Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 5.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
93.18 Кб
Скачать

5

Тэма 5

ФАНЕТЫЧНАЯ СIСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. АРФАЭПIЯ1

Беларуская мова спалучае ў сабе дзiўную мяккасць,

а зрэдку i цвёрдасць, замiлаваную пяшчотнасць i

шырокую магутнасць, плаўную спеўнасць i хуткую

дынамiчнасць, старажытнасць i маладосць...

У гэтай мове гучыць сэрца i душа народа,

добрага, сцiплага i сумленнага.

Радзiм Гарэцкi

Лiнгвiсты лiчаць, што мова кожнага народа адлюстроўвае гукавобраз прыродынацыянальнага ландшафту, ментальнасць народа. Адной з адмысловых рысаў фанетычнай сiстэмы беларускай мовы з’яўляецца яеагульная ненапружанасць(галосныяо/эў рускай мове рэдукуюцца, скарачаюцца [мълако], а ў беларускай — не: аканне i яканне), што стварае ўражанне большайзапаволенасцi беларускага маўлення, надае меладычнасць i спеўнасць. Яшчэ Адам Мiцкевiч, чытаючы ў 1840 г. лекцыi ў Сарбоне, называў беларускую мову самай мiлагучнай з усiх славянскiх моваў. А згодна з даследаваннямi сучасных лiнгвiстаў, беларуская мова сярод усiх моваў светупаводле меладычнасцiзаймае другое месца пасля iтальянскай.

Вусная мова займае даволi значнае месца ў жыццi людзей. Яна абслугоўвае не толькi бытавыя зносiны, але i навуку, iнфармацыйную сферу. Яна гучыць з экрана тэлевiзара, са сцэны тэатра, на сходах, нарадах i г.д. Кожнаму чалавеку даводзiцца казаць больш, чымсьцi пiсаць. Бываюць днi, калi мы анi разу не бярэм у рукi алоўка цi асадкi, але наўрад цi прыгадаем дзень, каб не давялося размаўляць. Таму зразумела, якое вялiкае значэнне для кожнага чалавека мае арфаэпiя. Правiльнае лiтаратурнае вымаўленне спрыяе лёгкаму засваенню пачутай думкi, лепшаму паразуменню з суразмоўцам. Звярнiце ўвагу, калi чалавек фанетычна правiльна гаворыць, мы гэтага як бы i не заўважаем i ўсю ўвагу скiроўваем на сэнсавы бок маўлення, i наадварот, любое парушэнне вымаўленчай нормы засяроджвае нашу ўвагу на знешнiм баку выказвання, i тым самым мы горш успрымаем i разумеем тое, што чуем, цяжэй пранiкаем у сутнасць думкi. Гэта вiдавочна. Тым не менш, мы не заўсёды надаем належнае значэнне гэтаму баку мовы”(Паводле Л. Сямешкi).

Фанетыка— навука пра гукi маўлення. Iх у нашай мове45:6 галосныхi39 зычных.

Транскрыпцыя — спецыяльны спосаб запiсу, што дакладна перадае жывое маўленне.

Артыкуляцыя— дзейнасць маўленчых органаў, неабходная для вымаўлення гукаў.

Артыкуляцыйная база — уласцiвыя носьбiтам мовы звычкi руху маўленчых органаў (асаблiвасцi роднай мовы выяўляюцца пры гаворцы на iншай мове: акцэнт).

Асiмiляцыя — прыпадабненне ў маўленнi гукаў аднаго тыпу ў межах слова цi словазлучэння.

Фанетычнае слова— словазлучэнне “службовае слова + + самастойнае”, у межах якога дзейнiчаюць правiлы асiмiляцыi i якое мае агульны нацiск (з лесу, не чуе).

Правiлы вымаўлення зычных гукаў у моцных пазiцыях

(гук вымаўляецца выразна: сады)

  • Вельмi мяккiя з’/с’/дз’/ц’:зелле, зерне, зёлкi, зiмка, зiмовы, зцець, зяленiва, зямля; сейбiт, сена, серп, серэнада, сiмвал, сiмфонiя, сiнтэз, сюжэт, сюрпрыз, Сёмуха, сiвер, сябар, сёлета, сядзiба; цень, цяцерка, церабiць, церушыць, цяснiна.

Пяць коцiкаў, кроцiкаў i бегемоцiкаў пайшлi ў госцi да яноцiка.

Госцi, госцi, госцi, хтосьцi ёсць, няма кагосьцi. Госцi, госцi, госцi, хтосьцi з кiмсьцi дзесьцi штосьцi.

  • Зацвярдзелыя ж/ш/дж/ч/р/ц (артыкуляцыя афрыкат дж/ч: язык шчыльна прыцiскаецца да альвеол верхнiх пярэднiх зубоў i з сiлай адштурхоўваецца ад iх). На месцы [дж] не павiнна быць [ж]: негля[ж]у,агля[дж]у!На канцы запазычаных словаў [дж] аглушаецца да [ч]:кале[ч], катэ[ч], iмi[ч], Джор[ч].

Джаз, джала, джунглi, джын, джынсы, джып, джэм, Вiрджынiя, Джакарта, Азербайджан, сяджу, гляджу, хаджу, ваджу, агледжу, наладжу, папярэджу, ураджай, бюджэт, нараджэнне, адраджэнне.

Чабор, чапля, чапрак, чапяла, чарада, чарадзей, чарот, чарга, ча-ча-ча, чмель, човен, чорт, чужынец, чуллiвы, чыхаўка, чыгунка, чысцец, чэзнуць, лiсточак, пянёчак, дзянёчак, галубочак, радочак.

Захацела Джэма джэму: хоць намаж ты джэмам Джэму. Есцi джэм той пачала — Джэму ўджалiла пчала.

Чалавеча, чалавеча, чаму часам плачаш, а часам скачаш?

  • Афрыкаты дз/дз’таксама вымаўляюцца як адзiн гук:дзед, Дзяды, дзядоўнiк, дзень, дабрыдзень, дзяньдобры, дзеяч, дзiва, дзiвак, дзiчка, дзюба, дзябёлы, дзядзька, дзядзiна, дзякуй, дзяннiца, дзьмухавец, дзятва, дзяўчына, дзяўбцi, дзылiнкаць.

  • Фрыкатыўнае [γ] вымаўляем у большасцi беларускiх словаў ([γ]эта!), але ў некаторых маем выбухное [ґ]:аґрэст, вярґiня, ґаза, ґазнiца, маґазын, ґазета, ґанак, ґарсэт, ґестка, ґалiфэ, ґвалт, ґвалтоўны, ґвалтаўнiк, ґiльза, ґiпс, ґонта, ґарнец, ґiрса, ґузiк, джыґiт, смараґд, цуґлi, цэґла, шваґер, шваґерка, ґонґ, ґуз, ґузак, няґеґлы, зґрабны; вэдзґаць, джґаць, абрызґлы; мазґi, мазґавы, Мазґо, абмазґаваць, бразґаць, бразґотка, Бразґуноў, розґi, рэзґiны.

  • Ўвымаўляецца выразна i нiколi не пераходзiць у [в], [ф] або [л]:траўка, аўтобус, ты ўсё зрабiў, я ўзяў, былi ўчора.

Правiлы вымаўлення зычных гукаў у слабых пазiцыях

(гук вымаўляецца невыразна: са[т])

  • Асiмiляцыя па звонкасцi/глухасцi: звонкiя на канцы i перад глухiмi аглушаюцца(мё[т], ка[с]ка, кла[т]ка, грэ[п]цi),а глухiя перад звонкiмi азванчаюцца(лi[дж]ба, мала[дз’]ба, бара[дз’]бiт, ка[з’]ба, про[з’]ба, но[з’]бiт).

  • Асiмiляцыя выбухных(д-т) /афрыкат(дз-ц-дж-ч):лё[ч]чык, на[ч] чым, на кве[ц]цы, у ло[ц]цы.Але:яечня, ручнiк, сталiчны, булачны, малочны, пшанiчны, смачны, сланечнiк, сунiчнiк (рус. конечно → бел. вядома, зразумела, безумоўна, бясспрэчна, відавочна).

  • Асiмiляцыя свiсцячых(з-с-дз-ц) /шыпячых(ж-ш-дж-ч):[ш]шытак, [ж]жаць, ра[ш]чулiць, [ж] жартам; вучы[с’]ся, пытае[с’]ся, збiрае[с’]ся, радуе[с’]ся, як мае[с’]ся, нава[с’]ся (наважся), не парэ[с’]ся (не парэжся); на до[с]цы, урэ[с’]це, нарэ[с’]це (прыйшлi), нарэ[c’]це (хлеба), нама[с’]це (хлеб маслам); на рэ[ц]цы, на пе[ц]цы, да[ц]цэ, праба[ц’]це, забяспе[ц’]це, зазна[ц’]це; чэ[с]кi, пары[с]кi, пра[с]кi, латы[с]кi, ня[с’]вi[с]кi, ры[с]кi, нарве[с]кi, со[с]кi, Астро[с]кi.

Купiла Кацечка качачку. Кацечка качачку купала, качачцы казала: “Красуня качачка ў Кацечкi”.

  • Асiмiляцыя па цвёрдасцi/мяккасцi(вельмi мяккiяз’/с’/дз’/ц’/н’перад мяккiмi зычнымi):[з’]мена, [з’]вер, про[з’]вiшча; [с’]нег, пе[с’]ня, рада[с’]ць, а[с’]пект; [дз’]веры, [дз’]ве, су[дз’дз’]я; [ц’]вiк, [ц’]вёрды, ба[ц’]вiнне; на фро[н’]це, гартэ[н’]зiя, малi[н’]нiк; [с’ц’]вердзiць; [з’] вераю, [з’] лесу, [с] пе[с’]няй, бе[з’] мяне, бе[с] цябе; а таксама на пры[з’]бе, як па[з’]бегчы, на вы[с’]пе, як по[с’]пех, у па[с’]ме, як [с’]мелы, у арганi[з’]ме, як [з’]мена.

Перад ётавымi галоснымi е [jэ], ё [jо], ю [jу], я [jа], i нацiскное [ji] — гук [з’] памякчаецца ётам [j]: [з’jэ]зд, [з’jа]ва, ра[з’jу]шаны.

Выключэнне: з/с не змякчаюцца перад г’/к’/х’: згiнуць, скiнуць, схiлiць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]