Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Храналогія падзей

1906 г. – газета “Наша доля”.

1906–1915 гг. – газета “Наша ніва”.

1908 г. – чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алёны).

1910 г. – адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут.

1914 г. – адкрыты Мінскі настаўніцкі інстытут.

Пытанні для самаправеркі

1. Пералічыце асноўныя накірункі і дасягненні ў развіцці бела-рускай культуры ў пачатку ХХ ст.

Спіс літаратуры Крыніцы

  1. Белоруссия в эпоху феодализма; В 4 кн. – Мн., 1969–1972.

  2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.

  3. Восстание в Литве и Белоруссии 1863 г. – М., 1955.

  4. Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. – Мн., 1988.

  5. Каліноўскі К. За нашу вольнасць. – Мн., 1999.

  6. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.: Тэкст. Даведнік. Каментарьіі. – Мн., 1989.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.

  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.

  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.

  4. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994.

  5. Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мн., 1991.

  6. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. – Мн., 1992.

  7. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.

  8. Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. – Мн., 1989.

  9. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн., 1997.

  10. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн., 1996.

  11. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнесла-вянскі першадрукар. – Мн., 1993.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры. XIX – пачатак XX ст.

  3. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мн., 1971–1975.

  4. Данилевский Н.Я. Россия и Европа: Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому. – М., 1991.

  5. Дебидур. Дипломатическая история Европы. – Р.-на-Д., 1995.

  6. Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая револю-ция в Белоруссии. – Мн., 1986.

  7. История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. – М., 1994.

  8. История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. – Мн., 1984–1987.

  9. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.

  10. Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой половине XIX в. – Мн., 1987.

  11. Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. – Мн., 1994.

  12. Праз смуту стагоддзяў. – Мн., 1993.

  13. Публицистика белорусских народников / Под ред. С.Х. Александровича. – Мн., 1983.

  14. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772–2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. – Мн., 2003.

  15. Турук Ф.Ф. Белорусское движение: Очерки истории национального и революционного движения белорусов. – М., 1921; – Мн., 1993.

  16. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.

РАЗДЗЕЛ IV. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТАНАЎЛЕННЕ НОВАГА ЎКЛАДУ ЖЫЦЦЯ

ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

Пытанне 34. Кастрычніцкая рэвалюцыя.

Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі

24 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паў-станне. Да раніцы 25 кастрычніка Часовы ўрад быў звергнуты. У 10 гадзін раніцы была абнародавана адозва “Да грамадзян Расіі”, у якой абвяшчалася пра звяржэнне Часовага ўрада і пераходзе ўлады ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта – органа Петраградскага Савета ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў. У выніку бальшавікі прыйшлі да ўлады. Урад узначаліў іх лідэр У.І. Ульянаў (Ленін).

26 кастрычніка 1917 г. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпу-татаў узяў уладу ў свае рукі. З гарадской турмы было вызвалена больш за 1000 палітычных зняволеных і салдат, з якіх быў сфарміраваны Пер-шы рэвалюцыйны полк.

Для ўмацавання сваёй улады Мінскі Савет увёў цэнзуру, адхіліў ад кіраўніцтва гарадскую думу, узяў пад ахову найбольш важныя ўстановы. 26 кастрычніка 1917 г. пачаў фарміравацца Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, аснову якога склалі Прэзідыум Мінскага Савета, бюро абласнога выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя франтавога камітэта, прадстаўнікі вайсковых часцей, якія размяшчаліся ў горадзе. ВРК узначаліў К. Ландар.

Супраць новай улады выступіў шэраг арганізацый і партый – эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума, цэнтральнае бюро праф-саюзаў г. Мінска. 27 кастрычніка 1917 г. яны стварылі Камітэт выра-тавання рэвалюцыі на чале з Т.М. Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет, імкнучыся выйграць час, распачаў перамовы. Мінскі Савет пагадзіўся перадаць уладу пры ўмове, што войскі Камітэта не будуць накіраваны на падаў-ленне паўстання ў Петраградзе. Скарыстаўшы час, бальшавікі павялі агітацыю сярод салдат. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі бра-нявікі і вайсковыя часці. Улада зноў перайшла да Мінскага Савета.

ВРК Заходняга фронту загадамі ад 4 і 5 лістапада 1917 г. вызна-чыў арганізацыйную структуру: у склад выканаўчага органа ВРК – бюро – увайшлі К. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селяз-нёў, М.У. Рагазінскі, М.І. Калмановіч, В.М. Фрэйман. ВРК з’яўляў-ся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупіраванай тэрыто-рыі Беларусі і Заходняга фронту.

Па сутнасці ўлада ВРК была ўладай надзвычайнай і выбіраемыя пад яго кантролем у надзвычайных абставінах Саветы не маглі адлю-страваць увесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несум-ненна, што Саветы таго ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах сапраўднага народнага самакіравання.

Услед за Мінскам Савецкая ўлада на аднапартыйнай (бальша-віцкай) аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і па Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальшавікі саступалі колькасна прад-стаўнікам іншых партый, распускаліся. Так было ў Віцебску, Оршы, Гомелі, Магілёве, Полацку і іншых гарадах. На працягу 25 кастрычніка – 18 лістапада 1917 г. у Беларусі, у часцях і злучэннях Заходняга фрон-ту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў.

Такім чынам, да сярэдзіны лістапада на неакупіраванай тэры-торыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў на бальшавіцкай аснове. Такая адносна легкая перамога бальшавікоў тлумачылася наступнымі прычынамі. Дэкрэты ІІ Усерасійскага з’езда Саветаў былі падтрыманы рабочымі, сялянамі і салдатамі. У Дэкрэце аб зямлі сялянам абяцалася перадача яе без выкупу ў карыстанне. Дэкрэт аб міры з захапленнем успрынялі салдаты, стомленыя ад вайны, а таксама рабочыя і сяляне.

Арганізацыі РСДРП(б) праводзілі актыўную работу па замаца-ванні новай улады. Правёўшы перавыбары складу Саветаў, яны мелі большасць на з’ездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Кірую-чая роля ў прыняцці рашэнняў аб правядзенні з’ездаў належала ВРК. 1921 лістапада 1917 г. адбыўся з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, 1820 лістапада – ІІІ з’езд Саветаў ся-лянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 2025 лістапада –ІІ з’езд армій Заходняга фронту.

26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі гэтых з’ездаў выкан-камы Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці ў скла-дзе 35 чалавек, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў у складзе 35 чалавек, Заходняга фронту ў складзе 100 чалавек аб’ядна-ліся ў выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпу-татаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М. Рага-зінскім. Абласны камітэт сфарміраваў Савет народных камісараў воб-ласці і фронту на чале з К. Ландарам. У склад Аблвыканкамзаха ўвай-шлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Большасць з іх былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі. СНК Заходняй вобласці і фро-нту праводзіў палітычныя і гаспадарчыя мерапрыемствы: увядзенне рабочага кантролю на прадпрыемствах, канфіскацыя памешчыцкіх зя-мель і інш. У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва Уста-ноўчы сход. З 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай акруг і Заходняга фронту было выбрана 30 бальшавікоў, 22 эсэры, 4 прадстаў-нікі іншых партый.

Такім чынам, абапіраючыся ў асноўным на салдат Заходняга фронту, выкарыстоўваючы ў сваёй рабоце элементы рэпрэсіўнага ме-ханізму, заснаванага не на праве, а на прынцыпе рэвалюцыйнай мэта-згоднасці, бальшавікі на Беларусі здолелі за кароткі перыяд часу ўста-навіць сваю ўладу. Дзяліць уладу, ісці на кааліцыю з іншымі рэвалю-цыйнымі партыямі большавікі не хацелі. Назваць Саветы з іх пераваж-на бальшавіцкім складам органам сапраўднага народнага прадстаў-ніцтва і кіравання немагчыма. Акрамя таго, Аблвыканкамзах не зрабіў ніякіх рэальных крокаў на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга фронту – Часовы рэвалюцыйны орган па правядзенні ўзброенага паўстання і ўстанаўленні Савецкай улады на бальшавіцкай аснове на тэрыторыі Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў і Заходняга фронту, які дзейнічаў з 27 кастрычніка да 26 лістапада 1917 г. на чале з К. Ландарам.

Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) – вышэйшы орган Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту, які дзейнічаў з 26 лістапада (9 снежня 1917 г.) да 31 снежня 1918 г. Узначальваў спачат-ку М. Рагазінскі, потым А. Мяснікоў.

Камітэт выратавання радзімы і рэвалюцыі – арганізацыя, якая аб’яднала прадстаўнікоў шэрагу палітычных партый. Выступала супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, бо лічыла яе контррэвалюцыйнай.

Храналогія падзей

26 кастрычніка 1917 г. – Мінскі Савет абвясціў аб пераходзе ўлады ў Мінску да Саветаў.

4 (17 лістапада) 1917 г. – роспуск загадам ВРК Камітэта выра-тавання рэвалюцыі.

26 лістапада (9 снежня) 1917 г. – утварэнне Аблвыканкамзаху і СНК Заходняй вобласці.