Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
02.05.2019
Размер:
175.1 Кб
Скачать

4. Вайна1812 г.і Беларусь.Да 1812 г. Французскі імператар Напалеон Банапарт падпарадкаваў сваёй уладзе амаль усе краіны Еўропы (акрамя Англіі і Даніі) і прыблізіўся да межаў Расійскай імперыі. Руска-французскія супярэчнасці асабліва абвастрыліся пасля Тыльзіцкага міра 1807 г., згодна з якім Расія вымушана была далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. З 1809 г. Расія і Францыя пачалі рыхтавацца да вайны. Напалеон 12 чэрвеня 1812 г. Пераправіўся праз Нёман у раёне Коўна і з 448-тысячнай арміяй (у далейшым павялічылася да 600 тыс.) пачаў рухацца па літоўскіх і беларускіх землях. 1-я і 2-я расійскія арміі падкіраўніцтвам Барклая де Толі і П.І. Баграціёна не маглі супрацьстаяць французам і з баямі вымушаны былі адыходзіць, кааб злучыцца ў Смаленску. 3-я рэзервовая армія на чале з А.П. Тармасавым (44 тыс. чал.), якая перадвайной была размешчана ў ваколіцах Жытоміра, на злучэнне з асноўнымі расійскімі ваенным сіламі не пайшла, а здзяйсняла ваенныя рэйды супраць напалеонаўскіх войск на Брэстчыне. Насельніцтва Беларусі, асабліва заходняй яе часткі, звязвала з Напалеонам надзеі на паляпшэнне свайго становішча:шляхта, якая страціла ў Расійскай імперыі свае палітычныя правы і ўплывы, спадзявалася на магчымасць аднаўлення ВКЛ, тым больш, што Напалеон пасля захопу Аўстрыі і Прусіі стварыў на акупаваных імі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай землях Герцагства Варшаўскае. Нягледзячы на тое, што Герцагства Варшаўскае знаходзілася пад пратэктаратам Францыі, на яго тэрыторыі былі абвешчаны дэмакратычныя свабоды і ажыццяўлялася парламенцкая форма кіравання. Першапачаткова частка беларускай і літоўскай шляхты мела надзею на аднаўленне аўтаномнага ВКЛ у складзе Расійскай імперыі. З гэтай нагоды ў 1811 г. Міхал Клеафас Агінскі падрыхтаваў і прапанаваў на разгляд Аляксандру І праект, па якому планавалася, што адроджанае ВКЛ будзе мець уласны ўрад, а ролю Канстытуцыі будзе выконваць Статут ВКЛ 1588 г. Але супрацьдзеянне з боку кансерватыўнага расійскага дваранства і абвастрэнне руска-французскіх супярэчнасцяў не дазволілі гэтаму плану ажыццявіцца. Таму большасць беларуска-літоўскай шляхты ў 1812 г. звязвала планы па аднаўленню дзяржаўнасці менавіта з Напалеонам;сяляне, знясіленыя вялікімі падаткамі і павелічэннем паншчыны, чакалі ад Напалеона адмены прыгоннага права, якога ўжо не існавала ў Еўропе. Французскі імператар не хацеў аднаўлення Рэчы Паспалітай, але быў не супраць таго, каб стварыць буфернае палітычнае ўтварэнне паміж Расіяй і Польшчай. Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. быў створаны Часовы ўрад ВКЛ на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам. Урадупадпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінскаягуберні і Беластоцкаявобласць (Віцебская і Магілёўскаягуберні не ўваходзілі ў склад ВКЛ і падпарадкоўваліся непасрэдна французскім ваенным уладам). Шляхта для адстойвання незалежнасці адноўленай краіны стварыла армію ВКЛ, якая налічвала каля 19 тыс. чалавек. Рэальнаяўлада ў краіне належала французскім генералам, якія ўзначальвалі адміністрацыйныя адзінкі – дэпартаменты, на якія па французскамуўзору была падзелена тэрыторыя Беларусі. У вёсках і гарадах праходзілі рэквізіцыі на карысць французскай арміі, якія ўсё часцей суправаджаліся марадзёрствам. Рабаўніцтва простага насельніцтва з боку французскіх салдат, неспраўджанненадзей на аднаўленне ВКЛ і адмену прыгоннага права, якія звязваліся з Напалеонам, выклікалі ў значнай часткі грамадства незадавальненне, якое хутка пачало перарастаць у адкрыты супраціў. 14–16 лістапада 1812 г. пры пераправе напалеонаўскай арміі праз Бярэзіну каля вёскі Студзёнкі ад «Вялікайарміі» засталосятолькі 60 тыс. чалавек.У выніку вайны 1812 г. тэрыторыя Беларусі зноў была разбурана. Па некаторых падліках, страты насельніцтва вызначаліся больш чым у 25 %, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы. На фоне гаспадарчай разрухі ўзмацніўся прыгон. Вясной 1813 г. паўсюдна была адноўлена расійская адміністрацыя. Зыходзячы з палітычны хмеркаванняў, урад Аляксандра І аб'явіў амністыю той шляхце, якая ўдзельнічала ў вайнена баку Напалеона.

6. Тайныя таварыствы на Беларуси у пер-ай палове 19 ст. Пасля вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі ствараюцца тайныя таварыствы патрыятычнай накіраванасці. У 1817 г. у Вільне Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі і іншыя заснавалі таварыства філаматаў («філамат» - у перакладзе з грэчаскай мовы - той, хто ікнецца да ведаў), якое ставіла перад сабой асветніцкія мэты. З дазволу кіраўніцтва Віленскага універсітэта ў 1820 г. філаматы стварылі «Таварыства прыхільнікаў карысных забавак» ("прамяністыя"), мэты якога таксама былі нацыянальна-асветніцкімі. У канцы 1820 г. філаматы заснавалі тайную суполку філарэтаў («філарэт» - у перакладзе з грэчаскай мовы - той, хто любіць дабрачыннасць) з палітычнымі мэтамі – адраджэннем Рэчы Паспалітай. Член таварыства Міхал Рукевіч стварыў гурткі ў Беластоцкай і Свіслацкай гімназіях, у Гродне, Шчучыне і іншых гарадах і мястэчках Гродзенскай губерні. Усе гэтыя арганізацыі мелі свае філіялы па ўсёй Беларусі. У пачатку 1820-х гг. улады даведаліся пра існаванне тайных суполак на тэрыторыі Беларусі, пасля чаго пачаліся рэпрэсіі. У 1824 г. 9 філарэтаў і 11філаматаў (сярод іх – Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Ян Чачот) былі высланы ва ўнутраныя губерні Расійскай імперыі. Адначасова былі адхілены ад працы вядомыя прафесары Віленскага універсітэта і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі.Паўстанне 1830-1831 гг. і яго вынікі для Беларусі. Пасля паўстання 1830-1831 гг. расійскія ўлады пачалі актыўна праводзіць "разбор шляхты" (шляхта павінна была прадставіць дакументальна аформленыя доказы свайго шляхецкага паходжання). Вынікам гэтай палітыкі стала пазбаўленне часткі шляхты правоў з пераводам у падатковыя саслоўі. Сам тэрмін "шляхта" быў забаронены для ўжывання ў рускай мове, замест яго пачалі выкарыстоўваць рускі тэрмін "дворянство". Маёмасць эмігрантаў з ліку удзельнікаў паўстання, асуджаных за ўдзел у ім і тых, хто не здолеў даказаць сваё шляхецкае паходжанне, канфіскоўвалася на карысць дзяржавы.У 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт, які быў адкрыты толькі ў 1804 г. У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія універсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху. У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была скасавана Берасцейская унія з аўтаматычным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе. У 1840 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі было скасавана дзеянне Статута 1588 г. Пакаранні не прыпынілі нелегальны рух. Шмат членаў тайных арганізацый па тым ці іншым прычынам здолелі пазбегнуць пакарання і працягвалі дзейнічаць у накірунку польскага нацыянальнага адраджэння. Напрыклад, былы філамат М. Рукевіч стаў у 1823 г фундатарам таварыства «Ваенныя сябры» сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу; гэтая суполка мела свае філіялы: «Згода», куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і «Заране» – з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій. 24 снежня 1825 г. члены суполкі «Ваенныя сябры» капітан К.Г. Ігельстром спрабаваў ініцыяваць адмову ад прысягі Мікалаю I батальена Літоўскага корпусу, але спроба аказалася няўдалай.Удзельнікі выступлення былі пакараныя высылкай у Сібір і на Каўказ.Яшчэ аднім вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі русіфікацыі (дэпаланізацыі) беларускіх земляў.

7. Паўстанне 1830-1831 г. на Беларусі і яго вынікі. У снежні 1828 г. у Варш. ўзнікла тайнае ваеннае Тавар. падхарунжых, ініцыя. стварэння якога быў П. Высоцкі. Тавар планавала забойства Мікалая I пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады. Змоўшчыкі вагаліся, тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся. Непасрэдна падштурхнулі да паўстання рэвалюц. падзеі ў Франціі і Бельгіі (ліпень 1830 г.).Мікалай I планаваў кінуць на разгром рэвалюцыйнага руху ў Зах. Еўр. армію Царства Польск.а і Літ. асобны корпус. Аб гэтых планах стала вядома ў Варш., і кіраўнікі апазіцыі адчулі. што далей адцягваць паўстанне нельга. У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал. Іх падтрымала большасць насельніцтва. Вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, фактычны намеснік імператара ў Царстве Польск., дзейніч. нерашуча, а потым прыняў рашэнне аб адводзе расійскіх войскаў з польскай тэрыторыі.У паўстанцкім руху вылучыліся дзве асноўныя плыні: кансерватыўная на чале з арыстакратам А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная, так званая "левіца".Вырашыць канфлікт арыстакраты прапаноўвалі дыпламат. шляхам, а таму ўсяляк стрымлівалі патрыятычн. сілы і падрыхт. арміі да вядзення ваенных дзеянняў з Расіяй. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі болыласць уплывовых пасад у арміі, урадзе і складалі асноўную частку ў сейме.Кіраўніцтва паўстаннем сканцэнтравалася ў руках кансерватыўных дзеячаў, якія спачатку спрабавалі наладзіць перамовы з Канстанцінам Паўлавічам і Мікалаем I, але безвынікова. 18 снежня 1830 г. пачаў работу польскі сейм. Пад націскам патрыятычных сіл 20 снежня ён прыняў маніфест, які абвяшчаў нацыянальны характар Паўстання, а галоўнай мэтай паўстання змаганне за "незалежнасць і свабоду". У студзені 1831 г. сейм дэтранізаваў Мікалая I з польскага прастола.На тэрыторыі Беларусі непасрэдная падрыхтоўка да паўстання пачалася ў студзені 1831 г.: вусная агітацыя, распаўсюджванне пісьмовых адозваў, збор сродкаў і зброі. Акцэнт пры гэтым рабіўся на цяжкае становішча краю, які прыгнечаны "маскалямі". Насельніцтва заклікалі ўзяць у рукі зброю. Але ніякіх канкрэтных абяцанняў, як палепшыць становішча насельніцтва, не гучала.Тым часам шляхта, якая прыбыла ў Варшаву з заходніх губерняў Расіі і пажадала ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях, па ініцыятыве I. Лялевеля была аб'яднана ў "Клуб аб'яднаных славян". 22 студзеня 1831 г. ад імя клуба было складзена пасланне да сейма, пад якім падпісалася каля 200 чалавек. У "Адрасе Ліцвінаў" падкрэслівалася, што "Літва (г. зн. сучасная Беларусь), Валынь, Падолія і Украіна заўсёды былі адзіным (з палякамі.) народам, адзінай Полыпчай. 3 таго часу, як рэвалюцыя набыла характар нацыянальны, неабходным стала вяртанне зямель адабраных, бо толькі з імі паўстанне будзе адпавядаць свайму высокаму прызначэнню і адновіць незалежнасць... ". Варш. ўрад, у сваю чаргу, звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі, Літвы і Украіны. У ім адзначалася, што сейм і ўрад абвясцілі цэласнасць і незалежнасць Польшчы, таму і насельніцтва ўсходніх тэрыторый былой РП павінна прымаць актыўны ўдзел у барацьбе.За развіццём падзей на Беларусі ўважліва сачылі ў Пецярбургу. 1(13) снежня 1830 г. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і Беластоцкай вобласці было ўведзена ваеннае становішча. У пачатку красавіка з войскаў, размешча ных каля Брэста і Гродна, і рэзервовых часцей была сфарміравана спецыяльная армія пад кіраўніцтвам генерала П.А. Талсгога. Яна прызначалася для прадухілення паўстання на тэрыторыі ВКЛ. Паміж Царствам Польскім, літоўскімі і беларускімі губернямі была абмежавана сувязь, уведзена цэнзура перапіскі, узмацніўся паліцэйскі нагляд нядобранадзейных высылалі ў глыб Расіі. Секвестру падвяргаліся маёнткі тых памешчыкаў, якія з пачатку паўстання знаходзіліся ў Царстве Польскім. Але прынятыя меры не змаглі прадухіліць пашырэнне паўстання на Беларусь.

12.Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 у беларускіх губернях.У 1858–1860 гг. толькі ў Белар. адбылося звыш 40 буйных выступл. сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспад.і краіны. Рэзка вырасла запазыч. памешч. перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853–1856 гг. Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармав. краіны, і ў першую чаргу – трэба было адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі. 20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І. Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Ал. II – першы афіцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віл., Гродз. і Ковенск. губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна для выпрацоўкі пректа палажэння аб адмене прыгонн. права. Згодна з рэскрыптам урад рэкаменд. памешчыкам даць сялянам невялікія надзелы зямлі – іх сядзібы за выкуп, бо ўрад разумеў небяспечнасць беззям. вызвалення сялян. 8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Гал.камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэфармавання. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў імперыі. Беларускія памешчыкі адзінадушна прапанавалі вызваліць сялян без зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі кам. былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп. У гэтых губернях глеба была нізкай якасці, а больш. памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку. Асноўныя дакументы рэформы былі рапрацаваныя ў Рэдакцыйных камісіях. 19 лютага 1861 г. яны былі падпісаныя Ал. II. Маніфест аб адм. прыг. права аб’яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы. У «Агульным палажэнні» змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі былі ўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавяз. становішча сялян, і яны адпрацоўвалі паншчыну ці выплачвалі аброк ў поўным дарэформеным памеры, ім была забаронена пакідаць зямлю; уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павінн. сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешч.; сяляне атрымл.і некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысл., гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом. Уласнікам зямлі селяніна рабіла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп чаабавяз. адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўны штогад. аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80% памешчю атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сял. станав. даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупн. плацяжы і працэнты за ссуду (выплаты цалкаУтвараліся органы кіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыцц. рэформаў 1861 г. былі ўведзены спецыяльныя пасады – міравыя пасрэднікі (прызначаліся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя міравыя з’езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах.м адменены 1 студзеня 1907 г.). Па сутнасці, сяляне выкупалі не зямлю, а кампенсав. памешчыкам свае феад. павінн. «Мясц. палаж. для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў» дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віц.губерні дзе панавала абшчынн. землекарыст. У ім былі вызначаны межы сял. надзелу – «вышэйшы» ад 4 да 5,5 дзесяціны і «ніжэйшы» ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магіл. і Віц. губернях у выніку «адрэзак» сяляне страцілі ад 25 да 40% зямлі. За карыст. надзелам вызначаліся павіннасці – паншчына ці аброк і інш. Захоўвалася сельская абшчына, пры выкананні павіннасцяў уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных. Сяляне засталіся незадаволеныя такой свабодай. Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад, адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць павіннасці, адмаўляліся падпісваць устаўныя граматы.

15. Паўстане 1863-1864 гг: К. Каліноўскі. З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў - прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву "чырвоныя". Яны падзялялiся на правых i левых.Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю. Працiўнiкаў паўстання называлi "белымi". Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы. Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт. "Левых" ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838-1864). Ён паходзiў з сям'i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове "Мужыцкая праўда".Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны.У студзенi-лютым 1863 г. ў Беларусi з'явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi.Паўстанне 1863-1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii.Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.

25. Шляхі зносін у Беларусі ў 60-90гг. 19ст. . Капіталістычны рынак патрабаваў больш дасканалых шляхоў зносін. Развіццю прамысловасці, росту гарадоў, пашырэнню ўнутранага рынку і замежных гандлёвых сувязяў у другой палове ХІХ ст. спрыяла будаўніцтва чыгунак. Першая Пецярбургска-Варшаўская чыгуначная магістраль прайшла праз тэрыторыю Беларусі ў 1862 г. і злучыла Вільню, Гродна, Беласток. У 1866 г. праз Дзвінск, Полацк, Віцебск і Смаленск прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка, а ў 70-я г. ХІХ ст. Маскоўска-Брэсцкая чыгунка злучыла Смаленск, Оршу, Мінск, Баранавічы, Брэст. Таксама былі пабудаваны тры лініі мясцовых чыгунак, якія атрымалі назву Палескія: Бранск – Гомель – Пінск – Жабінка; Беласток – Баранавічы; Вільня – Баранавічы – Роўна.

Будаўніцтва чыгунак мела вырашальнае значэнне для развіцця эканомікі Беларусі. Дзякуючы іх з’яўленню значна павялічыўся грузаабарот, і тыя рэгіёны, праз якія прайшлі чыгункі, атрымалі моцны імпульс для эканамічнага росту.

На тэрыторыі Беларусі існавала таксама дастаткова разгалінаваная сістэма водных каналаў, а з 1880-х г. актывізавалася будаўніцтва і шасэйных дарог.

Такім чынам, развіццё транспартных шляхоў у другой палове ХІХ ст. спрыяла развіццю гандлю і камунікацыі, аб’яднанню беларускіх зямель у адзіны эканамічны арганізм і ўцягванню іх у агульнарасійскі рынак.

8.Новыя з’явы ў развіцці культуры. Асвета на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Як і на ўсе галіны жыцця беларускага грамадства, вызначальны ўплыў на культуру аказала ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Вектар развіцця беларускай культуры і адукацыі вызначаўся расійскімі ўладамі, іх палітычнымі інтарэсамі.У першай палове ХІХ ст. у палітыцы царызму на тэрыторыі Беларусі панавала тэорыя «заходнерусізма», згодна з якой беларусы не лічыліся самастойным этнасам, а разглядаліся як неад’емная частка рускага народа. Заходнерусізмканцэпцыя адмаўлення гістарычнасці беларусаў як самастойнай і самабытнай этнічнай супольнасці, атаясамлівання іх з велікарускім этнасам. Натуральна, што ім адмаўлялася ў праве мець сваі мову і культуру.Умоўна ў развіцці культуры Беларусi ў XIX cт. можна вылучыць тры этапы:1) канец XVIII ст. – 1830–1831 г. У першыя дзесяцiгоддзi пасля падзелаў Рэчы Паспалітай уплывам пры расiйскiм імператарскім двары карысталася апалячаная шляхта былога ВКЛ. 2) 1830–1831 г. – 1863–1864 г. Перыяд характарызаваўся ўзмоцненай русiфiкацыяй у сувязi з тым, што шляхта не спраўдзіла надзей на супрацоўніцтва і не стала апорай царскага рэжыму; 3) 1863 – 1864 г. – пачатак ХХ ст. У гэты час насуперак палітыцы русіфікацыі адбывалася станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі і фармiраванне беларускай нацыi. Асвета. У 1802 г. у Расійскай імперыі было створана Міністэрства народнай асветы і шэсць навучальных акруг на чале з універсітэтам. Навучальныя ўстановы Беларусі ўваходзілі ў Віленскую акругу, цэнтрам якой стаў Віленскі універсітэт (1803). У 1812 г. статус акадэміі з правамі і прывілеямі універсітэта атрымаў і Полацкі езуіцкі калегіум. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі некаторы час дзейнічалі дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы, прычым Віленскаму універсітэту быў уласцівы дух рамантызму і непакорлівасці (яго выпускнікі, студэнты і выкладчыкі з’яўляліся ўдзельнікамі паўстання 1830–1831 г.), а Полацкая акадэмія стала сапраўднай сталіцай езуітаў, дзе вучыліся дзеці кансерватыўна настроенай шляхты. У 1820-я г. пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школ для небагатых вучняў. Гэтыя школы ўзніклі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. у розных краінах у выніку грамадскага руху за танны і хуткі спосаб атрымання адукацыі. Паводле ланкастэрскай сістэмы (ад імя англійскага педагога Дж. Ланкастэра) адбывалася навучанне дзяцей і дарослых больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Расійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта ў 1819 г. у Гомелі, у маёнтку графа М. Румянцава. У 1840-я гг. сталі адкрывацца пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. У пачатку ХІХ ст. пачалося навуковае даследаванне Беларусі. Беларускiя традыцыі вывучаліся выкладчыкамi Вiленскага унiверсiтэта ― Мiхаiлам Баброўскiм, Iгнатам Данiловiчам, Тэадорам Нарбутам. Сярод этнографаў, археолагаў і фалькларыстаў, якія вывучалі мінулае Беларусі і Літвы, былі таксама З.Даленга-Хадакоўскі, А.Кіркор, Е.Раманаў, П.Шпілеўскі і інш. Сабраны імі этнаграфічны матэрыял, насуперак панаваўшай теорыі заходнерусізма, сведчыў аб існаванні самастойнага беларускага этнасу.Лiтаратура. Насуперак паланiзацыі i русiфiкацыі, адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове ХІХ ст. было станаўленне новай беларускай літаратуры, якая ў сваім развіцці абапіралася на народныя традыцыі і фальклор. Галоўным героем літаратурных твораў у акрэслены перыяд быў беларускі селянін з яго турботамі, цяжкай штодзёнай працай і павагай да роднай зямлі. Ля вытокаў нацыянальна-культурнага адраджэння стаялі такiя знакамiтыя пiсьменнiкi, як Адам Мiцкевiч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, Уладзіслаў Сыракомля i iнш. Я.Чачот выдаў шэсць зборнікаў пад агульнай назвай «Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны», дзе змясціў не толькі сабраны па вёсках беларускі фальклор, але і свае песні на польскай і беларускай мовах. На аснове беларускіх народных казак і паданняў, але па-польску, быў напісаны Я.Баршчэўскім твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Вялікую спадчыну пакінуў выдатны пісьменнік ХІХ ст. В. Дунiн-Марцiнкевiч, творчая тэматыка якога была вельмі разнастайная ― ён пісаў пра жыццё сялян, шляхты, а таксама на гістарычную тэмы. Сярод яго асноўных твораў можна вылучыць наступныя: «Сялянка», «Пінская шляхта», «Гапон», «Славяне ў ХІХ стагоддзі» і інш. Першая палова ХІХ ст. была часам фарміравання і развіцця агульнанацыянальнай літаратурнай мовы. Пры гэтым аўтары ў залежнасці ад паходжання і культуры выхавання выкарыстоўвалі розны алфавіт: ці лацінскі (беларуская лацінка), ці кірылічны.

2. Развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі у першай палове 19 ст.

Адмена прыгоннага права адкрыла спрыяльныя магчымасці для развіцця капіталізму як у прамысловасці, так і с/г Беларусі. Але фарміраванне капіталістычных адносін у с/г магчыма было двкма шляхамі. Першы шлях прадугледжваў запаваоленую эвалюцыю памешчыцкай гаспадаркі ў капіталістычную, захоўваючы доўгі час перажыткі феадалізму, класічным прыкладам такога развіцця была Прусія, адсюль і назва – “прускі” шлях. Другі шлях быў характэрны для ЗША. Ён прадугледжваў стварэнне самастойных фермерскіх гаспадарак, свабодных ад усякіх перажыткаў феадалізму, такі шлях атрымаў назву “амерыканскага”. Аднак рэформа 1861 года была праведзена ў інтарэсах памешчыкаў. Яны захавалі за сабой большую частку зямлі. У 1877 годзе на долю латыфундый прыпадала 88,6% памешчыцкай зямлі, або 46,7% агульнай зямельнай плошчы. Многія памешчыкі валодалі тут дзесяткамі буйных памесцяў і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Вядучае месца у гаспадарках памешчыкаў у першае парэформеннае дваццацігоддзе займала вытворчасць збожжа. У 70-я гады валавы збор збожжавых культур павялічыўся на 62,6%. У другой палове 70-х гадоў Беларусь стала адным з важных рэгіёнаў Расійскай імперыі па экспарту збожжа. За граніцу вывозілі жыта, авёс, ячмень, увозілася пшаніца. У 1877 годзе па данных першага ўсерасійскага пазямельнага перапісу, памешчыкам у беларускіх губернях належала 50,3; зямлі, сялянам – 33,4%, казне, царкве і іншым ведамствам – 12,2%. Капіталістычнае па свайму паходжанню землеўладанне складала толькт 5,1% ад агульнай зямельнай уласнасці. Гэта абумовіла пераважна “прускі” шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі.

37. Умовы развіцця культуры Беларусі у пачатку 20 ст.

На рубяжы 19-20 ст. на тэррыторыі Беларусі пражывала больш 6,5 млн. чалавек, у тым ліку 5,4 млн. беларусаў. Уступаючы ў новае стагоддзе, бел. Народ меў за плячыма нялёгкую спадчыну. Жорсткая русіфікатарская палітыка царызму і паланізатарская дзейнасць апалячаных паноў і касцёла, замаруджанасць і супярэчлівасць працэсу фарміравання бел. нацыі, нізкі узровень нацыянальнай самасвядомасці народа, фактычная забарона беларускамоўнага друку, функцыяніраванне бел. культуры. Беларуская нацыя фарміравалася як сялянская ў сваёй аснове. Пачатак 20 ст. быў важным этапам у працэсе фарміравання бел. нацыі і яе культуры. Ён стаў часам нацыянальнага адраджэння: абуджэння самасвядомасці беларусаў, выхавання і згуотавання інтэлігенцыі, часам фарміравання сучаснай бел. мовы, паскоранага развіцця бел. літ. і інш. галін культуры. Магутны штуршок гэтаму руху дала рэвалюцыя 1905-1907гг. Найбольш актыўнай сілай адраджэння руху з’яўлялася сялянская і дробнашляхецкая па паходжанні інтэлігенцыя, а яго “ідэйным”, палітычным і арганізаційным цэнтрам – газета “Наша ніва” (1906-1915). Рэвалюцыя і нацыянальна-вызваленчая барацьба абумовілі духоўную актыўнасць народных мас, якія пацягнуліся да адукацыі, культуры, мастацтва. Беларускі нацыянальна-культурны рух адпавядаў настроям адміністрацыі і сустрэў праціўнікаў ва ўплывовым польскім і рускім асяроддзях.

.