Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_5.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
182.27 Кб
Скачать

V. Ход заняткаў.

1. Уводная частка:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.

2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў.

1. Размяжуйце прапанаваныя словы па разрадах (А - грамадска-палітычная тэрміналог; Б - грамадска-культурная тэрміналогія; В - навуковая тэрміналогія; Г - тэхнічная тэрміналогія). Адказ запішыце ў выглядзе суадносін літар і лічбаў (напрыклад, А1; А2 … Б10 і інш.)

  1. дэпутат

  2. дагавор

  3. рэалізм

  4. аазіс

  5. сінус

  6. генератар

  7. хрыбетныя

  8. вегетацыя

  9. ген

  10. сюжэт

  11. канстытуцыя

  12. дадатковая вартасць

  13. галактыка

  14. завязь

  15. крэдыт

  16. вытворчыя адносіны

  17. прававыя адносіны

  18. кінематограф

  19. біясфера

  20. тычынка

  21. нацюрморт

  22. аорта

  23. шахта

  24. залоза

Адказ студэнта

Правільны адказ

2. Выпішыце тэрміны (5-6) з прапанаваных тэкстаў.

Мікраэлементы – хімічныя элементы, якія знаходзяцца ў тканках жывелы і раслінных арганізмах, таксама хімічныя элементы, што ў нізкіх канцэнтрацыях знаходзяцца ў водах, глебах і горных пародах. Некаторыя мікраэлементы з’яўляюцца абсалютна неабходнымі для важнейшых працэсаў жыццядзейнасці чалавека, а таксама для нармальнага працякання многіх метабалічных рэакцый і фізіялагічных функцый.

Да біягенных хімічных элементаў адносяць кісларод, вуглявод, вадарод, азот, фосфар, кальцый, калій, серу і інш. Кісларод, вуглявод, вадарод, азот, фосфар і кальцый складаюць асноўную масу жывога рэчыва.

Па значэнні для жыццяздольнасці арганізма мікраэлементы раздзяляюць на абсалютна неабходныя (кобальт, жалеза, медзь, цынк, марганец, ёд, фтор,бром) і відавочна неабходныя (селен, нікель, крэмній, ванадзій, хром, малібдэн і інш.)

Мікраарганізмы (сін. мікробы) – разнастайныя мікраскапічныя жывыя істоты, якія адрозніваюцца індывідуальнай клетачнай арганізацыяй (прасцейшыя, грыбкі, фотабактэрыі, скотабактэрыі) ці не маюць клетачнай будовы (вірусы).

Вірусы нярэдка разглядаюцца не як арганізмы, а як аўтаномныя генетычныя структуры.

Сярод мікраарганізмаў адрозніваюць наступныя: прасцейшыя і грыбкі, што з’яўляюцца эукарыётамі (маюць аформленае ядро з абалонкай і выражаныя клетачныя арганізмы); фотабактэрыі – фататропныя пракарыёты (ядро без абалонкі, няма высокаарганізаваных арганэл), якія выкарыстоўваюць энергію за кошт фотасінтэза (напрыклад, сіне-зялёныя водараслі); скотабактэрыі – пракарыёты, нейтральныя да святла, і вірусы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]