенком, задаволены вынікамі стральбы сваіх падначаленых, выра-шыў успомніць сваю маладосць і пастраляць. Стрэліў пяць разоў — і ні адна куля не закранула мішэні. Салдаты ж, якія сачылі за стральбой, далажылі (прамахалі), што ўсе кулі трапілі ў цэль. Западозрыўшы падман, ваенком пайшоў на хітрасць: пачаў страляць халастымі патронамі. Але і пасля гэтага махальнік Іваноў далажыў, што «ў цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў». Шэф «пахваліў» Іванова, назваўшы яго сапраўдным падхалімам. Высмеяўшы аднаго падхаліма, К. Крапіва паказвае, што ў падхалімстве вінаваты не толькі асобныя людзі, але і грамадства ў цэлым. У драматургію К. Крапіва прыйшоў у першай палове 30-х гг., калі беларуская драматурія ўжо дасягнула даволі высокага ўзроўню. Першым драматычным творам К. Крапівы стала п'еса «Канец дружбы». У ёй драматург узнімае праблему дружбы паміж людзьмі. Гэта мастацкі дакумент 30-х гг., у якім выразна праявілася атмасфера таго часу (падазронасць, недавер, спекуляцыя палітычнымі паняццямі і інш).Наступным творам К. Крапівы стала народна-гераічная драма «Партызаны», прысвечаная барацьбе беларускага народа супраць інтэрвенцыі буржуазнай Польшчы. Самы ж вялікі поспех выпаў на долю трэцяй п'есы «Хто смяецца апошнім»(1939) - сатырычная камедыя К.Крапівы. Твор адлюстроўвае той час, калі быў напісаны, і выразна сведчыць аб атмасферы, што панавала ў краіне ў 1937—1938 гг. У ёй у вострай сатырычнай форме высмейваецца невуцтва, падхалімства, паклёпніцтва, прыстасавальніцтва. Драматург знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі і іншых герояў, поўна і ўсебакова «вымаляваў» іх партрэты. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі. Галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца дырэктар інстытута Гарлахвацкі — невук, кар'ерыст, дэмагог, ашуканец. Гэта чалавек-маска, які разыгрывае з сябе саліднага і прынцыповага вучонага, клапатлівага кіраўніка ўстановы, а на самой справе з'яўляецца невукам і прайдзісветам. У залежнасці ад умоў дзеяння і дзеючых асоб рэзка мяняюцца словы, інтанацыя, рухі і жэсты Гарлахвацкага. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца «сябры», выдаўшы фальшывую даведку. Непісьменны, узброены толькі партыйнай кніжкай, Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актывізавалася яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. У дасягненні пастаўленай мэты ён не грэбуе паслугамі Зёлкіна, хоць ведае пляткарска-халуйскую натуру свайго падначаленага і не хавае гідлівых адносін да яго. Зёлкін змог адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага намеру слове небяспечны палітычны сэнс, амаральнасць, варожасць. I вось з яго лёгкай рукі (і пад кіраўніцтвам Гарлахвацкага) былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім, палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай асо-бай, прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пафоза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад.Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы від дагістарычнай жывёліны». 3 сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз «свінтуса грандыёзуса», праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У выкрыцці Гарлахвацкага значную ролю адыгралі Туляга, Чарнавус, Вера Міхайлаўна, Левановіч. Дзякуючы іх сумесным намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). Гарлахвацкі — тыповы вобраз мінулай эпохі. Імя героя п'есы ператварылася з ўласнага ў агульнае. Але і ў нашы дні такіх «герояў» хапае, бо яшчэ не перавяліся нахабства, подласць, вымагальніцтва, запалохванне, паклёпніцтва, падхалімства. ТУЛЯГА — цэнтральная дзеючая асоба ў сатырычнай камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім». Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек, кваліфікаваны спецыяліст. Вызначальнымі рысамі яго характару з'яўляюцца баязлівасць, палахлівасць, нерашучасць. Гэтыя рысы героя п'есы пададзены ў гіпербалічным, павяліча-ным плане. Магчыма, карані гэтых заган у былым жыцці Тулягі, калі ён павінен быў слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, бясспрэчна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Палахлівасць Тулягі асабліва ўзмацнілася, калі незнаёмы чалавек заўважыў у ім падабенства з былым дзянікінскім палкоўнікам. I калі Вера і Чарнавус толькі пасмяяліся з гэтага выпадку, то Гарлахвацкі выкарыстаў яго ў сваіх карыслівых мэтах. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Вобраз Тулягі пададзены ў развіцці. У пачатку твора гэта страшна запалоханы чалавек, які трапіў у сеці шантажу і паклёпу Гарлахвацкага і Зёлкіна. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, герой твора паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Калі пад пагрозу былі пастаўлены навуковыя даследаванні і гонар сапраўдных вучоных, баязлівец Туляга пераходзіць да актыўных і рашучых дзеянняў. У вобразе Тулягі К. Крапіва раскрыў драму чалавечай душы, паказаў, што ў складаных і драматычных сітуацыях нават баязлівыя і нястойкія па натуры людзі могуць стаць актыўнымі барацьбітамі з кар'ерызмам, подласцю, паклёпніцтвам і іншымі адмоўнымі з'явамі ў грамадстве. У п'есе «Хто смяецца апошнім» праявілася высокае майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і ўсебакова вымаляваў іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыдіся з ўласных у агульньш. На жаль, падхалімства, нахабсТва, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.

20. Паэтычны эпас А.Куляшова 60-70-х гадоў. Новым этапам у яго паэзіі зрабіліся 60—70-я гады. Паклаў пачатак гэтаму этапу зборнік «Новая кніга», які стаў падзеяй ва ўсёй тагачаснай савецкай літаратуры. У 1965 г. А. Куляшоў напісаў цыкл вершаў, аб'яднаных агульнай назвай «Маналог». Ён прысвечаны памяці сяброў-паэтаў 3. Астапенкі і Ю. Таўбіна, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. У «Маналогу» Аркадзь Куляшоў лічыць сябе абавязаным перад сябрамі ў захаванні памяці пра іх як людзей, сяброў і паэтаў. Трагічнасць лёсу маладых ахвяр часу ўзмацняецца тым, што невядомы іх магілы — месцы, дзе можна пакланіцца іх праху, аддаць даніну памяці. Цыкл «Маналог» пазначаны горкім, драматычным пафасам. У вершах «Маналога» — роздум паэта аб маральным абавязку людзей перад памяццю, аб непераможнай сіле праўды і справядлівасці, аб значэнні творчасці ў жыцці грамацтва, аб адказнасці творцаў перад часам і людзьмі. Глыбокім роздумам над лёсам сваіх сучаснікаў, людзей пасляваеннага пакалення, сумным, элегічным настроем прасякнуты вершы «Перад падарожжам» і «Салдатаў веку, што на грозных цэлях...». Лірычны герой першага верша пражыў складанае жыццё, пакуты сівізной леглі яму «на скронь». Але ён не «абпаліўся жорстка сам», не ачарсцвеў («не лёд душы, а боль пякучы я ў прагны кідаю агонь»), не перастаў змагацца супраць бездухоўнасці, несправядлівасці. Яго «дарожны дух» куецца для новых змаганняў, «для горных круч, для хваль высокіх, для самых грозных завірух». Куляшоў у 60—70-я гг. паказаў сябе выдатным майстрам паэтычнага эпасу. Ён стварыў паэмы «Цунамі», «Далёка да акіяна», Варшаўскі шлях», «Хамуціус». “Цунамі» (1968) — лірыка-філасофскі твор. Яго яшчэ называюць паэмай-прытчай.. Героі «Цунамі» — Ён і Яна. Закаханыя,муж і жонка,яны ўцякаюць у акіянскія прасторы, каб ізалявацца ад цывілізацыі на бязлюдным востраве.Чымсьці яны нагадваюць адысеяўXX стагоддзя. Але апынуцца паза часам,грамадствам не атрымліваецца. Стаўшы сведкамі атамнага выбуху,героі адчуваюць усю суровасць і трагедыйнасць чалавечага лёсу.Катастрофа прыносіць глыбока асабістую трагедыю: у іх нарадзілася Мёртвае дзіця. Тэрмаядзерны век сілай бязлітаснай радыяцыі засведчыў,наколькі кволым і безабаронным з'яўляецца жыццё. Ён і Яна вяртаюцца з жудаснай вандроўкі да людзей, на мацярык, каб разам з імі засланіць свет ад руйнавання і смерці. Ужо ў 60-я гг. паэт добра ўсведамляў,што ў X X ст. перад чалавецтвам востра паўстала глабальная праблема выжывання. Сёння паэма А. Куляшова ўспрымаецца як папярэджанне сучаснай цывілізацыі пра экалагічную катастрофу, заклік да гуртавання вакол агульначалавечых каштоўнасцяў .Голас паэта гучыць на высокай драматычнай ноце. Аўтар сцвярджае адказнасць Чалавека перад часам і чалавецтвам.