Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
195.07 Кб
Скачать

18

Тэма 3

РАЗВIЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Ў СВЯТЛЕ ГIСТОРЫI I ЛIТАРАТУРЫ

I хто карэннямi сваiмi

глыбей у зямлю стараецца ўлезцi,

у таго галава ледзь не

да самага сонейка даходзiць.

Змiтрок Бядуля

Паходжанне i развiццё беларускай мовы яшчэ да гэтага часу абвеяна разнастайнымi мiфамi, асноўны з якiх — iснаванне агульнаўсходнеславянскай альбо старажытнарускай мовы, адкуль нiбыта i пайшлiся мовы беларуская, руская i ўкраiнская. Паспрабуем разабрацца ў супярэчлiвасцi гэтых мiфаў.

1. Праславянскi дапiсьмовы перыяд

(к. III тыс. да Н.Х. — VI ст.): праславянская мова

Славяне вылучылiся з iндаеўрапейскага адзiнства, рухаючыся з паўднёвага захаду на поўнач i ўсход. На гэтым этапе супольнага жыцця яны засялялi тэрыторыю памiж Дняпром i Вiслай, паўночнай мяжой была рака Прыпяць, а на поўднi iх рассяленне даходзiла да прадгор’яў Карпатаў. Ва Усходняй Еўропе жылi балцкiя i фiна-угорскiя народы, якiх i асiмiлявалi славяне. Апошняя хваля масавай славянскай мiграцыi на землi сучаснай Беларусi прыпадае на VI ст. Аселi тут пераважна плямёныкрывiчоў(Падзвiнне i паўночнае Падняпроўе),дрыгавiчоў(паўднёвая i цэнтральная частка сучаснай Беларусi) iрадзiмiчаў(Пасожжа).Iхнiя дыялекты былi вельмi блiзкiмi да гаворак заходнiх суседзяў(будучых палякаў, чэхаў, славакаў, украiнцаў). За час iснавання праславянская мова зазнала iстотныя змены: лексiка значна ўзбагацiлася ўласнымi словаўтварэннямi, часткова запазычаннямi з балцкiх, германскiх, iранскiх i iншых моваў. Праславянская мова не мела пiсьмовай фiксацыi, стан i развiццё яе рэканструююцца параўнальна-гiстарычным мовазнаўствам (лексiку ўмоўна пазначаюць так: *domъ, *golva, *medъ, *lьnъ, *darъ, *gostь, *matere).

Як вядома, праславянская мова зведала выразнае дыялектнае чляненне. Беларускi лiнгвiст, доктар Янка Станкевiч сцвярджаў, што дыялект, з якога развiлася беларуская мова, узнiк на пачатку нашай эры, у нетрах праславянскай мовы (памiж I i V стст.). Навукоўца абгрунтоўваў гэтую тэорыю як кампаратыўным шляхам (параўноўваючы розныя славянскiя мовы), так i спасылаючыся на даследаваннi аўтарытэтных славянскiх мовазнаўцаў, напрыклад, чэшскага прафесара Олдржыха Гуера, якi адзначаў, што сучасныя славянскiя мовы выйшлi непасрэдна з праславянскiх дыялектаў. Беларускi прафесар Вiктар Мартынаў на падставе таго, што прабеларускi дыялект з’яўляецца адным з самых старажытных на пачатку I ст., сцвярджае нават беларусiзацыю балтаў1. Варта адзначыць, што ў сучасным беларускiм мовазнаўстве падобная тэорыя набывае ўсё большую колькасць прыхiльнiкаў. Аднак яшчэ доўгi часпрабеларускi дыялект,як i iншыя праславянскiя дыялекты, iснаваў у вуснай форме.

2. Агульнаславянскi пiсьмовы перыяд (VII—хii стст.): стараславянская мова

На землях Усходняй Еўропы ў VIII—Х стст. адбываецца працэс утварэння першых дзяржаваў. Крывiчы i дрыгавiчы ўтварылi Полацкае i Турава-Пiнскае княствы. Полацкае княства(862 г.) — першая дзяржава славян-крывiчоў, што была ўтворана на некалькi стагоддзяў раней за Маскоўскае. Полацкае княства мела ключавыя геапалiтычныя пазiцыi на шляху “з варагаў у грэкi” (Паўночная Еўропа — Вiзантыя), было адным з найбуйнейшых i наймагутнейшых княстваў Усходняй Еўропы, якое паважалi ў еўрапейскiм свеце i якое супернiчала з Ноўгарадам i Кiевам у аб’яднаннi земляў. Полацкае княства адстаяла сваю незалежнасць ад Кiеўскага, у складзе якога праiснавала ўсяго 50—70 год. На адной карце ХIII ст., што змяшчаецца ў гiстарычным атласе Польшчы Яўхiма Лялевеля (1847 г., Лейпцыг), Полацкае княства пазначаецца як Полацкая Рэспублiка (што сведчыць на карысць наяўнасцi пiсьменнасцi i заканадаўства ў крывiчоў, бо iначай княства не назвалi б Рэспублiкай).

У IХ ст. адбываецца актыўны працэс хрысцiянiзацыi славянскiх земляў (992 г. — стварэнне Полацкай епархіі; хрышчэнне беларускiх земляў), што адыграла як станоўчую ролю (далучэнне да хрысцiянскiх каштоўнасцяў, сiстэматызацыя пiсьменнасцi), так i адмоўную (амаль поўнае знiшчэнне дахрысцiянскiх пiсьмовых крынiц, помнiкаў паганскай культуры: хрышчэнне было гвалтоўнае, адначасова з iм iшло разбурэнне капiшчаў, святых гаёў). Нягледзячы на апошняе, доказаў iснавання пiсьма ў славянаў да Х ст. засталося нямала: пачатковае пiсьмо тыпу “чэрт i рэзаў”, пра якое ёсць ускоснае сведчанне ў балгарскага вучонага манаха Храбра (к. IХ — пач. Х ст.); запiсы наведвальнiкаў з арабскiх краiн, якiя адзначалi, што бачылi ў славянскiх каплiцах надпiсы iмёнаў багоў i запiсы малiтваў; звесткi наконт спробаў перадачы славянскай мовы грэцкiмi лiтарамi. Усё гэта дае навукоўцам падставы меркаваць, што дзесьцi ў VIIVIII стст. славяне запазычылi грэцкае пiсьмо, на базе якога склалася сваё, якое пазней было толькi перапрацавана i ўдасканалена асветнiкам Кiрылам i яго паслядоўнiкамi.

Аднак, у сувязi з тым, што тутэйшыя пiсьмовыя помнiкi дахрысцiянскага часу былi вынiшчаныя, стараславянская мова з’яўляецца найстаражытнейшай лiтаратурна-пiсьмовай мовай славянаў. Яна належыць да паўднёваславянскай падгрупы славянскiх моваў, зафiксаваная ў помнiках Х— ХI стст., што працягвалi лiтаратурную традыцыю перакладзеных у IХ ст. з грэцкай мовы асветнiкамi Кiрылам ды Мяфодзiем i iх вучнямi хрысцiянскiх царкоўных кнiг (найбольш з сяр. ХI ст., бо з Х ст. дайшлi толькi асобныя надпiсы на прадметах, некаторыя дамовы Русi з Вiзантыяй). У яе аснове —паўднёвамакедонскi (салунскi) дыялект старабалгарскай мовы,а таксама яна мае шмат агульнага з праславянскай мовай, паўплывала на рускую мову, асаблiва на яе сiнтаксiс i лексiку. На беларускую мову ўплывала толькi ў старажытны перыяд. Збераглiся спiсы кiрыла-мяфодзеўскiх перакладаў Х—ХI стст., напiсаныяглаголiцай2(“Кiеўскiя лiсткi”, Зографскае, Марыiнскае i Асеманiева евангеллi, “Зборнiк Клоца”, “Сiнайскi псалтыр”, “Сiнайскi трэбнiк”) iкiрылiцай(“Савава кнiга”, Супрасльскi рукапiс, Астрамiрава евангелле, Енiнскi апостал, Тураўскае евангелле i iншыя). З ХI ст. у кожнага славянскага народа стараславянская мова пачала выступаць у мясцовых рэдакцыях, якiя прынята называцьцаркоўнаславянскай мовай. Гэта важна памятаць пры чытаннi царкоўнаславянскiх тэкстаў: адзiн i той жа ўзор беларус, рускi, серб, балгарын, чэх, паляк будуцьчытаць кожны па-свойму,як калiсьцi, так i цяпер, паколькiвымаўленне амаль не мяняецца цягам стагоддзяў(г. зн., як яно сфармiравалася ў I—V стст., такое яно i цяпер). Увогуле ж да нашага часу захавалася каля тысячы рукапiсаў канца Х—ХIV стст. У залежнасцi ад iх прызначэння вылучаюцьтры стылi тагачаснай лiтаратурнай мовы:

1) царкоўна-кнiжныстыль прадстаўлены найбольшай колькасцю пiсьмовых помнiкаў. Самым раннiм з’яўляецца славутаеАстрамiрава евангелле,перапiсанае са стараславянскага арыгiнала ў 1056—1057 гг. дыяканам Рыгорам на замову наўгародскага пасаднiка Астрамiра. Таксама вядомыяЧудаўскi ды Яўгенаўскi псалтырыХI—ХII стст., наўгародскiяслужбовыя мiнеi1095—1097 гг. (хатнiя чытанкi па месяцах i днях) i iншыя. Разам з перапiсанымi богаслужбовымi тэкстамi ўзнiкалi i арыгiнальныя творы царкоўнай белетрыстыкi —казаннi, павучэннi, жыццi святых(“Казанне пра Барыса i Глеба”, “Жыццё Хвядоса Пячорскага”, “Жыццё Еўфрасiннi Полацкай”). Атрымлiвае пашырэнне iперакладная гiстарычная лiтаратура(“Хронiка” Георга Амартала). Узорам аратарскай мовы гэтага часу з’яўляецца“Слова пра закон i ласку Божую”мiтрапалiтаЛарыёна(1037—1050),“Пасланне прасвiтару Хаме”мiтрапалiта (1148—1155)Клiма Смаляцiча(Фiлосафа), творы епiскапаКiрылы Тураўскага, якi жыў у 2 пал. ХII ст. i пры жыццi зваўся Залатавусным. Мова гэтых твораў — царкоўнаславянская. Рысы беларускай мовы сустракаюцца ў iх спарадычна;

2) свецка-мастацкi стыль найбольш поўна адлюстроўваецца ў творах арыгiнальнай мастацкай лiтаратуры i летапiсах. Гэта “Павучэнне” Уладзiмiра Манамаха, якi вылучаўся асаблiвай жорсткасцю да беларускiх земляў (к. ХI — пач. ХII стст.), “Маленне” Данiлы-вязня, “Задоншчына”, першы летапiс “Аповесць мiнулых гадоў” (складзены ў ХII ст.), славутае “Слова пра паход Iгаравы” (к. ХII ст.), у якiм змешчаны звесткi пра полацкiх князёў (напрыклад, пра Усяслава Чарадзея). У мове гэтых твораў ужо заўважаецца сiнкрэтызм кнiжнай ды гутарковай мовы;

3) справавыстыль прадстаўлены“Рускай праўдай”— першым афiцыйным зводам права старажытнай Русi. Звод быў складзены ў ХI ст. пры Яраславе Мудрым (сыне Рагнеды), але захаваўся ў некалькiх больш познiх спiсах. Таксама вядомыя разнастайныя дароўныя, дамоўныя, устаўныя граматы. Каля 480 выяўленых пры раскопках старажытнарускiх гарадоў дакументаў i прыватных лiстоў на бяросце ХI—XV стст., таксама як i надпiсы на прадметах побыту, сведчаць, што ў старажытнай Русi пiсьменнасць была пашырана не толькi сярод феадалаў, духавенства, але i сярод простых гараджан, жанчын. Мова ж справавой пiсьменнасцi заходняй Русi больш абапiралася на народна-размоўны варыянт. Менавiта таму навукоўцы лiчаць, што ўжо з ХII ст.прабеларускi дыялектробiцца папулярным у славянскiм свеце.

Такiм чынам, разгалiнаваная сiстэма стыляў далёка не сведчыць на карысць iснавання т. зв. агульнаўсходнеславянскай мовы: кнiжная ды гутарковая мовы i зараз не адно i тое ж. Тым больш, што нават тыя навукоўцы, якiя лiчаць яе асобнай, не могуць налiчыць у ёй больш як 8 фанетычных адрозненняў ад мовы стараславянскай. Да параўнання: памiж беларускай i рускай мовамi маецца 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагiчныя i больш як два дзесяткi сiнтаксiчных. Ужо не кажучы пра лексiчныя, якiя нiхто не лiчыў. Тагачасныя ж творцы маглi ўставiць нейкае вядомае ад нараджэння слоўца, асаблiва калi не знаходзiлася адэквата. Тым i тлумачацца адступленнi ад мовы Пiсання ў пэўных творах. Такiм чынам, варта прызнаць:агульнаўсходнеславянскай цi старажытнарускай мовы — агульнай мiждыялектнай мовы ўсходнiх славянаў (т. зв. “кiеўскага кайнэ”) — нiколi не iснавала:нi пiсьмовай, нi гутарковай. Тое, што нам засталося ад “Кiеўскай Русi” на паперы, напiсана на стараславянскай (царкоўнаславянскай), мове Бiблii. Iначай i быць не магло. Мова Бiблii, як i яна сама, у тыя часы лiчылася святой i адзiна магчымай для пiсьмовага выкарыстання. Стараславянская мова ва Усходняй Еўропе выконвала тую ж ролю, што i лацiнская ў Заходняй.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]