Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Люблінская унія 1569 г. – пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага Княства Літоўскага з Каронай Польскай, паводле якога была ўтворана новая дзяржава – Рэч Паспалітая.

Рэч Паспалітая (res publica) – (рэспубліка з лацінскай мовы) – афіцыйная назва польскай дзяржавы, якая аб’яднала землі Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага. Існавала ў 1569–1795 гг.

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. – ІІІ Статут ВКЛ. Звод законаў дзяржаўнага, адміністрацыйнага, ваеннага, судовага, кры-мінальнага і г.д. права. Выдадзены на беларускай мове. Дзейнічаў на тэрыторыі Літвы і Беларусі да 1840 г.

Храналогія падзей

1558–1583гг. – Лівонская вайна.

1 ліпеня 1569 г. – падпісанне Люблінскай уніі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

1581 г. – утварэнне галоўнага трыбунала (вышэйшага суда) Вя-лікага Княства Літоўскага.

1588 г. – прыняцце ІІІ Статута ВКЛ.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія галоўныя прычыны і перадумовы заключэння дзяржаў-нага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай?

2. На якіх умовах Вялікае Княства Літоўскае ўвайшло ў склад Рэчы Паспалітай?

3. У чым гістарычнае значэнне Статута 1588 г.?

ТЭМА 2. РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ Ў ЕЎРАПЕЙСКІХ КАНФЛІКТАХ XVII ст. ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ: АСВЕТНІКІ І ІДЭІ СВАБОДЫ

Пытанне 10. Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты

другой паловы XVI – XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі

Другая палова XVI–XVIII ст. для гісторыі Беларусі характэрна шматлікімі разбуральнымі войнамі. Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага Княства Літоўскага, была Лівонская. Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый фарміруе наёмнае войска і пачынае контрнаступленне супраць расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Ваенныя дзеянні пераносяцца і на ўласна рускую тэрыторыю. Баторый распачынае аблогу Пскова ў 1581–1582 гг., якая канчаткова вызначыла вынік вайны і прымусіла знясіленыя 25-гадавой барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перамовы. Яны праходзілі паблізу Запольскага Яма. Згодна з перамір’ем (на 10 гадоў), Рэч Паспалітая вяртала Расіі гарады – Вялікія Лукі, Холм, Завалочча, Ізборск, Апочку, Гдоў, Себеж і інш. Расія, у сваю чаргу, адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. У выніку Лівонскай вайны аказала-ся спустошанай і зруйнаванай паўночна-ўсходняя частка Беларусі, за-гінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.

У 1598 г. памёр апошні з дынастыі Рурыкавічаў, цар Федар Іванавіч, і ў Расіі пачалася смута, якая падштурхнула феадалаў Рэчы Паспалітай да актыўнай “рускай палітыкі”. У 1604–1605 гг. шляхта пад-трымала самазванца Грыгорыя Атрэп’ева, які заявіў аб сваіх прэтэнзі-ях на маскоўскі прастол у якасці царэвіча Дзмітрыя. Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя ў Расію становіцца чыноўнік Рэчы Паспалітай се-натар Юрый Мнішак. Прыход “сапраўднага і законнага” цара выклікаў народныя паўстанні ў Чарнігаве, Пуціўлі, Курску і іншых гарадах, а таксама на Арлоўшчыне і Браншчыне. На бок самазванца пачалі пера-ходзіць не толькі просты люд, але і дваране, што адкрыла Лжэдзмі-трыю шлях на Маскву. У ліпені 1605 г. ён вянчаўся ва Успенскім са-боры на прастол як цар і вялікі князь усёй Русі. Аднак праз год самазванца зверглі.

Замест звергнутага з’яўляецца другі самазванец – Міхаіл Малча-наў, які ўвайшоў у гісторыю як Лжэдзмітрый ІІ. Магнаты Рэчы Паспа-літай імкнуліся выкарыстаць у сваіх інтарэсах Лжэдзмітрыя ІІ і тое, што дзесяткі гарадоў прысягнулі яму на вернасць. У верасні 1609 г. армія Рэчы Паспалітай на чале з каралём Жыгімонтам ІІІ уступіла ў межы Расіі. У ліпені 1610 г. у Маскве пачаўся мяцеж супраць цара В. Шуй-скага. Група баяр, што прыйшла да ўлады, прапанавала народу запрасіць на рускі прастол сына Жыгімонта ІІІ каралевіча Уладзіслава. У верасні 1610 г. у Маскву ўвайшлі войскі Рэчы Паспалітай, і Уладзіслаў IV абвясціў сябе рускім царом. У 1612 г. у барацьбу з новым царом уступае апалчэнне на чале з К. Мініным і Дз. Пажарскім, у выніку якой гарнізон Рэчы Паспалітай вымушаны быў пакінуць Маскву.

У снежні 1618 г. было заключана пагадненне аб перамір’і на 14 з паловай гадоў. Да Рэчы Паспалітай адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і Смаленская землі.

У 1632–1634 гг. Расія зрабіла спробу захапіць Смаленск. Гэта вайна ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі. Дыпламатычным поспехам Расіі была адмова польскага караля ад прэтэнзіі на маскоўскі прастол.

З пераходам большасці ўкраінскай і беларускай шляхты ў каталіцтва, з пашырэннем уплыву уніяцтва Масква выкарыстоўвае рэлігійны аргумент у палітыцы да заходняга суседа – абараніць адна-верцаў-праваслаўных у Рэчы Паспалітай. 1 кастрычніка 1653 г. Земскі сабор даў згоду прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала фактычнае аб’яўленне вайны Рэчы Паспалітай.

У маі 1654 г. пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай, у якой прыняла ўдзел большасць насельніцтва Беларусі. Цэнтральным быў смаленскі напрамак. З боку Украіны планавалася аказваць падтрымку рускім войскам на Беларусі. На поўдні Беларусі пачалі наступленне казакі на чале з Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя Беларусі стала галоўным тэатрам ваенных дзеянняў.

Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі заняты і разбураны 33 гарады. Летам 1655 г. руская армія атрымала шэраг перамог на Украіне. У той жа час у вайну з Рэччу Паспалітай уступіла Швецыя. Хутка шведы занялі Варшаву. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыі яшчэ да заключэння пагаднення з Рэччу Паспалітай. Спыненне ваенных дзеянняў арміі супраць Рэчы Паспалі-тай выратавала апошнюю ад поўнага разгрому яе Швецыяй.

У 1657 г. памёр Б. Хмяльніцкі, на змену яму прыйшлі адзін за адным гетманы Іван Выгоўскі, Юрый Хмяльніцкі, Пятро Дарашэнка і інш., якія адмаўляюць у падтрымцы Расіі. У выніку гэтага становішча рускіх войскаў на Беларусі і Украіне значна пагоршылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в. Андру-сава паблізу Смаленска падпісалі перамір’е на трынаццаць з паловай гадоў. Рэч Паспалітая страціла Смаленскае ваяводства, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акру-гай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Дагавор прадуг-леджваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з узмацнен-нем пагрозы татара-турэцкага нашэсця.

У 1683 г. пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй. Рэч Паспалітая разгарнула актыўную дыпламатычную дзейнасць з мэтай прыцягнення Расіі да антытурэцкага саюзу. У выніку ў 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай “вечны мір”, у якім замацоўваліся тэрытарыяльныя змены. Рэч Паспалітая канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна 1700–1721 гг., у якой шмат гадоў удзельнічала Рэч Паспалітая. Расія ў жніўні 1700 г. аб’явіла вайну Швецыі. Разбіўшы летам наступнага года саксонскія войскі, шведскі кароль Карл ХІІ заняў у маі 1702 г. Варшаву і прымусіў Аўгуста ІІ падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. Аўгуст ІІ адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй. Галоўныя шведскія войскі з Саксоніі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву. Пераправіўшыся праз Бярэзіну, 3 ліпеня 1708 г. Карл ХІІ нечакана напаў на рускіх і вымусіў іх адступіць. Гэта была апошняя перамога шведаў у Паўночнай вайне. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы. Усё гэта падштурхнула Карла ХІІ павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў гетман Мазепа. На дапамогу Карлу ХІІ з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад, які ўзначаліў Петр І.

Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в. Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Шведы пацярпелі паражэнне.

Шэраг перамог рускай арміі дазволіў Аўгусту ІІ 8 жніўня 1709 г. абвясціць Альтранштацкі мірны дагавор несапраўдным, аднавіць саюз з Расіяй. Паводле міру, заключанаму ў г. Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, Інгрыя і частка Карэліі адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.

Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай другой паловы XVI – XVIII ст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі ёй якіх-небудзь здабыткаў. Руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва.