Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Храналогія падзей

Чэрвень 1945 г. – дэлегацыя БССР падпісала Статут ААН.

1949 г. – стварэнне Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ).

1954 г. – уступленне БССР у Міжнародную арганізацыю працы (МАП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

1955 г. – падпісанне Варшаўскага дагавору – ваенна-палітыч-нага блока сацыялістычных дзяржаў.

28 сакавіка 1958 г. – арганізацыя пастаяннага прадстаўніцтва Бе-ларусі пры ААН.

1975 г. – нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хель-сінская нарада).

Ліпень 1982 г. – у Мінску адбыўся “Марш міра – 82”, які прахо-дзіў па маршруту Стакгольм–Мінск–Масква.

Пытанні для самаправеркі

1. Што, на вашу думку з’явілася асноўнай прычынай прыняцця Беларусі ў члены ААН?

2. Якія мэты ставіла перад сабой Арганізацыя Аб’яднаных Нацый?

3. Якія перашкоды існавалі на шляху пашырэння эканамічных сувязяў Беларусі з замежнымі краінамі?

Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.

Адраджэнне культурнага жыцця адбывалася ў надзвычай скла-даных умовах. За гады вайны амаль поўнасцю была знішчана матэ-рыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, многія навукоўцы загінулі, не хапала выкладчыкаў.

У 1944–1945 гг. вяртаюцца з эвакуацыі вышэйшыя навучальныя ўстановы: у жніўні 1944 г. – Белдзяржуніверсітэт, восенню 1944 г. – Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі і Гродзенскі педагагічныя інстытуты, па-чаўся навучальны год у Белдзяржкансерваторыі. Ужо ў 1947 г. многія навучальныя ўстановы перавысілі даваенны ўзровень па колькасці студэнтаў. Хутка была адноўлена матэрыяльна-тэхнічная база акадэ-мічнай навукі, перавышаны даваенны выпуск газет, часопісаў і інш. Ужо ў 1946 г. у рэспубліцы дзейнічала 12 тэатраў.

Адзначаючы несумненныя дасягненні народнай асветы, нельга не адзначыць, што менавіта ў гэтыя гады адукацыя стала на шлях дэнацыяналізацыі, з мэтай дасягнення памылковай, зусім не абгрунта-ванай задачы КПСС аб зліцці культур і моваў у час пабудовы камуніс-тычнага грамадства. Гэта садзейнічала фарміраванню пакалення лю-дзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальна-культур-най глебы, гістарычных каранёў.

Ва ўмовах існавання таталітарнага палітычнага рэжыму існавала сістэма кантролю ідэйнай накіраванасці, якая забяспечвала прынцып партыйнасці, г.з. строгае выкананне партыйных прадвызначэнняў у га-ліне адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва. Адбыліся новыя арыш-ты сярод інтэлігенцыі па палітычных матывах, ахвярамі якіх сталі паэты і празаікі У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Звонак, П. Пруднікаў, ву-чоны-біёлаг А. Жэбрак і інш.

Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця была абумоўлена прыходам да кіраўніцтва М.С. Хрушчова ў сакавіку 1953 г. і прыняццем курса на дэсталінізацыю грамадства. Асаблівую ролю ў гэтым адыграў ХХ з’езд КПСС, які адбыўся ў 1956 г. Ён закрануў усе сферы жыцця і вызначыў палітыку “адлігі” (1954–1964 гг.), якая абумо-віла працэс духоўнага разняволення і крытыку культу асобы Сталіна. Важнасць для грамадства набылі дыскусіі аб ролі і месцы інтэлігенцыі, удасканаленні палітычнай сістэмы ў межах лібералізацыі.

Былі спынены масавыя рэпрэсіі і пачалася рэабілітацыя ахвяр. У 1956–1961 гг. Вярхоўны суд БССР разгледзеў звыш 30 тыс. спраў у ад-носінах больш як 50 тыс. чалавек і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі. У іх ліку вядомыя палітычныя, культурныя і навуковыя дзеячы М.М. Галадзед, А.Р. Чарвякоў, Зм. Ф. Жылуновіч, С.П. Шуш-кевіч, С.І. Грахоўскі.

Пачатая дэмакратызацыя востра паставіла задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Ім стала праграма КПСС, прынятая на ХХІІ з’ез-дзе партыі (1961 г.) і накіраваная на будаўніцтва камунізму ў СССР. Яна пазней атрымала назву “палітычны валюнтарызм”, таму што пра-водзілася без уліку аб’ектыўных законаў развіцця грамадства.

Праграмная заява КПСС аб пабудове камунізму ў краіне на працягу жыцця аднаго пакалення не дапускала магчымасці існавання рэлігійных вераванняў, што абумовіла ўзмацненне прапаганды атэізма і палітыкі канфрантацыі дзяржавы да канфесійнага жыцця ў рэспуб-ліцы. Праводзілася кампанія па масаваму закрыццю храмаў усіх кан-фесій. Ваяўнічыя атэісты станавіліся нават на шлях вандалізму, у вы-ніку якога знішчаліся архітэктурныя помнікі.

На змену лібералізацыі палітычнага курсу прыйшла эпоха “застою”, звязаная са зменай у кіраўніцтве дзяржавай. Палітыка, якую праводзіў Л.І. Брэжнеў у 1964–1982 гг., была звернута на кансервацыю сфарміраваных за дзесяцігоддзі формаў эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Гэты паварот быў падмацаваны вывадамі аб павышэнні вядучай ролі партыі ў жыцці грамадства, узмацненнем яго сацыяльнай аднароднасці і пашырэннем калектывізму. Вялікі размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі, якія праходзілі пры абмерка-ванні і прыняцці Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных правоў лю-дзей. Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і узмацненні бюра-кратызму, усё гэта выклікала ў народа апатыю і пессімізм.

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1964–1982 гг. абумовіла ўзмацненне кіраўніцтва культурай з боку КПБ. Пачаліся абвінавач-ванні інтэлігенцыі ў размыванні каштоўнасцей сацыялізму, парушэнні прынцыпу партыйнасці, узмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыц-ця, якая павінна была забяспечыць выхаванне новага чалавека з каму-ністычным светапоглядам. У 1971 г. быў абвешчаны лозунг аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць – савецкі народ.

Ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў свеце, навука стала важным паказчыкам агульнага стану краіны. Дзякуючы навуковым распрацоўкам у галіне матэматыкі, хіміі, у біялагічнай навуцы, інтэгральнай мікраэлектронікі і вылічальнай тэхніцы імёны беларускіх вучоных У. Платонава, М. Ельяшэвіча атрымалі прызнанне ў свеце. Характэрная рыса навукі гэтага часу – развіццё фундаменталь-ных даследаванняў.

У беларускай літаратуры галоўнай заставалася ваенная тэма. Большасць пісьменнікаў з’яўляліся ўдзельнікамі вайны, таму іх творы даносілі да сучаснікаў праўдзівае адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны. З’явіўся першы партызанскі раман – “Глыбокая плынь” І. Ша-мякіна. Атрымалі прызнанне раманы “Мінскі напрамак” І. Мележа і “Векапомныя дні” М. Лынькова. Шырокую вядомасць сваімі аповес-цямі “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Трэцяя ракета” набыў В. Быкаў. Уклад пісьменніка ў беларускую літаратуру быў адзначаны Зоркай Героя Сацыялістычнай працы і званнем народнага пісьменніка Беларусі.

З сярэдзіны 60-х гг. атрымлівае асвятленне гістарычная тэматы-ка і мастацкая гісторыя беларускага народа. Найлепшымі творамі сталі “Хатынская аповесць” А. Адамовіча, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У. Караткевіча і трылогія “Палеская хроніка” І. Мележа, удастоеная Ленінскай прэміі.

Сярод твораў драматургіі вядомасць атрымалі сатырычныя п’е-сы “Таблетку пад язык”, “Святая прастата” А. Макаёнка, “Брама неўмі-ручасці” К. Крапівы.

Паводле твораў пісьменнікаў на кінастудыі “Беларусьфільм” былі зняты мастацкія стужкі, якія данеслі да сусветнай грамадскасці найбольш адметныя з’явы з гісторыі і культуры Беларусі: “Палеская легенда”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Несцерка”, “Чырвонае лісце”, “Масква-Генуя” і інш. Дзейнасць кінарэжысёраў В. Рубінчыка і В. Турава стала вядомай за межамі рэспублікі.

У беларускім выяўленчым мастацтве значнае месца займаюць творы М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, Л. Шчамялёва, У. Стэльмашонка, звязаныя з адлюстраваннем гістарычных падзей, асоб, архітэктурных помнікаў. Арыгінальнасць і талент мастакоў А. Ісачова і М. Шагала атрымалі шырокае прызнанне ў свеце, але не на сваёй радзіме.

Сярод помнікаў манументальнага мастацтва асабліва вылуча-юцца мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць – ге-рой” (скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў), помнікі Я. Купалу (А. Ані-кейчык, Л. Гумілеўскі), Я. Коласу (З. Азгур), помнік маці-патрыётцы Н. Купрыянавай (А. Заспіцкі).

Такім чынам, нягледзячы на партыйнае ўздзеянне на творчы працэс, культура ў гэты перыяд увасабляла ў сабе грамадскі талент і светаадчуванне лепшых дзеячоў беларускай зямлі. Увогуле, грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 70 – першай палове 80-х гг. – з’ява неадназначная, складаная і супярэчлівая.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Таталітарны рэжым – форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі і ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.

Культ асобы – узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.

Ідэалогія – сістэма прававых, палітычных, маральных, філасоф-скіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць групе лю-дзей ці палітычнай партыі.

Лібералізацыя – палітычны курс, працэс, які абумоўлівае дапу-шчэнне некаторых дэмакратычных свабод, рух за ўмераныя крокі ўпе-рад у развіцці грамадства.

Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў ад-люстравання ў літаратуры і мастацтве савецкага сацыялістычнага ладу рэальнасцей жыцця, якія вызначаліся ў партыйных дакументах.

Храналогія падзей

1 верасня 1945 г. – пачалі дзейнічаць 22 вышэйшыя навучаль-ныя ўстановы, у якіх вучылася 5 тыс. студэнтаў.

1425 лютага 1956 г. – ХХ з’езд КПСС, які паклаў пачатак кры-тыкі культу асобы І.В. Сталіна.

Красавік 1964 г. – заснаванне беларускага таварыства па куль-турных сувязях з суайчыннікамі за мяжой “Радзіма”.

Май 1967 г. – святкаванне 900-годдзя г. Мінска.

Ліпень 1969 г. – адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.

25 верасня 1971 г. – адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Брэсц-кая крэпасць – герой”.

Красавік 1978 г. – прыняцце Канстытуцыі БССР.

Студзень 1979 г. – усесаюзны перапіс насельніцтва: у БССР на-лічвалася 9560 тыс. чалавек.

Пытанні для самаправеркі

1. Што, на вашу думку, з’явілася асноўнай прычынай кансер-вацыі старой палітычнай сістэмы і ўзмацнення таталітарызму ў пер-шыя пасляваенныя гады?

2. Пакажыце месца Камуністычнай партыі ў стварэнні і функцы-яніраванні строга цэнтралізаванай таталітарнай сістэмы кіравання дзяржавай і грамадствам.

3. Вызначце адрозненне перыяду 1945–1955 гг. ад перыяду дру-гой паловы 50-х – пачатку 80-х гг. як двух этапаў развіцця беларускай культуры.