Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач.docx
Скачиваний:
68
Добавлен:
22.03.2016
Размер:
140.32 Кб
Скачать

3. Развіццё цікавасці да вывучэння да творчых прац па літаратуры, накіраваных на развіццё вуснага маўлення вучняў.

Развіццё цікавасці да вывучэння да творчых прац па літаратуры, накіраваных на развіццё вуснага маўлення вучняў.

У працэсе навучання настаўніку неабходна вырашаць творчыя задачы, уводзіць элементы самастойных даследванняў, развіваючы пазнавальныя інтарэсы дзіцяці, яго літаратурна-творчыя здольнасці, патрэбу самастойна думаць. Займаючыся развіццём літаратурнай творчасці навучэнцаў, напрацоўваецца сістэма творчых заданняў па развіцці літаратурных здольнасцей вучняў. Вывучэнне мастацкіх твораў спрыяе развіццю і ўдасканаленню вуснай і пісьмовай мовы вучняў. Да асноўных відаў работ у гэтым накірунку адносяцца: вусныя і пісьмовыя пераказы, партрэтныя характарыстыкі, сачыненні, вуснае славеснае маляванне, водгукі, рэцэнзіі, даклады, выразнае чытанне, вопыты мастацка-творчага характару і інш.. Цікавасць да словатворчасці абуджаюць розныя літаратурныя гульні, асаблівую цікавасць вызываюць творчыя практыкумы, паэтычныя рынгі, трэнінгі “Гуляем ў рыфмы”, “Падкажы слова”, “Збяры радкі”. У працэсе гульні дзеці развіваюць пачуццё рытму, вершаваны слых, атрымліваюць уяўленне пра вершы, іх стварэнне. Гульнявая дзейнасць падштурхоўвае да творчасці. Нярэдка школьнікі самі спрабуюць пісаць вершы. Задача настаўніка – зразумець індывідуальнасць кожнага пачынаючага аўтара, дапамагчы яму. Асноўныя творчыя работы вучняў – безумоўна, вершы. Першапачаткова ў іх шмат недахопаў, але неабходна дзяцей вучыць пісаць вершы, казкі, эсэ, нататкі.

1. Пераклад - адзін з відаў дзейнасці па развіццю мовы вучняў.

2. Творчае чытанне і вывучэнне літаратурнага твора.

3. Пераказ на ўроках літаратуры.

4. Інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае маляванне.

5. Сачыненні на літаратурную тэму.

6. Эсэ, рэцэнзія.

7. Водгук як маўленчы жанр.

3.1. Сачыненні на літаратурную тэму

У працэсе фарміравання камунікатыўнай культуры вучняў, развіцця іх творчых здольнасцей вялікае значэнне надаецца напісанню сачыненняў на літаратурную тэму. Авалоданне гэтым відам работы — складаная задача. Справа ў тым, што пры напісанні сачыненняў на літаратурную тэму “прадметам разважання становяцца думкі пісьменніка, увасобленыя ў мастацкіх вобразах, у кампазіцыі, у самой мове твора. Вучню нялёгка падняцца над разважаннямі пісьменніка, абстрагавацца, выказаць свой пункт гледжання на падзеі і герояў. Па гэтай прычыне часам сачыненне замяняецца пераказам” [ 5. С.311 ].

Навучанне сачыненню прадугледжвае такі парадак работы, пры якім забяспечваецца паступовы пераход ад лёгкага да цяжкага, разнастайнасць

заняткаў, пры гэтым уся работа па мове мае на мэце прывіць вучням гэта найскладанейшае ўменне.

Працэс напісання сачыненняў складаецца з трох этапаў:

работа навучальнага характару (падрыхтоўчы этап);

напісанне вучнямі сачынення;

аналіз работ вучняў.

На першым этапе вучні пад кіраўніцтвам настаўніка аналізуюць тэму (тэмы), выяўляюць кола пытанняў, раскрыцця якіх патрабуе тэма, знаёмяцца з рознымі відамі сачыненняў, вучацца складаць планы і адбіраць матэрыял для сваёй творчай работы.

На гэтым этапе работы высвятляецца значэнне эпіграфа да сачынення. Эпіграф не з'яўляецца абавязковым алементам сачынення. Неабходна дапамагчы вучням усвядоміць простую ісціну: удалы эпіграф узбагачае сачыненне, няўдалы – псуе яго.

Сістэма работы па навучанню налісанню сачыненняў-разважанняў на літаратурныя тэмы дастаткова падрабязна апісана ў шматлікіх дапаможніках для настаўнікаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]