Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. У чым праяўляліся характэрныя асаблівасці грамадска-палі-тычнага жыцця ў Беларусі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.)?

2. Якія палітычныя партыі і рухі дзейнічалі на тэрыторыі Бела-русі ў пачатку ХХ ст.? Ахарактэрызуйце іх праграмныя ўстаноўкі.

3. Як праходзіў працэс арганізацыйнага афармлення беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху?

Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі

Нацыя – (ад лац. natio – племя, народ) – устойлівая этнаса-цыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць. У гістарычным раз-віцці нацыя прыходзіць на змену феадальнай народнасці і з’яўляецца больш высокай ступенню самаарганізацыі і кансалідацыі этнасу.

Існуюць розныя падыходы да вызначэння нацыі. Прадстаўнікі псіхалагічнай тэорыі разглядаюць нацыю як суб’ектыўнае пачуццё і волю аднолькавай групы людзей, галоўнымі прыкметамі якой з’яў-ляюцца валоданне агульнай гістарычнай памяццю і імкненне жыць разам (Г. Кон, К. Іглтан, Э. Рэнар). Паводле М. Вебера і П.А. Сарокіна, нацыя ўяўляе сабой супольнасць, якая аб’яднана агульнасцю мовы, рэлігіі, звычаяў, займае агульную тэрыторыю і імкнецца да стварэння ўласнай дзяржавы. Этатычныя тэорыі зыходзяць з таго, што нацыю ўтвараюць людзі не абавязкова аднаго этнічнага паходжання, але яны адносяцца да дадзенай дзяржавы як да сваей радзімы.

Марксізм-ленінізм працэс утварэння і развіцця нацыі і нацыя-нальных дзяржаў звязвае з характэрнымі для новага часу палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі фактарамі (прамысловы пераварот, гаспа-дарчая інтэграцыя, паглыбленне эканамічных і культурных сувязей, стварэнне матэрыяльных, палітычных, сацыяльна-культурных умоў для збліжэння і канчатковага зліцця нацый пасля перамогі камунізму ў сусветным масштабе).

Сучасныя нацыі фарміраваліся разам з развіццём капіталіс-тычных адносін. У выніку развіцця таварнай вытворчасці, гандлю, складвання рэгіянальных і агульнанацыянальных рынкаў пераадоль-валася сярэдневечная адасобленасць насельніцтва. Гэта прыводзіла да эканамічнай і палітычнай кансалідацыі народнасцей у нацыю, да ства-рэння цэнтралізаваных дзяржаў, якія ў сваю чаргу паскаралі канса-лідацыю нацыі. Утварэнне адзінай нацыянальнай мовы і паглыбленне кансалідацыйных працэсаў у розных сферах жыцця садзейнічалі скла-данню агульнанацыянальнай культуры, фарміраванню асаблівасцей нацыянальнага характару і менталітэту, узнікненню нацыянальнай самасвядомасці.

У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна выдзяліць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII – першую палову ХІХ ст. і з’яўляецца асаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Другі пачынаецца з другой паловы ХІХ ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.

Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі спрыяла кансалідацыі беларускай нацыі і фарміраванню асноўных пластоў буржуазнага грамадства – пралетарыяту і буржуазіі. Прамысловыя рабочыя Беларусі характэрызаваліся сваёй шматнацыянальнасцю і невысокай канцэнтрыцыяй. Гэта таксама тычылася і гандлёва-прамысловай буржуазіі. Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян – выхадцаў з дробнай буржуазіі. Слабасць нацыянальнай буржуазіі замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.

У канцы ХІХ ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Яна ўваходзіла ў межы пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі – Віленскую, Віцебскую, Гродзенскую, Магілёўскую і Мін-скую. Гэтыя межы ў асноўным адпавядаюць сучасным межам Рэспублікі Беларусь. Паводле перапісу 1897 г., на гэтай тэрыторыі пражывала 5,408 млн. беларусаў, 3,1 млн. рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцам, літоўцаў, латышоў. Абсалютная большасць беларусаў (больш за 90%) жыла ў сельскай мясцовасці. Доля беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала толькі 14,5%. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці праваслаўных і католікаў. Міграцыйныя працэсы на рубяжы ХІХ і ХХ стст. пачалі працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамі сваёй радзімы.

У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Яе фарміраванне адбывалася павольна з-за цяжкасці ў друкаванні і распаўсюджванні беларускіх твораў. Адмет-насць беларускага этнасу адлюстоўвалася ў своеасаблівым народным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З другой паловы ХІХ ст. усё больш актыўна ўжываецца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Па перапісу 1897 г., беларускую мову лічылі роднай 74% насельніцтв Беларусі. Этнонім “беларусы” паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу “літвіны”, “чарнарусы”. Аднак працягвалі існаваць лакальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі. Фарміраванню нацыяналь-най самасвядомасці садзейнічалі публікацыі фундаментальных на-вуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. актывізаваўся працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. У 1918 г. абвешчана Беларус-кая Народная Рэспубліка, у 1919 г. створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У 1922 г. БССР увайшла ў склад СССР. У 1939 г. уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР была завершана тэрытарыяльная кансалідацыя беларускай нацыі. У 1991 г. створана сувярэнная і незалежная Рэспубліка Беларусь. Далейшае паглыбленне працэсу кансалідацыі беларускай нацыі адбываецца на аснове выка-рыстання гістарычна-культурнай спадчыны і нацыянальных каштоўна-сцей, забеспячэння свабоднага развіцця беларускай дзяржавы як роўнапраўнага члена еўрапейскай і агульначалавечай супольнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Нацыя – (ад лац. natio – племя, народ) – устойлівая этнаса-цыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць.

Нацыяналізм – ідэі і палітыка, якія вызначаюць нацыю вышэй-шай каштоўнасцю і лепшай формай агульнасці людзей. З’яўляецца магутнай сілай, што згуртоўвае ў барацьбе за вызваленне нацый і аб’яднанне ў адзіную дзяржаву.

Шавінізм – крайні нацыяналізм, які прапаведуе нацыянальную выключнасць той ці іншай нацыі.

Самасвядомасць – яснае разуменне сваёй сутнасці, сваіх адмет-ных уласцівасцей, сваёй ролі ў жыцці, у грамадстве.