Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_5.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
182.27 Кб
Скачать
  1. Размежаванне тэрміналагічнай лексікі па разрадах і сферы выкарыстання

Тэрміны падзяляюцца на разрады:

  • агульназразумелыя

  • вузкаспецыяльныя

Сэнс агульназразумелага тэрміна зразумелы і неспецыялісту (хаця б у агульных рысах).

Тэрміны вузкаспецыяльныя зразумелыя і ўжываюцца толькі спецыялістамі, ужыванне іх за межамі дадзенай тэрмінасістэмы, па-за сферай навукі, тэхнікі ці мастацтва, патрабуе тлумачэння.

Напрыклад,

Хімія

Агульназразумелыя: кіслата, акісленне, вадарод, рэакцыя і інш.

Вузкаспецыяльныя: гідроліз (разлажэнне складанага рэчыва пад уздзеяннем вады), кальцынацыя (пракальванне рэчыва з мэтай яго акіслення ці разлажэння) і інш.

Біялогія

Агульназразумелыя: пазваночныя, паўзуны (пресмыкающиеся), апыленне, эмбрыён і нш.

Вузкаспецыяльныя: анабіёз (прыстасаванне арганізмаў да неспрыяльных умоў існавання), філагенез (працэсс развіцця арганічнага свету) і інш.

Медыцына

Агульназразумелыя: ангіна, дыягназ, наркоз і інш.

Вузкаспецыяльныя: сератэрапія (лячэнне сывараткай), лізіс (павольнае зніжэнне тэмпературы), фіброма (від пухліны) і інш.

Мовазнаўства

Агульназразумелыя: дзейнік, выказнік, сінонім, склад і інш.

Вузкаспецыяльныя: інтэрвакальны (які знаходзіцца паміж галоснымі), амафоны (фанетычныя амонімы), эліпсіс ( апусканне слоў, што падразумеваюцца) і інш.

Рэзкай мяжы паміж агульназразумелымі і вузкаспецыяльнымі тэрмінамі няма.

У адпаведнасці з існуючымі сферамі функцыянавання ў складзе тэрміналагічнай лексікі вылучаюць наступныя разрады: грамадска-палітычная, грамадска-культурная, навуковая і тэхнічная тэрміналогія.

Да грамадска-палітычнай тэрміналогіі адносяцца:

  1. Тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў сферы грамадска-палітычнай дзейнасці: выбары, дэпутат, парламент і інш.

  2. Тэрміны розных грамадскіх навук: гісторыі (адраджэнне, рэфармацыя), філасофіі (абстракцыя, эмпірызм, алагізм), палітычнай эканомікі (вартасць, даход, сродкі абарачэння), логікі (дэдукцыя, суджэнне, абстрактнае разважанне) і інш.

Да грамадска-культурнай тэрміналогіі адносяцца словы, што функцыянуюць у сферы культуры: музыцы (акорд, арыя, гукарад), тэатральным мастацтве (авансцэна, дэкарацыя, трупа), кінамастацтве (гукааператар, сцэнарый), выяўленчым мастацтве (жывапіс, нацюрморт, пейзажыст), архітэктуры (арка, барока, готыка) і інш.

Асаблівасцю грамадска-палітычнай і грамадска-культурнай тэрміналогіі з’яўляецца тое, што ім не ўласціва вузка абмежаваная сфера выкарыстання, стылістычная замкнутасць.

У склад навуковай тэрміналогіі ўваходзяць тэрміны розных галін навукі: геаграфіі, фізіялогіі, геалогіі, астраноміі, хіміі, фізікі, матэматыкі мовазнаўства, медыцыны (аазіс, мерыды, лінгвістыка, суфікс, прэпазіцыя, косінус, тэарэма, функцыя, аорта, дыягназ, карыес, пратэз і інш.)

Да тэхнічнай тэрміналогіі адносяцца тэрміны, што функцыянуюць у розных вытворча-тэхнічных сферах: машынабудаванні, электратэхніцы, гідратэхніцы, радыётэхніцы, металургіі, горнай справе і г.д. (генератар, камера згарання, гідрометр, дамба, домна, бур і інш.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]