Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя беларускага сялянства. Т.2..docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
311.93 Кб
Скачать

6. Сялянская гаспадарка

У другой палове XIX ст. тэхнічная аснашчанасць сялянскай гаспадаркі ў цэлым была невысокая. Сяляне, як і раней, апрацоўвалі зямлю галоўным чынам сахой і драўлянай бараной. На пачатку 70-х гадоў яны ўжываліся ў сялянскай гаспадарцы ўсіх 290 (42,3%) валасцей Беларусі, па якіх захава- ліся звесткі аб прыладах апрацоўкі глебы. Для рыхлення яе выкарыстоў- валася і болып старажытная прылада — смык, г. зн. барана, зробленая з яловых плашак з доўта абрубленым суччам. 3 названай колькасці валасцей ён адзначаны ў 12 (4,1%) валасцях усходніх паветаў3. На Беларускім Палес- сі сустракалася другая старажытная барана («вершаліна»), што ўяўляла сабой верхавіну елкі з доўгім завостраным суччам\ Гэтыя бароны скарыс- тоўвалі болыпай часткай для апрацоўкі выпаленых, расчыпгчаных з-пад ле- су (ляда) зямельных участкаў.

Сельскагаспадарчыя машыны на сялянскіх палях практычна адсутні- чалі. Усюды сеялі ўручную. Збожжа і траву таксама ўбіралі ўручную — сярпом, касой, граблямі. Абмалочанае зерне правейвалі ручным спосабам — простай шуфлікавай лапатай (пгуфлік, веялка) .

Найважнсйшай прычынай тэхнічнай адгггаллпіі сялянсклга ва ў парэформснны гісрыяд з'яўлялІся нсражыткі прыгоннттн-і ад перш за ўсё адпрацовачная сістэма панскай гаснадаркі.

Разам з тым з рапвіццём рыначных супячпй, у'»мацж:нін;м праігк /

лажэння сялянства, пашырэннсм пасевауоульоы і лсну, увядч«;ннг.м,(

шннн

сеяння сялянская зсмляробчая тэхніка стала паляпшацпа. Уь//Ач»лка лепшаныя прылады апрацоўкі глсбы. Яны ўжываліся галоўнь/м чын>,м , можнымі вярхамі вёскі і з кожным годам атрымлівалі ўсс большзд р^г, 1 сюджанне. На пачатку друтога парэформеннага дзссяцігоад ія з 290 валасцей плугі і бароны з жалезнымі зубамі сустракаліся ў сялян Я Ш ласцей. Акрамя таго, у цэлым па сельскай гаспадарцы (сялянскай і скай) адзначана з'яўленне плугоў і жалезных барон у 7 валаецях К сял». дзіне 90-х гадоў XIX ст. з кожных 100 абследаваных сялянскіх гаспадао^ Гродзенскай губ. апрацоўку зямлі плутам шырока практык.ава/л 25 гасаа. дарак, Мінскай — 21, Віцебскай — 19, Магілёўскай — 17. Заможныя гасда- даркі выкарыстоўвалі найпрасцейшыя сельскагаспадарчыя машыны Ш конныя і ручныя малатарні, веялкі, крупадзёркі, а ў паўночных і ўсходндг ільнаводчых паветах — ільнамялкі. У многіх сялян меліся таксама сячкав^ ні2. Такім чынам, у парэформенны перыяд на Беларусі бьгў пакладзена пачатак тэхнічнага перааснашчэння сялянскага земляробства.

У гэты перыяд у сялянскай гаспадарцы амаль паўсюдна панавала тра- дыцыйная трохпольная сістэма земляробства з адпаведным сеБазваротам (азіміна, ярына, папар), нізкай агрыкультурай, пераважна збожжавым ха- рактарам вытворчасці, недастатковай удзельнай вагой пасеваў бульбы і асабліва кармавых траў. На пачатку 70-х гадоў з 360 (52,3%) абследаваных валасцей Беларусі, па якіх ёсць звесткі аб сістэмах земляробства, трох- полле практыкавалі сяляне 341. воласці (94,7%)3. Папарнае трохполле ня- рэдка суправаджалі архаічныя, прымітыўныя формы земляробства — двухполле, пасека (ляда) і аблога. Пры двухполлі штогод уся зямля, што апрацоўвалася, засявалася азімымі і яравымі культурамі. Пры пасечным і аблогавым земляробстве яе абраблялі нязменна на працягу шэрагу гадоу без угнаення да спусташэння глебы, а затым уключалі ў асноўны, трох- польны севазварот або (радзей) закідвалі, ператваралі ў ялавіну. На пачат- ку другога парэформеннага дзесяцігоддзя двухполле адзначана ў сялян 37 (10,3%) абследаваных валасцей, пасека — 90 (25%), аблога — 45 (12,5%) ва- ласцей4. Найболып часта яны сустракаліся ва ўсходніх і паўднёвых (па- лескіх) паветах.

Захаванне ўсіх гэтых адсталых форм земляробства ў сялян тлумачы- лася слабай тэхнічнай узброенасцю сялянскай гаспадаркі, пераважнай вы- творчасцю збожжа і асабліва адсталымі аграрнымі адносінамі. Асноўным -гормазам у развіцці сялянскага земляробстпа з'яўляліся шр&ЖЫ'Л$ пры- гонніцтва на вёсцы, у першую чаргу панаванпе панскай зямельпай улас- насці і абумоўленыя ёю малазямелле пераважнай болыпасці сялян \ працоўкі, а таксама цераспалосіца і далёказямелле, абшчыннае ўллр$СШ& ворнай, сенакоснай зямлёй (наўсходзе Беларусі) і землекарыстанне (агуль- ныя пашы на папарных і пажніўных палетках), прымацаванне селяніна да

надзела.

У той жа час з развіццём гандлёвага, капіталістычнага земляробства, скарыстаннем палепшаных прылад працы, ростам бульбаводства, з'яўлен- нем травасеяння трохпольная сістэма земляробства ў сялянскіх, галоўным чынам заможных, гаспадарках пачала выцясняцца болей прагрэсіўнымі спосабамі апрацоўкі зямлі. Мноства іх уводзілі чатырохполле з культурай бульбы, практыкавалі пасевы кармавых траў. Сяляне падсявалі іх да азі- міны і ярыны ў сістэме трохполля ці высявалі на асобных невялікіх зямель- ных участках. Культура кармавых траў на палях трохпольнага севазвароту ператварала яго ў палепшанае трохполле. Увядзенне канюшыны і іншых шматгадовых траў у севазварот на купленых землях і выкупленых надзе- лах азначала пераход да інтэнсіўнай пладазмеНнай сістэмы земляробства. Але лік заможных сялянскіх гаспадарак з пладазменай быў невялікі.

3-за недахопу пашаў, сенажацей і малалікасці жывёлы палеткі асноў- най масы сялян угнойваліся дрэнна. Арганічныя ўгнаенні ў неабходнай колькасці ўжывала толькі заможнае сялянства. У канцы XIX ст. з развіц- цём капіталізму, паляпшэннем агратэхнікі ў сялян з'явіліся мінеральныя (суперфасфат, касцяная мука, гіпс), зялёнае (лубін) і іншыя ўгнаенні. Ад- нак яны не атрымалі яшчэ шырокага распаўсюджання і сустракаліся пера- важна ў заможных гаспадарках1.

Вынікам адносна слабай тэхнічнай аснашчанасці і панавання адсталай трохпольнай сістэмы земляробства ў сялян, недастатковага ўгнаення боль- шай часткі сялянскіх палёў былі значная страта ворнай Прасторы, спуста- шэнне глебы, нізкая якасць земляробЧай працы, невысокая ўраджайнасць.

Вядучай галіной сялянскай гаспадаркі было земляробства. Сялянская земляробчая вытворчасць насіла пераВажна збожжавы характар. Асноў- ным напрамкам яе з'яўлялася вытворчасць збожжа (жыта, авёс, ячмень, пшаніца і інш.). Частка сялянскага збожЖа паступала на рынак.

3 60-х гадоў XIX ст. па 1900 г. пасевы збожжа на сялянскіх надзельных землях Беларусі ўзраслі з 1 727 432 да 2 140 079 дзес., або на 23,9%. Пашы- рэнне іх.было абумоўлена хуткім павелічэннем сялянскага насельніцтва, узрастаючым попытам на зерне з боку гарадскога насельніцтва і пралета- рызаванай вясковай беднаты, узмацненнем рыначных сувязей сялянскай гаспадаркі ва ўмовах капіталізму. Праўда, у зазначаны перыяд удзельная вага збожжа на надзельнай зямлі панізілася з 91,7 да 86,5% з прычыны болып інтэнсіўнага пашырэння пасяўных плошчаў пад бульбай і кармавы- мі травамі. У сялянскай гаспадарцы пры яе болей нізкай таварнасці, моцнай разворанасці зямель рост пасяўной плошчы ачімага і н(>ан*л'>і праходзіў значна больш павольна, чым у панскай. 3 1В81 па 1 899 г нлгхцц, збожжавых на сялянскіх надзельных землях ГЗеларусі ныраслі но прыватнаўласніцкіх — на 35,7%'. Апрача пасеваў на надзельнлй зшм сяляне тут к пачатку XX ст. засявалі яшчэ звыш 400 тыс. дзес, збож^ Ш арандаваных пазанадзельных і купленых землях . Яны складалі нг* за 1/5 да надзельных. 3 улікам гэтых пасеваў на долю сялянства к ум\\у, XIX ст. прыпадала да 75% усіх пасеваў збожжавых.

Найважнейшай харчовай культурай у сялян было азімае жыта, яко<- займала каля паловы надзельнай пасяўной плошчы збожжа. Жытні хлеб з'яўляўся галоўным прадуктам харчавання беларускага селяніна. 3 яравых збожжавых найбольшае значэнне ў сялянскай гаспадарцы мелі авес і ячмень.

У параўнанні з пасевамі прыкметна хутчэй узрастаў збор збожжа, з 60-х па 90-я гады ўключна яго сярэдні штогадовы чысты збор (г. зн. за вылікам насення) на сялянскіх надзельных землях Беларусі павялічыўся з 27 372 тыс. да 57 079 тыс. пуд., ці ў 2,1 раза. Харчовае становішча сялянства некалькі палепшылася.. Апераджальны рост збору збожжавых сведчыць, што павелічэнне іх вытворчасці ў сялян, хоць і ў меншай меры, чым у па- мешчыкаў, адбывалася болыпай часткай шляхам інтэнсіфікацыі збожжа- вай гаспадаркі. Інтэнсіфікацыя вытворчасці ўсюды вяла да росту ўраджай- насці сялянскіх палеткаў. За адзначаны час сярэдняя ўраджайнасць збож- жа на сялянскіх надзелах 5 заходніх губерняў паднялася з 24 да 36 пуд | дзесяціны, або вырасла ў 1,5 раза3. Яна ўзрасгала дзякуючы пашырэнню пасеваў бульбы (папярэднік збожжавых), увядзенню ў севазварот карма- вых траў, паляпшэнню тэхнічнай узброенасці земляробства і ўгнаення глебы.

Аднак рост вытворчасці збожжа назіраўся галоўным чынам ў замож- ных гаспадарках. У сялян-сераднякоў і асабліва вясковай беднаты пашы- рэнне пасеваў, павелічэнне ўраджайнасці і збору збожжавых былі значна меншыя за прыведзеныя вышэй сярэднія паказчыкі. Так, у 80-я гады XIX ст. ураджайнасць асноўных збожжавых культур (жыта, азімая і яравая пша- ніца, авёс, ячмень) на палях заможных сялян 5 заходніх губерняў складала сам-4—5, а на ўсёй сялянскай надзельнай зямлі — у сярэднім сам-3,54. Маючы болып рабочай і прадукцыйнай жывёлы, удасканаленыя прьь\ады, заможнае снляпства лппіп угпойішло, піі|хіцоўп«л«і глсбу і кмууючы і п-у- му атрымлівала болей пысокія ўраджоі,

Рост вытворчасці збожжа і бульбы йршёў да нпкаторага нншіліч'мня выхаду хлсба на душу нассльміцтва. 3 мач.ітку 60-х гадоўдв юшрд 90-х т, Беларусі чысты астатак усіх збожжавых, бабовых і бульбы (у шраяодое ш хлеб) на душу сялянскага насельніцтва абодвух полаў | мадмольмых 'іямоль павялічыўся з 12,5 да 16 пуд. 3 гэтай колькасці да 1/4 ішло ма корм своЙскаЙ жывёле і птушцы (фураж), пэўная частка паступала на продаж для анлаты падаткаў і розных гаспадарчых расходаў, а ў заможных сялян — перш за ўсё для атрымання прыбытку. Між тым, па разліках дарэвалюцыйных эканамістаў і статыстыкаў, чалавеку патрэбна было ў год на харчаванне як мінімум 18—20 пуд. збожжа . 3 надзельных зямель паступала не больш за палавіну харчовага збожжа і бульбы, неабходных для сялянскага насель- ніцтва. Сяляне не мелі іх нават у маштабе афіцыйнай, галоднай харчовай нормы Цэнтральнага статыстычнага камітэта (13 пуд,). 3 улікам купленай і пазанадзельнай арандаванай сялянамі зямлі к пачатку XX ст. на Беларусі чысты збор збожжа (уключаючы бульбу) складаў каля 18,7 пуд. на душу сялянскага насельніцтва. Паколькі, як адзначана вышэй, значная частка яго ішла на нехарчовыя патрэбы і на рынак, сяляне (бедната і часткова сераднякі) адчувалі недахоп харчовых прадуктаў.

Рост вытворчасці збожжа ў сялянскай гаспадарцы быў недастатковы і не задавальняў мінімальных патрэбнасцей пераважнай большасці сялян. Ураджайнасць збожжавых на сялянскіх палетках у цэлым заставалася не- высокай. У парэформеннае 40-годй,зе на надзельных землях 5 заходніх гу- берняў яна была ў сярэднім прыкладна на 12% ніжэйшая, чым на прават- наўласніцкіх. Па ўраджайнасці збожжа на сялянскіх надзельных землях названыя губерні займалі адно з апошніх месцаў у Еўрапейскай Расіі3. Адносна ўраджайныя гады тут нярэдка змяняліся неўраджайнымі. Асаблі- ва часта неўраджаі былі ў першае парэформеннае дзесяцігоддзе, якое ў харчовых адносінах з'яўлялася працягам галодных 40—50-х гадоў. У гэты перыяд на сялянскіх надзельных землях усіх 5 заходніх. губерняў з кож- ных 3 гадоў 2 гады былі неўраджайныя. Неўраджаі, хаця і радзей, назіра- ліся на Беларусі таксама ў наступныя дзесяцігоддзі4. Нізкую ўраджайнасць болыпасці сялянскіх палёў абумоўлівалі адсталая агратэхніка, архаічныя прылады земляробства, трохполле, недахоп угнйеішяў, дрэнмед сення і ўзмацнялі стыхійныя бедстпы (праліўныя дажджы, грал/абоі і лд» ** Адчуваючы вялікі недахоп харчопых прадуктаў, сяляін- 'ікартл*,, * * дапамогай да так званых сельскіх запасных магазінаў, дчс пнш ** былі трымаць пэўны запас збожжа ці з дазволу ўрада суму грошай на выпадак неўраджаю. Магазіны ствара&І па селі/ мадах шляхам узносу пэўнага збожжавага паю. Штогод сяля н<: ны былі ссыпаць па 4 пуды збожжа на душу абодвух полаў, Але гтта памога была недастатковая, асабліва пры неўраджаі. Запасы збо магазінах скарачаліся. У апошняе дзесяцігоддзе XIX ст. у параўнаад^ першым парэформенным дзесяцігоддзем у 5 заходніх губернях янц а меншьь\іся з 18,2 млн. да 15,7 млн. пуд. (13,7%), а колькасць збожж* < разліку на дупгу сялянскага насельніцтва абодвух полаў панізілася з да 2,8 пуд. Ад 20 да 50% гэтага збожжа знаходзілася ў пазыцы і нядоіміш У неўраджайныя гады сяляне часта не вярталі яго восенню з новап ўраджаю. Якасць збожжа, што захоўвалася ў магазінах, была нізкая. Хапі човы капітал сялян зазначаных губерняў у 60-я гады складаў штогод у гя. рэднім каля 2 млн. руб.1

Істотнай галіной сялянскага паляводства Беларусі з'яўл5ілася развядзен- не бульбы. Яна ўжывалася ў першую чаргу на харчаванне і, складаючы вялікую дапамогу збожжавым, стала для сялян другім хлебам. Значная колькасць яе ўжавалася таксама на корм жывёле, асабліва для адкорму свіней. Сяляне, пераважна заможныя, частку бульбы пастаўлялі на найслі- жэйшыя бровары і крахмальна-патачныя заводы, на рынак.

У эпоху капіталізму культура бульбы на сялянскіх землях атрышяа шьфокае распаўсюджанне. Праўда, у 60-я — пачатку 70-х гадоў XIX ст. як і перад рэформай 1861 г., адны сяляне саджалі яе на палях і агародах, дру- гія — яшчэ толькі на агародах у невялікай колькасці д\я дамашняга спажы- вання. У прыватнасці, на пачатку другога парэформеннага дзесяцігодізя з 109 валасцей беларускіх паветаў Віленскай і Віцебскай губержяўі па якіх маюцца звесткі пра пасадкі бульбы, у 84 яе вырошчвалі на полі і агароізе, ў 6 — толькі на полі і ў 19 — толькі на агародзе. 3 названай агульнай коль- касці валасцей у 85 бульбяныя клубні ўжываліся выключна д\я сваіх пат- рэб2. Сяляне Слуцкага павета Мінскай губ. у сярэдзіне 60-х гадоў атрым- лівалі з агародных участкаў 1/3 ураджаю бульбы3. Аднак з узмацненнем рыначных сувязей, ростам народанасельніцтва, развіццём жывёлагадоўл: вытворчасць яе ў сялянскай гаспадарцы хутка пашыралася і дасягкула значных памераў. У канцы XIX ст. бульба ў беларускіх сл\ян скрозь ста\а галоўным чынам палявой культурай.

к пачатку XX ст. параўналыіа з 60-мі гадамі XIX ст, на «й зямлі Беларусі пасош.і бульбі.і ныраслі з 84 844 д.і 24'І'УУі дзес,, або ў 2,9 раза, а ўдзельная вага іх у пасяўной плошчы — з 4,5 да 1.і,Н%. У 1899 г. пасевы яе па рэгіёнах вагаліся ад 8,2 да 11,7%'. Узрастаіше н*<:я'/ной плошчы пад бульбай ішло намнога хутчэй, чым павелічэнне пасеваў збожугл- вых. Пашырэнне іх, адноснае выцясненне збожжавых з'яўляюцца паказчьхкам развіцця капіталізму ў сялянскай земляробчай вытворчасці. Рост пасяўной плошчы пад бульбай вёў да палепшання тэхнічнай аснашчанасці сялянска- га земляробства і агратэхнікі, замены традыцыйнага трохполля папарна- прапашнымі чатырохпольнымі севазваротамі. Сялянская буржуазія, як і па- мешчыкі, пашыраючы скарыстанне наёмнай працы, павялічвалі свае пры- быткі пры дапамозе зніжэння цаны ўтрымання рабочай сілы за кошт бульбы2. Пасевы ж бульбы на сялянскіх купленых землях нават к пачатку 900-х га- доў былі невялікія — 4% да надзельных3. 3 улікам іх да адзначанага часу на Беларусі сялянам належала каля 67% агульнай пасяўной плошчы бульбы.

У параўнанні з пасевамі болып высокім быў рост збору бульбы. У 90-я га- ды XIX ст. параўнаўча з першым парэформенным дзесяцігоддзем сярэдні штогадовы чысты збор яе на сялянскай надзельнай зямлі Беларусі вырас з 15 208 тыс. да 69 325 тыс. пуд., г. зн. у 4,6 раза, а ў разліку на душу сялян- скага насельніцтва — у 2,4 раза. Высокія тэмпы павелічэння збору бульбы сведчаць не толькі пра хуткае пашырэнне яе пасяўной плошчы, але і пра інтэнсіфікацыю бульбаводства ў сялян, рост ураджайнасці4.

У другой палове XIX ст. па велічыні вытворчасці бульбы ў сялян Бела- русь побач з Прыбалтыкай з'яўлялася найбуйнейшым рэгіёнам у краіне. У 60-я гады на яе прыпадала каля 13% пасеваў і 12% збору бульбы на сялян- скіх надзельных землях Еўрапейскай Расіі, у 90-я гады — па 14%1 У назва- ных рэгіёнах былі самыя высокія зборы бульбы ў Нечарназёмнай паласе ў разліку на аднаго чалавека ў сялянскай сям'і. У адрозненне ад збожжавых па зборах яе з дзесяціны надзельнай зямлі Беларусь належала да ліку рэ- гіёнаў еўрапейскай чаагкі краіны з сярэднім узроўнем ураджайнасці гэтай культуры5. Якасць бульбы ў 5 заходніх губернях была вышэйшая, чым у болыпасці іншых губерняў Еўрапейскай Расіі. У канцы 80—90-х гадах па сярэдняй вазе чвэрці бульбы (9,4 пуд.), што вырошчвалі на надзельных землях, яны апераджалі пераважную болыпасць губерняў зазначанага рэ- гіёна6. Побач з надзельнай зямлёй к пачатку XX ст. сяляне Беларусі збіралі прыкладна 4,7 млн. пуд. бульбы на купленых землях. дкрамя надзельнай, сяляне ссялі лйн на арандаданьгх пазанвдзвльннх і купленых землях. У першыя гады XX ст. ма Беларусі плошча гт.іх нжермў была роўная прыкладна 18,6 тыс. дзес.', ці 28,5% пасеваў на надэ*льш»й зямлі1. Штогадовы выхад ільновалакна з арандаваных 1 кугілемж сялянамі зямель у названы час складаў у сярэднім каля 400 тыс. гіуд., або да 1/4 яго збору на сялянскай зямлі. Чыстыя зборы льнасемя з гэтых зямель дасягалі больш за 300 тыс. пуд., г. зн. звыш 1/5 іх агульнай велічыні.

Найболей шырокае распаўсюджанне льнаводства атрымала на паўноч- ным усходзе і поўначы Беларусі. У парэформенны перыяд найбуйнейшым ільнаводчым рэгіёнам з'яўляліся беларускія паветы Віцебскай губ. На на- дзельнай зямлі іх пасевы лёну займалі 4,5—5,5% агульнай пасяўной пло- цхчы3. Яшчэ вышэйшая была ўдзельная вага такіх пасеваў на купленай зямлі. у гэтым рэгіёне культура лёну мела пераважна прамысловы, гандлёва- капіталістычны характар, таварная маса яго ўзрастала. Вытворцам тавар- нага лёну выступала галоўным чынам заможнае сялянства. Пры апрацоўцы яго багатыя сяляне звярталіся да найму рабочай сілы, шырока скарыстоў- валі льнамялкіі Па абсалютных валавых зборах ільновалакна ў 60—90-я га- ды XIX ст. Віцебская губ. займала важнае месца ў Еўрапейскай Расіі. Ганд- лёвае льнаводства істотна развіта было таксама ў беларускіх паветах Ві- ленскай (выключаючы Лідскі) і ў шэрагу паветаў Магілёўскай губерняў. У астатніх рэгіёнах лён не іграў прыкметнай прамысловай ролі і ўжываўся большай часткай на дамашнія патрэбы.

У цэлым тэмпы росту сялянскага льнаводства з'яўляліся невысокімі. У 80—90-я гады XIX ст. у шэрагу мясцовасцей Беларусі часамі назіралася нават скарачэнне пасеваў лёну. Гэта тлумачылася перш за ўсё падзеннем цэн на льновалакно, выкліканым у сваю чаргу выцясненнем ільняных тка- нін болей таннымі і прыгожымі баваўнянымі, злоўжываннямі перакуп- шчыкаў ільняной прадукцыі, якія абагачаліся за кошт сялян — пастаўшчы- коў лёну. Сяляне нярэдка скарачалі плошчу лёну з-за недахопу зямельных угоддзяў і моцнага спусташэння ім глебы, што неспрыяльна адбівалася на ўраджайнасці збожжавых і бульбы. Развіццё льнаводства стрымлівалі і высокія арэндныя цэны пры здачы зямлі пад лён, што даводзілі да галечы вясковую беднату.

Побач з лёнам другой важнай гандлёвай раслінай у сялянскай гаспа- дарцы былі каноплі, якія служылі сыравінай для пяньковай прамысловасці. Як і лён, яны з'яўляліся галоўным чынам сялянскай культурай і высяваліся пераважна на агародах. На Беларусі пасевы каноплі былі сканцэнтраваны ў асноўным у Магілёўскай губ., асабліва ў яе паўднёвых паветах, дзе яны мелі вялікае прамысловае значэнне. У 60-я гады ў губерні пасевы сялян- скіх канапель дасягалі 10,6 тыс. дзес. (84,6%). У першыя парэформенныя дзесяцігоддзі яны скарачаліся ўсуня іі ныцж ікмнк'м імпугмлічі равым, а пяньковых палотнау і парусіны - оолын тпнііымі Н

тканінамі і джутам. Пянькоішя канаты замянялі болой моцнмчі |р|||ШЯ| У канцы XIX Сті з ажыўлоннем пяньковай прамыслонасці п^сіеўнад^^*^ канапель пачала хутка пашырацца. К 1899 г. у гіараўнанні і іййі г^і1 лянскай надзельнай зямлі Беларусі яна вырасла з 8695 да 26 497 Я 3 разы. У 80—90-я гады 85—87% гэтай плошчы па-ранейшаму прыпаддж* Магілёўскую губ» У парэформенны перыяд пасевы канапель на сядццо^ надза\ах складалі 0,4—1,1% пасяўной плошчы1. На сялянскіх куіцццц^ зем,\ях Бе.\арусі яны былі невялікія і складалі ў першыя гады XX ст. надзельных2.

Збор пянькі сялянамі Магілёўскай губ. у другой палове 60-х гадоўбт роўны штогод у сярэднім каля 340 тыс. пуд. Па абсалютных памерах агуд^. ных збораў яе ў гэты час губерня ўступала толькі Арлоўскай, Чарніга^ скай, Курскай і Смаленскан губерням3. Ураджаннасць пянькі ўзрасталц у 90-я гады адносна 60-х гадоў XIX ст. на сялянскай надзельнай зямлі русі яна паднялася ў сярэднім з 18—20 да 24,4 пуд. з дзесяціны, або зд 28,4%. 3 пашырэннем пасеваў і ростам ураджаннасці выхад пянькі па&ялН- ваўся. У 90-я гады на сялянскіх надзелах Беларусі штогод яе атрымлівалі § сярэднім звыш 500 тыс. пуд. Апрача таго, з гэтых зямель збіралі больш за паўмільёна пудоў канаплянага семя4.

Важнай галіыой сялянскай гаспадаркі, цесна звязанай з земляробствам, з'яўлялася жывёлагадоўля. Яна забяспечвала сялян арганічнымі ўгнаення- мі для палеткаў, неабходнай цяглавай сілай (коні і валы), прадуктамі харча- вання (мяса, малако, тлушчы). Пэўная колькасць жывёлы і прадуктаўжы- вёлагадоўлі ішла на продаж.

У другой палове XIX ст. у сялянскай гаспадарцы Усходняй Беларуеі рабочай жывёлай служылі галоўным чынам коні, Заходняй і Цэнтральнай — валы і коні. 3 1870 па 1900 г. пагалоўе рабочых коней (ва ўзросце 5 гадоў і старэй) у беларускіх сялян павялічылася з 580 482 да 723 037 галоў (24,5%|, К пачатку 900-х гадоўу сельскай мясцовасці на долю іх прыходзілася 77,8% усіх коней. Кожныя 100 сялянскіх двароў валодалі ў сярэднім 110 коньмі Па колькасці іх вылучалася Магілёўская губ., дзе было сканцэнтравана болей за 2/5 сялянскага конскага пагалоўя, а кожныя 100 сялянскіх двароў мелі ў сярэднім 160 коней5. У цэлым па забяспечанасці коньмі адносна колькасці насслыпцтва Боларусь уступала болміпісці рэгШ/шў Ііўрнпай- скай Расіі. Але нельга забываць, што па захадзе і ў ірнтрм нс тісля <ідмчны прыгону ў якасці вупражнай рабочай сілы мобач з коньмі працягвалі тырока скарыстоўваць валоў. На пачатку 70-х і адоў з 358 (52%) паласцсй, паякіх захаваліся звесткі, у 186 (51,9%) сяляне анрацоўвалі зямлю валамі і ісоньмі, у 131 (36,6%) — выключна коньмі, у 41 (11,5%) — толькі валамі'. К пачатку XX ст. у сялянскай гаспадарцы Беларусі апошніх налічвалася нрык- ладна 263 666 галоў, ці 24,9% агульнага пагалоўя рабочай жьшёлы. У сялян цэнтральных паветаў валы складалі ў сярэднім 2/5 усёй рабочай жывёлы, заходніх — 1/3. Ва ўсходніх паветах іх трымалі ў невялікай колькасці2,

На большай частцы тэрьггорыі Беларусі сяляне шырока ўжывалі валоў для апрацоўкі палёў як менш патрабавальную да корму і больш танную для ўгрымання жывёлу, чым конь . Пры апрацоўцы зямлі валамі і коньмі вяду- чую ролю ігралі першыя з іх. Як і да рэформы 1861 г., аралі пераважна на валах, а коні служылі для баранавання палеткаў. Акрамя гэтага, апошніх выкарыстоўвалі ў сялянскай гаспадарцы для выканання розных работ (вы- вазка ўгнаенняў, звоз ураджаю ў гумно, перавозка розных грузаў)''. У ся- лянскай беднаты з-за недахопу рабочай жывёлы нярэдка для ўсіх палявых работ ужывалі толькі вала або каня5.

Разам з тым пры ўсім шырокім выкарыстанні валоў сялянамі пасля адмены прыгону іх паступова выцяснялі коні. Гэты працэс у значнай меры быў выкліканы ростам рыначных сувязей сялянскай гаспадаркі ў парэ- форменны перыяд. Валы з-за маларухомасці прыкметна ўступаюць коням у хуткасці пры перавозцы грузаў. Істотную ролю іграў таксама пераход многіх сялян ад сошнай апрацоўкі зямлі да плужнай, для якой як болей глыбокай і стараннай больш падыходзіць конь, чым вол, з прычыны яго лепшай рухавасці і спрыту6.

К пачатку 900-х гадоў у параўнанні з 1870 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы (уключаючы маладняк) у беларускіх сялян узрасло з 1 302 780 да 2 009 578 галоў, або на 54,2%. Зыходзячы з меркавання, што да адзначанага часу каровы складалі палову пагалоўя буйной рагатай жывёлы7, іх наліч- валася ў сялянскай гаспадарцы да 1 млн. галоў. За названы перыяд коль- касць галоў дробнай жывёлы (свіней, авечак, коз) у ёй павялічылася з 2 332 159 да 3 373 022, г. зн. на 44,6%. Свінаводства і грубашэрсная авечка- гадоўля з'яўляліся галоўным чынам сялянскімі галінамі жывёлагадоўлі. К канцу 90-х гадоў XIX ст. у сельскай мясцовасці Беларусі сялянам належала 2/3 буйной рагатай жывёлы і 4/5 дробшій. КоЖГОМЯ 100 сялямгкі мелі ў сярэднім 268 галоў буйной рагатай жыш-лм, 170 свім^й Шш 1 авечак і коз. Гадоўля жывёлы ў найбольшых ааадсрдх ' Ш

Мінскай і беларускіх паветах Віленскай губорняў, зодздцГт?®* № 1

лянскіх двароў прыпадала ў сярэднім адпаведпа 389 і і»ло'у Ш I гатай жывёлы, 241 і 238 — свіней, 299 і 398 — авечак і коч'.

Рост пагалоўя жывёлы ў сялян быў абумоўлены пашырэнксц йаг ворнай зямлі, што патрабавала гною, узмацненнем рыначных еушыж**' лянскай гаспадаркі, таварнай спецыялізацыяй апошняй на сшнз^дг. * малочнай і мясной жывёлагадоўлі ў канцы XIX ст., павелічэннем кол сялянскага насельніцтва. У парэформенны час Беларусь належала да §1 рэгіёнаў з параўнаўча развітой жывёлагадоўляй. Заходнія губерні зд дзіліся сярод губерняў еўрапейскай часткі краіны, у якіх колькасцьгал/ буйной рагатай жывёлы ў разліку на 100 чалавек насельніцтва былавь шэйшая, чым у сярэднім па Еўрапейскай Расіі. Па велічыні свінаводствй ліку свіней на душу насельніцтва яны побач з Правабярэжнай Украінай займалі вядучае становішча ў гэтым рэгіёне. Што да авечкагадоўлі, то яш з'яўлялася другараднай галіной сялянскай жывёлагадоўлі. Колькасць аве- чак у 5 заходніх губернях была адносна невялікая. Па ўдзельнай вазе авеч- кагадоўлі і ліку авечак на 100 жыхароў яны ўступалі большасці рэгіёнаў еўрапейскай часткі імперыі2.

У той жа час адносныя паказчыкі сялянскай жывёлагадоўлі пагарша- ліся. 3 1870 па 1900 г. у сялянскай гаспадарцы Беларусі колькасць рабочых коней на 100 чалавек насельніцтва паменшылася на 37,9%, на 100 дзес. ворнай зямлі — на 43,9%, буйной рагатай жывёлы — адпаведна на 26,6 і 33,6%, дробнай жывёлы — на 31,2 і 37,8%. Адначасова на 100 дзес. пашаўі сенажацей за адзначаны перыяд пагалоўе рабочых коней павялічылася на 69,3%, буйной рагатай жывёлы — у 2 разы, дробнай жывёлы — на 87,9%3. Гэты працэс быў выкліканы як абсалютным ростам колькасці жывёлы, так і скарачэннем кармавых сродкаў. У сувязі з вострым малазямеллем сяляне часта ператваралі пашавыя і сенакосныя ўгоддзі ў ворную зямлю. Пашаўі сенажацей не хапала, якасць іх была нізкая. Карэннымі прычынамі храшя- нага недахопу кармоў у сялян Беларусі, як і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі. -ддыў'. У гэты перыяд зпачна змізіліся цэш.і н<і збожж/і. У 1881 г. мнгдоь-.я ^сеньская цана пуда жыта ў заходніх іуб«рнях была роўнля 1 руб. § мп>( V 1887 г. — 51 кап., у 1888 г. — 53 кап. У 1891 г. у ін.ініку \ го'

аду, што ахапіў цэнтральныя губерні, Паволжа і іншыя рэгШ/ш 1'асіі, ц->- нЫ на збожжа павысіліся. Восеньская цана пуда жыта склала 1 руб. 21 клн. дднак ужо з 1893 г. пачалося новае зніжэнне цэн. У 1894 г. восеньская п,а- наПуда жыта склала 43 кап., у 1895 г. — 52 кагі. Такое ж становішча было з цэнамІ на авёс, ячмень2.

у 80-я гады XIX ст. таварная частка вытворчасці збожжа на Беларусі складала 4,5 млн. чвэртак, у 90-я гады — 5,1 млн. чвэртак'. На сялянскую гаспадарку ў гэты перыяд прыпадала прыкладна 25% усяго таварнага збожжа4. У першае дзесяцігоддзе яна давала штогод 1,1 млн., у друтое — 1,3 млн. чвэртак таварнай хлебнай прадукцыі. Хлебныя тавары з Беларусі, у тым ліку і з сялянскай гаспадаркі, мелі збыт як унутры краіны, так і за яе межамі. У 1896 г., паводле даных, што ахопліваюць ад 71 да 84% усіх пера- возак па чыгунцы, за мяжу з заходніх губерняў было вывезена 36,6% усіх хлебных грузаў, 35,4% накіроўвалася ў тыя ж заходнія губерні, астатнія — урозныя рэгіёны Расіі5.

Разам з тым у перыяд аграрнага крызісу, асабліва ў 90-я гады, Беларусь ператварылася з рэгіёна пераважна хлебнага вывазу ў рэгіён хлебнага ўвозу. Яна была ў значнай ступені выціснута з тых рынкаў, на якія ў 60—70-я га- ды пастаўляла збожжа. Аграрны крызіс азначаў рыначную спецыяліза- цыю сельскай гаспадаркі пераважна на малочнай жывёлагадоўлі.

Такім чынам, у парэформеннае 40-годдзе сялянская гаспадарка Бела- русі давала значную колькасць таварнага збожжа. Нават нягледзячы на неспрыяльныя абставіны, звязаныя з аграрным крызісам, сяляне Беларусі не зменшылі, а ў цэлым павялічылі пастаўкі яго на рынак у канцы XIX ст. Для большасці сялян продаж збожжа з'яўляўся вымушанай мерай, якая атрымала ў гістарычнай літаратуры назву вымушанай таварызацыі6. Прад- прымальніцкі характар насіў хлебны гандаль заможнай часткі сялянства.

Як паказана вышэй, у 60—90-я гады XIX ст. у сялянскай гаспадарцы Беларусі важную ролю адыгрывала вытворчасць лёну як тэхнічнай куль- туры. Цяжка пераацаніць значэнне льнаводства ў жыцці сялян, асабліва беларускіх паветаў Віцебскай губ. — галоўнага льнаводчага рэгіёна Бела- русі. Лён быў асноўнай прыбытковай крыніцай сялянскай гаспадаркі, дзякуючы якой выплачналіся розныя ПдДатКІ, Пр«ліі|шмал»,жм*| Іп названых паветах Віцебскай губ. мола лымнодс/-нл ў ч/іможнм/ > Шня прадавалі ў год ад 40 да 150 пуд. волакна. Што да бвднлтм, то % Ш

црадаваў па 10 пуд. валакна, некагорыя сяляпе ш®ат т ев, '

затрачаных на насенне'. У нязначнай колькасці яно ібын/іл»< я ^ выя перапрацоўчыя прадпрыемствы, у большасці сваой пу, а таксама на прадпрыемствы, размешчаныя за межамі БвларусЛ гіёна. Льняное семя мела добры збыт на мясцовых алейных за&одз* Р Ш

Але галоўным чынам ільнаводства Беларусі было цесна звя іонй - вазным, перш за ўсё знешнім, гандлем. Асноўнымі рынкамі збьггу ільнавоДства з'яўляліся Рыга, Коўна, Вільня, Лібава, Кенігсберг, м^ТТ У 1865 г. па рачных сістэмах з 5 заходніх губерняў было адпраўлена &|іу ладна 248,3 тыс. пуд. ільнянога валакна і пакулля, 428,4 тыс. пуд ільнад^ семя3. Асноўная маса гэтых тавараў прыпадала на Віцебскую губ. Буд^ўн. 1 ва чыгунак прывяло да таго, што яны адразу набылі вядучае стаковш» ў ільняным гандлі. Асабліва вялікае значэнне мела Дынабурга-Віцебск*, чыгунка. Яна сцягвала да сябе грузы не толькі з Беларусі, але і з руска і*. берняў. У1870 г. з беларускіх станцый чыгункі было адпраўлена 623 тыс. ауА валакна і 597 тыс. пуд. ільнянога семя, у 1873 г. — 727 і 1186 тыс. пуд. у тыя паказчыкі ўключаны таксама часткова і транзітныя перавозкі. У1373 г памянёная чыгунка па перавозцы льняных грузаў заняла другое месца ся- род чыгунак Расійскай імперыі4. Вялікай інтэнсіўнасці дасягнуў вываз ільняных тавараў з Беларусі ўнаступны перыяд. За 1876, 1878 і 1880 гт. бы- ло вывезена ў сярэднім пггогод 808 тыс. пуд. ільновалакна і 1171 тыс. пу» ільнянога семя. Вываз валакна перавышаў яго ўвоз ў 5,5 раза, І льшшога семя — у 8 разоў5.

У 80—90-я гады XIX сг. на Беларусі лён становіцца адной з найважнейшых культур, пгго вывозіліся. У1882—1890 гг.( за выключэннем 1883 і 1887 гг. т сярэднім штогод вывозілася каля 1,4 млн. пуд. ільнянога валакна, штоў 1,7 ра- за перавышала вываз другой паловы 70-х гадоў. У 1882—1888 гт. (выклю- чаючы 1883 і 1887 гг.) адпраўлялася ў год 1,3 млн. пуд. ільнянога сеж';. Беларускі рэгіён у 80-я гады займаў важнае месца ў вывазе валакна, на ягс долю ў 1886 г. прыпадала 11,8% усяго вывазу Расіі'. Расіі значную колькасць збожжа, лёну, лі.няпогн сл-мя,

гадоўлі. Усё гэта з'яўляецца сводчанном таг о бясс/;р0«ш«ра "І4>А

піталістычныя адносіны ў парэформенны мерыяд чраПілі Шачныя

ў сялянскай гаспадарцы. Рост рыначных сувязей садаейнічаў рд» .

сялянства.

8. Падаткі, плацяжы і павіннасці сялян

У парэформенны перыяд сялянства было абцяжарана |эознымі ца камі, плацяжамі і павіннасцямі, пераважная большасць якіх мел^ШI | ны, напаўпрыгонніцкі характар,узахаваўшы на сабе «вялізныя сл^йГ^ рэдневякоўя»1. Падаткі, плацяжы, натуральныя павіннасці з'яўляліся дднед, са спосабаў эксплуатацыі сялянскіх мас і падраздзяляліся земскія (сельскія), грамадскія. Казённыя зборы накіроўваліся на/гяр^--' ныя патрэбы, земскія — на дзяржаўныя мясцовыя, грамадскія — на расха- ды валасцей і сельскай грамады. Самымі вялікімі і цяжкімі для сялянсклг- насельніцтва былі казённыя зборы. Да іх належалі аброчны падатак, падуш- ныя і грамадскія зборы, дзяржаўны пазямельны падатак. На плечы сялян лёг асноўны цяжар падаткаў. Асобую разнавіднасць казённых падаткаў складалі выкупныя плацяжы — найбуйнейшы грашовы збор з сялянства парэформеннай Расійскай імперыі. Да пераходу на выкуп былыя панскія сяляне працягвалі ўносіць аброк сваім ранейшым уладальнікам.

Ільвіная доля грашовых збораў з сялянскага насельніцтва — аброчныя, а затым выкупныя плацяжы. Былыя панскія сяляне Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў з 1863 г. да складання выкупных актаў абавязаны былі пггогод уносіць аброку ў сярэднім ад 1 руб. 69 кап. да 1 руб. 88 кап. у залежнасці ад губерні. У Магілёўскай, беларускіх і рускіх паветах Відеб- скай губерняў, зыходзячы з сумы выкупных плацяжоў, павялічаных на 20%' аброк з іх у сярэднім на дзесяціну надзела быў роўны прыблізна 1 руб. 25 кан. Агульная велічыня аброчных плацяжоў былых панскіх сялян 5 заходніх гу- берняў, паводле прыкладных падлікаў, складала болей за 8 млн. руб. у год.

Дзяржаўныя сяляне да пераводу на выкуп плацілі аброчны падатак за карыстанне казённымі землямі. Разнавіднасцю яго з'яўляўся лясны пада- так — плата былых дзяржаўных сялян за лясны матэрыял і дровы з казён- ных дач. На пачатку 70-х гадоў у 5 заходніх губернях ён быў роўны ў ся- рэднім ад 0,8 да 3,9 кап. з душы мужчынскага полу. У гэтых губернях у 1867—1870 гг., калі аброчны падатак па акладу яшчэ не замянілі выкупны- мі плацяжамі, сярэдні гадавы памер яго (уключаючы лясны падатак) дася- гаў 1,2 млн. руб., або 64 кап. на дзесяціну надзельнай зямлі5.

Выкупныя плацяжы былых дзяржсіўпых і аедбліш» тшс.кіх г:ялян г,млі вельмі цяжкія. Аклад іх на былой пшіскіій ікісцы 5 эаходніх губорня'/ у 1862—^|1І1 гг- складаў штогод у сярэднім 3,8 млн. руб. Гмлі.шнн ч.х іп, п- тай сумы (2,3 млн. руб.) прыпадала на сялян Магілсўскай і Віцебскай г/ берняў'. Азе зніжэнне выкугшых плацяжоў па выкупных актах пдраўішль- на з устаўнымі граматамі было значна меншае, чым у цэнтральных і заход- ніх паветах Беларусі. У сапраўднасці выкупныя плацяжы былых данскіх сялян у першым рэгіёне былі яшчэ большыя. У тых выпадках, калі выкуп праводзіўся адпаведна добраахвотным выкупным пагадненнем, йа дамоў- ленасці паміж памешчыкам і сялянамі вызначаліся дадатковыя ўзносы да выкупной пазыкі. Яны не ўлічваліся афіцыйнай статыстыкай, і сума іх но- вядомая. Да выдання закона ад 2 лістапада 1863 г. аб ліквідацыі часова- абавязаных адносін у Магілёўскай губ. было заключана 528 такіх здзелак, якія складалі 13,5% усіх выкупных пагадненняў, у беларускіх і рускіх паве- тах Віцебскай — 78 (3,2%)3.

К пачатку XX ст. былыя панскія сяляне 5 заходніх губерняў унеслі 149,3 млн. рубТ4 выкупных плацяжоў5. Такі быў няпоўны памер даніны ся- лян прыгоннікам-памешчыкам і манархічнай дзяржаве ў парэформеннае 40-годазе за вызваленне. Выкупная пазыка, выдадзеная царскім урадам першым, была роўная 72,2 млн. руб.6 Значыць, згодна з няпоўнымі звест- камі, і да 1900 х.ліаступленне выкупных плацяжоў перавышала яе ў 2 з лішкам разы. Нягледзячы на вялікую суму рэалізацыі выкупу, сяляне наз- ваных гўберняў к пачатку 900-х гадоў пагасілі толькі 8,2 млн. руб. (11,2%) атрыманай ад дзяржавы выкупной пазыкі7. Былыя прыгонныя аплачвалі амаль выключна высокія працэнты па ёй. Замест 4% па зямельных пазы- ках, што пераважалі, сяляне па выкупу плацілі 5%. Апрача таго, яны што- год уносілі 0,5% ад сумы выдадзенай пазыкі на пагашэнне выкупнога капі- талу і 0,5%на выдаткі па выкупной аперацыі8.

Гадавы аклад выкупных плацяжоў былых дзяржаўных сялян 5 заходніх губерняў ў 1867—1900 гг. быў роўны ў сярэднім 1,1 млн. руб. К пачатку 900-х гадоў яны ўнеслі ў казну 36 млн. руб. выкупу9.

У 60—90-я гады XIX ст. на былой панскай і дзяржаўнай вёсцы зазна- чанага рэгіёна на выкупныя плацяжы прыпадала ў сярэднім 70% казённых сялянскага прыватнага землоўлада/шя ўнрвстў пн ^ ны збор з зямель, набытых сялянамі.

Дзяржаўныя і земскія падаткі былі нялікія і клаліся і іія рам на сямейны бюджэт. У першай палове 70-х іадсг| XIX <г,т. спанн». ! ій ходніх губерняў плацілі іх на суму ў 9,4 млн. руб,, што стадала Ш| душу сялянскага насельніцтва мужчынскага полу, ці 1 руб. 30 кўш, н4 сяціну прыдатнай надзельнай зямлі, і перавышала чысты даход @ яе'. Гіь^ да, «гэта даходнасць была вёлічыней умоўнай: пра якую даходнасць м<ц/ ісці гугарка, калі надзел не мог забяспечыць пракармлення сям'і»2.

Акрамя земскіх грашовых збораў, сяляне адбывалі |аемскія натурзд^ ныя павіннасці, Асноўнымі з іх былі дарожная, фурманачная, паліцэйскоя тушэнне пажараў у лясах; Яны з 'яўлйліся перажыткам прыгонніцтва. Асаб Ліва цяжкай для сялян была дарожная павіннасць. На іх ляжаў абавязак ця ўтрыманні ў спраўнасці паштовых і ваенна-камунікацыйыых дарог, будаў. ніцтву і рамонту мастоў, грэбляў, плацін і іншых збудаванняў, ачыстцы берагавых палос суднаходных рэк3. Цяжар дарожнай павіннасці моцна павялічваўся з прычыны таго, што дарожныя ўчасткі часта замацоўвалі за сельскай грамадой за некалькі дзесяткаў вёрст ад паселішчаў, а сяляне абавязаны былі папраўляць дарогі пераважна ў час палявых вясенніх, лет- ніх і асенніх работ. Яе адбывалі галоўным чынам натурай. Дарожная павін- насць патрабавала ад сялян шмат часу і намаганняў, затраты якіх узрас- талі. Так, паводле прыменшаных афіцыйных даных, у 90-я гады XIX ст. параўнальна з 60-мі гадамі колькасць рабочых дзён з канём, затрачаных штогод на яе выкананне сялянамі Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губер- няў, павялічылася ў сярэднім з 137,8 тыс. да 240,4 тыс. (74,5%), пешых — з 229,2 тыс. да 452,3 тыс. (97,3%)\

Дарожную павіннасць неслі амаль выключна сяляне. Праўда, пры бу- даўніцтве і рамонце дарог на памешчыкаў ускладалі пастаўку ляснога ма- тэрыялу, аднак у цэлым расходы іх у параўнанні з сялянскімі былі нязная- ныя. У прыватнасці, на рубяжы XIX і XX стст. дарожная павіннасць сялян Віцебскай губ. у вартасным выражэнні складала 375 тыс. руб., а панскія расходы — менш за 30 тыс. руб.5 Трэба дадаць, пгго дзяржава, царква, ма- настыры бьш поўнасцю вызвалены ад расходаў па рамонту ўсіх дарог, якія праходзілі па іх землях. Такія дарогі папраўлялі сяляне.

'