Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя беларускага сялянства. Т.2..docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
311.93 Кб
Скачать

2. Падрыхтоўка адмены прыгону

Істотнай прыкметай рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расіі з'явіўся і «крызіс вярхоў». «Адно прыгнечанне, — пісаўУ. I. Ленін, — якое б вялікае яно ні было, не заўсёды стварае рэвалюцыйнае становішча ў краіне. Болыпай часткай для рэвалюцыі недастаткова таго, каб нізы не хацелі жыць, як раней. Для яе патрабуецца яшчэ, каб вярхі не маглі гаспадарыць і кіра- ваць, як раней»5.

Па меры таго як абвастралася становішча на вёсцы, ва ўрадзе і сярод часткі памешчыкаў расло разуменне неабходнасці палітычных перамен, у першую чаргу ліквідацыі прыгону. Спачатку ўзнялі пытанне аб вызваленні сялян лібералы. Яны выражалі інтарэсы той часткі памеснага дваранства

Лбмастранне сялянскан барацьбы мымусіла Аляксандра II мцца 1 думкан аб ноабходнасці мькшалення сялян. У мачатку 1857 г. быў спюраяы Сакрэтпы камітэт з мэтай іыдрыхтоўкі рэформы. Пры гэтым урад выра. імыў выкарыстацца ініцыятымай дваранскіх інвснтарпых камітэтаў Вілен- скан, Г'родэенскай і Коменскан губерняў, якія мыказаліся за мызмаленне ся\ян ад прыгоннай залежнасці беэ зямлі. Такім міляхам памоімчыкі бела- руска-літоўскіх губерняў спадзяваліся пызваліцца ад абавязковых інвемта- роў, увядзонном якіх яны былі незадаволены. Адпаведныя хадайніцтвы ад пералічаных камітэтаў у верасні 1857 г. праз віленскага генерал-губернатара У. 1. Маэімава былі накіраваны ўПецярбург.

Адказам на прапановы памешчыкаў стаў рэскрыпт Аляксандра II на імя Паэімама а,і\ 20 лістапада 1857 г,, якім дазвалялася дваранам пераліча- пых губерняў у споцыяльных губернскіх камітэтах распрацоўваць праек- ты адмены прыгону на ўмовах, выкладзеных ўрадам. Захоўваючы за па- мешчыкамі права на ўсю зямлю, рэскрыпт патрабаваў перадаць сялянам іх сядзібы за выкуп. Памеімчыкам таксама прапаноўвалася перадаць у ка- рыстанне сялянам за павіннасці некаторую колькасць ворнай зямлі. Для мыкупу сядзіб вызначаўся пераходны перыяд да 12 гадоў. За памешчыкамі захоўвалася права вотчыннай паліцыі. 5 снежня такі ж рэскрыпт быў да- дзены пецярбургскаму генерал-губернатару П. Н. Ігнацьеву, а затым ра- засланы начальнікам іншых губерняў з тым, каб памеснае дваранства пры- ступіла да распрацоўкі праектаў адмены прыгону па прапанаванай урадам праграме. Камітэты павінны былі складацца выключна з прадстаўнікоў памешчыкаў.

Прыгонніцкая сутнасць урадавай праграмы вызвалення сялян выкры- валася на старонках «Колокола» і «Современннка». Герцэн і Агароў высту- палі супраць прызнання памешчыкаў уласнікамі ўсёй зям.\і і выдзялення сялянам надзелаў толькі ў карыстанне за павіннасці. Яны правільна па- казвалі сапраўдную мэту выкупу сялянамі сядзіб: прымусіць сялян выкуті- ляць асабістую свабоду і прымацоўваць іх да маёнткаў2. Гэтак жа рэзка ідэю выкупу сядзібы крытыкаваў і Чарнышэўскі. Ён зазначаў, што седзіба з'яўляецца ўласнасцю селяніна, а не памешчыка і таму ніякіх выкупных плацяжоў на карысць апошняга ўносіць но трэба'. Аб заховсіімп ўл;іды па- мешчыка на вёсцы «Колокол» пісаў, што гэтл «палпоспы прьп онны с/'гін», «рабства, рабства і закончанае рабства»2.

У 1858 г. у Расійскай імперыі дзейнічалі 44 губернскія камітэты і 2 ка- місііГу якіх разгарнулася барацьба паміж групоўкамі памешчыкаў за ро'і- ныя шляхі адмены прыгону. На Бёларўсі і ў Літве, акрамя камітэтаў у кож- най губерні, была створана_яшчэ Віленская агульная камісія, задача якой складалася ў абагульненні поапаноу Віленскага. Гродзенскага і Ковенскага губернскіх камітэтаў і выпрацоўцы агульнага для іх праекта. У губернскіх камітэтах былі галоўным чынам сярэднія памешчыкі, якія мелі ад 100 да 500 дзес. зямлі. Паколькі пытанне аб вызваленні сялян ад прыгоннай за- \ежнасці было фактычна вырашана, у камітэтах вакол яго не ўзнікала дыс- кусій. У цэнтры іх увагі аказаліся такія пытанні, як надзяленне сялян зям- лёй, вызначэнне павіннасцей за сядзібу і ворную зямлю, адміністрацый- нае ўладкаванне сялян.

У адпаведнасці з пануючымі сярод памешчыкаў тэндэнцыямі губерн- скія камітэты Беларусі і Літвы, як і Расіі ў цэлым, падзяліліся на дзве не- аднолькавыя групы. Меншасць у іх выказалася за вызваленне сялян з па- лявой зямлёй за выкуп, за ліквідацыю вотчыннай улады памешчыкаў. Гэта частка пануючага класа імкнулася атрымаць неабходныя для перабудовы гаспадаркі грашовыя сродкі ў выглядзе выкупйых плацяжоў. За абавязко- вы выкуп сялян не толькі з сядзібамі, але і з палявымі надзеламі выступалі і тыя памешчыкі, землі якіх былі настолькі малаўрадлівыя, што ўладальнікі палічылі за лепшае пазбавіцца ад іх, атрымаць выкуп, які намнога перавы- шаў каштоўнасць гэтых зямель, і жыць на даход з капіталу. Такога погляду прытрымліваліся камітэты Магілёўскай і Віцебскай губерняў, а таксама памешчыкі Мазырскага і Рэчыцкага паветаў Мінскай губ., дзе пераважалі малаўрадлівыя землі. Але і яны імкнуліся зменшыць сялянскія надзелы, вызначыць высокія павіннасці, што не адпавядалі даходнасці зямлі, г. зн. здзейсніць рэформу за кошт сялян.

У Віленскай, Гродзенскай і частцы Мінскай губерняў землі ацэньваліся даражэй, а многія сярэднія і дробныя памешчыкі самі кіравалі фальвар- ковай гаспадаркай, здаючы ў арэнду толькі частку зямельных угоддзяў. У многіх маёнтках тут практыкаваўся наём парабкаў з беззямельных сялян. У сувязі з гэтым болыпасць памешчыкаў дадзенага рэгіёна выступала за беззямельнае вызваленне сялян, што знайшло адлюстраванне ў праектах адпаведных дваранскіх камітэтаў.

Пры абмеркаванні пытання аб «сядзібнай аселасці» ,частка памешчы- каў выказалася супраць яе выкупу сялянамі. Аднак губернскія камітэты былі вымушаны свае рашэнні па гэтым пытанні ўзгадняць з урадавым рэскрыптам. Таму канчатковыя праекты ўсіх губернскіх камітэтаў Белару- сі, а таксама Віленскай агульнай камісіі зафіксавалі права сялян на выкуп, сядзіб, але абставілі яго такімі умовамі, дзякуючы якім кабале ў памешчыкаў. Усе праекты прадуглсдж/іалі нранл памешчыкйў Ш перанос сялянскіх сядзіб на новыя месцы, на змяншэшю іх вызначэнне за іх павіннасцей і выкупу, што намнога Ш тасць і даходнасць'. Фактычна ж выкуп за сядзібу, як і за ўсю налпчлту^ зямлю, з'яўляўся платай памешчыку за асабістую свабоду сялян.

Прэтэндуючы на захаванне ў сваіх руках усёй зямлі маёнтка, шчыкі Гродзенскай, Віленскай і большай часткі Мінскай губерняў пага- джаліся пакінуць у карыстанні сялян за пэўныя павіннасці паляьыя надзр. лы толькі на пераходны перыяд. Па заканчэнні гэтага перыяду камітэты Гродзенскай і Мінскай губерняў прапаноўвалі даць сялянам права Зрінш панскай ворнай зямлі на падставе добраахвотных пагаднённяў з памешчы- камі2. У такіх абставінах сяляне, прымацаваныя да маёнтка выкупленай сядзібай, былі б вымушаны згаджацца з кабальнымі ўмовамі арэнды ці наймацца парабкамі ў фальваркі. У выніку памешчыкі не адчувалі б неда- хопу ў таннай рабочай сіле, а неабходныя ддя вядзення гаспадаркі сродкі атрымалі б у выглядзе арэнднай платы.

Ад гэтага плана грабяжу сялян па сутнасці не адрозніваліся прапановы, якія былі прыняты Віленскім губернскім камітэтам I Віленскай агульнай камісіяй. Яны зводзіліся да таго, каб замацаваць сялян за маёнткамі шля- хам перадачы ім у карыстанне за адпрацоўкі ўчасткаў зямлі ад 5 да 20 дзес. на двор. Права на такія ўчасткі прызнавалася толькі за сялянамі, якія мелі да рэформы не мёнш за 5 дзес. на двор. Астатнія прыгонныя пазбаўляліся права карыстання зямлёй, у тым ліку сядзібай3. I ў гэтым выпадку паме- шчыкі захоўвалі права ўласнасці на ўсю зямлю і забяспечвалі сябе танны- мі рабочымі рукамі. Абеззямеленыя сяляне пайшлі б у фальварак парабка- мі. Сяляне, якія атрымалі ў карыстанне кавалачак зямлі, вымушаны былі б расплачвацца за яго працай на памешчыка. Абодва праекты давалі паме- шчыкам права ўключаць у склад фальваркаў угоддзі, якія знаходзіліся да рэформы ў сялян, выдзяляючы замест іх па сваім меркаванні іншыя землі.

Усе губернскія камітэты Беларусі выказаліся на карысць захавання ў маёнтках ранейшых павіннасцей. На час пераходнага перыяду яны ўста- лёўваліся ў тых жа памерах і выглядзе. Пасля яго заканчэння пытанне аб павіннасцях фактычна мог вырашаць сам памешчык4.

Памешчыкі імкнуліся адцягнуць час адмены прыгону. Таму ўсе губерн- скія камітэты ў краі выказаліся за максімальны пераходны перыяд — 12 га- доў. На працягу гэтага часу сяляне павінны былі застаяацца на рпнсйшым месцы жыхарства і выконваць вызначаныя павіннасці іш карысць фоіда ла'. Гэта давала памешчыкам магчымасць не рабіць карэннай ломкі гаспа- даркі адразу ж пасля рэформы. Захоўвалася вотчынная ўлада ішмсшчм- каў. У адпаведнасці з праектамі камітэтаў сельская грамада павінна была знаходзіцца пад кантролем памешчыка — начальніка грамады.

Такім чынам, у ходзе абмеркавання асноў будучага вызвалення сялян памеснае дваранства Беларусі, як і ўсёй Расіі, выявіла відавочнае імкненне абараніць свае правы і прывілеі на зямлю і сялян, захаваць свой уплыў на вясковае жыццё. Яны намагаліся стварыць такія ўмовы сялянскага земле- карыстання, якія дазволілі б ужываць ранейшыя прыгонніцкія прыёмы эксплуатацыі2.

Рознагалоссі ў губернскіх камітэтах паміж дзвюма групоўкамі паме- шчыкаў не мелі прынцыповага характару. Яны былі прадстаўнікамі аднаго класа, стаялі на глебе прызнання непарушнасці правоў памешчыкаў на ўсю зямлю і спрачаліся толькі аб тым, ці «выгадней для памешчыка мець арандатара (або «адработачнага» селяніна) зусім без зямлі ці «з надзелам», г. зн. прымацаванага да месца, прывязанага кавалачкам зямлі, з якога нельга жыць і на якім прыходзіцца шукаць «заработкаў» — ісці ў кабалу да памешчыка»3.

Праекты губернскіх камітэтаў падвергліся вострай крытыцы з боку рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў, якія характарызавалі іх як «новае пры- гоннае права»4. «3 падобнымі камітэтамі, — пісаў Агароў, — Расія будзе валачыся па гразі... 3 падобнымі камітэтамі можна дайсці да разні, таму што народ страціць цярпенне і дойдзе да развязкі знізу»5. Гэтага баяўся і царызм. Абвастрэнне класавай барацьбы на вёсцы вымусіла яго адмовіцца ад сваіх першапачатковых планаў вызваліць сялян без зямлі. Галоўны ка- мітэт па сялянскай справе, у які быў перайменаваны Сакрэтны камітэт, у канцы снежня 1858 г. прапанаваў новую праграму будучай рэформы. Апрача ліквідацыі асабістай залежнасці ад памешчыкаў і права на выкуп сядзіб, сяляне павінны былі атрымаць магчымасць выкупіць свае надзелы. Урад адмовіўся таксама ад думкі захаваць вотчынныя правы памешчыкаў. Такім чынам, новая праграма прадугледжвала не толькі асабістае вызва- ленне сялян, але і паступовую адмену феадальных вытворчых адносін. Яна адкрывала дарогу буржуазнаму аграрнаму развіццю.

Для разгляду розных праектаў адмены прыгону, якія былі прапанаваны губернскімі камітэтамі, і распрацоўкі ўрадавага праекта рэформы ў па- чатку 1859 г. былі ўтвораны Рэдакцыйныя камісіі. Яны выражалі інтарэсы ўсіх панскіх груповак, паміж якімі вяліся вострыя спрэчкі. Праекты гу- бернскіх камітэтаў Заходняй Беларусі і Віленскай агульнай камісіі, што супярэчылі ўрадавай праграме, былі адхілеш.т. На паеяджэнмі у ных камісій выклікаліся асобныя прадстаўпікі ад іуб<-|жгкіх г>тп„^ Вынікам спрэчак былі кампрамісы, імкнеппе задаволіць усіх Так, жадаючы заспакоіць праціўнікаў выкугіу зямлі сялянамі, шылі зрабіць гэты выкуп добраахвотным, а фактычна залежным волі памешчыка.

Рэвалюцыйныя дэмакраты адклікнуліся на гэты крок урада нцпыу.уШ мі, у якіх рэзка крытыкавалі ідэю так званых добраахвотных пагадненняў Як пісаў Чарнышэўскі ў артыкуле «Матерналы для решення крестьянско го вопроса», у гэтым выпадку «замест свабоднага пагаднення было б абса- лютнае дыктаванне ўмоў выкупу адным бокам» і, такім чынам, адбыўся 1 грабеж сялян1.

Рэдакцыйныя камісіі ў сваім праекце, з аднаго боку, прызнавалі за сялянамі права на выкуп надзелаў, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а з другога — давалі памешчыкам пры пэўных умовах права адразаць у сваю карысць частку сялянскай зямлі.

Рэвалюцыйныя дэмакраты на старонках легальнага і нелегальнага дру. ку выступалі супраць змяншэння сялянскіх надзелаў і за перадачу сялянам усёй зямлі. Як пісаў М. А. Серна-Салаўевіч, «права на яе набыта адвечным уладаннем і турботамі». Ён патрабаваў вярнуць сялянам Літвы і Беларусі землі, якія былі адрэзаны ў іх памешчыкамі напярэдадні адмены прыгону. Права сялян на існуючыя надзелы адстойваў і Чарнышэўскі. Прычым пад «існуючым надзелам» ён разумеў усе ўгоддзі, якімі сяляне карысталіся, уключаючы лясы і сенажаці3. Рэвалюцыйныя дэмакраты называлі выкуп- ныя плацяжы адкрытым грабяжом селяніна,, Яны былі за бязвыплатнўю перадачу зямлі сялянам. «Колокол» 1 студзеня 1861 г. у артыкуле «На Но- вый год» рэзка крытыкаваў падрыхтаваную рэформу як прыгонніцкую. Расійскія рэвалюцыянеры чакалі, што адказам на яе будзе паўсюднае абу- рэнне сялянскіх мас, і таму ўсе сілы кінулі на падрыхтоўку сялянскай рэ- валюцыі. Чарнышэўскі напісаў адозву «Барскнм крестьянам от нх добро- желателей поклон», у якой тлумачылася грабежніцкая сутнасць рэформы, выкрывалася палітыка самадзяржаўя, абарона ім панскіх інтарэсаў і тое зло, якое яно прыносіць народу. Чарнышэўскі заклікаў сялян рыхтавацца да паўстання за зямлю і волю і чакаць сігнала да выступлення.

Ход і змест барацьбы за новую Расію, за адмену прыгону ў гады пер- шай рэвалюцыйнай сітуацыі паказаў, што водападзел у ёй праходзіў паміж усімі памешчыкамі, інтарэсы якіх абараняў царызм, і ўсім сялянствам Расійскай імперыі, ідэолагам якога з'яўляліся рэвалюцыйныя дэмакраты. Ішла барацьба вакол спосабу правядзення рэформы. «I тыя і другія адстой- валі ўмовы буржуазнага эканамічнага развіцця (не ўсведамляючы гэтага), але першыя — такога развіцця, якое забяспечвае максімальнае захаванне панскіх гаспадарак, панскіх даходаў, панскіх (кабальных) прыёмаў эксплуатацыі. Друтія — інтарэсы такога разіііцця, якое забяспочмлл б у найболь- шых, магчымых наогул пры даным узроўні культуры, разморах дабрабыт сялянства, знішчэнне панскіх латыфундый, знішчэнне ўсіх прыгонніцкіх і кабальных прыёмаў эксплуатацыі, пашырэнне свабоднага сялянскага леўладання»1.