Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВКЛ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.67 Кб
Скачать

1507 Г., студзень.

Утварэнне Новагародскага ваяводства.

1507—1508 г.

Вайна Вялікага княства Маскоўскага з Вялікім княствам Літоўскім, якая суправаджалася спусташэннем усходніх, паўднёвых і цэнтральных зямель Беларусі; вайна скончылася чарговым «вечным мірам».

1507, 1508 г.

Аблогі і разбурэнні войскамі рускіх ваявод горада Крычава (двойчы), Оршы, Мсціслава, Полацка.

1508 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Смалявічы.

1508 г.

Антыўрадавы мяцеж М.Глінскага, войскі якога захапілі Тураў, Бабруйск, Мазыр, з дапамогай маскоўскага войска ўчынілі беспаспяховыя аблогі Слуцка і Менска.

1508 г.

Набегі крымскіх татараў на Полаччыну.

1511 г.

Атрыманне горадам Новагародкам самакіравання паводле магдэбургскага права.

1512 г.

Пастанова пра абавязак выбіраць на сойм Вялікага княства Літоўскага па 2 паслы (дэпутаты) ад кожнага павета.

1512—1522 г.

Вайна Вялікага княства Маскоўскага з Вялікім княствам Літоўскім.

1512, 1513, 1514 г.

У выніку трох паходаў маскоўскія войскі разбурылі і спалілі гарады Дуброўна, Оршу, Крычаў, Друцк, аблажылі гарады Браслаў, Мсціслаў, Барысаў.

1514 Г., ліпень.

Аблога і захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.

1514 Г., 8 верасня.

Аршанская бітва — паражэнне 80-тысячнага войска маскоўскіх ваявод пад Оршай (на рацэ Крапіўна); 30-тысячнае беларуска-літоўскае войска ўзначальваў гетман Канстанцін Астрожскі. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь вызвалена ад расійскіх войскаў.

1514 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Глыбокае.

1515 г.

Новы паход маскоўскіх войск на Полацк, Віцебск і Мсціслаў; спалены гарады Браслаў, Друя і крэпасць Іказнь. У адказ беларуска-літоўскае войска зрабіла паходы на Северскія землі і Вялікія Лукі.

1516 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах мястэчка Бобр (цяпер гарадскі пасёлак у Крупскім раёне).

1517 г., 6 жніўня.

Пачатак выдавецкай дзейнасці Францішка Скарыны у Празе; да 1519 г. выдадзены 23 кнігі Бібліі.

1517—1519 г.

Будаўніцтва у Новагародку Барысаглебскай царквы —- помніка архітэктуры готыкі; царква пабудавана на месцы храма 12 ст.

1518 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Барань (сяло Старая Барань, з 1598 г. мястэчка Аршанскага павета).

1518 г.

Атрыманне мястэчкам Камянец самакіравання паводле магдэбургскага права.

1518 г., лета.

Паход маскоўскіх войск у Падняпроўе і Падзвінне, аблога імі Полацка; пад Полацкам расійскае войска разбіта.

1519 г.

Кобрынскае княства пераўтворана у староства (з сярэдзіны 16 ст. — Кобрынская каралеўская эканомія).

1519 г.

Аблога і ўзяцце войскамі маскоўскіх ваявод Крэўскага замка; беспаспяховая аблога гарадоў Віцебск, Орша.

1519 (двойчы) г.

Беспаспяховыя аблогі горада Менска войскамі рускіх князёў В.Шуйскага, М.Гарбатага, С.Курбскага і М.Кісліцы.

1520 г.

Утварэнне Падляшскага ваяводства, у склад якога ўваходзілі заходнія землі Беларусі.

1520-я гады.

Стварэнне «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» — выдатнага помніка беларускага летапісання.

Пачатак 16 ст.

3 пісьмовых крыніц вядома мястэчка Астрына як цэнтр староства у Лідскім павеце; з 1641 г. мела самакіраванне паводле магдэбургскага права.

Пачатак 16 ст.

Будаўніцтва у в. Мураванка (Шчучынскі раён) царквы-крэпасці — помніка храма абарончага тыпу.

Пачатак 16 ст.

Неаднаразовыя напады крымскіх татараў на горад Стрэшын.

1521 г.

Аблогі крымскімі татарамі горада Мазыра і Слуцкага замка.

1521—1522 г.

Стварэнне беларускім паэтам-лаціністам Міколам Гусоўскім ліра-эпічнай паэмы «Песня пра зубра» — гімна прыгажосці роднай зямлі (выдадзена у 1523 г. у Кракаве).

1522 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Паставы.

1522 г.

Стварэнне Францішкам Скарынам друкарні у Вільні — першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы; выданне ім «Малой падарожнай кнігі».

1522 г.

Падпісанне перамір'я на 5 гадоў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім.

1523 г.

Аблога крымскімі татарамі і расійскімі войскамі горада Чачэрска.

1524 г.

Войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Канстанцінам Астрожскім і кіраўніком казацкіх атрадаў А.Дашковічам штурмам авалодалі крэпасцю Ачакаў.

1527 г.

Аблога войскамі крымскіх татараў горада Пінска; разгром іх войскамі вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага.

1527 г.

Літоўска-беларускае войска на чале з вялікім гетманам К.Астрожскім, слуцкім князем Ю.Алелькавічам, гарадзенскім старостам Я.РадзівІлам І кіраўніком казакаў А.Дашковічам разграміла войска татараў на р. Альшаніцы (каля Канева і Чаркасаў).