Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
02.05.2019
Размер:
175.1 Кб
Скачать

24. Фармір. Класаў капітал. Грамадства, іх спецыфіка на Бел.

На аснове зрухаў у станаўлен. капітал.рыначн. эканомікі адбывалася разлажэнне класаў саслоўяў феадальнага грамадства-дваран, памешчыкаў, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фармір. асноўн. класаў капіталіст. грамадства пралетарыяту і буржуазіі. Сац. базай для фармір. пралетарыяту з'яўл. сялянская бедната, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. На рубяжы XIX-XX у Бел. колькасць наёмных рабочых перавышала 460 тыс. чалавек. Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй. Бел. нац. буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты. Яна была таксама шматнацыянальнай, больш. яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Паводле перапісу 1897 г., 84,5% купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7% - руск. і толькі 1,7% былі беларусамі. Больш чым палова фабрык і заводаў з'ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі. Гандлёва-прамысл. буржуазія ў краі была ў асн. прадстаўлена яўрэйскімі купцамі і прамыслоўцамі. У той час яўрэйская буржуазія з'яўлял. ўласнікам больш чым паловы фабрык ізаводаў. Бел-я нацыянальн.буржуазія фармір-ся на аснове заможнай праслойкі вясковага насельніцтва, якая ў к. XIX ст. налічвала каля 50 тыс. гаспадароў. Сярод вясковай беларускай буржуазіі было нямала патомнай шляхты.

Т. чынам, бел-я нац. буржуазія ў др. пал. XIX ст. знаходзілася яшчэ ў стадыі станаўлення і ўяўляла сабою найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальн. буржуазіі. Асн.капіталы краю - зямельны, прамысловы, гандлёвы, банкаўскі – знах. не ў яе руках, а ва ўласнасці польск. і руск. памешчыкаў, яўрэйскіх купцоў. Вельмі адмоўна на фарміраванні бел. нацыі адбівалася і тое, што сац-эк., палітычнае і культ. жыццё горада на Бел. ў XIX ст. праходзіла не на бел. мове. Бел. аграрная буржуазія, раскіданая па вясковай глухамані, расколатая па веравызнанні на праваслаўных і католікаў, у значнай меры русіфікаваная і паланізаваная, нават у к. XIX ст. не ўсведамляла яшчэ свайго рацыянальнага адзінства і індыферэнтна. Яна не спадзявалася стаць гаспадаром краю і цягнулася за больш моцнымі сіламі, якія тут панавалі,- царскай бюракратыяй, з аднаго боку, і польскімі памешчыцка клерыкальнымі групоўкамі -з другога. Слабасць нац. буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі бел. нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў жыцці бел. горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.

38.Навуковым даследаваннем Беларусі у пач. 20 ст. займаліся М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі, Е. Раманаў, В. Ластоўскі, М. Любаўскі і інш. Вялікім укладам у даследаванне мовы беларусаў з'явіліся працы Я. Ф. Карскага. Першым сярод беларусаў ён атрымаў званне акадэміка Расійскай Акадэміі навук. Напісаў «Беларусы» (1903 – 1922). Гэта сапраўдная «энцыклапедыя беларусазнаўства». Карскі паказаў у ёй самастойнасць беларускай мовы ў сям'і іншых славянскіх моў, вызначыў тэрытарыяльныя межы яе распаўсюджання і склаў адпаведную карту. В. Ю. Ластоўскі стаў першым беларускім гісторыкам, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове. Новым у яго «Кароткай гісторыі Беларусі», выдадзенай у 1910 г. у Вільні, было імкненне адлюстраваць беларускі народ як творцу свайго лесу. Вялікім укладам у даследаванне мовы беларусаў з'явіліся працы ўраджэнца Гродзеншчыны Я. Ф. Карскага. Першым сярод беларусаў ён атрымаў званне акадэміка Расійскай Акадэміі навук. Сусветную вядомасць вучонаму прынесла трохтомнае выданне «Беларусы» (1903 – 1922). Гэта сапраўдная «энцыклапедыя беларусазнаўства».

5. У пачатку XIX ст. хара-р урадавай палітыкі на Беларусі вызначаўся імкненнямі Аляксандра I увесці канстытуцыю, магчымае аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы. Гэта прыцягнула на бок імператара польскіх дзеячаў, садзейнічала стварэнню Каралеўства Польскага са сваёй канстытуцыяй і мясцовай адміністрацыяй (у 1815 г.).Вынікам палітыкі з’явілася незвычайнае ўзмацненне польскага ўплыву ў галіне культуры і мовы, умацаванне пазіцый каталіцызму. Тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі, польскай па характару свёй дзейнасці.Але раскрыццё на пачатку 20-х гадоў у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў спрыяла змяненню ўрадавай палітыкі на Беларусі. 3 гэтага часу асноўным яе накірункам становіцца ўсямернае паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. З Віленскай вучэбнай акругі ў 1824 г. былі выключаны і перададзены ў Пецярбургскую вучэбную акругу дзве беларускія губерні – Віцебская і Магілёўская, а А. Чартарыйскі вызвалены ад пасады папячыцеля акругі і зменены М. Навасільцавым.Курс гэты яшчэ больш узмацняецца ў канцы 20-х гадоў і асабліва ў сувязі з польскім нацыянальным паўстаннем 1830-1831 гг. Была створана Беларуская навучальная акруга з дакладна акрэсленымі адміністрацыйна-этнічнымі межамі беларускай тэрыторыі. Адначасова ўрад развярнуў выдавецкую дзейнасць па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі, каб даказаць, што гэта тэрыторыя была здаўна “рускай”