Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)распечатать.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
588.8 Кб
Скачать

52.Паліт. Рэпрэсіі 30-х гг. ХХст.

Пачатак паліт. рэпрэсій на Бел. непасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі як найбольш значнай з’явы ў працэче развіцця нац. свя-домасці ва ўмовах савецкай улады. Ужо з 30г. ацэнкі нацыянал-дэмакрататызму зрабіліся больш жорсткімі. Пад гэта паняцце ў партыйных дакументах і ў друку праводзілася варожая сав. уладзе ідэалогія і палітыка контррэвалюцыйнай плыні. Гал. небяспекай для нац. палітыкі на Бел. з’яўл. нацыянал-дэмакратызм. Кіраў-ніцтва СССР не жадала мірыцца з вылучэннем мясцо-вых кадраў. Пагрозу гэта с-ма бачыла і ў нацыянал-дэ-макр. інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з сялянст-вам, мела дэмакр. традыція, пэўны аўтарытэт у нац. руху. Падрыхтоўка наступу на нац.-дэм. плыні звязана з работай камісіі ЦК ВКП(б). Звосені 1929г. на Бел. ў партыйнай палітыцы, у СМІ, у грамадскай свядомасці ўжо замацаваўся негатыўны вобраз нацдэмаўшчыны. Рэзка памянялася ў бок бязлітаснасці пазіцыя кіраў-ніцтва КП(б)Б. Пачала браць верх тая частка кіруюча-га апарату ЦК КП(б)Б, для якой дырэктывы цэнтра былі вышэй за ўсякія нац. інтарэсы. На першае месца вылучаліся паліт. матывы барацьбы, што давала пад-ставу для паліт. рэпрэсій, знішчэння нацдэмаў як па-літ. ворагаў. Арышты па справе “Саюза вызвалення Бел.” пачаліся ў лютым 30г.Хваля арыштаў прайшла па гал. цэнтрах і асяродках бел. навукі, асветы і маста-цтва.Большасць асуджаных былі пазней зноў рэпрэсі-раваны. Справа СВБ была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Бел. Недаставала работнікаў навучальных устаноў, органаў кіравання, устаноў к-ры і г.д.Але по-шук “ворагаў народа” працягваўся. У 33г. “выкрыта шкодніцтва” ў с-ме жывёлагадоўлі. Вынікі арыштаў найбольш кваліфікаваных кадраў ў гэтай галіне с/г ві-давочна адмоўна адбіліся на яе развіцці. 29 ліпеня 37г. адбыўся ІІІ Пленум ЦК КП(б)Б, рашэнні якога адыг-ралі ролю своеасаблівага дэтанатара, выклікалі абва-льны працэс агульнага выкрыцця, масавага пошуку “ворагаў народа”. Выказанне рашэнняў ІІІ Пленум ЦК КП(б)Б прывяло да таго, што было арыштавана 2570 удзельнікаў “аб’яднанага антысавецкага падпол-ля”. Па заданні Галадзеда (“трацкісцкая арганізацыя”) у Маскве была створана група, якая рыхтавала тэра-рыстычны акт супраць Сталіна. Новы ўздым хвалі рэ-прэсій нарадзіўся з восені 39г., пасля ўваходжання Зах. Бел. у склад БССР. У гэтых абласцях былі рэпрэ-сіраваны цэлыя групы насельніцтва. Пытанне аб тым, колькі жыхароў Бел. пацярпела ад паліт. рэпрэсій, не высветлена і да сённяшняга дня.

53. Бсср на шляху нэпа (20-я гг хх ст).

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.

Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.

З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.

Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.

У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны.

Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.

Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.

Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.

Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.

Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.

Узнаўлялася грашовая аплата працы.

Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.

Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.

Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.

Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.

У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.

У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.

Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.

Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.

Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.

У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны.

53.НЭП на Бел.