Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВКЛ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.67 Кб
Скачать

Хронология событий государство вкл (1253 - 1565).

13 Стагоддзе

1253 г.

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля; каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Новагародку каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV.

1254 г.

Мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.

1256 г.

Паход на яцвягаў кааліцыі князёў: ваўкавыскага Глеба, свіслацкага Ізяслава, новагародскага Рамана Данілавіча, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў.

1258 г.

Літоўскія князі Войшалк і Таўцівіл узялі ў палон новагародскага князя Рамана Данілавіча і забілі яго.

1258 г.

Напад на зямлю Нальшчаны (на паўночным захадзе Беларусі) мангола-татарскіх войск хана Бурундая і ўладзіміра-валынскага князя Васількі Раманавіча; падобныя набегі мангола-татараў на землі Беларусі і Літвы паўтараліся у 1259, 1275, і 1287 гадах.

1259 г.

Першыя летапісныя звесткі пра ўдзельнае княства Дайноўскае; існавала у 13—14 ст. паміж Нёманам і Віліяй, дзе жылі нашчадкі яцвяжскага племя; у 1270-я гады тут княжыў Трайдзень.

1250-Я гады — 1263 г.

Княжанне у Полацку Таўцівіла (забіты у 1263 г. вялікім князем літоўскім Транятам).

1260Г., 1з ліпеня.

Разгром войскам Вялікага княства Літоўскага крыжакоў каля возера Дурбе.

1262 г.

Дагавор паміж вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Міндоугам і наўгародскім князем Аляксандрам Неўскім пра сумесную барацьбу супраць Лівонскага ордэна.

1263 г.

Першыя звесткі пра Ляшчынскі манастыр; размяшчаўся у Лешчы - прадмесці Пінска.

1263—1264 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Траняты.

1263(?)—1267 г.

Княжанне у Полацку Гердзеня Давыдавіча (сын Віцебскага князя Давыда Расціславіча; некаторыя гісторыкі лічаць Гердзеня бацькам вялікіх князёў літоўскіх Гедзіміна і Віценя, полацкага князя Воіна).

1264 Г., 22 снежня.

Мірны і гандлёвы дагавор Полацка (падпісаны князем Гердзенем) з горадам Рыгаю і Лівонскім ордэнам; у адпаведнасці з дагаворам Полацк адмаўляўся ад прэтэнзіі на ніжняе Падзвінне і Латгальскія землі, Ордэн гарантаваў непарушнасць полацкіх зямель; вызначаліся правы нямецкіх купцоў у Рызе.

1264—1267 г.

Княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Войшалка, які, абапіраючыся на беларускіх баяраў і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў Нальшчаны (сталіца — горад Крэва) і Дзяволтву, аб'яднаў Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі (у 1267 г. Войшалк пайшоў у манастыр).

1266—1267 г.

Паходы пскоўскага князя Доўманта на полацкія землі; у бітве 1267 г. загінуў полацкі князь Гердзень Давыдавіч.

1267 г.

Першыя звесткі пра горад Магілёў (паводле Магілёўскай хронікі; іншыя дакументы адносяць заснаванне горада Маплёва да 1320 г.).

1267—1270 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Шварна Данілавіча (Свараміра Данілавіча) — аднаго з князёў галiцка-валынскага княства, жанатага з дачкой Міндоўга; велікакняжацкую ўладу яму перадаў Войшалк, які пайшоу у манастыр.

Каля 1270 г.

Знак "Пагоня" зафіксаваны як герб князя Гердзеня і, верагодна, горада Новагародка.

1270—1282 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Трайдзеня.

1271—1288 г.

Пабудова Камянецкай вежы (Камянецкі стоўп, Белая вежа); дойлід Алекса.

1274 г.

Першыя летапісныя звесткі пра горад Капыль.

1274 г.

Вялікі князь Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў на Падляшшы горад Дарагічын Надбужскі.

1274 г.

Няўдалая аблога Новагародка аб'яднанымі галіцка-валынскім і татарскім войскамі.

1275 г.

Удзел тураўскіх і пінскіх войск у паходзе галіцка-валынскіх і іншых князёў на Новагародак; захоп і разрабаванне імі горада.

1276 г.

Першыя летапісныя звесткі пра горад Камянец.

1277 г.

Аб'яднаны паход мангола-татараў і паўднёварускіх князёў на Гарадзенскае княства і на Новагародак; войскi Трайдзеня разбілі гэтыя аб'яднаныя войскi каля Гародні.

1279 г.

Літоўска-беларускія войскi адбілі паход лівонскіх рыцараў.

1281 г.

Літоўска-беларускія войскі захапілі г.Герцыке (былую полацкую крэпасць); Лівонскі ордэн абмяняў яго на г.Дынабург (цяпер Даўгаўпілс).

1284 г.

Разгром войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобл.).

1284 г.

Аблога Гародні (Гродна) войскамі крыжацкага Лівонскага ордэна на чале з магістрам Конрадам Цірнбергам.

1287 г.

Першыя летапісныя звесткі пра горад Кобрын.

1293—1316 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Віценя; умацоўваў дзяржаву, абапіраючыся на Новагародскае, Гарадзенскае, Полацкае і інш. княствы.

1294 г.

Вялікі князь Віцень заваяваў Жамойцію і задушыў там паўстанне.

1296 г.

Паходы (зімовы і веснавы) на Гарадзенскі замак тэўтонскіх крыжакоў на чале з Рэйбергам (загінуў) і Зуцвертам.

1298 г.

Мірны дагавор Вялікага княства Літоўскага з горадам Рыгаю.

1298 г.

Беларуска-літоўскія войскі адбілі напад крыжакоў на Жамойцію.

1300 г.

Гандлёвы дагавор Полацка з горадам Рыгаю.

13 ст.

Заснаванне горада Свір; паводле падання, заснаваны князем Доўмантам на месцы язычніцкага капішча бога Перуна.

13 ст.

Будаўніцтва у горадзе Новагародку замка — рэзідэнцыі князёў Новагародскіх і Вялікага княства Літоўскага.

13—14 ст.

На тэрыторыі Беларусі перапісаны вядомыя евангеллі: Полацкае, Лаўрышаўскае, Аршанскае, Мсціслаўскае, Друцкае.