Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
02.05.2019
Размер:
175.1 Кб
Скачать

1. Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі ў першай палове 19 ст.

У вынніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3 млн. чалавек апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Гэта падзея аказала моцны ўплыў на грамадска-палітычнае і культурнае развіцце беларускага народа. Адразу пасля кожнага падзелу на далучаных землях ўводзілася новае адміністрацыйна-тэтытарыяльнае дзеянне. Паводле загаду сената ад 23 кастрычніка 1772 года паўночна-усходнія раёны Беларусі былі уключаны ў склад Пскоўскай і Магілёўскай губерняў і злучаны ў адно генерал-губернатарства. У іх уволзіўся трохступеньчаты адміністрацыйны падзел, які існаваў у той час у Расіі, - губерня – правінцыя – уезд. Пасля другога падзелу РП указам ад 23 красавіка 1793 на беларускай тэрыторыі была ўтворана Мінская губерня з цэнтрам у Мінску, а пасля трэцяга падзелу – Слонімская і Віленская губерні (снежань 1795г.)

Насельніцтва беларускіх зямель, за выключэннем сялянства, на працягу месяца пасля апублікавання указа урада аб іх уключэнні у склад Расійскай імперыі прыводзілася да прысягі. Тыя хто не жадаў прысягаць павінны былі у трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім дазвалялася на працягу гэтага часу прадаваць нерухомую маёмасць. Па сканчэнні вызначанага тэрміну яна перадавалася у казну.

Самакіравання у гарадах не было, становішча гаражан пагоршылася. Купцы плацілі падаткі, а мяшчане былі абложаны агульным падушным падаткам і ў адносінах да адбывання вайсковай павіннасці былі прыраўнаваны да вайсковай казны. Спецыяльныя указы датычыліся яўрэйскага насельніцтва большасць якога пражывала у гарадах і мястэчках. Яны займаліся рамяством, гандлем, возніцтвам, а ў сельскай мясцовасці – арэндай памешчынскіх маенткаў, прамысловых прадпрыемстваў, вялі гандлевыя справы памешчыкаў. Сялян-земляробаў сярод яўрэяў не было, усе яны належалі да гарадскіх і местачковых абшчын і карысталіся правам на самакіраваннем. Такім чынам становішча насельніцтва беларускіх зямель якія увайшлі у склад Расійскай імперыі вызначалася існуючым у краіне дзяржаўным ладам і феадальна-саслоўнай структурай грамадства.

9. Навука ў Беларусі ў пер. палове 19 ст. У першыя гады XIX стагоддзя ў Расійскай імперыі была праведзена рэформа сістэмы адукацыі, навучанне было падзелена на тры прыступкі: вышэйшае, сярэдняе і пачатковае. Створанае Міністэрства народнай асветы (1802 г.) цэнтралізавала дзяржаўнае кіраўніцтва школай. У кожным губернскім горадзе стваралася гімназія, у павятовым горадзе – павятовае вучылішча. Пры кожным царкоўным прыходзе – царкоўнапрыходскія вучылішча, у якія прымаліся дзеці “ўсялякага стану” без розніцы “полу і год”. Прадугледжвалася пераемная сувязь паміж школамі розных ступеняў.

Асноўным асяродкам навукі і адукацыі Беларусі ў першай трэці XIX ст. быў Віленскі ўніверсітэт, з 1803 г. – Імператарскі. Адначасова ён з’яўляўся вучэбным і адміністрацыйным цэнтрам навучальнай акругі. Ён не толькі ажыццяўляў кантроль за работай школ, але яго выкладчыкі прымалі ўдзел у складанні праграм навучання, у напісанні падручнікаў.

Падзеі 1820-30 гг. прывялі да ліквідацыі Віленскай навучальнай акругі, закрыцця ўніверсітэта, ўнеслі істотныя змены ў сістэму асветы Беларусі. Пераемнасць навучання была парушана. Выпускнікам Віленскага ўніверсітэта, як удзельнікам рэвалюцыйных падзей, забаранялася выкладаць у мясцовых школах. Настаўніцкія кадры для Беларусі рыхтаваліся Пецярбургскім педагагічным інстытутам і створанай у 1834 г. Віцебскай настаўніцкай семінарыяй.

Прадстаўніком гістарычнай навукі быў прафесар Віленскага ўніверсітэта I.Даніловіч (1788-1843). Прыхільнік аднаўлення суверэнітэту ВкЛ, ён свае працы звязваў з яго гістарычньм мінулым. Ім былі выдадзены Статут ВКЛ 1529 г., Судзебнік Казіміра IV 1468 г., Супрасльскі летапіс і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Прыкладна ў тым жа накірунке развівалася навуковая дзейнасць гісторыка, прафесара Віленскага ўніверсітэта М.К.Баброўскага (1784-1848), заснавальніка беларусазнаўства і славяназнаўства. М.К.Баброўскі адкрыў Супрасльскі летапіс і старадрукі Ф.Скарыны. З дзейнасцю гэтых навукоўцаў звязана зараджэнне на Беларусі археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, а таксама беларусазнаўства. Першая палова стагоддзя была звязана з развіццём не толькі гуманітарных, але і прыродазнаўчых навук. Так у Віленскім універсітэце працавалі ўраджэнцы Беларусі батанік і біёлаг С.Юндзіл, фізіёлаг М.Гамаліцкі. 3 Горы-Горацкім земляробчым інстытутам была звязана дзейнасць заснавальнікаў хімічнай навукі Беларусі К.Шмідта і I.Цютчава.

Прамысловасць, гандаль,гарады перш.паловы 19 ст.

У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот — гэта пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі. У выніку яго прамысловасць пераўтвараецца ў галоўную галіну грамадскай вытворчасці.

Да пачатку XIX ст. найбольш распаўсюджанымі відамі прамысловай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца промыслы, рамёствы і мануфактуры ў гарадах і мястэчках. Шырокае развіццё атрымалі палатняная, суконная, гарбарная, кравецкая, шавецкая, ганчарная вытворчасці, апрацоўка дрэва, выраб скур і г.д.

У гарадах вядучае месца займала рамесная вытворчасць. Рост яе таварнасці выклікаў ліквідацыю самастойнасці і карпаратыўнай замкнённасці цэхаў, іх манаполію ў вытворчасці. Члены цэхаў атрымлівалі права наймацца на фабрыкі і заводы. Узніклі буйныя майстэрні з наёмнымі рабочымі. Гарацкое рамяство задавальняла патрэбы не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва. У канцы 50-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася да 16,5 тыс. рамеснікаў.

Прыгонныя вотчынныя мануфактуры ў пачатку XIX ст. пераважалі над капіталістычнымі, але паступова яны трансфармаваліся ў капіталістычныя. Вотчынныя мануфактуры працавалі пераважна дзеля задавальнення патрэб памешчыка-прыгонніка і яго гаспадаркі. Капіталістычныя выраблялі прадукцыю на продаж. Меньшая даходнасць прыгонных мануфактур у параўнанні з прадпрыемствамі, на якіх працавалі вольнанаёмныя рабочыя, з’яўлялася пацвярджэннем крызісу прыгоннай гаспадаркі.

У першай палове XIX ст. у Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы, да ўзнікнення новых - капіталістычных адносін. Пра гэта сведчыць развіццё прамысловасці, рост гарадоў і гандлю. З 1825 па 1859 гг. у пяці заходніх губернях лік прамысловых прадпрыемстваў павялічвалася з 96 да 549, а колькасць працоўных на іх - з 3310 да 6508 чалавек, сярод якіх вольнанаёмныя складалі 43%. З'явіліся першыя фабрыкі ў мястэчках Хомск і Косава Гарадзенскай губерні, дзе ўжываліся паравыя рухавікі. Сфармаваліся такія галіны, як жалезаапрацоўчая, шкляная, папяровая, бурачнацукровая. Уладальнікамі мануфактур і фабрык былі памешчыкі. У цэлым жа прамысловасць Беларусі аж да рэформы 1861 г. развівалася слаба. Прадпрыемстваў фабрычна - завадскога тыпу было мала. Лік працоўных на прадпрыемствах рэдка дасягала 10 чалавек.

У першай палове XIX ст. адбываўся прыкметны рост гарадоў і гандлю. З канца XVIII ст. па 60-е гады XIX ст. насельніцтва беларускіх гарадоў узрасло ў 4 разу (з 82 тыс. да 320 тыс. чал), а ўдзельная вага гараджан у агульнай колькасці насельніцтва павялічыўся з 3,5 да 10%. Рост гэты быў абумоўлены галоўным чынам тым, што яўрэйскае насельніцтва было прымусова пераселена з вёсак у мястэчкі. Развіццё прамысловасці і гарадоў стымулявала развіццё гандлю. Ва ўнутраным гандлі з'явіліся новыя арганізацыйныя формы: крамны гандаль прамысловымі вырабамі і прадуктамі сілкавання, штотыднёвыя кірмашы ў гарадах і мястэчках. Купецтва ў вялікім аб'ёме вывозіла прадукты сельскай гаспадаркі і лясных здабыч за мяжу. На працягу першай паловы XIX ст. значна ўзрос гандлёвы капітал. У канцы 50-х гадоў у Беларусі абвясцілі капіталы 1060 гільдейскіх купцоў на суму да 2 млн.600 тыс. рублёў.

21. Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст. і яго ўплыў на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі. Прычына крызісу: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, гэта вызвала рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусі з 1881 да 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім у 2 разы. Вынікі крызісу для Беларусі былi вызначальныя. Адбылася пераарыентацыя памешчыцкай гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Для гэтага заводзілі жывёлу палепшаных парод. Пашырылася вытворчасць масла і сыру. Беларусь заняла трэцяе месца ў імперыі ў гэтай галіне вытворчасці. Памешчыкі пачалі шырока ўкараняць машынную тэхніку. Паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў, больш увагі надавалася несенняводству. Не ўсе памешчыцкія гаспадаркі здолелі выйсці з крызіса, так у 1899 г. у банкі было закладзена 56,8% панскіх маёнткаў. У выніку памяньшалася дваранскае землеўладанне і павялічвалася сялянскае – за 1877-1905 гг. імі куплена 1,6 млн. дзесяцін. Паскорылася дыферэнцыяцыя сялян (10% – заможныя, сераднякі – 32%, бедната – 60% на пачатак XX ст.). Пашырылася здача ў арэнду дваранскай зямлі (у 1887 г. – 2,5 млн. дзесяцін). Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцін, а пражытачны мінімум забяспечваў надзел больш 8 дзесяцін зямлі на душу. Па дэмаграфічных прычынах надзелы хутка скарачаліся – да 1900 г. на душу прыходзілася ад 2,1 да 3,2 дзесяціны. Галоўная галіна сялянскай гаспадаркі – земляробства. Раслі пасевы і ўраджайнасць збожжавых культур. Але хутчэй пашыраліся плошчы і раслі зборы кармавых і тэхнічных раслін. У гаспадарках заможных сялян выкарыстоўваліся палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаенні, сартавое насенне. За 60-90-х гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў сялян павялічылася на 50%, галоўным чынам у гаспадарках заможных сялян. У другой палове XIX ст. на Беларусі сялянства давала каля 25% таварнага збожжа, 75% таварнага льну, значную частку бульбы, прадуктаў мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Тым не меньш, сялянская гаспадарка заставалася адсталай, аб гэтым сведчыць ручная праца, трохпольная сістэма, састарэлыя прылады працы – драўляная саха і барана.

10. Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя перадумовы адмены прыгоннага права. Галоўнай галіной народнай гаспадаркі Беларусі была сельская гаспадарка. Асноўную масу насельнщтва складалі сяляне.На працягу першай паловы XIX ст. у сельскай гаспадарцы Беларусі адбываліся змены, якія сведчылі аб разлажэнні феадальна-прыгонніцкай сістэмы. У прамысловасці сталі ўжывацца машыны і механізмы, якія павышалі прадукцыйнасць працы, рос аб'ём выпускаючай прадукцыі, павялічыў лік наёмных працоўных.Многія памешчыкі будавалі ў сваіх маёнтках вінакурныя, цукраварныя, лесапільныя і іншыя прадпрыемствы. На іх працавалі прыгонныя сяляне.Каб павялічыць даходнасць маёнткаў, памешчыкі пашыралі і узмацнялі прыгонніцкую эксплуатацыю сялян, абцяжарвалі іх павіннасцямі. У такіх умовах большасць сялянскіх гаспадарак прыходзіла ў заняпад.Бесперапынна ішоў працэс павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Феадальна-прыгонніцкія адносіны перашкаджалі развіццю прамысловасці, росту ўнутранага рынку, фарміраванню рэзервовай арміі працы, стрымлівалі накапленне капіталу, тармазілі тэхнічны прагрэс. Яскравым сведчаннем крызісу прыгонніцкай сістэмы стала Крымская вайна. Расія не здолела супрацьстаяць высакаразвітым капіталістычным краінам Заходняй Еўропы. Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна праігрывае капіталістычнай. У краіне назіраўся значны ўздым сялянскага руху, нарастаў грамадска-палітычны рух. У антыпрыгонніцкай барацьбе удзельнічалі пераважна памешчыцкія сяляне. Яны змагаліся за адмену паншчыны і аброку. Рост рэвалюцыйнага руху паскорыў нарастанне палітычнага крызісу ў краіне. Пануючыя колы Расіі разумелі неабходнасць правядзення рэформ у галіне эканомікі і сацыяльнага ладу, у першую чаргу адмены прыгоннага права. Памешчыкі Беларусі выступалі за вызваленне сялян без зямлі. Царызм не падтрымаў такога патрабавання. Разнагалоссі паміж мясцовым дваранствам і урадам узмацнілі палітычны крызіс на Беларусі.

14. Вынiкi I значэннi аграрнай рэформы. Правядзенне рэформы было непазбежным. Гвалтоўнымі метадамі збунтаванае грамадства не супакоіць. Рэформа пачалася з абвяшчэння царскага ўказа ад 9 лістапада 1906г.яе рэалізацыя ажыццяўлялася шляхам некалькіх мерапрыемстваў: Ø выхад з абшчыны; Ø хутарызацыя; Ø арганізацыя масавых перасяленняў. Рэформа была перапынена з-за пачатку першай сусветнай вайны. Але рэформа мела наступныя станоўчыя вынікі: • закладвауся кааператыўы рух; • памешчыцкае землеўладанне некалькі скарацілася, а сялянскае, разам з купецкім і мяшчанскім ўзрасла; • ва ўмовах канкурэнцыі з боку сялянскіх гаспадарак і узрослай аплаты сельскагаспадарчым рабочым памешчыкі таксама пераходзілі да перадавых метадаў гаспадарання. У большасці сваёй ўсё ж пераважаюць адмоўныя вынікі рэформы. Не была дасягнутая і галоўная эканамічная мэта рэформы - адкрыць прастору для развіцця прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы, расчысціць дарогу капіталізму ў вёсцы. Прычын краху рэформы было некалькі: • процідзеянне сялянства; • недахоп сродкаў, што выдзяляюцца на землеўпарадкаванне і перасяленне; • дрэнная арганізацыя землеўпарадкавальных работ; • ўздым рабочага руху ў 1910-1914 гг; • супраціў сялянства правядзення новай аграрнай палітыкі.

18

Пасля падаўлення паўстання значныя змены адбыліся і ў палітыцы царызму ў Беларусі. Страціўшы давер да польскай і спаланізаванай мясцовай шляхты, ён узяў курс на яе аслабленне, выкараненне паланізму і паслядоўную русіфікацыю края. Першым крокам у гэтым напрамку было пакаранне ўдзельнікаў паўстання. У адпаведнасці з указам цара ад 6 мая 1831 г. ва ўсіх губернях, ахопленых паўстаннем, былі створаны следчыя камісіі, якім даручалася вызначыць ступень віны ўдзельнікаў паўстанцкага руху. Тых, хто быў прыцягнуты ў паўстанцкія атрады прымусова, або на працягу месяца пасля апублікавання ўказа добраахвотна з'явіўся з пакаяннем, камісіі ад адказнасці вызвалялі. Шляхцічы, якія свядома ўдзельнічалі ў паўстанцкім руху, садзейнічалі яго пашырэнню і прымалі ўдзел ва ўзброенай барацьбе, аддаваліся пад суд. Іх памесці канфіскоўваліся, сем'і высылаліся ў Сібір. Асобы недваранскага паходжання аддаваліся ў салдаты або ў арыштанцкія роты. Сем'і іх таксама высылаліся ў Сібір або іншыя аддаленыя губерні Расіі. Усяго ў Беларусі (у сучасных граніцах) да 1837 г. было канфіскавана 115 памесцяў з 38 544 сялянамі мужчынскага полу. Усе яны былі перададзены ў дзяржаўны зямельны фонд. Але царызм разумеў, што адных рэпрэсій недастаткова. Неабходна было выпрацаваць сістэму мер, якія садзейнічалі б збліжэнню далучаных да Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі. Для выпрацоўкі гэтых мер пры цару ў пачатку 1832 г. быў створаны «Асобны камітэт па справах заходніх губерняў». У яго ўваходзілі міністры ўнутраных і ваенных спраў, дзяржаўных маёмасцей, асветы, фінансаў, оберпракурор Сінода і інш. Узначальваў камітэт старшыня Кабінета міністраў граф В. П. Качубей. Камітэт разглядаў праекты мерапрыемстваў у адносінах да Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны, якія паступалі ад міністэрстваў, губернатараў генералгубернатараў, а пасля падаваў іх на зацвярджэнне цару. Адным з такіх мерапрыемстваў, рэкамендаваных камітэтам, быў так званы «разбор шляхты». Яно прадугледжвала праверку дакументаў усіх, хто называў сябе шляхтай, аб дваранскім паходжанні. Тыя шляхцічы, якія не змаглі прадставіць у геральдычную камісію дакументаў, пацвярджаючых дваранскае званне, пераводзіліся ў падатковае саслоўе: аднадворцаў у сельскай мясцовасці і грамадзян у гарадах. У выніку гэтай працэдуры ў Беларусі было пераведзена толькі ў аднадворцы балын 10 тыс. былых шляхцічаў. Усе яны павінны былі адбываць павіннасці і плаціць падаткі як дзяржаўныя сяляне. У маі 1832 быў закрыты Віленскі універсітэт. у Беларусі і Літве адмянялася дзеянне Літоўскага статута і паўсюдна ўводзілася расійскае заканадаўства. Выкладанне ў навучальных установах пераводзілася на рускую мову. Каб аслабіць уплыў каталіцкай царквы, царскі ўрад паступова веў скарачэнне тут каталіцкага святарства. У 1832 г. з гэтай мэтай былі ліквідаваны некамплектныя (немаючыя поўнага складу манахаў) каталіцкія манастыры, а іх памесці перададзены казне. Адначосова вялося наступленне на ўніяцкую царкву. Уладам удалося перацягнуць на свой бок вярхушку уніяцкага духавенства на чале з епіскапам Іосіфам Сямашкам, якія ў лютым 1839 г. склікалі ў Полацку царкоўны сабор, прыняўшы саборны акт з просьбай аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. 30 сакавіка 1839 г. Св. Сінод са згоды імператара зацвердзіў просьбу Полацкага сабора, у выніку чаго уніяцкая царква ў Беларусі была скасавана.

11. ПАДРЫХТОЎКА АГРАРНАЙ РЭФОРМЫ 1861Г. ЯЕ СУТНАСЦЬ.

Урад Аляксандра 2, разумеў неабходнасць адмены прыгоннага права, у студзені 1857 г- пад кіраўніцтвам імператара - быў створаны "Сакрэтны камітэт". Памешчыкі Віленскай, Гродне-й, Ковенскай губ. праз генерал-губернатара Назімава выступалі за адмену прыгоннага права, прадугледжвалася што сяляне атрымаюць толькі свабоду, а уся зямля і нерухомая маёмасць-застануцца ва ўласнасці памешчыка.У адказ 20 ліст. 1857 г імператар накіраваў рэскрыпт на імя Назімава, у якім абвяшчаў пачатак падрыхтоўкі сялянскай рэформы. Абавязковай умовай для правядзення рэформы было- прадастаўленне сялянам акрамя сядзібнага, так сама і палявога надзелу.

У 1858 г. Сакрэтны камітэт быў перайменаваны ў Галоўны камітэт па сялянскай справе. Гэта была публічная, заканадаўча аформленая ўстанова, сюды палагалася накіроўваць прапановы і праекты палажэнняў "аб паляпшэнні быту памешчыцкіх слян". Большасць памешчыкаў выказваліся за беззямельнае вызвалення сялян, за пераўтварэнне іх у вечных арэндатараў, прывязаных да памешчыцкіх маёнткаў. 19 лютага 1861 г. Аляксандр 2 падпісаў маніфест аб адмене прыгоннага права.

Асноўны змест рэформы:

1) сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і некаторыя грамадзянскія правы: самастойна распараджацца сваёй маёмасцю, звяртацца ў суд і іншыя дзяржаўныя ўстановы, набываць ва ўласнасць і прадаваць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць на службу, атрымліваць адукацыю і інш.;

2) уся зямля абвяшчалася ўласнасцю памешчыка, частку якой ён павінен быў адвесці для сялянскіх надзелаў, якія даваліся за выкуп;

3) адносіны паміж памешчыкам і сялянамі ў канкрэтнай вёсцы рэгуляваліся спецыяльнымі дакументамі, якія мелі назву «ўстаўныя граматы». Яны складаліся памешчыкамі, а зацвярджаліся і ўводзіліся ў дзеянне міравымі пасрэднікамі – урадавымі чыноўнікамі, прызначанымі губернатарам. Устаўныя граматы вызначалі памер сялянскага надзелу, павіннасці за карыстанне ім, тэрмін пераходу сялян з паншчыны на чынш і інш.;

22. СТАН ПРАМЫСЛОВАСЦІ БЕЛАРУСІ Ў 60-70Г. 19 СТ, ЯЕ СТРУКТУРА

У сваім развіцці прамысловасць праходзіць тры асноўныя стадыі ў арганізацыі вытворчасці: 1) (рамесную); 2) мануфактурную; 3) фабрычную. У другой палове ХІХ ст. у Беларусі тры пералічаныя формы суіснавалі разам, аднак на працягу першых двух дзесяцігоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост на тэрыторыі Беларусі ішоў павольна і па-ранейшаму пераважала дробная і мануфактурная вытворчасць. Рост фабрычна-заводскай прамысловасці стрымліваўся, у першую чаргу, адсутнасцю шырокага рынку свабоднай працоўнай сілы, а таксама нізкай пакупной здольнасцю сялян, якія вялі пераважна натуральную гаспадарку і самі выраблялі неабходныя прамысловыя рэчы (палатно, сукно, абутак і г. д.) А у 73-75 г Беларусь была ахоплена прамысловым крызісам . Крызіс закрануў - дрэваапрацоўчую і харчсмакавыя, дробныя і прамысловыя прадпрыемствы.Разам з тым колькасць заводскіх прадпрыемстваў няўхільна павялічвалася: калі ў сярэдзіне ХІХ ст. іх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 80, то ў канцы ХІХ ст. – 1 137. Сярод найбольш значных прадпрыемстваў, пабудаваных у гэты перыяд, можна вызначыць тытунёвую фабрыку ў Гродне (1862 г.), папяровую фабрыку ў Добрушы (1871 г.), запалкавыя фабрыкі ў Барысаве (1881 г.) і Пінску (1882 г.) і інш.Спецыялізацыя беларускай прамысловасці ў другой палове ХІХ ст. па-ранейшаму вызначалася выкарыстаннем і перапрацоўкай прыродных рэсурсаў (лясных багаццяў) і прадукцыі сельскай гаспадаркі. Таму асноўнымі галінамі прамысловасці з’яўляліся харчовая, тэкстыльная, гарбарная, дрэваапрацоўчая, а таксама вінакурэнне.