Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
02.05.2019
Размер:
175.1 Кб
Скачать

7.Паўстанне 1830 – 1831 г. На Беларусі і яго вынікі.

У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал. Іх падтрымала большасць насельніцтва. Асноўная ідэя праграмы "Патрыятычнага таварыства", так званай "левіцы", заключалася ў барацьбе за незалежнасць, аднаўленне Рэчы Паспалітай 1772 г. як цэнтралізаванай дзяржавы. "Патрыятычнае таварыства" выступала адзінай палітычнай сілай, сацыяльная праграма якой улічвала інтарэсы падатковых саслоўяў. Але рэвалюцыйная плынь не была кансалідаванай, яе ўплыў у сейме, арміі быў нязначным. 18 снежня 1830 г. пачаў работу польскі сейм. Пад націскам патрыятычных сіл 20 снежня ён прыняў маніфест, які абвяшчаў нацыянальны характар Паўстання, а галоўнай мэтай паўстання змаганне за "незалежнасць і свабоду". У студзені 1831 г. сейм дэтранізаваў Мікалая I з польскага прастола.. Толькі 1 мая Нацыянальны ўрад прыняў рашэнне аб дапамозе жыхарам беларуска-літоўскіх зямель. На тэрыторыі Беларусі непасрэдная падрыхтоўка да паўстання пачалася ў студзені 1831 г.: вусная агітацыя, распаўсюджванне пісьмовых адозваў, збор сродкаў і зброі. Акцэнт пры гэтым рабіўся на цяжкае становішча краю, які прыгнечаны "маскалямі". Насельніцтва заклікалі ўзяць у рукі зброю. 22 студзеня 1831 г. ад імя клуба было складзена пасланне да сейма, пад якім падпісалася каля 200 чалавек.. 1(13) снежня 1830 г. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і Беластоцкай вобласці было ўведзена ваеннае становішча. У студзені 1831 г. для кіраўніцтва паўстаннем быў створаны Віленскі цэнтральны камітэт. Камітэт прызнаваў вяршэнства Варшаўскага ўрада і не праяўляў асаблівай ініцыятывы. Вясной 1831 г. у Беларусі склалася вельмі напружаная палітычная сітуацыяУ красавіку 1831 г. узброенае выступленне ахапіла Ашмянскі і Свянцянскі паветы Віленскай губерні, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерні. 3 першых дзён праявіліся асаблівасці ў арганізацыі паўстанцкай улады і ўзброеных сіл, якія істотна адрознівалі яго ад паўстання ў Царстве Польскім. На працягу красавіка мая 1831 г. дзісненскія, свянцянскія, ашмянскія і вілейскія паўстанцы (да 10 тыс. чалавек), ажыццявілі некалькі аперацый, але затым пад націскам расійскіх войскаў пакінулі тэрыторыю Беларусі. Спрыяльныя ўмовы для паўстання былі і ў іншых беларускіх губернях, але шляхта ў ім не прыняла ўдзелу.. У красавіку 1831 г. з'явіўся ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў паўстанцаў ваеннаму суду з канфіскацыяй іх маёмасці. Сялянам-паўстанцам абяцалі памілаванне, калі яны складуць зброю і вернуцца дамоў.3 канца мая 1831 г. паўстанне на беларускіх землях уступіла ў новы этап.У пачатку чэрвеня на тэрыторыю Віленскай губерні ўступіў 12-тысячны корпус генералаў А. Гелгуда, Г. Дэмбінскага і Ф. Роланда, які ўзяў накірунак на Вільню. 10 чэрвеня адбылося аб'яднанне фарміраванняў А. Гелгуда і Д. Хлапоўскага.Штурм Вільні пачаўся 19 чэрвеня. Сілы былі няроўныя, рускія войскі, якія налічвалі каля 40 тыс. чалавек, лёгка адбівалі атакі. Поспех 1794 г. пад Вільняй паўтарыць не ўдалося. У чэрвені ліпені 1831 г. паўстанцкі рух разгарнуўся ў Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім паветах Мінскай губерні. Арганізатарамі і кіраўнікамі яго былі мясцовыя памешчыкі Ф. Кеневіч і Т. Пуслаўскі.

У тым, што паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі пацярпела паражэнне, былі свае прычыны. Неразуменне глыбіні сялянскага пытання і недастатковы ўлік этнарэлігійных асаблівасцяў прывялі да таго, што надзеі на шырокі ўдзел у паўстанні падатковых саслоўяў не спраўдзіліся. Паўплывала таксама адсутнасць належнага ўзаемаразумення паміж Нацыянальным урадам і Віленскім цэнтральным камітэтам. Стварэнне часовых павятовых органаў не прывяло да ўзнікнення адзінага ўрада, якому падпарадкоўваліся б усе мясцовыя структуры. Не спраўдзіліся надзеі беларускіх паўстанцаў і на падтрымку польскай рэгулярнай арміі.Паўстанне 1830-1831 гг. насіла шляхецкі характар, Усяго за перыяд з красавіка па лістапад 1831 г. колькасць удзельнікаў паўстання на Беларусі складала каля 15 тыс. чалавек.Пасля падаўлення паўстання значныя змены адбыліся і ў палітыцы царызму ў Беларусі. Страціўшы давер да польскай і спаланізаванай мясцовай шляхты, ён узяў курс на яе аслабленне, выкараненне паланізму і паслядоўную русіфікацыю края. Першым крокам у гэтым напрамку было пакаранне ўдзельнікаў паўстання. У адпаведнасці з указам цара ад 6 мая 1831 г. ва ўсіх губернях, ахопленых паўстаннем, былі створаны следчыя камісіі, якім даручалася вызначыць ступень віны ўдзельнікаў паўстанцкага руху. Усяго ў Беларусі (у сучасных граніцах) да 1837 г. было канфіскавана 115 памесцяў з 38 544 сялянамі мужчынскага полу. Усе яны былі перададзены ў дзяржаўны зямельны фонд.