Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_5.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
182.27 Кб
Скачать

2. Адрозненні тэрмінаў ад прафесіяналізмаў і звычайных слоў

Ад тэрмінаў неабходна прафесіяналізмы, што абазначаюць тыя ці іншыя спецыяльныя паняцці ў гутарковым маўленні навукоўцаў, супрацоўнікаў спецыяльных устаноў, прадстаўнікоў пэўных галін ведаў (параўн. падвал – “ніжняя частка газетнага ліста”, балванка – “чарнавы рукапіс дысертацыйнай ці навуковай працы”).

Тэрміны і прафесіяналізмы адрозніваюцца паміж сабой шэрагам прымет:

  • часам і шляхам свайго фарміравання (прафесіяналізмы ўтвараюцца раней і стыхійна, ўтварэнне тэрмінаў адбываецца пазней і носіць мэтанакіраваны характар);

  • нарматыўным статусам (тэрмін з’яўляецца ўзаконенай назвай навуковага паняцця, а прафесіяналізм – гэта слова, уласцівае гаворцы якой-небудзь групы людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі);

  • адносінамі да экспрэсіўнасці (прафесіяналізмы амаль заўсёды экспрэсіўныя, а тэрміны – стылістычна нейтральныя);

  • выкарыстаннем у розных тыпах тэкстаў (тэрміны пераважаюць у пісьмовых тэкстах, а прафесіяналізмы - у вусных);

  • пашыранасцю ў межах агульнанацыянальнай мовы (тэрміны маюць агульнанацыянальны, а часам і інтэрнацыянальны характар, а прафесіяналізмы нярэдка носяць мясцовы характар);

  • функцыянальнай нагрузкай (у шэрагу выпадкаў прафесіяналізмы з’яўляюцца функцыянальна другаснымі сінонімамі размоўна-экспрэсіўнага характару ў адносінах да эквівалентных ім па значэнні тэрмінаў).

Тэрміны трэба адрозніваць і ад звычайных слоў:

  • тэрміны ўжываюцца толькі ў высокаразвітых мовах, дзе іх колькасць істотна перавышае лік агульнаўжывальных слоў;

  • тэрміны ў адрозненні ад агульнаўжывальных слоў ствараюцца (або кадыфікуюцца) штучна, як правіла цэлымі калектывамі спецыялістаў на базе грэчаскіх, лацінскіх і інш. інтэнацыянальных слоў з выкарыстаннем і ўласнабеларускай лексікі (параўн. у мовазнаўстве: граматыка, лексікалогія, марфалогія і інш. – з грэчаскай, інфінітыў, суфікс і інш. – з лацінскай мовы; жаргон, тэмбр і інш. – з французкай мовы; абзац, цытата – з нямецкай; выклічнік, назоўнік, сказ – уласнабеларускія). Гэта асаблівасць тэрмінаў прыводзіць да таго, што тэрміналогія развіваецца не стыхійна, як агульнаўжывальная лексіка, а змяняецца мэтанакіравана, усвядомлена, па меры развіцця ведаў;

  • да знешніх фармальных прыкмет тэрмінаў належыць тое, што тэрміны выступаюць часта ў звышслоўнай форме, утвараюцца як са спалучэнняў слоў, так і са спалучэнняў сімвалаў і слоў (у фізіцы: γ-прамяні, β-распад і інш.

3. Спосабы ўтварэння тэрмінаў

1. Лексіка-семантычны спосаб. Звязаны з так званай тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, г.зн. словы, якія існавалі ў мове, набываюць тэрміналагічнае значэнне (слова ключ – прылада для адмыкання замка, ключ – музычны тэрмін; слова ячмень – расліна сямейсва злакавых, ячмень – вострае гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек; слова атрад – часовае ці пастаяннае аб’яднанне ўзброеных сіл, атрад – падраздзел класа ў сістэматыцы жывёл і пад.) Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі, як правіла агульныя. Але ў якасці аднаслоўных тэрмінаў часта выкарыстоўваюцца і ўласныя імёны, якія ўжо пасля пераходу ў разрад тэрмінаў сталі агульнымі назоўнікамі (ампер, ват, ньютан). Адзіночныя прыметнікі ў якасці слоў-тэрмінаў ужываюцца даволі рэдка, паколькі прыметнік, як правіла, спалучаецца з назоўнікам, утвараючы словазлучэнне.

Не ўсе даследчыкі пагаджаюцца з існаваннем тэрмінаў дзеясловаў, аднак слоўнікі падаюць шэраг дзеясловаў з паметай “спецыяльнае” (экспартаваць, рэкламаваць, намагнічваць).

Тэрмінаў-прыслоўяў няшмат: унутрывенна, усутык, рэгрэсіўна, унакладку і інш.

2. Сінтаксічны спосаб. Спалучэнні слоў у якасці тэрмінаў сустракаюцца ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлі прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік, хоць пашыраны і не толькі двух-, але і большкампанентныя словазлучэнні. Апорным словам у тэрмінах-словазлучэннях з’яўляецца назоўнік (жаўтушнасць склер, інфекцыйныя хваробы, лекавыя сродкі, моўная плынь, падстраўнікавая залоза і інш.)

3. Марфемнае словаўтварэнне. Найбольш пашыраны спосаб. Вылучаюцца:

а) суфіксальнае (у тым ліку нульсуфіксальнае). Ад уласных і агульных найменняў утвараюцца тэрміны з канкрэтным і адцягненым значэннямі -нн-, -енн-, -к-, -асць і іншыя суфіксы (балючасць, актыўнасць, наладка, насадка, задышка, растварэнне, нанясенне). Шырока выкарыстоўваюцца іншамоўныя ўтваральныя асновы і суфіксы -ізм-, -іст-, -аж-, -ацый-, -іт- і інш. (мадэрнізм, градацыя, дрэнаж, гінгівіт, гласіт). Значная колькасць тэрмінаў утворана ад уласных імёнаў тыпу будызм, дарвінізм, канфуцыянства, калумбіт і інш.

Даволі пашыраныя сярод тэрмінаў нульсуфіксальныя ўтварэнні. Як правіла гэта аддзеяслоўныя найменні: накіп, абмер, нарэз, напуск і пад.

б) прэфіксальнае (прыставачнае), для якога характэрна далучэнне прэфікса (прыстаўкі) да цэлага слова. Вельмі пашыраны іншамоўныя прыстаўкі анты-, звыш-, проці-, суб-, супер-, ультра-, экстра- і пад. Сярод сінанімічных (дублетных) прыставак звыш-, экстра-, ультра-, па словах даследчыкаў, прыстаўка ультра- найбольш прадуктыўная (антыцыклон, процізапаленчы, ультрагук, суперцэмент, звышмодны, атыпічны і пад.)

в) прэфіксальна(прыставачна)-суфіксальнае, якое характарызуецца адначасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса: бяссонне, накаленнік і пад.

4. Аснова- і словаскладанне. Складаныя тэрміны сустракаюцца даволі часта: галавакружэнне, крывацёк, кроваачышчэнне, сэрцабіццё, відэазапіс і інш. Шырока выкарыстоўваюцца іншамоўныя элементы: -логія (навука), -граф (прылада для запісу), -грама (вынік запісу), -метр (вымяральны прыбор), -скоп (прыбор, прызначаны для назірання), мікра-, макра-, гідра- і інш. (стаматалогія, манограф, кардыяграма, амперметр, мікраскоп, мікраэлемент і інш.)

5. Абрэвіяцыя – утварэнне складанаскарочаных слоў: ЗПР (затрымка псіхафізічнага развіцця), ВНД (вышэйшая нервовая дзейнасць), ЦНС (цэнтральная нервовая сістэма), ПВС (прафесарска-выкладчыцкі састаў), БелАЗ (Беларускі аўтамабільны завод) і пад.

6. Частка новых тэрмінаў утвараецца шляхам сэнсавага перакладу (хуткасны (скоростной), шчыльны (плотный), хуткі (рэактар) – быстры (рэактар) і калькавання рускіх тэрмінаў (першасны – пярвічны, узбагачэннеабагачэнне).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]