Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Доп приложения в прогр пед практики 4 курс.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
04.05.2019
Размер:
695.81 Кб
Скачать

Урок беларускай мовы ў 1 класе

Тэма: Занятак у вольны час

Тып урока: вывучэнне новага матэрыяла

Форма правядзення: урок з элементамі тэатралізаванай пастаноўкі

Мэты: - пазнаеміць са словамі і выразамі па тэме “Занятак у вольны час”,

- выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі;

- развіваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых,

- садзейнічаць правільнай арганізацыі вольнага часу.

Абсталяванне: кубік, машынка, пірамідка, лялька, малюнкі: дзеці чытаюць, малююць; маскі казы і дзеда; малюнкі да казкі; хустка, невялікі плот, прыказка, словы для слоўнікавай работы.

План урока

1. Арганізацыйны момант (1 мін)

2. Актуалізацыя ведаў (4 мін)

3. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты (1 мін)

4. Вывучэнне новага матэрыялу (23 мін, 2 мін з іх - фізмінутка)

5. Вынік урока (4 мін)

6. Рэфлексія (2 мін)

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Уявіце, што перад вамі стаіць запаленая свечка. Давайце задуем яе ціхенька і спакойна. Рэзка. Зноў ціхенька і спакойна.

2. Актуалізацыя ведаў. Маўленчая размінка

- Вы ўжо ведаеце шмат беларускіх слоў і асаблівасці некаторых беларускіх гукаў. Паслухайце, калі ласка, скорагаворку. Скажыце, які гук часцей за ўсё паўтараецца ў ёй?

Рыбак Рыгор рыбачыў на рацэ.

- Якія асаблівасці гэтага гука мы ведаем у беларускай мове?

- Давайте паўторым скорагаворку разам. (2-3 разы з паскарэннем, звяртаючы ўвагу на вымаўленне гука [р])

3. Паведамленне тэмы, мэты.

- Сення мы з вамі пазнаемімся з новым выразам – вольны час, новымі словамі, якія падкажуць, чым можна займацца ў вольны час. Навучымся вымаўляць гэтыя словы, ужываць іх у мове. А таксама, паслухаем новую казку.

4. Вывучэнне новага матэрыяла.

  1. Лексічная работа (словы і выразы: цацкі, лялькі, вольны час, чытаць, маляваць, гуляць)

  • Паглядзіце, калі ласка, на дошку. Назавіце прадметы, якія на ёй намаляваныя (кубік, машынка, пірамідка)

  • А хто ведае, як мы можам назваць іх адным словам ў беларускай мове? (Цацкі.)

  • У маёй руцэ вось якая прыгожая цацка. А называюць яе – лялька.

  • А чым займаюцца дзеці на малюнках?

  • Скажыце, калі дзеці могуць гуляць з цацкамі, маляваць, чытаць?

  • Як вы разумееце выраз: вольны час? Паслухайце верш і скажыце, дзе дзеці праводзілі вольны час, што яны рабілі?

На каньках.

Вечар, лед у агнях,

А над елкай – месяц.

Едуць, едуць на каньках

Міхасек з Алесем.

- А чым вы займаецеся ў вольны час?

  1. Аўдзіраванне.

- А яшчэ ў вольны час і , нават, на ўроку дзеці любяць слухаць казкі. Казачнік Бай прапануе вам паслухаць загадку і даведацца, хто будзе галоўным героем нашай казкі.

З барадою, а не стары,

З рагамі, а не бык,

Дояць, а не карова. (Каза)

Фізмінутка

Козачка белая па гародзе бегала (бег на месцы)

Аб’елася лебяды, нарабіла бяды (сагнуцца, узяўшыся за жывот)

Баднула бабулю (галавой у парах дакрануцца да суседа),

патаптала цыбулю (патупаць нагамі),

Пашматала часнок,брык-скок, брык-скок (падскокі).

  • Казка называецца “Каза-манюка”

  • Як вы лічыце, каго называюць манюкай?

Слоўнікавая работа:

крынічка – родник,

кропелька – капелька

хустка – платок

плот – забор

апранаць - одевать