Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 4.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
122.88 Кб
Скачать

8

Тэма 4 мадэлi моўнага этыкету беларусаў

Мы — апошняе пакаленне натуральных беларусаў.

Кожнае беларускае слова мы бачылі ў расе.

А пазнейшыя пакаленні бачылі тыя словы

загорнутымі ў цэлафане.

Рыгор Барадулін

Першае, з чым iмкнецца пазнаёмiцца кожны чалавек пры вывучэннi новай для яго мовы, гэта словы i звароты ветлiвасцi. Яны ўпрыгожваюць зносiны памiж людзьмi, задаюць тон кожнай размове. Гэты тон можа быць узвышаным альбо, калi чалавек не валодае моўным этыкетам, занiжана-грубаватым. Нiзкая культура маўлення можа лёгка сапсаваць настрой, а высокая — запраграмаваць станоўчыя эмоцыi. У кожнай мове ветлыя фразы адмысловыя, iх спецыфiканепарыўна звязана з гiсторыяй i менталiтэтам пэўнага народа. Сучасны стан беларускага вербальнага этыкету, на жаль, не адлюстроўвае поўнай карцiны. З цягам часу мова згубiла пэўную эмацыйнасць, дакладнасць, адметнае семантычнае нюансаванне. Зараз мы карыстаемся спрошчанымi клiшаванымi фразамi.

Прывядзем узоры з гiсторыi. На Беларусi iмёны па-бацьку на -вiчда часоў расiйскай рэкрутчыны масава не ўжывалiся: яны ўзнiклi i ўсталявалiся толькi ў XVIII—ХIХ стст.Для блiжняга азначэння ўжывалiся, напрыклад, наступныя канструкцыi: нежанатага сына Васiля Мiхневiча клiкалi Пётра Васiлёнак Мiхневiчык (Мiхнеўчык), а жанатага — Пётра Васiлёнак Мiхневiч (хлопец пераймаў радавое прозвiшча толькi тады, калi рабiўся галавой сваёй уласнай сям’i); незамужнюю дачку Васiля Мiхневiча клiкалi Ганна Васiлянка Мiхневiчанка, а замужнюю — паводле прозвiшча яе мужа (напрыклад Апанасовiча): Ганна Васiлянка Апанасовiчыха.На Беларусi былi распаўсюджаныясуфiксы: -онак, -ёнак; -анок, -янок; -анка, -янка, -ышка, -iшка. Iмёны па-бацьку з такiмi суфiксамi на пэўным этапе перайшлi ў разрад прозвiшчаў (Васiлёнак, Мiхалёнак цi Мiхалок, Антанёнак). А вось суфiксы -оў, -еў i -iн, -ын абазначалi толькi прыналежнасць: Пётра —Васiлёў сын. Дарэчы, у некаторых iншых мовах (напрыклад, у лiтоўскай) падобная адпаведнасць прозвiшча жонкi цi дачкi прозвiшчу мужа цi бацькi захавалася як лiтаратурная норма да нашага часу: Adomaitis (Адамовiч) — Adomaitiene (Адамовiчыха / Адамовiчава) — Adomaityte (Адамавiчанка).

У наш час у афiцыйных рускамоўных колахдамiнуе рускi зварот з iмем па-бацьку: Пётра Васiлевiч, Ганна Васiлеўна. Часта яны супадаюць з тыповымi беларускiмi прозвiшчамi на -iч (Андрусевiч), што не ўхваляецца лiнгвiстамi.

У беларускамоўных колах замест iмя па-бацьку актыўна выкарыстоўваюцца наступныя ВЕТЛЫЯ ЗВАРОТЫ: спадар (паходзiць ад слова ‘гаспадар’: Вялiкiм Гаспадаром называлi Вiтаўта Вялiкага), спадарыня (замужняя жанчына), спадарыч (нежанаты хлопец; падобная семантыка ў iншых мовах амаль не сустракаецца!), спадарычня (незамужняя дзяўчына), спадарства (вялiкая аўдыторыя або сямейная пара), спадару (клiчная форма, на пiсьме ўжываецца заўсёды з клiчнiкам)1.

У звароце непасрэдна да чалавека гэтая форма ўжываецца з iмем: спадар Андрусь, спадарыня Арына, спадарычня Паўлiнка, шаноўнае спадарства (зварот да аўдыторыi), спадарства Андруся i Арыны (муж i жонка), спадару Андрусе (клiчная форма).

У гаворцы пра чалавека гэтая форма ўжываецца з iмем альбо з прозвiшчам: спадар Чыгорскi, спадарыня Чыгорская, спадарычня Чыгорская, спадарства Чыгорскiх, спадару Чыгорскi. Непасрэдна да чалавека так казаць няветлiва.Без iмя альбо прозвiшчагэтая форма гучыць вульгарна:Гэй, спадару!

Падобныя формы мае большасць еўрапейскiх народаў: англ. мiстэр — мiс — мiсiс, фр. месье — мадэмуазель — мадам, ням. Гер — Фройляйн — Фрау, iт. сiньёр — сiньярына — сiньёра, iсп. дон — донья, польск. пан (бел. пан — рус. барин) — панна — панi, рус. гаспадзiн — гаспажа. Варта адзначыць, што своеасаблiвы зварот да незамужняй дзяўчыны ў некаторых мовах ужо лiчыцца архаiзмам з прычыны эмансiпацыi жанчын i таму амаль не ўжываецца (як ням. Фройляйн). Зараз беларусы могуць назваць “спадарыняй” i незамужнюю. Формы спадарычня i спадарыч не маюць iмператыўнага характару ў сучаснай мове, з’яўляюцца архаiзмамi, аднак пры асабiстым жаданнi носьбiтаў мовы яны могуць выкарыстоўвацца.

Скарочаныя формывыглядаюць наступным чынам: спадар —Сп. (можа ставiцца перад назвай пасады:Сп. дырэктар), спадарыня —Спн., спадарыч —Спч., спадарычня —Спчн., спадарства —Спв. Найчасцей яны выкарыстоўваюцца ў лiставаннi, дзе пiшуцца з вялiкай лiтары, як i ў iншых мовах. Напiсанне з вялiкай лiтары поўных формаў пакуль неўсталяванае ў сучаснай беларускай мове, аднак дапушчальнае (пры асаблiвай павазе да пэўнай асобы).

Таксама не iснавалараней у беларускай мове iформаў на “ты” i “Вы” пры звароце да асобы.Аналагам звароту на “ты”,што лiчыўся дрэнным тонам, выступала форма“Сам”:Добра Самi кажаце! Куды Самi iдзяце?Форма была больш ветлiвай, чымсьцi сучасны зварот на “ты”, асаблiва калi ставiлася ў множным лiку ў адносiнах да адной асобы. На сёння яна не функцыянуе i захавалася выключна ў фразах устойлiвага тыпу:

Як Сам маешся [маjэс’с’а]? Паходзiць ад фразы: як маеш сябе? Рус. Как дела? Анг. How are you?

Сам пры сабе(у добрым фiзiчным стане)! Рус.Хорошо!Анг.ОК!Зараз па-беларуску можна адказаць i так:Нiшто сабе! Выдатна! Цудоўна!НорАкрамя таго, слова Сам захавалася i ў значэннi “гаспадар, гаспадыня”:Як Сама скажа, так i будзе. Сам загадаў.

Аналагам звароту на “Вы”выступала форма“Ваша”: Блага, Ваша, кажаш! (рус. Плохо говорите!). Паходзiць яна ад фразыВашамосць(рус. Ваше Величество) i з’яўляецца найбольш ветлiвай, чымсьцi зварот на “Сам”. Звярнiце ўвагу на тое, што дзеяслоў пры гэтай форме ўжываецца ў адзiночным лiку. Рускамоўная множналiкавая форма на “Вы” ў дачыненнi да адной асобы вельмi моцна высмейвалася беларускай iнтэлiгенцыяй ХIХ ст.: В. Дунiн-Марцiнкевiч у адным са сваiх твораў нават назваў яе “выкаючым маскалiзмам”. Форма на “Ваша” была гнуткай, мела выразную радавую дыферэнцыяцыю, напр.:спадар Адась прасiў Вашэць(рус. Вас) /Вашэцю(рус. Вас)патэлефанаваць сёння. Як бачым, руская мова такога адрознення ў родзе не мае. Мажлiва, гэтая шматфункцыянальнасць i дазволiла форме “Ваша” захавацца ў мове аж да сённяшняга часу (Ваша — Вы; Вашэць цi Вашаць — Вы, Спадар; Вашэця — Вы, Спадарыня; Вашэцi — Спадарства; вашэцеў, вашэцева (м. р.) i вашэцiн, вашэцiна (ж. р.) — ваш, ваша). На жаль, ужытак яе вельмi абмежаваны вузкiм колам сапраўдных знаўцаў жывой беларускай мовы. Сярод шырокага ж кола яна знаходзiцца на стадыi выжывання, паколькi ў сучасных слоўнiках не адлюстраваная. Аднак зрэдку яе можна пабачыць у лiтаратуры2, адмысловым беларускамоўным друку i Iнтэрнэце. Цяжка сказаць, цi вернецца ў актыўны лексiкон беларусаў завядзёнка звяртацца замест “Вы” — на “Ваша”, але ведаць, што i гэтак па-беларуску кажуць — варта (табл. 1).

Табліца 1

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]