Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВКЛ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.67 Кб
Скачать

1529Г., 29 верасня.

Зацвярджэнне і ўвядзенне у дзеянне 1-га Статута Вялікага княства Літоўскага — збору законаў феадальнага права; помнік беларускай пісьменнасці, мовы і юрыдычнай думкі (друкарскім спосабам на беларускай мове перавыдадзены у 1841 г. у Познані пры ўдзеле І.Лялевеля).

1529 г.

Разбурэнне крымскімі татарамі горада Рэчыцы.

1529 г.

На сойме у Вільні вялікім князем выбраны 9-гадовы Жыгімонт Аўгуст (сын Жыгімонта I Старога; праз 2 месяцы ён выбраны каралём Польшчы; фактычна ўлада яму перададзена на Берасцейскім сойме ў кастрычніку 1544 г.; паўнапраўным вялікім князем і каралём стаў пасля смерці бацькі у 1548 г.).

1530—1593 Г., 13 студзеня.

Жыццё і дзейнасць Сымона Буднага —- беларускага асветніка-гуманіста, філосафа, кнігавыдаўца, дзеяча рэфармацыі на Беларусі.

1531 г.

Атрыманне горадам Слонімам (Услонімам) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1533—1538 г.

Алена Васілеўна Глінская (дачка беларускага князя М.Глінскага, жонка вялікага маскоўскага князя Васіля III Іванавіча) была рэгенткай Вялікага княства Маскоўскага пры малалетнім сыне Іване IV Грозным; за часы яе праўлення расійскія войскі мелі шэраг выдатных перамог, у тым ліку ў вайне супраць Вялікага княства Літоўскага 1534—37 г.; атручана баярамі.

1534—1537 г.

Вайна Вялікага княства Маскоўскага з Вялікім княствам Літоўскім.

1534 г.

Узяцце расійскімі войскамі горада Мазыра.

1535 г.

Аблогі, штурмы і спусташэнні войскамі рускіх ваявод гарадоў Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова, Рагачова; аблогі гарадоў Крычава, Віцебска, Браслава, Полацка, Радамлі, Петрыкава, Бабруйска, Слуцка, Барысава, Новагародка; на зваротным шляху яны спалілі Тураў, Мазыр, Свіслач, Брагін і інш.

1535 Г., лета.

Войскі паспалітага рушэння (апалчэння) Вялікага княства Літоўскага з Рэчыцы накіраваліся ў Северскую зямлю, вызвалілі Гомель і Старадуб.

1537 Г., люты.

Паводле перамір'я Гомель і Любеч вернуты ў склад Вялікага княства Літоўскага, Себеж і Завалочча асталіся за Маскоўскай дзяржавай.

1540 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Лунінец (Лулілец).

Каля 1540 г. — каля 1604 г.

Жыццё і дзейнасць Васіля Цяпінскага (радавое прозвішча Амельяновіч) — беларускага гуманіста, кнігавыдаўца, радыкальнага дзеяча рэфармацыі.

1541 г.

Стварэнне паляўнічага заказніка Белавежская пушча — першага на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

1541 г.

У горадзе Гродна пракладзены водаправод.

1541—1613г.

Жыццё і дзейнасць Іпація Пацея (свецкае імя Адам Львовіч) - пісьменніка-палеміста, дзяржаўнага, палітычнага і царкоўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага.

1543 г.

Заснаванне Мазырскага замка (не збярогся).

1543 г.

Заснаванне у Гродне «Літоўскай капэлы» — аднаго з найбольш ранніх аркестравых калектываў на Беларусі.

1546—1616 г.

Жыццё і дзейнасць Фёдара Міхайлавіча Еўлашэўскага — беларускага грамадскага дзеяча і пісьменніка, аўтара самага ранняга помніка мемуарнай літаратуры — так званага дыярыуша.

1548—1572 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Жыгімонта II Аўгуста; у гады яго княжання у дзяржаве праведзены важныя ваенныя, палітычныя і эканамічныя рэформы.

1550 г. (?) — канец 16 ст.

Жыццё і творчая дзейнасць Андрэя Рымшы — паэта, заснавальніка панегірычнай паэзіі у старажытнай беларускай літаратуры.

1-я палова 16 ст.

Стварэнне Хронікі Быхаўца — выдатнага помніка беларускага летапісання.

1-я палова 16 ст.

Будаўніцтва у мястэчку Койданава (цяпер г. Дзяржынск) кальвінскага збора.

Сярэдзіна 16 ст.

Будаўніцтва у в. Новы Свержань (Стаўбцоўскі раён) кальвінскага збора (з 1588 г. касцёл) — помніка архітэктуры рэнесансу.

Сярэдэіна 16 — пачатак 17 ст.

Жыццё і дзейнасць Стафана і Лаўрэнція Зізаніяў (браты) — беларускіх пісьменнікаў-палемістаў і царкоўных дзеячаў.

1552 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах мястэчка Лагішын (цяпер гар. пасёлак у Пінскім раёне).

1552 г.

У мястэчку Смаргонь завершана будаўніцтва кальвінскага збору (з 1617 г. — касцёл) — помнік архітэктуры рэнесансу.

1557 г., 1 красавіка.

Прынята «Устава на валокі», якой у Вялікім княстве Літоўскім была ўнармавана зямельная рэформа, што вялася з канца 15 ст.; падзел сялянскіх зямельных участкаў на валокі (каля 21 гектара); паводле «Уставы...» мелася на мэце надзяліць кожную сям'ю участкам у памеры 1 валокі; пры панскіх дварах утвараліся гаспадарчыя фальваркі.

1557—1633 г.

Жыццё і дзейнасць Льва Іванавіча Сапегі —- палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, дыпламата і мысліцеля.

1558—1583 г.

Лівонская вайна — барацьба Расіі, Швецыі, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага за Прыбалтыку.

1559 г., 31 жніўня.

Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага княства Літоўскага; да дагавору далучыўся і рыжскі епіскап.

1560 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах горада Калінкавічы (Каленкавічы).

1561 г.

Атрыманне гарадамі Магілёвам і Рэчыцай самакіравання паводле магдэбургскага права (няпоўнага).

1561 г.

У Пінску заснавана аптэка — адна з першых на Беларусі.

1561 г.

Распад Лівонскага ордэна; утварэнне герцагства Курляндскага.

1562 г.

Выданне С.Будным у заснаванай ім Нясвіжскай друкарні беларускамоўных твораў: «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам».

1562 г.

Аблогі расійскімі войскамі Івана IV Грознага гарадоў Дуброўна, Мсціслава, Оршы, Копысі, Шклова, Віцебска, Прапойска (цяпер Слаўгарад), Магілёва, Чачэрска; разбурэнне крымскімі татарамі (саюзнікі Расіі) горада Рагачова.