Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
195.07 Кб
Скачать

4. Старабеларускi фальклорна-дыялектны перыяд (1696 г. — пач. Хiх ст.): старабеларуская вусная мова

Заняпад старабеларускай пiсьмовай традыцыi ў нашай гiсторыi выразна звязваецца з заняпадам Вялiкага княства Лiтоўскага, што сталася наступствам Трынаццацiгадовай вайныз Маскоўскай дзяржавай (1654—1667). Бадай, нiводны народ Еўропы не перажываў гэткага дэмаграфiчнага i вытворчага рэгрэсу, як беларусы: загiнула больш як палова даваеннага жыхарства, пусткаю ляжала палова ранейшага ворыва. Гаспадарка краiны апынулася ў жудасным стане, глыбокi заняпад ахапiў усе сферы жыцця. Нутраны разлад у краiне паглыбляўся ў вынiку абсалютызацыi “шляхецкiх вольнасцяў”(liberum veto),абвастрылiся мiжканфесiйныя канфлiкты, узмацнiлiсяпрацэсы апалячвання. У вынiку ў1696 г. была прынятаяпастанова Варшаўскага Сойму наконт вядзення справаводства толькi па-польску.

З гэтага часу беларуская мова працягнула сваё iснаванне толькi ў гутарковым маўленнi сялян, у шматлiкiх вусных помнiках фальклору, а таксама ў якасцi ўставак у польскамоўныя драматычныя творы дзеля вылучэння i характарыстыкi вобразаў беларусаў, персанажаў гэтых твораў (“Камедыя” Каятана Марашэўскага, пастаўленая сучасным Малым тэатрам; “Доктар па прымусе” Мiхала Цяцерскага ды iншыя iнтэрмедыi). Нягледзячы на гэта, не варта занiжаць беларускiх лiтаратурных дасягненняў эпохi позняга Барока (2 пал. XVII — 1 пал. XVIII ст.), калi вусная ананiмная паэзiя сталася адным з найбольш папулярных вiдаў мастацкай творчасцi. Яна пачала актыўна пашырацца ў асяроддзi дробнай шляхты ды мяшчан i дэмакратызавацца. Беларуская паэзiя пераходнага перыяду адчула моцнае ўздзеянне фальклору i пад яго ўплывам набыла новыя якасцi i рысы, жанрава ўзбагацiлася (узнiклi гумарыстычныя творы, iнтымная лiрыка i iншае), узмацнiлася яе сувязь з жывым народным словам. Вусная народная творчасць шырока бытавала ў розных шматмоўных рукапiсных зборнiках, частка з якiх дайшла да нашага часу. Адзiн з найбольш цiкавых i багатых —Аршанскi зборнiкпачатку XVIII ст. У iм змешчана больш як 60 вершаваных твораў на беларускай мове (яго ў пач. ХХ ст. адкрыў у бiблiятэцы Чартарыйскiх у Кракаве, дзе зборнiк зберагаецца i зараз, А. Брукнер, а найбольш грунтоўна вывучаў А. Мальдзiс). Таксама вядомыВаршаўскi зборнiк, Курнiцкi зборнiк,некалькiМаскоўскiх зборнiкаўi iншыя. Акрамя таго, у 2 палове XVIII ст. ствараюцца прыватнаўласнiцкiя тэатры: Радзiвiлаў у Нясвiжы (творы Францiшкi Уршулi Радзiвiл) i ў Слуцку, Зорыча ў Шклове, Агiнскага ў Слонiме, Тышкевiчаў у Свiслачы i ў Плешчанiцах. Праўда, спектаклi iшлi пераважна на польскай, iтальянскай, нямецкай, французскай мовах.

Лёс саслаблай краiны тым часам быў вырашаны: у 1772 г. адбыўся I падзел Рэчы Паспалiтай, а крыху пазней, 3 траўня 1791 г. Варшаўская Канстытуцыя, абвяшчаючы Рэч Паспалiтую унiтарнай дзяржавай, юрыдычна лiквiдавала Вялiкае княства Лiтоўскае. Зразумела, гэта стала магчымым толькi таму, што нашая арыстакратыя зраклася сваёй мовы i прасяклася польскiм духам5. У 1793 г. Расiя анексавала i цэнтральную частку Беларусi (II падзел) — адказам на гэты гвалт стала вызваленчае паўстанне 1794 г. пад кiраўнiцтвам Тадэвуша Касцюшкi6, але яно было жорстка здушанае А. Суворавым. Разгром паўстання прывёў да III падзелу Рэчы Паспалiтай (1795), калi ў складзе Расiйскай iмперыi Беларусь канчаткова страцiла сваю дзяржаўнасць i нават сваю этнiчную назву, пераўтварыўшыся ў “Северо-Западный край”, тэрыторыя якога была падзелена на генерал-губернатарствы. Беларусы разглядалiся афiцыйнай навукай як руская народнасць, а беларуская мова — як дыялект вялiкай ды магутнай рускай мовы.

Такiм чынам, ад 1696 г. амаль 200 гадоў наша мова iснавала толькi ў вуснай форме, пад сялянскiмi стрэхамi. I менавiта селянiну мы павiнны зараз пакланiцца за тое, што ён увесь гэты час ашчадна нёс да нас цяпло матчынай мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]