Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Якая была эканамічная і нацыянальная палітыка польскага ўрада ў Заходняй Беларусі?

2. Уздым нацыянальна-дэмакратычнага руху ў 20-я гг.

3. Месца і роля КПЗБ у барацьбе працоўных мас.

Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср

У верасні 1939 г. знешнепалітычнае становішча Польшчы рэзка змянілася. Згубнымі для яе сталі: адмова Лондана і Парыжа ад прак-тычнай рэалізацыі дагавора з Варшавай 1938 г. аб узаемадапамозе; нязгода польскага ўрада ў час англа-франка-савецкіх перагавораў у Маскве на пропуск Чырвонай Арміі праз тэрыторыю краіны, калі аг-рэсія супраць Польшчы ўзнікне з Захаду; слабая матэрыяльна-тэхніч-ная забяспечанасць польскай арміі, нераспрацаванасць плана на выпа-дак вайны з Германіяй. Але яе канчатковы лёс вырашыла заключэнне Сталіным і Молатавым 23 жніўня 1939 г. пакта аб ненападзе з Гітле-рам і Рыбентропам. Усё гэта фактычна пакідала Польшчу сам-насам з германскім рэйхам.

Пакт з Германіяй быў дапоўнены сакрэтным пратаколам, па якому тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан. Заходняя Бе-ларусь і Заходняя Украіна прызнавалася сферай інтарэсаў СССР. Пратакол, як і заключаны праз месяц (28 верасня) дагавор аб дружбе і граніцы, з’яўляўся грубым парушэннем правоў польскага народа на самавызначэнне, новым падзелам Польшчы, хоць аб’ктыўна і аднаўляў нацыянальныя правы беларускага і ўкраінскага народаў, парушаныя ўмовамі Рыжскага дагавора 1921 г. Ён з’яўляўся праяўленнем імпер-скіх амбіцый Масквы. Пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў рукі Германіі на Усходзе.

1 верасня 1939 г. яна напала на Польшчу, распачаўшы тым са-мым Другую сусветную вайну (1939–1945 гг.) – самую вялікую і кры-вапралітную ў гісторыі чалавецтва. У яе была ўцягнуты 61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва планеты. Ваенныя дзеянні ішлі на тэры-торыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Выра-шальную ролю ў развязванні вайны адыграла Германія. Агульныя чалавечыя страты Другой сусветнай вайны склалі 50–55 млн. чалавек.

Мужна абараняючыся ад фашысцкага нашэсця, польскі народ вёў справядлівую вайну. Маючы велізарную ваенную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, фашысцкія войскі хутка рухаліся ў напрамку да граніцы СССР. Праз два тыдні нямецкія войскі занялі ўсю Польшчу, 14 верасня – Брэст.

17 верасня, у адпаведнасці з раней дасягнутай дагаворанасцю з Германіяй аб дэмаркацыйнай лініі паміж савецкімі і германскімі войскамі, Савецкі ўрад аддаў загад Чырвонай Арміі перайсці савецка-польскую мяжу і “вызваліць Заходнюю Украіну і Заходнюю Бела-русь”. Гэтае рашэнне з адабрэннем было сустрэта савецкімі людзьмі.

Працоўныя гарадоў і вёсак Заходняй Беларусі з надзеяй сустрэлі Чырвоную Армію. У шэрагу месц яшчэ да прыходу савецкіх войскаў імі раззбройваліся паліцыя і асаднікі. У гарадах узніклі часовыя ўпраў-ленні, у склад якіх увайшлі і прадстаўнікі Чырвонай Арміі. Яны бралі ў свае рукі кіраўніцтва ўсім палітычным, гаспадарчым і культурным жыццём, у вызваленых раёнах, разгортвалі шырокую кампанію ў падтрымку Савецкай улады. У вёсках з’явіліся сялянскія камітэты, якія прыступілі да размеркавання памешчыцкіх зямель і інвентару сярод насельніцтва.

Для ўстанаўлення і падтрымання парадку арганізоўвалася ра-бочая гвардыя, якая стала апорай новай улады. Вялікую ролю ў яе фарміраванні і дзейнасці адыгралі былыя члены КПЗБ і КСМЗБ, якія выйшлі з падполля і турмы. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Па дамоўленасці з Германіяй Чырвоная Армія спынілася на лініі Гродна–Ялаўка–Няміраў–Брэст і далей на поўдзень. Новая мяжа была замацавана дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй.

Пасля заняцця Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі на шмат-лікіх мітынгах і сходах праводзіліся рашэнні аб устанаўленні Савецкай улады і ўз'яднанні гэтай тэрыторыі з БССР і СССР. Гэтую задачу вы-рашыў Народны сход Заходняй Беларусі, які адбыўся 28–30 кастрыч-ніка 1939 г. у Беластоку.

Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР 2 лістапада 1939 г. прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз’яднанні яе з БССР. Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР вітала рашэнне Вярхоўнага Савета СССР і прыняла Заходнюю Бела-русь у слад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У выні-ку яе тэрыторыя павялічылася з 125,5 тыс. кв.км. да 225,7 тыс., насель-ніцтва вырасла прыкладна ў два разы і ў канцы 1940 г. склала больш як 10 млн. чалавек. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ліквіда-вана ранейшае адміністрацыйнае дзяленне і створаны пяць абласцей – Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая.

19 верасня Чырвоная Армія заняла Вільню. Віленшчына згодна з умовамі Рыжскага дагавора знаходзілася пад уладай Польшчы. У пачатку кастрычніка 1939 г. Віленская ўправа прыняла рашэнне ўдзе-льнічаць у выбарах Народнага Схода Заходняй Беларусі. 8 кастрычніка 1939 г. быў абвешчаны парадак выбараў. Аднак насельніцтву Вільні і Віленшчыны ўдзельнічаць у іх не прыйшлося. Справа ў тым, што 3 кастрычніка 1939 г. у Маскве пачаліся перагаворы паміж урадамі СССР і Літоўскай Рэспублікі (сталіца г. Коўна) адносна лёсу Вілен-шчыны, а 10 кастрычніка 1939 г. быў падпісаны Дагавор аб далучэнні Вільні і Віленшчыны да Літвы. Тое, што Віленшчына была далучана да Літвы без уліку нацыянальнага складу насельніцтва, прызнаваў нават наркам замежных спраў СССР В. Молатаў 1 жніўня 1940 г.

У заходнебеларускага насельніцтва пачалося новае жыццё. Лік-відацыя польскай сістэмы кіравання і ўстанаўленне савецкай сістэмы суправаджаліся масавымі беззаконнасцямі новых улад – высылкай у глыб краіны былых дзяржаўных служачых, гандляроў і рамеснікаў. На кіруючыя пасады прызначаліся, як правіла, работнікі, якія прыбылі з усходніх абласцей краіны. На працягу доўгага часу ў адносінах да бела-рускіх грамадзян захоўвалася дзяленне іх на “заходнікаў” і “усходнікаў”.

16 лістапада 1939 г. паміж урадамі СССР і Германіі было зак-лючана пагадненне аб перасяленні, у прыватнасці асоб беларускай на-цыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам. На беларускія землі, што адышлі да СССР, перасялілася шмат беларусаў, большасць якіх напаткаў трагічны лёс: яны сталі ахвярамі НКУС.

У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканаміч-ныя пераўтварэнні. Было ліквідавана беспрацоўе. 30 тыс. сялянскіх двароў “аб’яднаны ў калгасы”. Гэты працэс, як і ва ўсходніх абласцях, быў гвалтоўным. Узрасла колькасць агульнаадукацыйных школ, было адкрыта 12 тэхнікумаў, 4 інстытуты, 5 драматычных тэатраў, 100 кіна-тэатраў.

Неабходна адзначыць, што факт уключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР яшчэ недастаткова ацэнены гістарычнай навукай. Безумоўна толькі тое, што ў тых канкрэтных умовах як знешняга, так і ўнутранага характару, пры ўсіх жахах сталінскага рэжыму, ён меў станоўчае значэнне для беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

КПП – Камуністычная партыя Польшчы.

КПЗБ – Камуністычная партыя Заходняй Беларусі.

Храналогія падзей

1 верасня 1939 г. – пачатак Другой сусветнай вайны.

17 верасня 1939 г. – Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

25 верасня 1939 г. – савецкія войскі поўнасцю занялі тэрыто-рыю Заходняй Беларусі.

28 верасня 1939 г.падпісаны Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй.

28 кастрычніка 1939 г. – у Заходняй Беларусі прайшлі выбары ў Народны сход, які вырашыў пытанне аб уладзе.

2830 кастрычніка 1939 г. – адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку. Была прынята Дэкларацыя аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі Савецкай улады і рэзалюцыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, канфіскацыі памешчыцкіх зямель і нацыяналізацыі банкаў і прамысловасці.

2 лістапада 1939 г. – нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз’яднанні яе з БССР.

12 лістапада 1939 г. – нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Са-цыялістычнай Рэспублікі.

19 верасня 1939 г. – Чырвоная Армія заняла Вільню.

10 кастрычніка 1939 г. – падпісаны Дагавор аб далучэнні Віль-ні і Віленшчыны да Літвы.

1939 г. – адноўлена дзейнасць КПЗБ і КПЗУ. Добрае імя КПЗБ, яе кіруючага саставу і дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху было адноўлена ў 1956 г.

1940 г. – перадача Друскенік, Саленік і Свянцянаў на карысць Літвы.