Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВКЛ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.67 Кб
Скачать

1330-Я гады.

Пабудаваны Лідскі замак; уваходзіў у лінію крапасных умацаванняў Новагародак—Крэва-Меднікі—Трокі.

1341—1345 г.

Княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Яўнуты (у выніку змовы Альгерда і Кейстута велікакняжацкі трон у яго адабраны, яму перададзена Заслаўскае княства).

1342 г.

Полацкі князь Воін паслаў на дапамогу Пскову, асаджанаму нямецкімі рыцарамі, атрад палачан на чале са сваім сынам Любкам (загінуў у баі з крыжакамі).

1345—1377 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Альгерда. За час яго княжання тэрыторыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы павялічылася амаль удвая. Суправіцелем Альгерда у заходніх землях княства быў Кейстут.

1348 г., 2 лютага.

Перамога беларуска-літоўскага войска над крыжакамі на рацэ Стрэва (прыток Немана).

1349—1352 г.

Барацьба Вялікага княства Літоўскага з Польшчай за Валынь і Падляшша.

1340-я гады.

У пісьмовых крыніцах упамінаюцца Ашмяны як замак і горад у Віленскім княстве.

1-я палова 14 ст.

Будаўніцтва замка у Крэве (цяпер веска у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобл.).

Сярэдэіна 14 ст.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Бабруйска.

Сярэдэіна 14 ст.

Цэнтральная тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага падзелена на 2 часткі: Віленскую (уключала цэнтральныя і ўсходнія землі Беларусі) і Трокскую (уключала частку заходніх зямель Беларусі і паўднёва-ўсходнія землі сучаснай Літвы).

1355 г.

Далучэнне да Вялікага княства Літоўскага Бранскага княства.

1358 г.

Уваходжанне Мсціслаўскага княства у склад Вялікага княства Літоўскага.

1362 г.

Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над аб'яднанымі войскамі Залатой Арды каля ракі Сінія Воды (цяпер р.Сінюха, прыток Паўднёвага Буга). У выніку да Вялікага княства Літоўскага далучаны землі басейна Днястра і Паўднёвага Буга, Кіеўскія, Чарнігава-Северскія, Валынскія, Падольскія і Пераяслаўскія землі, падпарадкавана Смаленскае княства.

1368, 1370, 1372 г.

Паходы беларуска-літоўскіх войск на нале з вялікім князем Альгердам на Маскву.

1360-Я гады.

Уваходжанне Мазырскай і Брагінскай валасцей у склад Вялікага княства Літоўскага.

1373—1375 г.

Асада войскамі полацкага князя Андрэя Альгердавіча (Андрэя Полацкага) крыжацкай крэпасці Дынабург (цяпер Даўгаўпілс, Латвія).

1373, 1375, 1379 г.

Напады крыжакоў на Гарадзенскую зямлю, асада Імі Гарадзенскага замка і горада Камянец.

1374, 1377 г.

Напады крыжакоў на горад Дзісну.

1377 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах мястэчка Езярышча (цяпер гарадскі пасёлак у Гарадоцкім раене).

1377 г.

Жыхары Пскова прынялі на княжанне Андрэя Полацкага (сын вялікага князя Альгерда).

1377—1392 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Ягайлы Альгердавіча (у праваслаўі Якаў; з 1386 г. кароль Польшчы пад імем Уладзіслаў II; заснавальнік дынастыі Ягелонаў).

1377—1423 г.

Княжанне у Мсціславе Сямёна Лугвена (сын вялікага князя Альгерда).

1380 Г., 8 верасня.

Кулікоўская бітва — перамога рускіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі, якія ўзначальваў Мамай; у бітве ўдзельнічалі Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі), Дзмітрый Альгердавіч, Баброк Валынскі і інш. военачальнікі з Беларусі.

1380 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах гар. пасёлка Шарашова.

1380 г.

Княжанне у Полацку Скіргайлы (Івана) Альгердавіча.

1380г.

Мсціслаўскі князь Сямён Лугвен пабудаваў Пустынскі (1380 г.) і Ануфрыеўскі (1407 г.) манастыры, якія славіліся перапісчыкамі кніг і летапісаў.

1382 г.

У «Хроніцы Польшчы» Полацк названы крэпасцю Белай Русі.

1382 г.

Спусташальны паход крыжацкіх войск на літоўска-беларускія землі.

1382 г.

Захоп горада Камянца польскім князем Янушам Мазавецкім.

1382 г.

У выніку барацьбы за велікакняжацкую ўладу трагічна загінуў князь Кейстут у Крэўскім замку.

1383 г.

Князь Вітаўт з дапамогай крыжакоў адваяваў у Ягайлы Коўна, Трокі, спаліў прадмесце Вільні; Ягайла вярнуў заваяваныя гарады.

1384 г.

Герб «Пагоня» стаў гербам Вялікага княства Літоўскага.

1384 г.

Перагаворы Ягайлы з Дзмітрыем Данскім пра саюз Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскім княствам з мэтаю падтрымкі Масквы у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам; перагаворы прыпынены з прычыны прэтэнзій Масквы на частку тэрыторыі Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

1384, 1392, 1394 г.

Аблогі Лідскага замка войскамі крыжакоў.

1384—1385 г.

Беспаспяховая аблога Ашмянскага замка войскамі крыжакоў.

1385 г., 14 жніўня.

Крэўская унія — дагавор пра аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам праз шлюб вялікага князя Літоўскага Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі; заключаны у Крэўскім замку (цяпер веска Крэва Смаргонскага раёна). Асноўнай мэтаю гэтага саюза было процідзеянне знешняй небяспецы абедзвюх дзяржаў.

1386 г.

Першае ўпамінанне у летапісах горада Верхнядзвінска (да 1962 г. г.Дрыса; летапісныя назвы Дриза, Дрысь).

1386 г.

Выступление Полацкага князя Андрэя Альгердавіча (Андрэя Полацкага) супраць Крэўскай уніі і князя Ягайлы.

1386 г.

Выбранне вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Ягайлы польскім каралём пад імем Уладзіслава II (карону на польскі трон атрымаў у г. Ваўкавыску); пачатак персанальнай уніі (саюза) Вялікага княства Літоўскага і каралеўства Польшчы і каралявання у Польшчы дынастыі Ягелонаў.