Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВКЛ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.67 Кб
Скачать

16 Стагоддзе

1501 г.

Выбранне вялікага князя Аляксандра І каралём Польшчы, аднаўленне персанальнай уніі Вялікага княства Літоўскага і каралеўства Польскага.

1501 г., кастрычнік.

Мельніцкі акт пра ўмовы саюза Вялікага княства Літоўскага і каралеўства Польскага. Але у сувязі з тым, што паводле гэтага акта Вялікае княства Літоўскае траціла частку свайго суверэнітэту, сойм не зацвердзіў яго.

1501 г., кастрычнік.

Мельніцкі прывілей — грамата вялікага князя Аляксандра, якая пашырыла паўнамоцтвы шляхты ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага.

1501 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах горада Беразіно (тады мястэчка у Любашынскім старостве).

1502 г.

Аблога горада Бабруйска войскамі крымскіх і акерманскіх татараў; напады крымскіх татараў на горад Койданава і разбурэнне яго.

1502 г.

Разбурэнне горада Турава крымскімі татарамі.

1502 (Двойчы) г.

Напады крымскіх татараў на горад Слуцк і аблогі яго замка.

1502 г.

Беспаспяховыя аблогі войскамі рускіх ваявод гарадоў Віцебска і Смаленска.

1503 Г., 4 сакавіка.

Перамір'е (на 6 гадоў) паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Дарагабуж, Гомель, Бельск, Мцэнск, Таропец і частка Мсціслаўскага княства.

1503 г.

Атрыманне горадам Ваўкавыскам самакіравання паводле магдэбургскага права.

1503 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах горада Шаркаўшчына і мястэчка Асвея (цяпер гарадскія пасёлкі ў Віцебскай вобл.).

1503—1506 г.

Напады крымскіх і акерманскіх татараў на гарады Бабруйск, Слуцк, Клецк, Койданава; безвыніковыя аблогі і штурмы імі Крэўскага замка.

1504 г.

Утварэнне Полацкага ваяводства.

1505 г.

Горад Лоеў разбураны татарамі.

1505 г.

Прыняцце соймам Вялікага княства Літоўскага Радамскай канстытуцыі, якая значна пашырыла права шляхты.

1505, 1506 г.

Няўдалыя аблогі горада Новагародка войскамі крымска-татарскага султана Біці-Гірэя.

1506 г.

Утварэнне Віцебскага ваяводства.

1506 г.

Рэйды крымскіх татарскіх загонаў на гарады Брагін, Мазыр, Клецк, Ашмяны, Ваўкавыск, Друцк, Віцебск і Полацк; аблога імі горада Чачэрска; беспаспяховая аблога горада і замка Менска войскамі перакопскага хана Махмуд-Гірэя.

1506 г., 5 жніўня.

Клецкая бітва — разгром 7-тысячным беларускім войскам пад камандаваннем Міхаіла Глінскага вялікага войска крымскіх татараў пад Клецкам; рэшткі разбітага татарскага войска знішчаны каля Капыля, Слуцка, Петрыкава. Пасля гэтай бітвы буйныя напады татараў на Беларусь фактычна спыніліся, парадзелі напады дробных атрадаў.

1506—1510 г.

Будаўніцтва замка у мястэчку Мір (цяпер пасёлак у Карэліцкім раёне); выдатны помнік абарончага дойлідства.

1506 г.

Спусташэнні рускімі войскамі ваколіц г. Койданава (цяпер г. Дзяржынск); аблога горада Чачэрска.

1506 г.

Напад рускіх войск на горад Свіслач.

1506, 1512 г.

Паходы рускіх войск і аблогі горада Полацка; у 1512 г. горад спалены.

1506 г.

Аблогі і разбурэнне крымскімі татарамі горада Лоева.

1506—1548 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Жыгімонта I Старога (у 1506 г. ён выбраны каралём Польшчы).