Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 8.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
61.95 Кб
Скачать

5

Тэма 8 шляхi фармiравання лексiчнага складу беларускай мовы Асноўныя гiстарычныя пласты лексiкi

1. Спрадвечная лексiка:

  • iндаеўрапейская(IV тыс. да Н.Х.). Абазначае найважнейшыя элементы навакольнага асяроддзя i побыту, мае адлюстраванне ў большасцi iндаеўрапейскiх моваў(брат, госць, кроў, вока, бяроза, зерне, алень, дрозд, балота, неба, век, ноч, дом, соль, бог, iмя, сiвы, прамы, жыць, есцi):стараiндыйскаеdamos,авесцiйскаеdam-,грэцкае δομος, арамейскаеtun,лацiнскаеdomus,праславянскаеdomъ,стараславянскаедомъ,украiнскаедiм,рускае, беларускае i сербскаедом,балгарскаедомът,польскаеdom,чэшскаеdům;

  • праславянская(к. III тыс. да Н.Х. — VI ст.). Мае адлюстраванне ў большасцi славянскiх моваў, развiваецца ў рэчышчы фанетыка-марфалагiчнага i семантычнага вiдазмянення лексiкi папярэдняга перыяду(брат, звер, малы). Праславянская мова папаўняецца разнастайнымi запазычаннямi (германiзмышкло, князь, мыта, шалом), семантычнымi(бераг, шчыры)i словаўтваральнымi(праўда, шавец)неалагiзмамi;

  • стараславянская(VII—XII стст.). Мае адлюстраванне ў большасцi славянскiх моваў, найперш — ва ўсходнеславянскiх. Папаўняюцца ўсе традыцыйныя пласты славянскай лексiкi(дзядзька, знахар, кажан, перац, лыжка, калыхаць),фармiруецца шырокая грамадска-палiтычная тэрмiналогiя(княства, дзяржава, халоп, грамата). Узбагачэнне лексiкi таксама адбываецца за кошт семантычных(люд, галава),словаўтваральных(скрыпка, дарма, манiць)неалагiзмаў i запазычанняў(iсцiна, ненавiдзець, нораў, палон, вораг; грэцызмы аксамiт, амфара, парус; цюркiзмы торба, алмаз, базар, атаман),лексiчных дыялектызмаў(глей, пожня, лазня).

2. Старабеларуская лексiка(XIII—XVIII стст.) развiвалася па-рознаму:

  • фанетычная адаптацыя спрадвечнай лексiкi (жыта, крыўда, аржаны, iлжывы);

  • вызваленне ад стараславянiзмаў (розум, чэрава, чало, голас, выкаранiць, зведаць);

  • замена стараславянiзмаў жывой народнай лексiкай (зело → вельмi, таць → злодзей);

  • суфiксальнае словаўтварэнне (валатоўка, сварка, мiлоўнiк, вайтов, пасланец);

  • прыставачнае словаўтварэнне (загiнуць, забойства, павыкiдаць, павыдаваць);

  • пераасэнсаванне (мечнiк ‘збраяносец’ → ‘майстар’);

  • запазычванне (лацiнiзмы бульба ← bulba, цыбуля ← caepulla, гонар ← honor, фэст ← festum; грэцызмыкмен, нафта, хаўтуры, крынiца, логiка; паланiзмы пан, скарб, гвалт, жарт, шлюб; германiзмы ланцуг ← Lehnzug, лiхтар ← Licht; гебраiзмы хаўрус, пэйсы, гармiдар, кагал, хеўра (але iх было мала, паколькi яўрэi карысталiся сваiм жаргонам, якi цяжка было зразумець); германiзмы, што iшлi праз яўрэйскую лексiку, — гандаль, кафля, фанабэрыя; цюркiзмы курган ← kurkhané, андарак ← a’ntêri, дурань ← duran, кайданы ← kajda, рахманы ← rahman, торба ← torba, харч ← xardž; лiтуанiзмы пуня, свiран, дзiрван, дойлiд, жвiр, твань).

3. Новабеларуская лексiка(ХIХ—ХХI стст.):

  • ХIХ — пач. ХХ ст. (узмацненне дыялектаў, рускi ўплыў);

  • савецкi час: адраджэнне старабеларускай лексiкi (аксамiт, ядваб),неалагiзмы (адлюстраванне, цемрашал, мэтазгодна— прыдумана Ул. Дубоўкам), абрэвiятуры i калькi з рускай мовы (часта не вельмi ўдалыя:заместитель командира по морским делам), русiфiкацыя;

  • к. ХХ — пач. ХХI ст.: адраджэнне аўтэнтычнай беларускай лексiкi (асадка, фiлiжанка),актывiзацыя мiжстылёвай i дыялектнай лексiкi(дыхтоўнасць, радзiмазнаўства),неалагiзмы(мабiльня, кружэлка),англiцызмы(бiзнес, ноу-хау).

Практыкаванне 1. Запiшыце беларускiя амонiмы да прапанаваных замежных словаў. З дапамогай выкладчыка згрупуйце iх наступным чынам: група “прамыя запазычаннi” (цалкам захоўваюць семантыку зыходнага слова: напрыклад, cost — кошт) i група “метафарычныя запазычаннi” (часткова захоўваюць семантыку зыходнага слова, а часам — проста выпадкова супадаюць: напрыклад, glue — глей, сема ‘вязкасць’).

Нямецкiя: Gurke, Absatz, Licht, Spaziergang, Dach, Schwagier, Zucker, verschwenden, müssen, danken, wägen, Platz, Kübel, Zuber, Zügel, Dutzend, Schlacht, Schaufel, schade.

Англiйскiя: map, hut, sensе, sugar, turquoise, signature, amateur, round, orange, embassy, colour, lather, education, blague, click.

Iтальянскiя: poeta, resto, colore, creta, méta, gusto, sala, brutto, odore, cappello, gomma, oculare, profumo, fumare, febbre, naturalmente, insalata, zúcchero, articolo, telefonare, occhio, da Nikola, pugile, lamentarsi di, pantófole, dodici, tredici.

Французскiя: valise, pаrfum, signe, fauteuil, mur, blague.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]